Улюбёны сэрцаў
Алішэр Наваі
Выдавец: Белпрынт
Памер: 180с.
Мінск 2021
ды кашляе. Ён сябе лічыць лепш за ўсіх, сваё меркаванне лепш меркаванняў усіх людзей чужых і сваіх.
Людзі такога роду сегасветныя даброты міма сябе не прапускаюць, а іншых ад іх адштурхаюць.
***
Мужчыны, якія прыхарошваюцца, нібыта жанчыны, якія пудрай прыпарошваюцца. Хоць гэта справа няўхвальная для першых і другіх, але для мужчын гэта сорамней за ўсіх. Упрыгожвацца і прыхарошвацца гэта слабасць людская, і самалюбства ад гэтага занятку расцвітае.
***
Рыфмаплёт, які балбатнёю рогат выклікае, сябе вышэй за Саадзі і Хасрова ўзвышае. Пісар лічыць свой жудасны почырк, падобны на варонія сляды, прыгажэй за літары, выведзеныя знакамітымі каліграфамі Джафарам і Азхарам. Мастак, на вычварныя малюнкі якога нельга глядзець без агіды, лічыць сябе Абульхаем і Мані; размалёўшчык рукапісаў, які кідае цень сораму на ўсіх афармляльнікаў кніг сваімі фарбамі, мяркуе, што па сваёй рабоце ён падобна на Утарыда.
Калі рамеснік перабольшвае сваё майстэрства, на любоў да выгод пакутуе яго сэрца.
***
Людзі, якія ў медрэсэ вядуць спрэчкі, самаўпэўнена ўступаюць у размовы і губляюць вечнасць. Адзін адхіляе меркаванне гэтага, другі тога, і кожны прызнае толькі сваё меркаванне і сябе самога.
Самаўпэнены неразумны. Мужчына, які прыхарошваецца, какетлівая прыгажуня. Задаволены сваім багаццем дурань, пракляты Богам, ганарысты і пануры. Пажадліва закаханы нізкім запалам апантаны. Самаўлюбёны ідалапаклоннік.
Толькі сціпласць паратунак у гэтай бядзе, толькі яна душу ад гэтых небяспекаў да збавення прывядзе.
***
Сціплы чалавек не любіць шмат гаварыць. Ён больш любіць слухаць. Ад слухання чалавек становіцца дасканалей і святлей, а ад многіх размоваў ён робіцца толькі дурней.
Балюча падае той, хто шмат спатыкаецца, той, хто гаворыць без меры, са шляху збіваецца.
Празмернае абжорства цялесныя хваробы выклікае, празмерная гаворка духоўныя хваробы спараджае. Зашмат гаварыць значыць быць самахвалам, зашмат есці значыць быць апанаваным запалам. Гэтыя якасці з ліку заганаў людскіх, любоў да сябе -прычына іх.
Заўвага аб шчодрасці і спрыянні
Шчодрасць гэта дрэва, што ў садзе чалавецтва цвіце, ці, дакладней, з таго дрэва карысны плод, які на ім расце. Яно хвалі мора краю людскога ці нават каштоўны жэмчуг дна марскога. Чалавек без шчодрасці гэта вясновыя хмары без дажджу радаснага, гэта татарскі мускус, які не пахне, няякасны. Калі дрэва без пладоў гэта лес дрывяны, а калі хмара без дажджу -то гэта проста дым.
Чалавек, пазбаўлены шчодрасці, падобны на ракавіну без жамчужыны каму патрэбен пусты чарапашы панцыр і пустая ракавіна? Скупы не трапіць у Рай, калі нават ён з роду прарокаў, шчодры вернік не трапіць у Пекла, калі нават грахоў мае многа. Шчодры гэта хмара, што дорыць ураджаю ласку, скупы нібы мурашка тая, што каласы і зярняты падбірае.
Мужы, укрытыя ценем велікадушнасці, валодаюць шчодрасцю, бо гэта ёсць якасць Цара святасці. Шчодрасць для чалавека гэта цела, а велікадушнасць душа ў целе без хваробы; велікадушныя здзяйсняюць безліч справаў добрых. Чалавека без велікадушнасці чалавекам не заві, бо чалавек без душы не жывы.
Велікадушны чалавек гэта сокал, што высока ў небе лятае, а маладушны каршун, які хіба на мышэй страх наганяе. Сокал на руцэ цара красуецца, шуляк падлай сілкуецца. Справа льва карміць звяроў ад свайго палявання, занятак мышы красці манеты, абшнырваючы куты жытла ў нізкім стане. Велікадушны, калі нават ён бедны, не стане нізкім; маладушны, калі нават знойдзе скарб, не стане высокім. У платана пустыя рукі, але ён ад гэтага не менш высокі, у зямлі хаваецца скарб, але яна ад гэтага не менш нізкая.
Нібыта зорка, высока становішча шляхетных людзей, але яшчэ вышэй становішча людзей шчодрых.
Марнатраўнасць і мантацтва гэта не шчодрасць, а пахвальба. Таго, хто спальвае сваю маёмасць, вар’ятам назвацца варты, той, хто днём не гасіць камфарныя свечкі, не стане разумным з-за такіх жартаў. Даваць людзям грошы напаказ гэта подласць, а за гэта называць сябе шчодрым гэта нахабства, таму не шчодры, а скупы той, хто не дае, пакуль яго не бачаць народ і грамадства. Ад
шчодрасці далёкі і той, хто прывык толькі пасля просьбаў даваць, але лепш ужо не даць, чым потым папрокамі асыпаць. Шчодрым лічы таго, хто паловай апошняга праснака галоднага насычае; сапраўдным чалавекам лічы таго, хто сам не есць, а гаротнага надзяляе.
Як быць шчодрым
Частаваць людзям дагаджаць, апранаць заганы пакрываць. Дарыць своечасова паношаную вопратку шчодрасць, дарыць не ў час расшыты золатам халат нізкасць. Калі не хочаш, каб твае прадукты харчавання сапсаваліся, іншых частуй; калі не хочаш, каб знасілася твая вопратка, апранаць іншых прастуй.
Такія асаблівасці шчодрасці, аднак высакароднасць гэта справа іншая.
Пра высакароднасць
Высакароднасць азначае цяжар бедстваў пакутніка на сябе браць і яго ад пакут вызваляць. Гэта значыць падстаўляць сваё цела пад шыпы яго пакут і квітнець ад іх уколаў, нібы ружа; пра гэта нікому не казаць, нават рот не раскрываць, чалавеку, якому ты зрабіў дабро, пра гэта не нагадваць, нават у твар яму не паглядаць.
Высакароднасць гэта справа найвысакароднага з высакародных, шчаслівага лёсам; чалавек, якому ўласціва высакароднасць, мае гэту якасць ад Цара нябёсаў.
У цяперашні час траву высакародную можна знайсці хіба толькі ў агурковай краме, а сонца міласэрнасці не сы-
ходзіць з неба на зямлю. У чалавечай прыродзе няма высакароднасці, сярод людзей не знайсці высакароднага...
Пра мужнасць
Мужнасць і высакароднасць блізкія сваякі, якіх няма ў гэтым жыцці; яны двайняты, але іх на зямлі не знайсці. Пасля таго як яны пераканаліся ў нявернасці людзей і былі забыты, яны збеглі ад чалавечага роду ў край нябыту. Чалавек, які валодае высакароднасцю, не лічыць разумным расставацца з гэтым сваім каштоўным таварам, чалавек з мужнасцю не жадае заставацца без гэтай якасці і адпаведнага выразу твару.
Пра адданасць
Адданасць гэта тая якасць, якая не знайшла высакароднасці і мужнасці між людскога быту і ў іх пошуках схавалася ў край нябыту. Кветнік свету не аздоблены кветкамі адданасці, кветка чалавецтва не мае нават паху вернасці беззаганнай. Адданасць гэта свечка, якая не асвятляе наш чорны сусвет і не пралівае святло ў сэрцы ненадзейных людзей нашага тленнага часу; гэта нарцыс, які не раскрываецца на сенажаці сучаснасці; а на гэтым лузе раскрываюцца толькі бутоны зайздрасці.
Адданасць гэта чыстая каханая, якая толькі ў чыстае сэрца пранікае, гэта шчырая каханая, да якой толькі шчырая натура прывыкае. Гэта каштоўная жамчужына, якая аздабляе карону чалавечнасці і якой няма ў гэтым жыцці; гэта агністы лал, які ўпрыгожвае галаву высакароднасці,
якой на зямлі не знайсці. Адданасць звязаная з сумленнем, а сумленне з адданасцю.
Дадатак пра адданасць і сумленне
Высакароднасць і мужнасць бацькі, а адданасць і сумленне іх дзеці-блізняты; колькі велічы і бляску ў бацькоў, столькі ж хараства і ззяння ў дзяцей.
Кожнае сэрца, у якім ёсць адданасць, і сумленне мае, там, дзе адно жыве, і другое бывае. У каго няма адданасці, той не мае і сумлення. У каго няма іх, у таго няма веры, а у каго няма веры, той не мае і чалавечнасці.
Хіба можна спадзявацца на хісткае жыццё? Хіба можна быць разам з нявернай каханай? Дасканалыя людзі уладальнікі сумлення, непаўнавартасныя людзі бессаромныя.
Адданасць і сумленне з гэтага чорнага свету сышлі і ў свеце нябыту месца знайшлі. Яны толькі адно з адным сяброўства маюць, а вераломныя ды бессаромныя людзі іх і не ўспамінаюць.
Калі я выказваў камусьці адданасць, і такіх прыкладаў мноства! то ўсё заканчвалася толькі тым, што я атрымліваў у адказ сто вераломстваў. Калі я быў міласэрны ў адносінах да людзей наўкола, то справа канчалася тым, што я бачыў ад іх у адказ тысячу уколаў.
Бэйт:
Ад тых, каму я верны быў,
адказам быў прыгнёт,
Ад тых, каму дарыў любоў, меў тысячы нягод.
У свеце стаіць енк ад уціску вераломных людзей, усюды чуюцца крыкі ад прыгнёту і вінаваты заўжды зладзей. Ад пачатку гэтага свету нікога гэты агонь так, як мяне, не пячэ, з часу з’яўлення вераломства ніхто не адчуў такі прыгнёт яшчэ. Ад вераломства людзей нашага часу ў мае грудзі шыпы ўтыкаюцца, ад бессаромнасці людзей на маіх грудзях раны з’яўляюцца. Цярпення Аюба не хопіць пра іх расказаць, і жыцця Нуха не хопіць, каб усё гэта апісаць. Няхай Госпад наставіць прыгнятальнікаў на шлях міласэрнасці і сумлення або няхай дасць мне, прыгнечанаму, сілу і цярпенне.
Бэйт:
Ці ласкай надзялі таго, хто прыгнятаў,
Ці болый цярпення дай, каб слёз і след прапаў.
Заўвага аб лагоднасці
Лагоднасць гэта пладаносны сад чалавечай асобы, гара, у якой тояцца самацветы людской натуры. Лагоднасць гэта якар карабля чалавечнасці ў моры падзей, гэта гіра вагаў людской сутнасці, гэта дарагое адзенне маральных асоб, гэта каштоўны матэрыял, які ідзе на пашыў таго адзення. Лагоднасць засцерагае ад буяных вятроў варожых злых запалаў і ад буры зласлоўя крывадушнікаў. Ёю чалавек павагу і пашану здабывае, яна ўвагай і добразычлівасцю вялікіх мужоў надзяляе.
Кепікі і блюзнерства веліч старэйшых зводзяць на нішто, недаравальна пбыць легкадумнымі людзям сталых гадоў.
Аднак, паводле меркавання смеццепадобных людзей лёгкіх паводзінаў і ветрападобных асоб непастаяннага нораву, людзі, якія вылучаюцца лагоднасцю, маюць цяжкі характар і невыносны нораў. Гэтыя вышэйназваныя людзі, як віхор, пыл у паветра падымаюць і з-за гэтых лёгкадумных паводзінаў самі сябе велічнымі людзьмі называюць. Яны спрабуюць растаптаць горныя хрыбты, да неба уздымаюць стэпавы пыл. Яны не саромеюцца ў кожны дом урывацца, нібы агонь ўсё спальваць і разлятацца.
Хоць вецер і зрывае пялёсткі цюльпана, але скалы ён не зварухне, агонь можа выклікаць пажар ля падножжа гары, але сонца ён не сягне...
Вецер бязважкі, хоць і нябёсаў прагне, а гара, заглыбленая ў зямлю, мае вагу і проста так не спрахне.
Для ветрападобных лагодны гэта салома, якую можна ў попел ператвараць, для гарападобных лагодны гэта агністы лал, які можна на шахскую карону прымацаваць.
Бэйт:
Герацкай гары не страшныя селі72,
хоць і шмат іх вясна прынясла.
Ды па ветры ляц/ць перакаці-поле і гіне да пагібелі лёгкасць яго прывяла.
***