Улюбёны сэрцаў
Алішэр Наваі
Выдавец: Белпрынт
Памер: 180с.
Мінск 2021
Праз пэўны час я, мізэрны гаротнік, таксама меў гонар наведаць маўляну і быць сведкам таго, што яго паводзіны адпавядаюць таму, што пра яго распавядаюць, і нават пераўзыходзяць гэтыя апавяданні. Хай надзеліць Пан Бог Усявышні і ўсіх, хто мае патрэбу, і жадаючых таго духмянасцю гэтага кветніка і водарам яго пахкага мурогу.
Бэйт:
У сэрцы у каго агонь любві палае,
той, хто да беднасці імкнецца,
Хай без надзеі Бог яго не пакідае,
хай ён на Бога спадзяецца.
59 Відачвочна, маецца на ўвазе саджда-шукру паклон удзячнасці, які робіцца Богу за Яго ласку. Кічык Мірза зразумеў, што аскетызм у тым ліку і ў тым, што чалавек не мае патрэбы ў чымсьці іншым, акрамя Божай ласкі і ў якасці падзякі за ўрок зрабіў паклон Богу.
3. Аб спадзяванні на Бога
Надзея (таваккуль) гэта выдаленне ўсіх сродкаў на шляху, які вядзе да Праўды, гэта зняцце заслоны прычын; гэта азначае адмовіцца ад пасярэдніцтва прычын і звярнуцца да беспрычыннай першапрычыны.
Ва ўсемагутных руках лёсу прычына гэта гнілая нітка, перад ззяннем паходні наканавання блякне іскра сродку. Прыхільнікі спадзявання, якія на шлях Ісціны выступаюць, дарожнага пажытку са шчодрага стала Пана Бога чакаюць. Тыя, хто валодае дасканалым спадзяваннем, сілкуюцца з нябесных сталоў, яны п’юць з кубка ласкі Божай, і іх адзенне выдаецца з казны нябесных дароў.
Хоць плаванне на караблі з’яўляецца прычынай, якая дазваляе нам перасягнуць мора, ёсць людзі, якія, не замачыўшы ног, могуць хадзіць па вадзе без бяды і без гора; хоць верхавыя жывёлы лічацца сродкам, з дапамогай якога можна перайсці пустыню, ёсць такія людзі, якія могуць пешкі абысці ўвесь свет і не загінуць.
Ніхто іншы не зможа з’есці ежу, якая з’яўляецца тваім пажыткам, а ты не здолееш з’есці тую страву, якая была дадзена доляю іншага. Твой хлеб надзённы будзе належаць табе, а іншы сваю долю возьме сабе. Калі нават вы не хочаце гэтага, лёс вам гэта прынясе, і калі вы нават не думалі есці, ён вас прымусіць і з’ясце.
Тыя, хто спасціг гэта, не пераймаюцца з-за здабыцця пражытку, яны не сеюць хлеб, каб дасягнуць дабрабыту. 3-за недасканаласці спадзявання людзі, каб здабыць хлеб надзённы, займаюцца рамяством і штукарствам, з-за няпоўнага разумення Ісціны яны зарабляюць на сваё жыццё працай марнай. He думае аб галоднай смер-
ці той, хто спасціг, што корміць яго Ўсемагутны Пан, не выказвае незадаволенасці сваёй доляй той, хто ведае, што долю размяркоўвае Бог Сам. Хіба табе не дасць ежу Той, Хто корміць звяроў і птаства, хіба цябе не надзеліць Той, ад Каго атрымліваюць пажытак жыхары мурашынага царства?
Той, хто жадае прызначаную Небам долю сваю павялічыць працай, той спрабуе нітку дажджу завязаць вузлом і злавіць, той, хто імкнецца сваімі высілкамі загаданы Небам лёс змяніць, той хоча па зямлі на караблі плаваць, баючыся ногі замачыць. Так робяць тыя, сэрцы якіх святлом разумення першапрычыны не асвечана, духоўны зрок якіх ад сонца Ісціны не абудзіўся, а спіць прыгнечана.
Мужы спадзявання адмовіліся ад усіх прычын і вынікаў, і рушылі шляхам спадзявання на Аллага. Яны ведаюць, што Госпад хлебам надзённым надзяляе і есці яго прымушае. Яны з дарогі рабаўнікоў сумнеў і нерашучасць прагналі, і шляхам спадзявання Каабу мэты засталі.
Бэйт:
Хто абраў дарогу веры,
хто прыйійоўу тарыкат,
Бліскавіца іх не спаліць, бура ў моры Райскі сад.
Аповяд пра спадзяванне святых паломнікаў
Шэйх Ібрагім і адзін з яго мюрыдаў хай будуць святыя іх таямніцы пайшлі пешшу шляхам спадзявання, у Каабу. Яго светласць шэйх спытаў у свайго мюрыда, ці няма ў яго чаго-небудзь з сабой. Мюрыд шэйху адказаў,
што ён выйшаў на шлях спадзявання і пры ім няма нічога. Пасля таго як яны прайшлі некалькі крокаў, шэйх яшчэ раз папрасіў:
Ты паглядзі лепш і выкінь тое лішняе, што ў цябе ёсць, а то ў мяне нешта ногі цяжка ідуць.
Мюрыд сказаў, што пры ім ёсць некалькі запасных шнуркоў для абутку, якія ён узяў з сабой на выпадак, калі тыя шнуркі, якімі ён замацаваў абутак, парвуцца падчас падарожжа. Шэйх спытаў:
Але цяпер жа ў цябе шнуркі цэлыя, пакуль яны не рвуцца?
Мюрыд адказаў:
-Так.
Шэйх сказаў:
У такім разе выкінь усе лішнія шнуркі.
Мюрыд потым распавядаў: «Я не мог адмовіцца, супраць волі выкінуў іх і пайшоў далей. Раптам у дарозе ў мяне парваўся шнурок, я нахіліўся, каб выцягнуць яго, а затым папракнуць шэйха, але тут я заўважыў на зямлі цэлы шнурок. Я здзівіўся, замацаваў свой абутак і дагнаў шэйха. Калі ў мяне з’яўлялася патрэба ў новым шнурку, я штораз знаходзіў яго такім чынам. I так маё спадзяванне дасягнула дасканаласці».
Мужы спадзявання падарожжа да Праўды вось такім шляхам здзяйсняюць, на ўсялякія сродкі яны ўвагі не звяртаюць.
Кыта:
Як спадзяванне будзе лжывым,
дык толькі шкоду прынясе,
Спакусай будзе нават дробязь,
хто ісцін простых не спасціг.
Калі вы ійчырыя, то можна
Каруна™ скарбы ўзяць усе, А падарожнік тарыката да Праўды пойдзе міма іх.
4. Аб задаволенасці малым
Задаволенасць малым (конаат) гэта значыць у дастатковай для малітвы колькасці ежу прымаць і больш ні аб чым не бедаваць; гэта значыць, збядняючы сябе, запал зніжаць, шляхам выпрабаванняў пажаду аслабляць.
Задаволенасць малым гэта крыніца, вады ў якой не змяншаецца, колькі б яе ні бралі; гэта казна, у якой манеты не канчаюцца, колькі б іх не раздавалі; гэта ніва, на якой расліны гонару і велічы растуць, гэта дрэва, галіны якога плады незалежнасці і пашаны даюць.
Задаволенасць малым радуе душу людзей, яно праясняе зрок вачэй. Чэрствы хлеб задаволенага малым дэрвіша лепш за пышны стол цара прагнага, і посная поліўка незалежнага, хай сабе і небагатага, лепш тлустай стравы багацея залежнага, хоць і прыбранага.
Цар той, хто дае, але не бярэ, жабрак той, хто бярэ, але не дае. Той, хто здавольвацца малым, будзе да нягод прывыкаць, вызваліцца ад заганных звычак, агульных для цара і для жабрака. Хоць яго дом будзе цеснаватым, ён мае шмат пераваг і лепш за гмахі багатых.
Задаволенасць малым гэта крэпасць, у якой ты будзеш выбаўлены ад прыхамаці злачынных кіпцюроў, гэта
“ Карун біблейскі Карэй, вельмі багаты чалавек, чые скарбы былі нагэтулькі агромністымі, што нават ключы ад іх маглі падняць хіба некалькі асілкаў. 3-за сваёй сквапнасці і нявер'я Карун быў пакараны разам са сваімі скарбамі праваліўся пад зямлю.
горная вяршыня, на якой ты не будзеш залежаць ад ворагаў і сяброў; гэта сціпласць, вынікам якой з’яўляецца гонар, гэта галеча, якая прыводзіць да свабоды ад патрэбы, гэта насенне, ураджаем якога з’яўляецца маёмасць, гэта дрэва, пладом якога з’яўляецца магутнасць; гэта горкае віно, якое дорыць весялосць, гэта цяжкая дарога, якая прывядзе да радасці вашамосць.
Задаволенасць малым прыносіць многа даброт і аслабляе прагу, а прагнасць прыносіць шмат бедаў і знявагу. Подлы люд мае прагнасць і ліхвярства, такім уласцівыя нізкасць і жабрацтва.
Дзеянні прагнага сарамацяць яго самога, учынкі яго прыносяць яму знявагі многа. Калі ў прыродзе чалавека сквапнасць будзе, ён не спадабаецца іншым людзям. Гэта світанне подласці і мярзоты, закат дабрыні, чалавечнасці і мілоты.
Сквапнасць гэта пажар, які спальвае дом сумлення, бура, што пускае па ветры гумно гонару, тушыць светач мудрасці. Чалавек, які на скнарнасць хворы, гэта тое ж самае, што чалавек, які любіць хціва есці без меры. Скнарлівасць гэта ўласцівасць подлых людзей, прагнасць да ежы уласцівасць дзікіх звяроў.
Задаволенасць малым гэта такая каштоўнасць, якая ратуе людзей ад тых двух бедстваў і выбаўляе ад іх наступстваў. Два віды гэтай подлай прыроды падобныя на брыдкіх блізнят. Яны горш адзін другога, абодва яны горш усяго благога. Адзін подлы, другі агідны, абодва яны па сутнасці нізкія. Прапаведнік Праўды61 хай дабраславіць яго Аллаг і вітае сведчыў, што задаволены малым чалавек людзям мілы, а сквапнага гоняць што мае сілы.
61 Маецца на ўвазе прарок Мухамад, мір над ім.
Рубаі:
Хто задаволены малым і толькі Богу служыць,
Таго йіануюць людзі, той не тужыць;
А той, хто ненажэрны, той, хто прагны, Ён прыніжэнне знойдзе, Раю не заслужыць.
Аповяд пра шэйха,
які задавольваўся малым
Хавальнік Боскіх таямніц шэйх Шах-Зіяратгахі няхай асвеціць Аллаг яго таямніцу вырашыў пайсці па шляху задаволенасці малым і пасяліўся ў селішчы Зіяратгах. Ён не браў міласціны і людскіх прынашэнняў і дароў, адмаўляўся ад падарункаў магутных цароў. Ён працаваў на сваёй невялікай спадчыннай сядзібе, сеяў хлеб і садзіў дрэвы. Сваімі залатымі рукамі ён свае нівы паліваў, сухія галіны са сваіх дрэваў зразаў. Такім чынам, задавальняючыся малым, ён жыў і Аднаму Богу служыў.
Трымаючыся прадпісання «Будзе ў пашане той, хто здавольваецца малым» ён дайшоў да такога стану, што магутныя султаны, навукоўцы і дасведчаныя шэйхі са сталічнага горада Герата прыходзілі за некалькі вёрст на паклон да гэтага вялікага чалавека, цалавалі прах яго парога і тым самым уздымалі галаву свайго гонару да небасхіла.
Усё, што трапляла ў іх рукі з хлеба яго пасеву або з пладоў яго саду, яны, беражліва захоўваючы, адносілі ў горад сваім жонкам і дзецям; тыя, хто еў гэтыя плады, спадзяваліся на выратаванне ў замагільным жыцці. Плады задаволенасці не могуць быць больш дасканалымі, духмянасць пахкага мурогу кветніка радасці не можа быць больш прыемнай.
Рубаі:
Стварыў нямала цудаў Бог на свеце гэтым,
Ды добраму не засцяць свет багацці свету.
Ён йічодра раздае ўсім, хто не папросіць.
He зловіць хцівасць добрага ў сеткі.
5. Аб цярплівасці
Цярпенне (сабр) гэта адмова ад жыццёвых выгод і цялесных асалод; гэта азначае нялёгкім пакланеннем скоўваць жарсці, устойліва зносіць усё нягоды і не ўпасці; гэта азначае пераносіць усе цяжкасці шляху да Праўды, сцярпець ўсе чутае і бачанае, якое б яно ні было горкае і бязладнае.
Цярпенне горкае, але слодыч яго плён, гэта цяжкая справа, але яна аддаляе бедствы здавён. Няма такога няўдачніка, які не дасягнуў бы поспеху, калі па шляху цярпення пайшоў, няма такога няшчаснага, які б дзякуючы цярпенню шчасця не знайшоў.
Яно ключ да суцяшэння, шлях да задач вырашэння. Яно спадарожнік надакучлівы, які да мэты давядзе; сябар нудны, які да жаданага прывядзе; ламавы конь, які да месца давязе без ліха; павольны мул, які да прытулку прыйдзе паціху.