• Газеты, часопісы і г.д.
  • Улюбёны сэрцаў  Алішэр Наваі

    Улюбёны сэрцаў

    Алішэр Наваі

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    36.7 МБ
    2 Ірам легендарны горад на поўдні Аравіі, які славіўся сваімі калонамі, вобраз зямнога Раю.
    і з праяваў Яго знішчальнай моцы, якія жахам сэрца скаланаюць.
    Жменю зямлі Ён паставіў намеснікам Сваім перад сходам анёлаў і джынаў, асыпаўшы дабраславеннем, а таму, хто шмат год стаяў сярод анёлаў набліжаных, уздзеў на шыю каралі гневу Свайго і ад ласкі аддалення’.
    Кыта4:
    Яго магутнасць болый за тысячы загадаў, За міг Ён мог бы свет стварыць, будзь Яго воля. Стварыў Ён васемнаццаць тысячаў сусветаў, А потым і Адама разам з яго доляй.
    Ён можа з ліку іншых выбраць чалавека,
    I аднаго, й дзясятак, нават спю.
    / разумее нават недарэка:
    Прычынай для Яго не можа быць ніхто.
    Хвала Валадару ўлады і магутнасці, хвала Валадару сілы і моцы, вялікія Яго дабрадзействы, усеабдымныя Яго даброты, няма вартага пакланення, акрамя Яго.
    Незлічонае дабраславенне і замілаванне ўлюбёнаму і пахвалёнаму [Прароку] навек, дзеля становішча якога былі створаны сусвет і чалавек. Рахманым і чыстым душою, стварыў яго дзеля шчасця зямнога і вечнага Пан Бог з найчысцейшага складу элементаў чатырох. Тыя складнікі: паветра дыханне Масіха5, памерлых ажыўляючае,
    3 Маецца на ўвазе Адам, першачалавек, створаны з гліны, і Ібліс, джын, які быў вядомы сваёй пабожнасцю, але з-за ганарыстасці адмовіўся зрабіць адзін паклон на знак пашаны да чалавека, за што быў асуджаны на вечны праклён і выгнанне ад Бога.
    4 Кыта вершаваная форма, кароткі монарыфмічны верш.
    5 Масіх прарсж Ісус Хрыстос.
    агонь полымя дрэва суразмоўцы Божага6 асвятляючае, зямля сурма для вачэй Якуба7 гаючая, вада нібы з крыніцы Хызра8 жывая вада цякучая. Слушна сказаць: раз складаюць тваю душу чыстую паветра, агонь, зямля і вада, то і сабой ахвяраваць дзеля цябе не шкада.
    Той, хто Лотасу крайняе мяжы на нябесным кані Бураку маланкаю сягнуў, далей за які Святы Духя ісці не рызыкнуў. Яго аблічча начное неба пышным кветнікам зрабіла, а яго ззянне вочы анёлаў да світання пасля пыльнае буры прыпадабніла.
    Яго вартасць вызначаецца словамі: «Не гаворыць ён па сваёй прыхамаці»'0, а тлумачэннем яго слоў з’яўляецца «Адкрыццё, якое адкрываецца»". Ён хавальнік Боскіх таямніц і сакрэтаў, імя яго «літасць для сусветаў»12.
    Маснаві:
    Нібыта дзве начы аль-Кадр'2 дзве яго доўгія касы'4, Яго аблічча нібы поўня, йіто ноччу поўная красы, Нібытпа свечка ў шабестане^ яго аблічча ззяе так. На яго ійчоках кроплі поту нібыта зорны Задыяк. Святло тых зіхатлівых зорак,
    якім свяціць Бог загадаў,
    6 Маецца на ўвазе прарок Муса (бібл. Майсей).
    7 Якуб бацька Юсуфа (бібл. Іосіфа).
    8 Хызр праведнік, які мусульмнская традыцыя надзяліла здольнасцю.
    9 Анёл Джыбрыль.
    10 Кур'ан, 53:3.
    11 Кур'ан, 53:4.
    12 Кур'ан, 21:107.
    13 Лейлятуль-кадр, Кадыр-ноч Ноч прадвызначэння, святая ноч у ісламе. Прыпадае на апошнюю дэкаду месяца Рамадан.
    14 Прарок, мір над ім, часам заплятаў свае валасы ў косы (але яны не былі надта доўгія).
    15 Крытая прахалодная частка будынку, звычайна ніжэй узроўню зямлі.
    А Сам для тысячаў прарокаў жамчужынай памкненняў стаў.
    Папраўдзе, ён з сонцам на небасхіле прароцтва раўняецца, а пра паплечнікаў яго сказана: «Сахабэі16 яго да зорак прыпадабняюцца». Хай Аллаг дабраславіць яго, яго род і яго паплечнікаў да Суднага дня. А затым:
    Самы бедны з жабракоў, складальнік незвычайных слоў, я, мізэрны Алішэр, па мянушцы Наваі (хай на грахі мас не зважаюць і заганы мае выбачаюць) вось што кажу і выклад чаго абавязкам сваім лічу.
    Я, сціплы, гаротнік, ад світання юнацтва да надвячорка сталасці небасхіла абароты, лёсу перавароты, сегасветнага жыцця турботы, часу марнага нягоды усё паспытаў, усё ў жыцці павідаў. Па розных краях я бадзяўся, з розным людам знаўся. Часам начаваў я ў руінах прыніжэння і прыгнечанага стану, часамі баляваў у садах раскошы і пашаны.
    Маснаві:
    Часам цяжка мне было,
    Лёсу кола ўдаль вяло,
    Я ведаў гора, ведаў горыч,
    I радасць ведаў, ды і слодыч.
    У гады беднасці і нястачы, у парыну гаротнасці і бяды часам сядзеў я на апошняй лаве ў храме навук, часам святлом ведаў акідаў маё сэрца вучоны круг. Часам у мячэці пакорлівасці я клаў зямныя паклоны, рашучасці ў пакланенні поўны. Калі у ханака17 дэрвішаў гладышы напаўняў,
    16 Сахабэі найменне паплечнікаў Прарока ў татарскіх рукапісах.
    17 Ханака прыстанак суфіяў.
    а калі i гулякам y шынку віна наліваў'". Часам пагарджалі мною падлюгі і прыніжалі подлыя нахабнікі і зладзяюгі. У каханні быў я моцны быў і смелы, быў казачнымі прыгажунямі паланёны ўмела. На вуліцы вар’яцтва аплявух мне выпала нямала, часам дзятва каменне ў мяне кідала. Часам з-за беззаконня суайчыннікаў я па чужых краях бадзяўся ды з рознымі валацугамі знаўся. Часам у гарах шукаў спакой, часам у стэпе прытулак знаходзіў свой. Бывала, на чужыне я хварэў і ніхто з чужынцаў мяне не прыгрэў. Імкнуўся я вярнуцца на радзіму мілую, але да адзіноты цягнула мацней неадольная сіла. Мудрацам служачы ўдала, я слухаў іх выслоўі, і мае словы атрымалі іх ухвалу.
    Рубаі:
    Быў небасхіл часамі да мяне няласкаў, Няійчасці я цярпеў і смутак часам, Але часамі шчасця ружы нёс Непастаянны быў і зменлівы быў лёс.
    У часы задавальнення, калі я быў на службе, з людзьмі царства меў я дружбу, эмірава крэсла я займаў, кіраваў разборам судовых спраў. Быў набліжаным цара я ў тую парыну, перад шляхетным людам не гнуў спіну. Шчодра абрусы я сцяліў, вялікіх і шаноўных людзей бяседай весяліў. У садзе баляваў я ўсмак, слодыччу напаўнялі мяне чашнік і спявак. Часам вырашаў я паміж царамі спрэчкі і ўсталёўваў між імі мір навечна. На поле бітвы ішоў я наперадзе ўсіх, выслухоўваў плявузганні невукаў і дурных. 3 добрымі людзьмі я сябраваў, нямала грамадскім будын-
    18	Віно у суфійскай тэрміналогіі Божая любоў; гулякі дэрвішы; шынок (мейханэ) тэкке, суфійскі прытулак. Тут Наваі іграе на кантрасце, але мэта толькі ў тым, каб падкрэсліць свой супярэчлівы характар.
    каў адбудаваў. Узводзіў я караван-сараі, гуляючы, сэрцы вандроўнікаў радасцю наталяючы.
    Бэйт:
    Нягледзячы на стан высокі мой,
    Я не расстаўся з мараю сваёй.
    Мэта майго ўступу такая.
    Я ў розных краях пабываў і размаітых людзей павідаў, я спазнаў, хто добры чалавек, а хто зладзей, вывучыў добрыя і дрэнныя паводзіны людзей. Я спазнаў розніцу між дабром і злом, сэрца і холадам выпрабаваў, і цяплом. Паранена была душа мая людскім падступствам і здзекамі, ды прыхільнасць людзей добрых стала мне лекамі. Ды не ведаюць, якое жыццё радаснае і цяжкае, багата хто з сяброў маіх, ні дабра, ні зла не знаўшыя.
    Кыта:
    Хто слодыч мёда не адрозніць ад віна,
    Ці зразумее розніцу сустрэчы і расстання?
    Пра мяккасць пылу і пра колкасць камяня
    Даведацца вандроўнік толькі ў стане.
    Пра ўсё гэта я палічыў неабходным сяброў сваіх папярэдзіць і ўсімі сіламі іх пераканаць, што ім патрэбна ведаць, як жывуць розныя віды людзей, якія кажуць словы і якія ў іх жыццёвыя ўмовы. Гэта трэба, каб яны побач з годнымі людзьмі трымаліся, а з нягоднымі назаўжды рассталіся, каб не дзяліліся з кожным сваёй таямніцай і не пакутавалі ад злых людзей у д’ябальскай вязніцы. Хай будзе карысны мой досвед для тых, хто хоча спазнаць свет адносін людскіх.
    Спазнаўіпы схільнасці сэрцаў людзей, урэшце, назваў я гэты трактат «Улюбёны сэрцаў», і адвёў кожнай з трох частак свой раздзел. Першы раздзел аб нораве і ўчынках розных людскіх колаў, другі раздзел аб плёне добрага нораву і нягодных паводзін, трэці раздзел карысныя парады і розныя выслоўі.
    Спадзяюся, што чытачы звернуць на кнігу ўважлівы пагляд сваіх вачэй з прыхільнасцю, і кожны, хто прыдбае карысць па меры магчымасці, складалыйка добрай малітваю ўзгадае і ад той малітвы радасць яго душу прывітае.
    РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    ПРА НОРАВЫ IЎЧЫНКІЛЮДЗЕЙ
    У ім сорак падраздзелаў.
    1.	Аб прававерным цары
    Калі ў цара справядлівасці багата і розуму многа, то ён для Божых рабоў нібыта цень Самаго Бога. Ён сапраўдны валадар панства свайго, верш Кур’ана: «Папраўдзе, Я пастаўлю намесніка на зямлі» пра яго. Веліч справядлівага цара апісаць немагчыма, выслоўе «Я нарадзіўся ў эпоху справядлівага цара»19 з’явілася з гэтай прычыны. Той, якім Пан абодвух сусветаў ганарыцца20, казаў: «Гадзіна справядлівасці лепш за пакланенне людзей і джынаў», і з гэтым нельга не згадзіцца.
    Справядлівы цар гэта ласка Пана Бога для народа, ён ахоўвае і добраўпарадкоўвае ўсе дамы і гасподы. Нібыта сонца і вясновыя хмары, ён кветкі зямлі выводзіць, золатам і жэмчугам сваіх падданых ён абсыпае, каб іх улагодзіць. Дзякуючы яго добразычлівасці і міласэрнасці нябогі і бездапаможныя не прыгнечаныя, а прыгнятальнікі мячом яго пакарання пасечаныя. Дзякуючы яго ахове ягняты пры ваўках не баяцца быць, а раз на дарогах няма разбойнікаў, падарожныя па іх не баяцца хадзіць. Дзякуючы яго апецы пануе радасць у школах, дзякуючы яго абароне ў жаночых лазнях чуваць галасы жанчын
    19 Маецца на ўвазе правіцель сасанідскага Ірана Анушырван, які меў тытул «Справядлівы».
    20 Маецца на ўвазе Прарок, мір над ім.
    і дзяўчат вясёлых. Рабаўнікоў напужаўшы, ён знішчыў іх гвалт, а справы народа прывёў на лад. Прыхільнікі цяганіны ад страху схаваліся па кутах, а прыгнятальнікі атрымалі па руках.
    Ад яго стараннасці перапаўняюцца мячэці, ажыўленыя гутаркі вядуцца ў любым універсітэце. Шануючы маёмасць народа, ён мячом адплаты злодзсям кароціць рукі, у пустыню нябыту кідае ён рабаўнікоў, асуджаючы іх на мукі.
    Ён загадвае асвятляць крамы для вячэрняга гандлю ліхтарамі, не разгульваюць пры ім галаварэзы па вуліцах начамі. Ханакі дэрвішаў адкрыты з ночы да світанку, у хацінах аскетаў міру прыстанкі. На вуліцах горада ён ахоўвае спакой, нібы пастух, ён абыходзіць прастор начной парой.
    Ён разбівае для падданых сады, будуе ім палацы і двары, у дастатку і спакоі яго ваяры. Дзякуючы яму дзяўчыны карагоды па вечарах вядуць, хлопчыкі у масолкі21 гуляць ІДУЦЬ-
    Старыя пад напеў ткацкага станка Эуа22 за яго пяюць, дзяўчыны цярэбяць бавоўну і як бы ў барабан яго славы б’юць. Убогія бласлаўляюць яго і звяртаюцца з любым пытаннем, а ён праяўляе шчодрасць і ласку з усім жаданнем.
    Галодных ён частуе са сваіх шчодрых сталоў, голых ён апранае з багатай казны сваіх дароў. Ён поіць сады
    21 Масолкі гульня ў бабкі. Некалькі пар бабак (падкапытныя косьці жывёлаў) ставяць на роўным месцы ў рад («кон») і з абумоўленага месца кожны гулец па чарзе зьбівае іх біткай (вялікая бабка, набітая свінцом). Збітыя бабкі лічацца выйгранымі.