Улюбёны сэрцаў
Алішэр Наваі
Выдавец: Белпрынт
Памер: 180с.
Мінск 2021
Невядома, як ахвяры гэтага тырана, пасланага султаншай прыгажосці, будуць яго прыгнёт цярпець, пад яго цяжкім цяжарам які стан яны будуць мець.
Нягледзячы на гэта, палонныя пакутнікі гэтага царства і бяздольныя людзі гэтага панства, віном гэтай прыгажосці да страты прытомнасці напіваюцца, ад яе сузірання дзівам напаўняюцца, ёю паланёныя, у яе горача ўлюбляюцца.
Калі гэтая султанша, захапіўшы тую краіну і паланіўшы хуткім набегам яе жыхароў, сыходзіць з саду ззяння ў сваю таемную святыню, калі гэтае святло заходзіць за заслону цемры, калі сонца прыгажосці хаваецца за чорнымі хмарамі, бяздольны і зняволены народ гэтай краіны, з-за перапынку яго сузірання, а ён жадае яго працягу, такія шум і мітусню падымае, што можна падумаць, быццам Дня ўваскрасення зара палае. Народ смуткуе, бядуе, падымае крык, нібы ў Часіну Адплаты, у той міг крыкі і лямант дасягаюць небасхілу і лясных шатаў. Гэта такі стан, цяжкасці якога нельга пераказаць, бедствы якога нельга апісаць, яго не зразумее той, хто сам яго не перажываў, і не паверыць той, хто сам відавочцам гэтага не бываў. Усё гэта і называецца развітаннем і растаннем.™
Тры віды любові маюцца, якія на некалькі ступеняў падзяляюцца. Першы від гэта звычайная любоў, распаўсюджаная сярод простага люду. Пра яе кажуць: «Такі і такі закахаўся ў такую і такую».
У найвышэйшай ступені гэтага віду любові мэтай з’яўляецца законны шлюб, агульны і традыцыйны для
69 У дадзеным урыўку Наваі тлумачыць суфійскія тэрміны, якія абазначаюць сустрэчу і расстанне з Богам падчас пакланення.
ўсяго чалавецтва звычай. Што тычыцца ніжэйшай ступені, то на гэтай ступені могуць паўстаць трывогі і хваляванні, беспарадкі і непрыемнасці, пра якія нязручна распавядаць і непрыстойна пісаць.
Другі від гэта любоў абраных, якая бывае ў асаблівых людзей. Гэта азначае нявінным поглядам нявінных вачэй нявіннае аблічча сузіраць, пад дзеяннем гэтага нявіннага аблічча нявіннае сэрца ўзбуджаць і шляхам гэтага нявіннага сузірання атрымліваць асалоду ад нявіннай прыгажосці сапраўднага Улюбёнага.
Адным з ранейшых паэтаў, нявіннай любоўю паланёных, паэтаў, што пісалі паэмы аб горача закаханых, з’яўляецца Эмір Хасроў Дэлійскі, леў лесу паэзіі, саламандра агню храма любоўных нягодаў, беззаганны падарожнік даліны жарсці і асалоды. Яго выдатныя выказванні, бліскучыя і змястоўныя вершы выклікалі збянтэжанасць сярод улюбёных і лямант на сходзе людзей, захапленнем паланёных.
Яшчэ адным з цудоўных, нябачаных і рэдкіх у любові людзей, уладальнікам нявіннай прамовы і нявінных вачэй, гонарам мусульманскай супольнасці і веры з’яўляецца шэйх Іракі, які надзелены якасцямі сапраўднага закаханага і якім складзены творы бездакорнага зместу і формы.
3 наступных варта згадаць нявіннага гульца любові, які, робячы адзін толькі ход, трапляе адразу ў два сусветы, паверанага таямніц гулякаў, апілых віном Ісціны ў шынку любові, сонца нацыі і веры Хаджу Хафіза Шыразскага, а таксама правадыра беззаганных закаханых, які адным палымяным духам спальвае гэтае святло і таго шэйх-уль-Іслама, які ўчыняе на нябеснае царства паход, яго светласць, настаўніка намі ушанаванага сваёй супольнасці і веры Абд ар-Рахмана Джамі, хай будзе яму зямля пухам.
Хоць іх вартасці і вышэй чыста паэтычных, але яны і паэзіяй усіх жанраў сусвет перамагалі, любоўным агнём сваіх вершаў увесь свет спальвалі і па ветру пускалі, ад кожнага іх бэйта душы і сэрцы мужоў любоўю палалі.
Ёсць і яшчэ людзі, якім давялося паспытаць віна любові з чары гэтага валадара, якія ішлі па ўказаным ім шляху, вершы якіх пра каханне і жарсці сагравалі сэрца цюркаў і ўздымалі замяшанне сярод сартаў70.
Мэта іх у гэтай творчасці і ў гэтай паэзіі выказванне сваёй любові, скаргі на полымя жарсці і яе наступствы, і гордыя выказванні пра пакуты, якія прычыняюцца маланкай любоўных бедстваў.
Свет кахання адрозніваецца бездапаможным станам закаханага і вялікай прыгажосцю каханай. Кожны закаханы дзіўнымі думкамі жыве; ён перажывае дзіўны стан, адчувае цудоўныя перажыванні і пагібельныя мукі. Ён у словах выказвае ўсё, што яго дзівіць: бязмежнасць прыгажосці каханай, яе пяшчота, празмернасць яе зламыснасці і гонару і іншыя яе якасці; сілу сваёй любові і жарсці, бясконцасць засмучэнняў, свае просьбы і да таго падобныя перажыванні; ёсць яшчэ цяжкія абставіны, якія маюць дачыненне да абодвух бакоў. Хоць пра іх складаюць шмат кніг і пішуць багата твораў, але нам не ўяўляецца магчымым цалкам іх апісаць, пяро не ў сілах пра іх як след расказаць.
Жыццё на сегасветным базары дзякуючы каханню ў поўным разгары. Чалавечая гаворка нібы нежывое цела, калі кахання няма; луг без кветак, без духмянага мурогу людскія словы і выразы, калі згасла яго святло, і ўсё дарма.
70 Цюркі тут: качавыя жыхары сучаснага Узбекістана, сарты аседлыя. В. Бартольд выказвае думку, што супрацьпастаўленне мае больш глыбокія карані, таму словам «сарты» могуць абазначацца персы і таджыкі, або персамоўныя жыхары Сярэдняй Азіі.
Свечка без ззяння гаворка, у якой няма паэтычнага дару, нудная кампанія паэзія, у якой няма любоўнага жару. Акрамя любові ўсё пустая казка, няма без любові ні дабра, ні ласкі. Праўду кажуць пра любоў: гэта сутнасць жыцця і яго кроў.
Бэйт:
Калі кахання іскры ў словах не гарэла, To целам мы яго бяздушным лічым смела.
Аповяд пра каханне Маджнуна
Агонь кахання стаў душу Маджнуна саграваць і яго полымя пачало ў яго аслабелым целе жар падымаць. Усімі сродкамі спрабавалі яго лячыць, але не змаглі панізіць жар. Калі хворы стаў пакутаваць у перадсмяротных пакутах, адзін з сяброў пайпюў да Лайлі, каб ёй сказаць пра гэта. Гэтая вестка вельмі засмуціла яе, і яна паслала Маджнуну словы свае. Калі пасланец вярнуўся з паперай той, цела Маджнуна развітвалася з душой.
Міласэрныя сябры пачалі яму той ліст чытаць і сталі жыватворнае ўздзеянне на хворага заўважаць. Кожнае паўторнае ліста чытанне надавала целу хворага сілу і набліжала душы вяртанне. Хоць яму не дапамаглі амулеты і замовы, ацаліла яго пасланне каханай, вярнуўшы да жыцця знову. Для Маджнуна шматразовае чытанне ліста ад каханай стала, нібы граматка71, якую ён павесіў сабе на шыю. Ад слоў кахання яго хвароба прэч сышла, ад паўтарэння гэтых слоў душа ў яго целе ажыла.
71 Граматка -у беларускіх татар засцерагальны амулет, невялікі аркуш паперы з запісанымі там малітвамі, зашыты ў мяшэчак, які насілі на сабе.
Бэйт:
Закаханы вечна слабы і пакутуе ад гора, Але мілую пабачыць і ён болый ужо не хворы.
Аповяд пра каханне да Ісціны
Трэці від кахання гэта каханне праведных, якія без сузірання прыгажосці ззяння Ісціны як бы струпянелыя бываюць, а як глянуць на яе прытомнасць губляюць. Яны ў моры сузірання пагружаныя і гэтым сузіраннем здужаныя. Яны не будуць адчуваць, калі нават бура падзей лісце кветніка неба падхопіць завеяй, яны будуць абыякавыя, калі яна пялёсткі зорак на ўсе чатыры бакі развее. Іх пачуцці дранцвеюць пад дзеяннем прыгажосці чароўнай, іх запал разгараецца ад прыступу гэтай любові цудоўнай.
Калі прарокі да іх ідуць, праведнікі ад мэты сваёй позірк не адвядуць, ніякі анёл не зможа ад гэтага іх увагу адцягнуць. Іх мара на свае вочы прыгажосць Каханай сузіраць, іх занятак Яе мастацтва і дасканаласць усведамляць. Ад моцы віна спаткання хмялеюць іх сэрцы, ад моцнага ўздзеяння ззяння здужаныя іх целы.
Душа іх нічога не жадае, акрамя спаткання, іх нішто не суцяшае, акрамя нябеснага сузірання. Гэта людзі, якія дасягнулі ў каханні жаданага, якія зразумелі, як падняцца да Усемагутнага Пана. Яны лічацца пястунамі наканавання, якія дасягнулі мэты ў каханні.
Аповяд аб вышэйшай ступені любові
Шэйхі і святыя, якім выпаў гонар паломніцтва ў Мекку здзяйсняць, маліліся Богу на гары Арафат, імкнучыся тое,
чаго яны жадалі, атрымаць. Большасць з іх прасілі Аллага іх ласкай надзяліць і Сваю праўдзівасць аб’явіць.
Султан падзвіжнікаў, адзін з выбітных мужоў, якія спазналі Ісціну, шэйх Абу Саід Хараз, хай свяціцца яго шаноўнае імя, запячатаўшы маўчаннем свае вусны, стаяў і, скіраваўшы свой позірк да неба, яго прыгажосць сузіраў.
Адзін з прысутных сказаў яму: «О шэйх, малітвы, узнесеныя ў гэтую часіну, будуць прынятыя, усе шэйхі моляцца; чаму ж ты нічога не просіш, нібы табе нічога не трэба, і на скакуне мольбаў не скачаш на неба?»
Шэйх адказаў: «Пра што я павінен маліцца і чаго я павінен прасіць, калі мне дадзена нашмат больш за тое, чаго ўсе гэтыя людзі малітвамі просяць? Яны жадаюць мудрымі быць, а я, каб апрытомнець, павінен на імгненне стаць невукам, таму што пад ударамі нябеснага ззяння я пакутую і смуткую, схіляючыся, нібыта саломінка, пад яго магутным грузам; я так дзіўлюся прыгажосці такой, што губляю прытомнасць і розум свой».
Менавіта такая вышэйшая ступень любові, аб дасягненні канчатковай мэты закаханым сведчаць гэтыя словы. Гэта закаханыя, якія спаткалі Ісціну, па тэрміналогіі шэйхаў-падзвіжнікаў «тыя, хто дасягнуў мэты». 1х можна назваць і закаханымі ў Бога і ўмілаванымі Яго, іх можна лічыць жадаючымі Госпада і жаданымі для Яго.
Рубаі:
Як на раба з нябёс высокіх тым дабротам час зляцець, Разумны можа ў гэтай справе поспех мець: Бог дае існасць усяму і Ён вышэй за ўсё.
Збавёны той, хто Бога сэрцам здолеў зразумець.
РАЗДЗЕЛТРЭЦІ
РОЗНЫЯ КАРЫСНЫЯ ДУМКІI ВЫСЛОЎІ
Вызваліцца ад хваробы пыхлівасці, спароджанай высокім становішчам, разуменне сэнсу панавання Бога і яго царства дапаможа, сродкам для выкаранення бедства пыхі з’яўляецца роздум аб велічы ўсемагутнасці Божай.
***
Шчаслівы вучоны нават са слоў невукаў карысную думку атрымае, а няшчасны невук слуханне вучоных сорамам называе. Папраўдзе, няма нічога горшага за невуцтва. Якая дурасць быць самазадаволеным! Якое няшчасце быць самаўпэўненым!
***
Людзі, прывязаныя да гэтага свету, лічаць, што ўсе даброты толькі іх тычацца, таму толькі са сваім меркаваннем лічацца. Чалавечы род нібыта прэтэндуе на дасканаласць, а сам не ўсведамляе сваіх заганаў.
***
Той, хто толькі сябе прызнае і самалюбствам жыве, ні за каго пе будзе душой пераймацца, і шкадаваць будзе толькі сваю працу. А калі ён бачыць, як іншы шаноўны чалавек у найцяжэйшае становішча трапляе, ён ад гэтага нават прыкрасць, як ад сваёй найменшай турботы, не адчувае; калі ён пачуе, як дарагі яму чалавек церпіць пакуты страшныя, ён не стане смуткаваць так, як ад сваёй самай малой няго-