Улюбёны сэрцаў
Алішэр Наваі
Выдавец: Белпрынт
Памер: 180с.
Мінск 2021
Стражнік перш лоўляй злачынца займаецца, а атрымаўшы жаданае, яго вызваліць з вязніцы стараецца. Вязніца нагадвае дзень Страшнага суду, яна падобная на сапраўднае Пекла і навявае нуду. Вязняў змрочнай гарадской вязніцы можна параўнаць з палоннымі кахання ў іх сумным прыстанку. Барані нас Бог ад учынкаў, якія прыводзяць туды, і ад здарэнняў, якія кідаюць людзей у кайданы сораму і бяды.
49 Мукар у рукапісах беларускіх татараў пякельныя анёлы, якія прымушаюць грэшнікаў пакутаваць.
Бэйт:
Пакутай і бядой багаты той прыстанак,
Для вязняў тут прыгнёт адзін настаўнік.
Бэйт:
Як пераступіш ты вязніцы той парог,
To ў цябе адна надзея толькі Бог.
31. Аб земляробстве
Селянін арэ зямлю, каб засеяць яе, і ў гэты час ён адкрывае шлях да надзённага хлебу. Калі ён пабожны і сумленны, яго вол падобны на вярблюдзіцу Саліха50. Валы селяніна, як магутныя асілкі, пакорліва аруць, нетаропка наперад ідуць і ідуць.
Падчас працы дзе селянін і яны там, ён імі кіруе, нібы Адам51.
Дзякуючы сялянам добраўпарадкаваны свет, дзякуючы ім людзі могуць ладзіць урачысты абед.
Кожны рух і кожны крок не забыты яны прычына багацця і дабрабыту.
Калі селянін добрасумленна сее зярнятка адно, Пан Бог дазваляе яму сабраць ураджай у сам-сямсот на яго гумно. Але пакуль усходы дадуць насенне, пакуль ўраджай дойдзе да гумна, чарвякі і птушкі збожжам насычаюцца, звяры стэпавыя ім наядаюцца. Дзякуючы гэтаму збожжу ў дастатку дом мурашак, шчасна жыве ста-
50 Саліх адзін з прарокаў. Яго цудам з'яўляецца вялізарная вярблюдзіца, якая давала многа малака, выпіваючы дзённую норму для ўсяго селішча.
51 Адам першы чалавек і прарок Божы. Згодна ісламу, яму былі падуладныя назвы ўсіх рэчаў і самі гэтыя рэчы.
так дзікіх аслоў, галубы палка буркуюць, жаўрукі ў небе святкуюць; зарабляе на хлеб жнец, які зерне жне, падборшчык каласоў гэтым зернем жыве. Дзякуючы яму дасягае мэты травапольшчык, атрымлівае неабходнае працаўнік з матыкай, жабрак бывае сыты і кожны мужчына моцны і вялікі.
Збожжам сілкуецца падарожнік, дзякуючы яму дасягае мэты духоўны настаўнік, працуе печ пекара, квітнеюць справы гандляра сенам. Дзякуючы збожжу сілкуюцца гаротныя, атрымліваюць у дастатку прадукты харчавання вандроўныя. Дзякуючы збожжу пабожны спакойна моліцца, а пустэльнік можа малым здавольвацца. Дзякуючы яму торба жабрака поўная хлеба, царская скарбніца каштоўных камянёў і дарагіх металаў, як трэба.
Ужо адно вырошчванне хлеба селянінам такая любата, што і нельга сказаць, а іншыя дабрадзействы сялян пяром не апісаць. Сад яго гэта рай на зямлі, агарод яго гэта крыніца духоўнай падтрымкі ад нягодаў злых. Мы не памылімся, калі кожнае дрэва яго з небасхілам параўнаем, а плады яго зоркамі на ім называем. Адсюль ідуць для немаёмных людзей усе прыправы і воцат, і мноства іншых дароў, закускі і чыстыя напоі багацеяў і цароў. Пладамі рознымі яго сад усланы, і ўвесь горад упрыгожаны імі таксама.
Такі чалавек не павінен быць ілжывым і скнарай, не павінен прыкідвацца бездапаможным небаракам. Ён не павінен адмаўляцца ад выплаты шахскага падатку і не павінен прыгнятаць бедных падзёншчыкаў мізэрнай платай. Тады яго збожжа ператворацца ў жамчужыны дабрабыту, а насенне стануць зоркамі велічы. Такі селянін сын Адамаў лепшы самы, а каго ён корміць тыя нібы дзеці таго сына Адама.
Кыта:
Хто сваёй справай выбраў земляробства,
Імкнецца людзям добрым хлеб аддаць,
Загадам Бога земляроб вышэй рамёстваў,
I чалавечнасць мусіць ён увасабляць.
32. Аб галаварэзах
і адкідах грамадства
Галаварэзы і адкіды грамадства гэта проста стварэнні неразумныя, у іх не такі, як у вернікаў, лад жыцця і паводзіны іх бяздумныя. У іх няма чалавечых якасцяў, усе яны нахабныя і мярзотныя, усе ўчынкі іх дзікія і нягодныя. Галаварэзы, якія забіваюць людзей нажамі, гэта шалёныя сабакі, а нажы іх я параўнаю з сабачымі зубамі. Галаварэз злы сабака, калі ён цвярозы, а калі ён п’яны, з ім не справяцца і сто сабак.
Многія з іх гінуць ад мяча смерці, як дзікія жывёлы, і ў час пакарання яны замест малітвы чытаюць свае асаблівыя прамовы. Яны прывыклі кожнага мінака лаяць, і нібы скарпіёны, яго цела джаляць. У іх няма ні гонару, ні розуму, ні сумлення, ні сораму. Іх справа нявер’е і брыдота, іх занятак распуста і подласць. Гарадскія падонкі род ядавітых насякомых, неабходна асцерагацца іх і іх знаёмых.
Бэйт:
Пакуты людзям вось адзіны клопат іх.
Пра іх сказаў Прарок: «Карайце злых!»
33. Аб валацугах і бадзягах
Вандроўныя скамарохі і цыганы славяцца як акрабаты і весядуны. Іх высокія скокі кажуць, што яны ўраўнаважаны, іх стойка кажа пра тое, што ўсё для іх абыякава. Сябелюбства і фанабэрыстасці яны не ведаюць, яны гэтыя ўласцівасці з зямлёю змешваюць. Падскокваючы, яны бягуць ад пыхі людской, не выхваляючыся сваім блазнерствам, яны даюць людзям смяяцца над сабой. Яны пра заўтрашні дзень не бядуюць, тое, што сёння зароблена, усё ядуць, усё, што даюць, яны бяруць, а калі не даюць то не крыўдуюць.
Іх дом і прыстанак гэта руіны прыніжэння, іх стаянка і прытулак гэта навес пакорнага служэння.
Як толькі відняе, муж і жонка на заробкі адпраўляюцца, а сыны і дочкі па розных вуліцах разбягаюцца. Усю заробленую днём здабычу яны кладуць увечары ў адну кучу. Яны не кладуцца спаць, пакуль не праядуць усё, што здолелі прынесці, і не гавораць пра тое, што заўтра не будзе чаго есці.
На другі дзень раніцою паўтараецца ўсё, што было ўчора. Калі чалавек здолее так жыць, гэта таксама не дрэнна. Вышэй чалавечай фанабэрыстасці такога прыніжэння мора, лепш людской пахвальбы такая пакора.
Бэйт:
Калі чалавек сапраўдны,
ён сябе чалавекам не кліча,
Самую цяжкую працу
нават працай не паліча.
34. Аб дакучлівых жабраках
Жабракі і ўбогія людзі без сораму і сумлення, і іх многа! Яны бяруць сваёй дакучлівасцю днём, да ўсяго прыглядаючыся, ходзяць па дварах багацеяў, а ўначы дапамагаюць рабаваць людзей ліхадзеям.
Калі ты даеш ім міласціну, яны ніколі слова падзякі не гавораць, а калі ім штось падорыш, без усялякай удзячнасці яны бяруць усё без разбору.
Колькі б яны ні елі, як на голад хворы, яны не могуць напоўніць страўнік свой; як хворага вадзянкай, нельга іх напаіць нават вадой. Выдзеўбаны гарбуз, у які такі жабрак збірае міласціну, нібы галава наркамана, поўная розных неўтаймоўных заманаў, а жабрацкі мех падобны на нутро крывадушнага суфія, поўнае рознага ашуканства і падману.
Акрамя тых, хто абмывае нябожчыкаў, ніхто не забярэ ў такога гаротнага медзяка, які ён носіць з сабой; манета, якую ён закопвае, прысвойваецца толькі зямлёй.
У вачах гэтых людзей гараць сквапнасць і прага, а значыць, яны спусташаюць іх сэрцы і пазбаўляюць іх удачы.
Сярод іх ёсць такія праклятыя, якія называюць сябе святымі пілігрымамі; нельга параўноўваць нават д’ябла, шайтана з гэтымі самазванцамі, таму памаўчым. Няма чалавечых якасцяў і веры ў людзей такіх, свіння і мядзведзь чалавечней за іх. Каб адысці ад людскога свету, яны мяняць свой выгляд здольны, апранаюць вывернутыя футры, каб уступіць у свет жывёльны.
Кожны жабрак, які б ён не стаў, як дрэнныя думкі, чыстаму сэрцу ніколі спакою не даваў.
Рубаі:
Ім не пасуюць правілы людскія,
Законы мусульман для іх чужыя;
Хто павядзецца са смеццем людскім, He слухае добрыя словы святыя.
35. Аб сакольніках і паляўнічых
Сярод паляўнічых сакольнік правадыр, ён іх магутны валадар. Але ў яго на руцэ лоўчая птушка садзіцца, з-за якой ён днём і ноччу пакутаваць не баіцца. Ён і ночы бавіць без сну, спакойнае жыццё хіба часам сніцца яму. Каб задаволіць свой запал, ён звязвае ногі птушкі вольнай і радуецца, катуючы яе па начах катаваннем і болем. Ён нітку жарсці ў іголку сквапнасці ўдзявае і вочы гэтай бездапаможнай птушкі зашывае.
Гэтым ён яе да палявання прывучае, і яна забіваць іншых жывёл пачынае. Днём ён па стэпах і далінах блукае і нарэшце бесклапотную дзічыну знаходзіць. Рознымі хітрыкамі ён сваю птушку на гэтую дзічыну напускае, але яна, злавіўшы дзічыну, зноў у яго рукі трапляе. Пасля гэтага, вырваўшы ў злоўленай птушкі крылы, ён вышчыпвае ў яе пёры і з любоўю корміць свайго драпежнага вучня. Праліўшы кроў яшчэ ў некалькіх такіх, ён бок ім распорвае і крылы адрывае ў іх. Затым, прычапіўшы іх, ён адпраўляецца дамоў, задаволены сваёй спрытнай птушкай і самім сабой. Каб задаволіць свой злашчасны запал, ён ногі дзічыны па дарозе з’ядае, а рэшту на сонцы пакідае.
На другі дзень ён некалькі бітых птушак свайму ўладару падносіць і прагна ў яго за гэта дары просіць.
Усё, што ён пра птушак балбоча, глупства, усе яго самаўсхваленне распуста.
Усім гэтым учынкам прычына запал; запал вядзе да таго, што ён мучыць жывёл, шпацыруе, есць смажаніну і атрымлівае дары ад таго, хто мае над ім уладу.
Маснаві:
3 карысталюбствам ён сябруе,
Быць чалавечным не пасуе.
А трэба срэбра, медзь заўжды,
Ячмень каню, а птушкам больш вады.
36. Аб вераломных нукерах
Калі нукер52 карыстаецца ўвагай свайго начальніка, павагай свайго бека, ад якога ён атрымлівае дарункі, дык законы мужнасці і яго чалавечая існасць патрабуюць, каб ён добрасумленна службу нёс і доўг свой прызнаваў, а калі трэба то і жыццё сваё ахвяраваў. Ды не падобна на мужнасць, калі ён тоіць крыўду на свайго начальніка, скардзіцца на яго іншым, калі і начальнік яго ў лік сваіх любімцаў не запіша. Адсюль ужо няўдзячнасць бярэ выток, а ўсё гэта здрадай сканчаецца, і подласць змушае яго бегчы, устаўшы на варожы бок. He мужчына той, хто перш сябе слугой пэўнага чалавека называе, а пасля ад яго збягае, асабліва, калі не раз узнагароджаны быў, шматкроць урачыста служыць абяцаў, а пасля сваю прысягу не стрымаў.
52 Нукер дружыннік на службе шляхетнага гаспадара, целаахоўнік.
Той, хто туды-сюды перакідаецца, сваё слова не трымае, гэткай неаднаслоўнасцю сваю мужчынскую годнасць падрывае. Малайцом не лічыцца такі «друг», ён не ўваходзіць у мужчынскі круг і, калі валадар мудры і беззаганны, такі чалавек не будзе як мужчына пакараны. Вось калі ён учыніць мужчынскае злачынства, дык яго прывядуць, даб’юцца яго прызнання, знімуць яму галаву і кроўю змыюць яго віну. А што ж да гэтага перабежчыка, дык яго твар трэба падфарбаваць румянамі ды бяліламі. За гэту справу варты ўзяцца стары гермафрадыт і гідкая лядашчая баба. Яны аздобяць і ўпрыгожаць дзівосным чынам гэту «нявесту». Бровы яго яны басмой падвядуць, канцы броваў звядуць разам. Да скроняў яго кучаравыя кудзеры прыладзяць, а на твары з абодвух бакоў мушкі пасадзяць. Лоб яго павяжуць хусцінкай, нібы шаноўнай пані, чалма на яго галаве фатою цнатлівай нявесты стане. Прыбраўшы яго такім чынам, на рагатага буйвала хай яго пасадзяць і правядуць па ўсім гарадскім вуліцам, а вакол яго хай збяруцца людзі і кожны яго ганьбаваць будзе. Каб я белую паперу чарніць не ўстыдаўся і зламоўным быць не баяўся, пра адпаведных ім таварышах і каханках я б напісаў і іх баль і забавы ўсім паказаў. I хоць людзям, пэўна, да спадобы ганьбаванне такога паскудніка і выкрыццё гэтага подлага падманшчыка ўхваляць добрыя людзі, але сказанага тут даволі будзе.