Улюбёны сэрцаў
Алішэр Наваі
Выдавец: Белпрынт
Памер: 180с.
Мінск 2021
***
Гаворка без красамоўства можа быць не надта панаднай, але цалкам дастаткова, калі яна будзе ўпрыгожана праўдай. Чым гаворка ашуканца яскравей, тым яго мярзотнасць робіцца ясней. Праўдзівы, хоць яго гаворка і будзе бесцырымоннаю, не стане шкадаваць аб простасці сваіх выразаў. Ружа і ў ірваным пакунку выдатная, жамчужына і ў брыдкай ракавіне прывабная. Гаворка з прыдумкай нідзе, акрамя паэзіі, не ўхваляецца, а той, хто вядзе ілжывую гаворку, дурнем называецца.
Бэйт:
Калі падман у словах тоіцца,
мы гэта асуджаем, Радком вершаваным падман той развянчаем.
[Невук горш за асла]
Невук асёл, і нават горшы за яго, бо яго можна куды заўгодна вадзіць і на яго што заўгодна грузіць. Асёл не прэтэндуе на перавагу і досціп, ён заўсёды пакорлівы, дасі ты яму есці ці не. Ён уючны нявольнік, але ён і цягавіты працаўнік.
У невука няма і якасцяў асла, яго душа кепкія ўласцівасці набыла. Ён ганарысты і пыхлівы скнара, у галаве яго сотні распусных мараў. Ён тоіць у сваёй душы сотні шкод-
ных для людзей думак і падманаў, людзі могуць чакаць ад яго тысячы непрыемных неспадзяванак.
Крык асла непрыемны на слых, але іншых заганаў у ім няма. Ён з млына вязе да цябс дадому муку, а каб ты мог вырабіць з яе ежу, ён прывозіць табе дровы. Ён заўсёды гатовы працаваць. Невук будзе злавацца, калі яго ты назавсш аслом, а асёл на любыя словы не адказвае злом.
Бэйт:
У адных адны выгоды, заганы -у другіх, Мудрэц жа лёгка зразумее, хто лепійы з іх.
[Пра манеры]
Грубіян з кіслым тварам няшчасны вечна, што б ён ні рабіў, гэта заўжды будзе не дарэчы. Яго нораў гэта вораг, які яго сорамам пакрывае, гэта жорсткі вораг, які яго перамагае.
***
Ветлівы з усмешкай на твары, які сварак і непрыемнасцяў пазбягае, зямных выгод і нябеснага Раю дасягае. Яго радасны твар дарагі людскому сэрцу, народ захапляецца яго словамі і ім верыць. Ён чалавечнасцю скарае сэрцы, чалавекалюбствам чаруе душы. I вораг, і сябар яго паважаюць; дык няхай жа яго ўсе беды мінаюць.
Маснаві:
Радасць сэрцам засмучоным
твару рысы прынясуць,
Словы стому і самоту вокамгненна прыбяруць.
Яго ўсмешка, быццам ружа,
вы не знойдзеце чысцей, Саладосці яго спеваў сам зайздросціць салавей.
***
He турбуйся з-за пагроз подлага зласліўца, не прымай за праўду хвалу лісліўца. Калі ты не будзеш звяртаць на іх увагі і не прымеш іх словы за чыстую манету, то першы не адважыцца ажыццявіць свае пагрозы і іх спыніць, а другі сваю хвалу ў зняслаўленне перакіне.
Маснаві:
Адзін да бліжняга імкнецца,
каб толькі злоснасць наталіць,
/ ў другога мэта ясна сабе ён хоча свет здабыць.
I калі не пойдзеш ты насустрач,
не спраўдзіій іх жаданні ім,
Той ворагам заклятым стане, другі паклёпнікам тваім.
***
Хоць непрыемная вестка і праўдзівая, не даводзь яе да слыху сяброў, калі хтосьці праявіў неразумнасць, не кажы яму ў твар аб ёй. Няхай вораг даставіць гэтую вестку першым, хай непрыяцель прымушае неразумнага чырванець за свой учынак.
Маснаві:
Як слова сорам прынясе,
Ты не кажы, каб зналі ўсе.
Змаўчы, і сябар не забудзе,
Пакінь пагудку злосным людзям.
Мудры той, хто не гаворыць няпраўду, але і не ўсялякую праўду таксама можна казаць. Напрыклад, хтосьці касавокі. Гэта зроблена Богам, а не ім самім. Навошта казаць яму, што ён касавокі? Хоць гэта і праўда, што добрага ў тым, што ты так скажаш? Бо так ты не прызнаеш дзеі Усявышняй Ісціны, дарма збянтэжыш чалавека, выкрысш сваё невуцтва і засмуціш чужое сэрца. Лепш пазбягай такой непрыемнай праўды, лічы, што прыемная хлусня тут будзе лепш.
Бэйт:
Калі падман змяйічае суцяйіэнне,
Ён лепш за праўду, калі ў ёй мучэнне.
***
Смяротныя людзі свае гідкія ўчынкі годнымі называюць, сваіх распусных дзяцей выхаванымі ўяўляюць, як вершаплёты, якія нягодныя вершы складаюць. Бо гэта стварэнні іх і дзеці, і вершы. Дрэнныя яны ці добрыя, але іх творцу яны здаюцца добрымі. Разумныя так не робяць, яны нічога не пераболынваюць і не прымяншаюць, усё ў натуральным выглядзе ўспрымаюць.
Маснаві:
Ад Бога ўсё добрае і ўсё благое,
Кліч добрае добрым, а злым заві злое.
Калі ж добрым дрэннае будзеш ты зваць,
За зло ты дабро стпанеш раптам прымаць.
[Задаволенасць малым]
Задаволенасць малым залог незалежнасці, умова ўшанавання і павагі. Бядняк, задаволены малым, гэта багацей, з якім не можа параўнацца ні цар, ні жабрак. Сквапнасць прыкмета прыніжэння, сквапны багацей нізкі і нікчэмны.
Калі не бяруць тое, што сквапнасць змушае браць, гэту адсутнасць сквапнасці можна крокам да шчодрасці назваць. Прыхільнікі такой шчодрасці -высакародныя, сквапныя ж людзі нібы бязродныя.
Бэйт:
Сорам уджаленым сквапнасці джалам, Прарок даражыў тым, каму трэба мала.
[Аёгка прыйшдо лёгка і пайшло]
Усё, што лёгка даецца, не шануецца, яно не заслугоўвае высокай пахвалы. 3 кожнай печы выходзіць па тысячы гліняных місаў, таму кошт такой місы медны грош. Калі штодня іх па сто штук будуць разбіваць, ніхто па гэтым не будзе бедаваць. Але кошт фарфоравай місы адпавядае працы, затрачанай на яе выраб, і берагуць яе адпаведна з коштам. А нізкае па кошце, не будзе шанаваць ніхто нізавошта.
Бэйт:
/ чым цяжэй знайсці тавар,
тым болый каштоўны ён, Таму і прагнуць мець яго купцы зусіх-усіх старон.
[Цярпенне]
Шляхам цярпення многія цяжкія задачы знаходзяць вырашэнне. Той, хто ўвесь час спяшаецца, шмат спатыкаецца, а хто шмат спатыкаецца, часта падае і ўвесь час каецца.
Паспешлівасць у справах гэта ўласцівасць юнака неспрактыкаванага; цярпліва чыніць любую справу гэта ўласцівасць мужа сталага і адукаванага.
Бэйт:
Хпю паспейілівасць нелюбіць,
ійпаркіх дзеяў, хуткіх слоў,
Той вырабіць і шоўк з тута, і мёд з пялёсткаў узяць гатоў.
[Пра пусты смех]
Подлы чалавек, які прывык смяяцца з пустога, пяткі казыча, каб рассмяшыць пустасмеха дурнога. Сярод распуснікаў блазен, мэта якога смяшыць людзей, падобны на блудніцу сваімі паводзінамі і ладам ідэй.
***
Жартаваць непрыстойна, калі гэта закранае кагосьці асабіста. Таго, што дрэнныя людзі ўчыняюць, добрыя людзі пазбягаюць.
***
Жарт узнікае ў стане весялосці, ён добры, калі з’яўляецца прычынай радасці, а не злосці. Добра, калі ў ім грубых
выразаў не сустракаецца, калі ад яго ніхто не бянтэжыцца і не засмучаецца. Такі досціп дазволены, а тое, што пераходзіць яго межы, забаронена.
Бэйт:
Жарт выдатны, як праўда аздобіць яго, Ад людзей жа за глупства
чакаць нам чаго?
***
Віно піць бароніць нам Божае слова, набожны адкінуць пляшку гатовы.
Нельга піць на людзях і памногу, не трэба хваліцца п’янствам і піць зрэдчас і трохі. Піць мала уласцівасць мудрых, піць таемна якасць разумных. Здаровыя людзі могуць трохі глынуць каб пазабавіцца, але перапіць значыць здароўя пазбавіцца. Чалавек, пазбаўлены маральнасці, хутка паддаецца распусце, і другі амаральны чалавек лёгка яго ў п’янства апусціць. I чым больш такой слабавольны віна выпівае, тым болып ён волю губляе. Чым больш яму шкоды ад віна, тым мацней яно яму падабаецца. Ад пастаяннага п’янства чаго добрага п’яніца чакае? ён жа, губячы чалавечую годнасць, чаркамі атруту выпівае! Спевы п’яных нахабнікаў і гуляк падобны на брэх шалёных сабак. П’яніцы лічаць цвярозага сярод іх п’яніцам сярод цвярозых.
Напаказ маліцца забаронена шарыятам, а адкрыта грашыць і наогул не варта.74
74 Тут і ў папярэднім абзацы п'янства прыпадабняецца да паказной богабаязнасці. У апошнім сказе гэтай заўвагі робіцца відавочнай метафарычнасць папярэдняга абзаца.
Бэйт:
Каб нам заўсёды жыць шчасліва,
Пан Бог клапоціцца пра нас,
Ён загадаў, каб не чынілі і грэх, і подзвіг напаказ.
***
Той, хто шмат гаворыць і заўжды аб’ядаецца, той хіба што ў Пекла патрапіць спяшаецца. Той, хто любіць балбатаць і абжорствам забаўлены, той гонару і мудрасці пазбаўлены.
***
Зайздроснік хворы на зайздрасць ліхую, які з-за пагібельнай хваробы страціў здароўе.
***
Той, хто ліхаслоўем жыве, бруд жуе.
***
Тыя, хто опіум і анашу ўжываюць, людское аблічча губляюць.
***
Сквапны ўвесь час па чужой маёмасці бядуе і жыццём рызыкуе.
***
Калі мужчына, стаўшы ўдаўцом, зашмат прыбіраецца, ён да жанчыны прыпадабняецца.
Бэйт:
Мужчыну ўпрыгожваюць веды і мудрасць,
Жанчынаў аздоба адзенне і пудра.
***
Мужчына ў гадах, які прыхарошвацца стане нібы падлетак, што яшчэ ані не цяміць.
***
Калі малодшы паводзіць сябе, як старэйшы, гэта сведчыць аб тым, што ён пазбаўлены розуму і сораму.
***
Стары, які фарбуе бараду басмой, падобны на юнака, які мые яе ружовым алеем75.
***
Бедны, які бярэ пазыку, каб прамантачыць гэтыя грошы, зразае сваю бараду і робіцца прадметам здзекаў. Калі працэнты па пазыцы ўзрастуць, яму надзенуць на шыю калодку і ў вязніцу павалакуць.
***
Калі мужчына празмерна прыбіраецца, гэта з боку разумных людзей разумным не ўважаецца.
Рубаі:
У Рамазана ноч сябе намажуць дзеці хной,
Красуня шоўкам стан аздобіць свой,
Але належыць строгай быць бабулі ўбеленай, старой, Інакій смяяцца будзе мудры над прыхаванай сівізной.
***
Калі багач носіць халат зрэбны гэта ўсё роўна, што атласныя адзенні будзе насіць бедны.
75 Маецца на ўвазе празмерны клопат пра знешнасць.
Добры застаецца добрым і ва ўборы ірваным, ружа выдатная і ў адзенні з лапікаў тканых.
***
Зорка Зухаль76 сонца не засціць, хоць высокае месца займае, вычварны дзіў77 нават у райскіх адзеннях ад дзівоснай перы78 адрозненне мае. Старая не зможа быць прыгажуняй гарэма, гіена не стане газеллю.
***
Старая блудніца ў румянах і басме гэта руіна разламаная, у зялёную ды чырвоную фарбу пафарбаваная.
***
Калі гаспадар ў прысутнасці гаспадыні на служанку перакідаецца, падол жаночага гонару гаспадыні рабом апаганьваецца і сорамам пакрываецца.
Бэйт:
Калі мужчына не жадае праўду славіць, Хай наракае на сябе, як гора стане правіць.
***
Невуку не кажы важных рэчаў, ён прагаворыцца па дурасці; не кажы яму аб разумных рэчах, ён не зразумее іх з-за сваёй тупасці. 3 ім трэба менш размаўляць, а лепш і зусім не рот пры ім не раскрываць.
76 Планета Сатурн.
77 Вычварная істота з іншасвету, джын.
78 Казачная красуня з іншасвету.
Выяўляць таемныя недахопы людзей значыць губляць іх давер і абыходзіцца нядобра з чалавекам, падобным да цябе. Гэтым ты не толькі іншых людзей выкрываеш, але і свае ўласныя падобныя заганы выяўляеш.