• Газеты, часопісы і г.д.
  • Улюбёны сэрцаў  Алішэр Наваі

    Улюбёны сэрцаў

    Алішэр Наваі

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    36.7 МБ
    Бэйт:
    На крывадушнікаў такіх не будзем траціць час -
    Яго геройства прэч сышло. I гэта ўрок для нас.
    37.	Аб шлюбным жыцці і жанчынах
    Ажаніцца гэта вечнай бядой таміцца, невыяечнай хваробай хварэць, адчуваць ярмо, якога не здалець.
    Хоць з пачатку да канца гэтая справа прыносіць багата смутку і крыўды, але ў яе ёсць і іншы бок, які выводзіць да дабра па гэтых лабірынтах. Калі знойдзецца годная жонка, яна супакоіць і ашчаслівіць свайго мужа. Давядзе яна да ладу дом свой і гаспадару хаты дасць жаданы спакой.
    Сэрца будзе радавацца, калі яна будзе прыгожай, з добрай славай, а душа будзе спакойная, калі яна будзе сумленнай і ласкавай. Калі яна разумпая, то ў яе дзеяннях будзе мудрасць, у гаспадарцы будзе лад, а ў хаце утульнасць.
    Калі мужчыну шчасце ўсміхнецца і такая пара для яго знайдзецца, яна ў сумную і цяжкую пару будзе яму спачуваць і дапамагаць, у дні хваробы і цяжару не будзе яго пакідаць, не дазволіць яму хварэць і пакутаваць не дасць. Усе жыццёвыя нягоды яна будзе пераносіць разам з ім, пазбаўляць яго ад трывог, будзе трываць з ім разам кожнае выпрабаванне, якое пашле Пан Бог. Калі ён будзе сумаваць, будзе і яна за яго перажываць, калі муж будзе хварэць, то будзе хварэць і яго жонка.
    Калі і не вельмі вялікай дабрынёй і прыгажосцю вылучаецца жонка, калі яна не бачыць у сваім мужы сябра, муж на яе не будзе спадзеваў ускладаць, але ўсё ж надзеяй будзе жыць, будзе з ёй гжэчным і ласкава ўшчуваць. Часам яго цяжкасці будуць спатоленыя, хоць шматлікія патрэбы яго і не будуць задаволеныя. Такі шлюб яшчэ больш-менш трывалы, такі муж яшчэ не занадта няшчасны і няўдалы.
    Але барані Бог ад нягоднай жонкі, у якой заган багата, такая для дома злая страта. Калі яна сварлівая, то яна cap­ita будзе разрываць, калі яна будзе паводзіць сябе непрыстойна, яна душу будзе раздзіраць. Калі яна ліхаслоўная, то яна сэрца мужа будзе раніць, а калі яна несумленная, мужа сваімі ўчынкамі будзе ганіць. Калі яна п’яніца, то ў хаце будзе бязлад, а калі яна распусніца, то дом прыйдзе ў заняпад.
    Аднак такая жанчына, якую я першай апісаў, за сто гадоў адзін раз нараджаецца, сярод ста тысяч жанчын адзін раз сустракаецца. Калі хтосьці знойдзе сабе такую, ён павінен блаславіць лёс, трэба павіншаваць гэтага малайца з такім шчасцем, якое ён прынёс.
    Аднак Усявышні Госпад стварыў з недахопамі гэтую пароду, ён выдаліў дасканаласць і сумленнасць з іх прыроды. Ён надзяліў гэты пол кепскай натурай, ператварыўшы многіх мужчын у слуг жанчын, а гэта найгорай.
    Занятак жанчын інтрыгі і падступства, іх мара падман і вераломства. Яны не хваляць Пана Бога Усявышняга за яго міласці, не дзякуюць людзей за іх шчодрасць.
    Іх вера гэта нястрыманасць, іх лад дзеянняў гэта бессаромнасць.
    Іх любімая справа самаўсхвалешіе свавольнае, прасякнута іх цела самаздаволеннем. Іх вера заганная, паколькі ў іх няма розуму, іх розум у заняпадзе, бо іх вера няўстойлівая.
    Сукенка іх брудам жарсці забруджана, паводзіны брыдотай іх прыроды атручаны. Калі яны цвярозыя, яны апілыя ад віна невуцтва, калі яны п’яныя, аддаюць сэрца віну і палюбоўнікам. Яны заўсёды шукаюць заганы ў іншых, яны бачаць толькі недахопы ў іх. Па-майстэрску яны выклікаюць варажнечу сярод людзей, будаваць падкопы гэта ім усяго мілей.
    Сваімі падкопамі і ліхаслоўем яны нявінных людзей забіваюць, ілжывымі довадамі яны любога з прамога шляху збіваюць. Сумленнасці у іх нямнога, несумленнасць вось іх пастаянная дарога. Яны сваім ліхаслоўем сорам у слухача выклікаюць, праз слова яны каго-небудзь праклінаюць. Гожаму мужу, падобнаму да царэвіча, яны зло сваімі здрадамі прычыняюць, а са страшным палюбоўнікам, падобным на д’ябла, яны вельмі ветлівыя і ласкава яму дагаджаюць. Надзеўшы чадру, яны дзёрзкім падманам займаюцца, а прыбраўшыся, пералюбнічаць адпраўляюцца. Сетка выкрутаў іх падобная павуціне, ніхто не зразумее сутнасці іх падкопаў.
    У ліку такіх, як яны, і лядашчая старая, якая свой твар, падобны на стары бурдзюк, фарбуе румянамі, а сваю галаву, што трасецца, аздабляе пышнымі султанамі. Лепш было б, калі б абрынулася скала і з плячэй тую галаву зняла.
    Нават плюгавая старая ўсё адно хоча прыбірацца і душыцца, патрабуе збрую з каштоўнымі камянямі нават старая асліца.
    Іх мужы гэта рабочыя аслы, што ім мусяць дагаджаць, бездапаможныя слугі, а дакладней халопы, што іх глядзяць.
    Паколькі ўсе людзі розныя, то і жанчыны адна ад адной таксама зусім адрозныя. Але іх можна падзяліць на тры роды простых жанчын, прывілеяваных жанчын і высакародных жанчын.
    Простыя нібыта жывёлы жывуць, яны толькі спяць, ядуць і п’юць. Фарбавацца і прыбірацца гэта іх богаслужэнне, упрыгожвацца і малявацца такое іх маленне. Іх дэвіз веры не ведаць і не знаць, мэта іх сваімі падкопамі як мага больш дрэннай славы прыдбаць.
    Прывілеяваныя жанчыны нібы д’ябал і шайтаны невыносныя, яны падступныя і злосныя. Для іх добры намер прыгнятаць і зло пасяліць, для іх сумленная і набожная справа строіць падкопы і здрады чыніць. У параўнанні з імі злы дух у вераломстве і падступнасці няўмелы, а д’ябал у выхадках і хітрыках нясмелы. У параўнанні з імі анёлы слабыя, а чэрці дурныя.
    Сем’і руйнаваць для іх такая ж высакародная справа, як храм будаваць, кроў нявінных людзей праліваць для іх такая ж ласка, як мёртвых уваскрашаць. Калі хтосьці аказвае ім дабро, яны яго да зла кіруюць, таго, хто ім дае мёд, яны атрутай частуюць. Яны руйнуюць дом цноты і гонару, ламаюць будынак пабожнасці і разганяюць сумлення водары.
    Дасведчаныя ў многіх навуках навукоўцы, дасціпныя і ўважлівыя мудрацы напісалі пра іх падступства мноства кніг, і можна падумаць, што яны ўсё падрабязна апісалі, аднак самі яны мяркуюць, што яшчэ не выказалі ўсё. Як жа мог я пра іх напісаць ў гэтых некалькіх разрозненых старонках? He мог я закрануць і сотай часткі іх учынкаў.
    Высакародныя цалкам супрацьлеглыя тым, каго я толькі што апісаў. Яны праўдзівыя, ведаюць толькі праўду, увесь час узгадваюць Пана Бога як языком, так і сэрцам. Навукоўцаў веры яны навучаюць, ад іх подыху вялікія святыя карысць набываюць. Такіх жанчын Божыя Пасланцы і Прарокі ўсхвалялі, лічачы іх сёстрамі набліжаных да іх анёлаў. Галаву сваю яны пакрываюць покрывам цноты, а свой твар шоўкам жаночага гонару. Хай не здыме з галавы такой хусцінку Пан Бог, хай не зніме гэтага покрыва з такога твару злы рок, няхай не ступіць загана на яе парог.
    38.	Аб крывадушных шэйхах
    Самахвальства крывадушнага шэйха гэта пазалочаная медзь, здольная толькі звонку бліскацець. Ён пабожным толькі выглядае, а знутры яго ашуканскія выбрыкі напаўняюць.
    Ён вычварна апранаецца, каб прыцягваць увагу простага люду, каб ачмураць людзей, чыніць шарлатанскія «цуды». Чалма яго поўная імкнення да ўлады, кожны волас у яго распуснасць і здрада. Стракаты халат, які ён носіць, аб стракатасці яго хітрыкаў галосіць.
    Ён прыкрывае заганы сваім бурнусам, кожная нітка якога спрадзена на прасніцы крывадушнасці хлуса. Яго зубная шчотка гэта напільнік, якім ён зубы сквапнасці точыць, у чахле грэбеня схаваныя прылады, якімі ён людзей з панталыку збіць хоча.
    Ён перабірае ружанец для адводу вачэй, моліцца напаказ усіх даўжэй. На галаву ён накручвае велізарную чалму, каб лепш акручваць людзей, на хвост лісы падобны пас чалмы, які ён імкнецца зрабіць чым даўжэй. Ён не да месца чувае53, нібы раптам здурнеў, яго лямант гэта кудахтанне курэй. Іншыя вакол яго круцяцца ўраганам, нібыта п’яныя ў зборышчы п’яным.
    He ад душы ўсё, што ён гаворыць, мае на карыслівыя мэты ўсё, што ён робіць. Цуды, якія ён робіць, паскудства; усё тое, што ён пра цуды кажа, гэта глупства. Яго спевы пазбаўлены рытму і строю, ён ва ўсім прытворства кроіць. У знешнасці яго пышнасці многа, але змястоўнага няма ў ім нічога.
    53 Чуванне (рус. раденпе), духоўная практыка, звязаная ў ісламе з прамаўленнем зікру ўслых, а ў некаторых плынях і з пэўнымі рухамі.
    I гэты мярзотны чалавек у прыгожым адзенні сябе з набожнымі людзьмі ставіць мае надзею. Гэта вялікі сорам.
    I ўсё ж-такі людзі прыходзяць да яго, каб стаць яго мюрыдамі і яго слухаць, яны фанатычна і самааддана яму служаць. Ён захоўвае свой уплыў махлярствам, падманам пад сваёй уладай трымае паству. Самі чэрці бянтэжацца ад яго ўчынкаў, разгубіўся нават Ібліс злачынны.
    Рубаі:
    Пад покрывам бедчасці тут столькі крывадушша, ханжаства, шахрайства:
    Бывае так пляце цычоўкі
    на пасадзе сам ўладыка царства,
    Калі ханжа заве сябе дэрвішам, а той цар сябе заве царом,
    To розуму няма ў абодвух, і сумленнеў іх змянілася нядбайствам.
    39.	Аб гуляках
    Заўсёднік шынка то апілы гуляка бавіць час за келіхам без нічога ніякага.
    У галаве яго да віна цяга пануе, ён, нібы хмель, толькі ля куфля начуе.
    Калі ён даведаецца, што дзесь баляванне віруе, ён дастаўляе туды пляшкі з віном і там балюе.
    Чалму гонару кожнае імгненне ён з галавы зняць гатовы, за глыток віна ён да ног чашніка ўпасці гатовы. Ён вар’ят, бо звязаны з шынком, ён бедны, бо любіць адно келіхі з віном.
    Калі ён з рук чашніка чару віна выпівае, ён сябе мацнейшым і шчаслівейшым за Джамшыда54 адчувае.
    Ён пакланяецца чашніку, прыгажосці яго твару, ён падае ніцма ля ног прадаўца хмельнага тавару.
    Жартаўнікі-п’яніцы парвалі яго кашулю, ён жа з-за любові да іх ног пад сабой не чуе. У мейхане55 ён падае пабітую чару і просіць у яе наліць віна. Ён цалкам стаў на ганебны шлях, не адзін п’яны збівае яго дома і ў гасцях. Ён просіць у вясёлым сходзе, каб яму ля дзвярэй месца далі, жадаючы, каб яго самалюбства растапталі. Ён не абцяжарвае сваю галаву чалмой, не турбуе халатам стан свой.
    Але хоць ён як асоба з зямлёй мяшаецца, але дзякуючы сваёй велікадушнасці ён да нябёсаў уздымаецца56. Ён не сумуе ад бедстваў, якія прыносіць час, не пакутуе ад непасільнага цяжару, як кожны з нас. Hi жыццё, ні смерць яму не страшныя, паміж заможным і немаёмным розніца яму не бачная. Яго суцяшэнне праліваць горкія слёзы; нібы пляшка, ён рады быць падобным да чары з віном. У карчме ён і аднаго імгнення цвярозым не бывае, на сегасветнае дабро і зло ён не паглядае. Ён не разбіраецца ў тым, што добра, а што дрэнна. Можна сказаць, што гэта не чалавек, а сапраўдны цуд. Ён прывык з несправядлівасцю і з цяжкім жыццём мірыцца, мэта яго прабачэння і міласці Госпада дамагчыся і Яго ласкай наталіцца. Ён губляецца ў пыле карчмы быцця мірскога, спадзеючыся атрымаць вечнае жыццё ад Пана Бога. Гуляка і немаём-