• Газеты, часопісы і г.д.
  • Улюбёны сэрцаў  Алішэр Наваі

    Улюбёны сэрцаў

    Алішэр Наваі

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    36.7 МБ
    Бэйт:
    Хто ўсім людзям нясе свае папрокі, быццам п ’яны, У тога знойдуць яшчэ горшыя заганы.
    ***
    Той, хто не кіруецца ведамі, якія набывае, падобны на таго, хто крыты канал будуе, а зямлю не засявае, нават калі і засявае, а ўраджаю ўсё адно не мае.
    Бэйт:
    Хто веды збіраў, а да справы не стаў іх прыкладаць, Падобны на сейбіта, што ураджай не думае ўбіраць.
    ***
    Неразумны ўчынак трызненні п’янага ўслых асуджаць. Вар’яту лепш сказаць што-небудзь ціха або зусім прамаўчаць.
    Бэйт:
    Калі сустрэнеш цяжкасць на жыццёвай пуцявіне, Хай розум з мудрасцю ў бядзе цябе не кінуць.
    ***
    Калі ты на кінуты камяк бруду адкажаш кулаком, то ў ірванай адзежы і з выдранай барадой вернешся ў свой дом.
    ***
    Той, хто не прыслухаецца да сяброўскай парады, сам сябе карае тым, што каецца ў грахах і сам не рады.
    Бэйт:
    Уважліва слухай ад мудрых парады, He будзе табе ў іх ні шкоды, ні страты.
    ***
    Калі няўмека ў прысутнасці майстра псуе справу, ён усю віну звальвае на недастатковае майстэрства яго; калі стрэпет79 не адольвае ястраба, саломай закідвае яго.
    Бэйт:
    Ляжыць бяссільны, ворагам пабіты, ды злуецца, Неў сілах біцца ён і ў твар яму плюецца.
    ***
    Каб задаволіць свой запал, рыбак кідае кручок ў ваду; рыба ж, хочучы супакоіць сваю пашчу, трапляе на вуду.
    Бэйт:
    Запал ёсць пастка для дзічыны і для паляўнічых.
    Інакш бы не было ні паляўнічых, ні здабычы.
    ***
    Мала гаварыць прыкмета мудрасці, мала есці залог здароўя. Казаць усё, што прыдзе на думку, якасць невука, у якога розум сышоў з тропу; уласцівасць жывёлы чым папала, набіваць сваё нутро.
    79 Птушка з сямейства драфіных памерам з курыцу.
    Бэйт:
    Паменш, мой сябар, балбачы і дурнем бойся быць, Паменш, мой дружа, еш і пі, бо быдла будуць біць.
    ***
    He радуйся, калі магутны вораг становіцца тваім падначаленым, не забывай пра яго сілу, не будзь варонай. Караць яго трэба асцярожна, наглядаць за ім трэба мудра.
    Бэйт:
    Ворага можаій хваліць ці пужаць не будзе табе паратунку імгнення,
    Ворагаў кінь ты ійтодня нажываць тады ад бяды знойдзеш хвілю збавення.
    ***
    Вучоны, які хоча ў няведанні выкрыць невука і важкімі аргументамі яго акружае, тым самым сам сябе абражае. Вучоны павінен ведаць свой узровень і свае веды любіць, ён не павінен для праверкі жамчужынай па камені біць.
    Бэйт:
    Калі самацветам ты будзеш біць аб камень,
    Раней аіто разаб’ецца не толькі мудры сцяміць.
    ***
    Калі пярліна ўпадзе ў бруд, яна застанецца дарагой, калі ракавінку прышыць да кароны, яна не стане ад гэтага бірузой.
    Кыта:
    Дзяўчына непрыгожая хоць плач,
    Красуняй ёй не быць, хоць і шчыруе;
    А свечка чым цямней вакол імгла,
    Тым больш яе святло чаруе.
    ***
    He выхоўваць здольнага несправядліва, выхоўваць няздольнага дарэмная праца. Першага не губі, пакінуўшы без выхавання, на другога не губі працы, каб яго выхаваць.
    Кыта:
    Выхаванне здольнага нібыта жэмчуг,
    Хоцьу брудзе будзе, ды ачысціш неяк.
    А сабачы аточак -
    хоць вадой яго мый, хоць віном, Вінаградам не зробіш: лайно ёсць лайно.
    ***
    Пачатак насмешкі непавагу выклікае, у канцы насмешкі сварка ўзнікае. Празмерныя заляцанні заслону сарамлівасці разрываюць, пасля чаго нават сарамлівы і ветлівы нахабнымі стануць. Старайся не разбурыць будынкі павагі і ветлівасці, не выходзь з пакою пашаны і прыязнасці.
    Рубаі:
    Выхаванне і сціпласць ёсць сведчанні веры,
    Павага, пакорлівасць шчасце без меры, Сарамяжлівы будзе шчаслівым заўсёды, Перад ім ласкі Божай адчынены дзверы.
    
    Распуснік сярод усіх народаў невук, і невуцтва яго расце, калі ён хаваецца сярод аскетаў; распуста ганебная ва ўсіх формах, але горш за ўсё, калі яна праяўляецца ў форме пабожнасці. Ты будзь такім, якімі з’яўляюцца тыя, хто разам з табой, паказвай сапраўдны твар свой.
    Маснаві:
    Ты сціпла і ветліва руш па жыцці,
    Цярплівасць з павагай ты мусіш нясці.
    Як людзі навокал, такім будзь і ты, Дарогай ійырокай вам разам ісці.
    Пралікі і памылкі дапускаюць усе людзі; хто заўважае і ўлічвае іх, той шчасным будзе. Выпраўляе памылку, хто прызнаецца ў ёй, павялічвае памылку, хто хоча апраўдацца ў дурасці сваёй. Чым больш такі чалавек стараецца давесці сваю правату, тым яго памылка бачней, чым пышлівей стаіць на сваім, тым больш ганьбіць сябе між людзей.
    Маснаві:
    Калі сваю віну ты выправіць захочаш,
    Прызнаць памылку мусіш, і без пылуў вочы.
    Калі ж пачнеш спрачацца, клікаць сведак, To асуджэнне пойдзе за табою следам.
    ***
    Калі пажылыя людзі ў гаротнае становішча трапляюць, калі яны не могуць заняцца рамяством, а прасіць не жадаюць, спяшайся такім на дапамогу і памагай ім што ёсць змогі. Падаваць жа маладому жабраку, які можа рыдлёўку
    трымаць ці дровы цягаць, гэта значыць Божае дабро ў ваду выкідаць.
    Багацей, прагны да багацця, нават у прыгожай залататканай вопратцы падобны на бліскучуіо муху, якая сядзіць на памыях.
    ***
    Той, хто распытвае аб тым, чаго не ведае, выяўляе сваю вучонасць, а той, хто саромеецца распытваць паказвае сваё глупства. Патроху пераймаючы веды, чалавек навукоўцам становіцца, калі шмат кропель збярэцца, мора ўтворыцца. Той, хто пазбягае вучобы, гультай, той, хто для гэтага знаходзіць адгаворку, нягоднік, і тым, хто імкнецца набыць веды, ты перад імі перавагу аддай!
    Бэйт:
    Хоць і не ведае нічога дурны і ведаць не імкне,
    Мудрэц жа ведаў мае многа, ды веды вабяць, як раней.
    ***
    Мудры сын жабрака суразмоўца вялікіх людзей, нядбайны сын багацея таварыш злодзеяў і сам зладзей. У ведах і вучонасці першага цары маюць патрэбу, з-за невуцтва і упартасці другога ад яго ўцякаюць людзі і шле праклёны неба.
    Кыта:
    На свеце многа ёсць цудоўных беднякоў,
    Якім султан заўжды удзячны за параду,
    I багацеяў шмат, духоўных жабракоў, Якім султан з-за пыхі іх не рады.
    ***
    Лепш быць спакойным і есці нішчымную зацірку ў абозе, чым есці здобныя калачы і жыць увесь час у трывозе. Лепш сядзець на зямлі ў зношаным халаце, чым перад некім ў залататканым каптане халопам стаяці.
    Кыта:
    Той жабрак, шпюў куце
    закімарыў на цыноўцы,
    Ды вольна ад жыццёвых клопатаў жыве,
    I ці не лепш жыве жабрак, чым пан багаты,
    Што на пярыне спіць, ды рабскі існуе?
    ***
    Сабака нізкае стварэнне, а чалавек двух сусветаў варты, бсзумоўна, ды верны сабака лепш за людскіх сыноў падступных і вераломных.
    Кыта:
    Ад подлых, падступных далей ты трымайся,
    Прыгнёту і крыўд іх асцерагайся,
    JJeniu сабаку служыць, бо той не ўцячэ, А служэнне падступным не раз апячэ.
    ***
    Прагны не здольны ні на што, акрамя абжорства за кошт чужы; ад самалюба нічога не чакай, акрамя балбатні аб сабе, дзе ты і слова не скажы.
    Маснаві:
    Дай яму кавалак больш ды тлусцей падліўкі,
    Ён сваю талерку ліжа, абусіх забыўшы,
    Той аб мужнасці балбоча, пра сваю мараль, Ад нуды ўсе пазяхаюць, сапсаваны баль.
    ***
    Разумны з памылак іншых набывае ўрок рана і становіцца на праўдзівы шлях перш, чым будзе выкрыта яго загана.
    Кыта:
    Мудрэц хібу заўважае і бярэ з яеўрок,
    Па дарозе праўды рушыць ён дае сабе зарок,
    Хібу выправіць павінен, каб не ткнулі на яе, Мудры мусіць ведаць добра ўсе памылкі сам свае.
    ***
    Юнацтва вясна кветніка жыцця, святло жыццёвай спачывальні. Ад гэтай вясны кветкі радасці і весялосці расцвітаюць, яркія прамяні гэтага святла дом захаплення і радасці напаўняюць.
    Юнацтва гэта моц і сіла людзей, у ім прыгажосць чалавека і яго вытанчанасць. У юным узросце ўсё пачуцці вострыя і адчуванні моцныя, цела выдатнае і ўсе яго органы таксама; у душы трывога кахання з’яўляецца, сэрца да хітравокіх прыгажунь звяртаецца.
    Ад юнацтва ў маладых людзей вытанчанасць, з-за яе адсутнасці пажылыя праліваюць слёзы. Яна дае сілу імкненню ў заможных да ўлады і дае шпаркасць нагам людзей, іпто бягуць ад здрады. Юнацтва дазваляе майстэрскім наезнікам на арэне сваё майстэрства паказаць, весялосць юнацтва надае скакуну сілы скакаць.
    У юнацтве грэшным шляхам запал задавальняюць, і ў юнацтве шляхам набажэнства духоўнай дасканаласці дасягаюць.
    Гулякам у шынках у юнацтве прыемна піць і гуляць, а набожным ў юныя гады прыемна быць справядлівымі і Богу малітвы адпраўляць.
    Рубаі:
    Шануйма юнацтва, мілая дзятва,
    Старым няма радасці ад ежы і пітва,
    I жывіце радасна, зайздрасці не меўшы,
    Шчасцем суцяшайцеся, свет абняць умеўшы.
    ***
    Старасць гэта пахмелле ад віна юнацтва, гэта хваравітасць пасля юнацкага здароўя.
    Яна жыццярадасных людзей засмучае, да развітання з жыццём іх спіну схіляе.
    У сталым узросце галіны мар і спадзяванняў ламаюцца, чалавек ад усялякіх намераў і дзеянняў адракаецца. Ён перастае думаць пра тое, каб узвышацца, ад слёз раскаяння і крыўды цялесная крэпасць пачынае разбурацца.
    Старасць вязніца няздзейсненых надзей, старасць дом смутку і роспачы.
    Сагнёнае тулава пажылога чалавека азначае, што зямля яго чакае, важкі доказ гэтаму што ён ад прыгажунь агіду мае.
    Рукі яго трасуцца, бо ён прагне піць віно існавання неўміручага, вочы яго слязяцца, бо ён ахоплены хваляваннем пасмяротнай жалобы, калі цела з душой будзе разлучана.
    Замест памяці надыходзіць забыццё, пажылы забывае вучэнне, забывае і само жыццё. Цела здароўе губляе, розум галаву пакідае.
    Юнакі дзівяцца, што ён усяму здзіўляецца, дзеці з яго лядашчасці насміхаюцца. 3-пад кожнай валасінкі якая-небудзь хвароба выглядвае, ва ўсім недамаганне, паўсюль старасць непраглядная.
    Жонка і дзеці стамляюцца яго даглядаць, слугі перастаюць яму дагаджаць. У целе яго збіраюцца разнастайныя хваробы. 3-за мноства хвароб яму надакучае жыццё.
    Жыць яму цяжка з-за непаслушэнства сваякоў, жыццё яго горкае з-за патрэб яго сяброў. Сліна яго соль яго слоў змывае, ваду яму добрыя людзі ў рот сілком уліваюць. Вусны яго не змыкаюцца, нібыта ён сам над сваім станам насміхаецца. Галава яго ўпасці на грудзі гатова, з куфэрка рота сыплюцца самацветы зубоў. Надзея на вылячэнне ад сэрца яго аддаляецца, смерць у параўнанні з такім жыццём у сто разоў лепшай уяўляецца.
    Рубаі:
    Маладосць сыходзіць, старасць настае,
    I цяпла для крыві ўжо не стае,
    I напой жыцця болый не вабіць рот,
    Лепей смерць, чым цяжкі ад жыцця прыгнёт.
    Рубаі:
    Шкада, маладосць знікла, прапаў апошні след, I старасць падабралася з чаргі бясконцых бед.
    Калі пражыў заможна хоць сто гадоў, ды ў час
    Памерці не жадае, як быць, хто дасць адказ?
    [Пра вартасці падарожжаў]