• Газеты, часопісы і г.д.
  • Улюбёны сэрцаў  Алішэр Наваі

    Улюбёны сэрцаў

    Алішэр Наваі

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    36.7 МБ
    22 Дуа (ар. «мальба») просьба-маленне да Бога дзеля вырашэння пэўнага пытання або патрэбы.
    Айчыны, нібы дождж жыццядайны, святлом вочы землякоў, нібы сонца акідае.
    Мараць жыць пад яго ўладай падданыя любога царства, сярод прыгнечаных ідзе пагудка пра справядлівасць яго валадарства. Пра яго складаюць трактаты вучоныя, аб вартасцях яго касыды2л складаюць паэты, натхненнем акрылёныя. Занятак спевакоў песні пра яго складаць, справа музыкаў мелодыі дзеля славы яго ствараць.
    Задавальняючы патрэбы народа, ён шукае міласці Бога знову і знову. Падчас разбору скаргі судовай ён не забывае пра Дзень адплаты суровай.
    Маснаві:
    Ён цар народа, мудры і высакародны, Аў шчырасці душы ён з дэрвішам падобны. Перад царамі зямлі ён, як шах, Прад беднякамі ён як прах.
    Наш свет зямны, як смецце, шле далей, А царства сэрца для яго мілей. Палегчыць долю тых, хто незаможны, Як шах Абуль-Газі, заўжды ён можа. Султан Хусейн, заўжды і ўсюды слаўся, Ты ў сутнасць чалавечнасці пракраўся. Пакуль круціцца будзе купал неба, Хай светам ійах валодае як трэба Хай радасць ён нясе народу з сонцам, Няхай жыццё яго працягнецца бясконца.
    23 Касыда паэма, ода, верш, які чытаецца нараспеў і звычайна ўсхваляе кагосьці.
    2.	Аб прававерных беках
    На службе згаданага цара прававерны бек без заганы падобны аднаму з чатырох набліжаных24 Прарока-пана. Няўдалым ён заступнік, выгод цара ён адданы ахоўнік. Словы праўды ён цару нагадае і ад смяротных грахоў яго асцсрагае.
    Злому чалавеку ён нежаданы, а добры ад бедаў ім уратаваны. Ён не думае аб прысваенні маёмасці людской, жонак адбіраць не думае ў мужоў. Бяспека падданых яго патрэба, радасць народа яму замест хлеба. Кожнаму верніку ён памочнік чуллівы, кожны вернік да яго добразычлівы.
    Па прыродзе сваёй ён шчыры чалавек, сумленны ў прыдворнай службе гэты бек. Хай не будзе пазбаўлены такога бека шахскі двор, хай славіцца ў дзяржаве яго ўзор.
    3.	Аб недастойных намесніках
    Часта сустракаецца намеснік-ашуканец, ад роду непрыстойны, бязбожны марнатравец. Выдае сябе за прарока гэты падлюга, пляце небыліцы пра Гаўрыіла25 і яго з’яўлснне гэты зладзяюга.
    Сяброў ён цеснай дружбай з шахам спакушае, ілжывымі фактамі тое сяброўства ён пацвярджае. 3-за сквапнасці ён пасылае няслушныя прадпісанні; ён дае ілжывыя
    24 Маюцца на ўвазе чатыры праведныя халіфы: Абу Бакр, Умар, Усман і Алі, якія кіравалі дзяржавай мусульман пасля смерці Прарока, мір над ім.
    25 Гаўрыіл (ар. «Джыбрыль») імя анёла-вястуна ў ісламе. Менавіта Гаўрыіл перадаваў Боскае Адкрыццё прароку Мухамаду, мір над ім. Наваі мае на ўвазе, што злачынны самазванец прэтэндуе на тое, што і да яго прыходзіць анёл, нібыта ён таксама можа лічыцца прарокам.
    звесткі, каб палепшыць свае прыдбанні. Дзеля набыцця маёмасці робіцца чыстай у яго нячыстасць, ганьбаванне вернікаў для яго урачыстасць. Пакуль на свеце хлусня будзе квітнець, праўды слова ў яго не будзеш мець; каб атрымаць хабар, кажа ён адно, але душы яго не спасцігнуць дно. Такога намесніка, у якога словы адно, а справы другое, гнаць з царскага двара трэба мятлою.
    4.	Аб несправядлівых
    і распусных царах-невуках
    Справядлівы цар падобны на люстэрка, несправядлівы на яго бок адваротны; той ззяе, нібы светлая раніца, гэты з цемрай начной падобны. Прыгнёт душы яго ўлада, распуста розум яго ўзяла ў асаду. У спусташэнні краіны ён шукае спакой, абадраўшы насельніцтва, ён задаволены сабой. Ён абарочвае галубятні ў гнёзды соваў, у руіны дамы гарадоў вядомых.
    На балі яго льецца віно ракою, а народ ад яго не ведае спакою. Дзеля цэглы для свайго віннага склепа ён у мячэці купал разбярэ, для падлогі сваёй прыбіральні ён пліткі з мінбара26 здзярэ.
    Калі ліць кроў любіць гэтая халера, баяцца за жыццё людзі ад гэтага людажэра. Калі ён яшчэ і п’янтос, вернік на вуліцу не кажа нос.
    Калі ж ён распуснік і любадзей, нявінныя людзі баяцца за жонак і дзяцей. А калі ён упарты, прызнае толькі свой аргумент і любіць нос высока дзерці, то для беднага Наваі гэта горш ад смерці.
    26 Мінбар узвышэнне, з якога чытае казань імам падчас пятнічнага набажэнства.
    Непрыстойныя выхадкі яго, як ён думае, гэта вясёлыя жарты, годныя ўчынкі іншых нічога не варты. Вялікія заслугі ён вялікімі не кліча, з-за малаважнага промаху праўду ён праўдай не паліча.
    He спраўдзіцца яго памылковае прадказанне нявінныя нясуць пакаранне. Калі мары яго немагчыма ажыццявіць, нявінных людзей пачнуць катаваць і біць.
    Ён атрутай жывую ваду назаве згаджайся з ім ці будзеш злачынцам названы; ён сонца імглою палічыць пляскай у ладкі яму ці будзеш абшальмаваны.
    Уласная кропля вады для яго за ўсе моры даражэй, уласная парушынка за пярліну мілей, і яго не турбуе пагібель чужога дабра яно для яго меднага шэлегу не варта, хай яно будзе, як гара. Калі людзі дзеля яго з жыццём расстаюцца, ён рады таму, што грошыкі яму дастаюцца.
    Калі з ім не пагадзіцца, калі ён называе белым каршаком чорнага грака, а ты яму не скажаш, што ён спрытна ловіць гусей, чакай, што схопіць цябе яго рука. Калі ён светлы дзень цёмнай ноччу зваць захоча, будзеш пакараны, калі не скажаш, што зорка мігоча. Хто скажа праўду, расплаціцца галавой, а хто заклікае да дабра, развітаецца з душой. Ісціна для яго не ісціна, а дрэнь, і мудрэц не мудрэц, а целяпень.
    3 народу нікому ён не рады, ніхто не ведае, куды ён закопвае скарбаў аграмаду. Ён прагне людзей караць і іх кішэні спусташаць, яго найвялікшая радасць рабаваць ды забіваць. Калі ў яго і вазір такі ж, як ён, гэта ўсё адно, што Гаман і Фараон27.
    27 Фараон (ар. Фір'аўн) паводле ісламу, вораг Мусы (бібл. Майсея), мір над ім, нявернік, які ўчыніў самы цяжкі грэх стаў прэтэндаваць на званне Бога. Гаман дарадца Фараона, нявернік, які дапамагаў Фараону супраць Мусы.
    Бэйт:
    Чым будуць шах з вазірам гэткім,
    Халера і чума нам лепей, дзеткі.
    Хай не выводзіць Бог такіх пачвараў у палац сусвету з цемры небыцця і з вязніцы нежывога ў горад жыцця.
    5.	Аб вазірах
    Слова «вазір» утворана ад «візру», што значыць «грэх», і гэтаму адпавядаюць яго кожны крок і кожны брэх. Гэтую службу толькі вазір Саламона28 Асаф вёў разумна і цярпліва, нездарма на пярсцёнку яго быў надпіс: «Аллаг літасцівы да таго, хто паводзіцца справядліва». Калі пайшоў Асаф на вечны супакой, усё сумленне вазіраў, відаць, ён забраў з сабой, таму ні ў каго з гэтых несумленных няма сумлення жамчужыны дарагой.
    Калі, нібы вецер, па ўсім свеце пройдзеш, падобнага да Асафа на гэтай чорнай зямлі не знойдзеш. А зрэшты, нават калі б такога, як Асаф, і знойдзеш, то дарма трону Саламона даўно ўжо няма.
    Гэтыя прыгнятальнікі псуюць краіны вядомасць, марнуюць сабраную людзьмі маёмасць.
    Лепш не чарніць пяро з-за гэтых сквапных і не пэцкаць паперы згадваннем гэтых нахабных. Яны такіх лекараў нам нагадаюць, якія хворых атрутай жыцця пазбаўляюць. I тыя, і другія падобныя да змей, шах павінен іх знішчыць хутчэй. Ім хоць бы што людскія енкі і стогны,
    28 Саламон (ар. Сулейман) згодна ісламу, прарок, які быў надзелены найболылай уладай на гэтым свеце. Яму былі падначаленыя не толькі людзі, але і ўсе джынны, жывёлы, птушкі і рыбы.
    яны джаляць людзей, нібы скарпіёны. Кончык іх пяра гэта джала, што нішчыць люд горш кінжала. Дакуль яны будуць тыраніць людзей? Хіба галаву растаўкуць аб брук на гэта толькі спадзеў.
    Маснаві:
    Высока ці не, тыя людзі падняты,
    Пакутуе народ невінаваты.
    Хай смерцю цар сурова іх карае,
    Бо наш Прарок сказаў:
    «Карайце тых, хто прыгнятае».
    6.	Аб нягодных канцлерах
    Канцлеры несумленныя чыняць справы страшэнныя. Калі яны да таго ж і зладзеі, то распуста і падкопы вось іх надзеі. На іх балі спевы і скокі гэта аплакванне навукі і веры глыбокай.
    Бутлі з ружовай вадой, якія навукоўцы прыносяць, лакеі такіх канцлераў выпіваюць і віна просяць. Прызначаныя для вучоных прысмакі замест закускі кладуць сабе ў зяпу тыя вурдалакі.
    Усе людскія даброты для прыхамацяў тых бязродных. Чыняць злое людзі чорнай косці, нягоднікі ў іх -жаданыя госці. Пажытак дэрвішаў халуі іх па ветру развеюць, за кошт заробку настаўнікаў іх малойчыкі багацеюць.
    Калі такі канцлер балюе, дык яго віном сам мухтасіб частуе, а кадый-суддзя тое віно сваёю барадой фільтруе29.
    ” Мухтасіб назіральнік за шарыяцкім ладам у горадзе, рэгіёне. Кадый шарыяцкі суддзя. Дадзены пасаж падкрэслівае, што нягоднаму чыноўніку закон няпісаны.
    У дзяржаве, дзе ўсяму недазволенаму шырокая дарога, можна таптаць веру і закон трымаць нястрога.
    Канцлер павінен навукоўцам паслугаваць, а старэйшын да сябе набліжаць, заможных да літасці заклікаць, немаёмных клопатам атачаць, ён павінен наладжваць вакуфныя30 справы, развіваць земляробства ва ўсёй дзяржаве.
    Маснаві:
    Хто п’яніца, распуснік ці мантач,
    Па іму гэтым царстве кожны плач.
    Калі упартасць з фанабэрыяй у ім,
    3 яго халатам лепш дамовіцца, чым з ім.
    7.	Аб распусных
    і разбэшчаных самазванных бахадурах
    Пры царскім двары мантачаць казённыя грошы гэтыя абібокі, не баючыся ані цара, ані Бога. Яны толькі і ўмеюць выхваляцца ды грашыма раскідацца. Іх справа п’янства без меры, а занятак іх фанабэрыя. Іх праўда з марнаслоўем змяшана, а калі кажуць штосьці толкам там хлусня схавана. П’янкі-гулянкі іхняя вера, бязбожжа ў сэрцах іх засела. Суцяшэнне іх скакаць конна, іх захапленне падколваць языком. Іх паслухаць дык на балях яны шчодрыя нібыта Хатэм, а ў бітвах адважныя, быццам Рустэм.
    30 Вакф (мн.л. вакўф) дабрачынны фонд у шарыяце, прызначаны для розных грамадска-карысных мэтаў: развіцця адукацыі, культуры, навукі, разліку з пазыкамі для даўжнікоў, падтрымкі жадаючых стварыць сям'ю, апекі сірат, адзінокіх старых, утрымання храмаў, дарог, вадаёмаў з пітной вадой, безнаглядных жывёл і г.д.
    У іх бухматыя султаны з пёраў, якімі можна і арла спалохаць, у іх жудасныя дзіды, якіх збаіцца і спрытны кап’яносец. Чалма ў іх заблытаней іх падступстваў, а пад чалмой хаваецца крыніца ўсяго злога ды яго наступстваў.
    Яны трубяць, што адпор любому ворагу даць гатовы, і кажуць, што за такую абарону радзімы шах перад імі вечна ў даўгу, знову і знову. 3 такімі прэтэнзіямі адны з іх співаюцца, а другія з-за сваёй распусты у Пекла адпраўляюцца. Калі хоць адзін са ста на конныя спаборніцтвы ступіць, дык сваімі ж дурнымі скокамі сябе пагубіць. На словах багата ваяўнічасці ў іх, але біць яны здольны толькі паплечнікаў сваіх. Такому бахадуру31 нельга ў бітвс выступаць толькі ўласную шкуру будзе ён ратаваць.