• Газеты, часопісы і г.д.
  • Улюбёны сэрцаў  Алішэр Наваі

    Улюбёны сэрцаў

    Алішэр Наваі

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    36.7 МБ
    душу чалавека ад бунтоўных жаданняў і забабонаў: умацоўваюць волю, упрыгожваюць яго маральнае аблічча, фармуюць асабістыя якасці, годныя дасканалага чалавека, якому ўласціва высокая духоўнасць.
    «Сапраўднае пакаянне палягае ў тым, каб зразумець, наколькі дрэнныя злыя ўчынкі, апомніцца і прамым шляхам крочыць, з Вышняй дапамогай з кепскага ійляху збочыць... Пакаянне гэта канец сцежкі бедстваў і пачатак дарогі Ісціны; яно заключана ў тым, каб ад уласнага невуцтва аддаліцца, ад сну чалавечага жыцця абудзіцца; свае непрыстойныя паводзіны зразумець, імкненне да дурчых дзеянняў ў сябе здалець; яно заключаецца ў тым, каб зразумець наступствы нядобрых учынкаў і зразумець сваіх дамаганняў злачыннасць».
    Як сцвярджае паэт, чалавек, які задаволены малым, пазбаўляецца ад прыніжэння залежнасці, ад звязаных з гэтым разнастайных душэўных пакут. Гэтыя якасці дапамагаюць чалавеку захаваць унутраную свабоду, незалежнасць.
    Хто задаволены малым і толькі Богу служыць,
    Таго шануюць людзі, той не тужыць;
    А той, хто ненажэрны, той, хто прагны, Ён прыніжэнне знойдзе, Раю не заслужыць.
    Задаволенасць малым гэта крэпасць, у якой ты будзеій выбаўлены ад прыхамаці злачынных кіпцюроў, гэта горная вярйіыня, на якой ты не будзеш залежаць ад ворагаў і сяброў... Задаволенасць малым прыносіць многа даброт і аслабляе прагу, а прагнасць прыносіць шмат бедаў і знявагу. Подлы люд мае прагнасць і ліхвярства, такім уласцівыя нізкасць і жабрацтва... Калі ў прыродзе чалавека сквапнасць будзе, ён не спадабаецца іншым людзям.
    Гэта світанче подласці і мярзоты, закат дабрыні, чалавечнасці і мілоты».
    «Хоць ветлівасць аздабляе любога, — кажа Наваі, — калі ветлівыя магутныя і заможныя, то асабліва любаты ў ёй многа. Яна добрая для ўсяго чалавечага роду, але калі старэйійыя ветлівыя да малодйіых, так прыемней для народа... Дзякуючы ветлівасці малыя дарослымі падаюцца такімі іх робяць іх паводзіны. Ветлівасць ад непавагі да людзей адвучае, чалавека ад насмешак і здзекаў выбаўляе. Яна выхоўвае ў прыродзе чалавека чалавечнасць, як вынік ветлівасці ў існасці людзей з ’яўляецца чалавекалюбства».
    Высокае пачуццё талерантнасці крыецца ў настаўленні Наваі аб згодзе. Ён адзначае: «На гэтай цудоўнай стадыі падзвіжнік ў карціннай галерэі не адрознівае партрэт кітайца ад партрэта еўрапейца, бо ён усё лічыць творамі Усявыйіняга Мастака іўсё бачыць дарэчным на сваіммесцы. У ягоўжо не столькі радасці ад райскіх даброт, ён не такужо смуткуе ад пякельных пакут. Ён вартасці Мусы не ўсхваляе, дзеі Фараона не асуджае. Паміж мудрацом Ібрагімам і Намрудам праклятым ён не бачыць розніцы, для яго яны нібы блізняты».
    У трэцім раздзеле кнігі Алішэр Наваі наўпрост звяртаецца да чытача і адкрывае таямніцы духоўнага самаўдасканалення, выкладаючы прынцыпы дасягнення якасцяў, вартых хвалы. Яго мудрыя настаўленні маюць выгляд заўваг пра высакароднасць, вернасць, мужнасць, шчодрасць, лагоднасць і іншыя чалавечыя якасці.
    Кажучы аб шчодрасці, Наваі перасцерагае ад пахвальбы: «Даваць людзям гроійы напаказ гэта подласць, а за гэта называць сябе шчодрым гэта нахабства, таму не йічодры, а скупы той, хто не дае, пакуль яго не бачаць народ і грамадства. Ад шчодрасці далёкі і той, хто прывык
    толькі пасля просьбаў даваць, але лепйі ужо не даць, чым, даўійы, папрокамі асыпаць. Шчодрым лічы таго, хто паловай апошняга праснака галоднага насычае; сапраўдным чалавекам лічы таго, хто сам не есць, а гаротнага надзяляе. Частаваць людзям дагаджаць, апранаць заганы пакрываць».
    «Адданасць гэта каійтоўная жамчужына, якая аздабляе карону чалавечнасці... гэта агністы лал, які ўпрыгожвае галаву высакароднасці... Адданасць звязаная з сумленнем, а сумленне з адданасцю».
    «Дапамагай прыгнечаным і будзеш у бяспецы ад прыгнятальнікаў, прынось карысць падуладным і не зазнаеш ійкоды ад уладальнікаў».
    «У свеце багата злых людзей, нядобразчыліўцаў, якія ўсяляк імкнуцца цябе зняважыць, абылгаць, параніць тваю душу сваім падступствам», нібы кажа нам Наваі, «але ты не бянтэжся ад задаволенага выгляду падлюгі, не прымай гэта блізка да сэрца». Яны гэтым шляхам дамагаюцца сваёй мэты. «Не турбуйся з-за пагроз подлага зласліўца, не прымай за праўду хвалу лісліўца. Калі ты не будзейі звяртаць на іх увагі і не прымеш іх словы за чыстую манету, то першы не адважыцца ажыццявіць свае пагрозы / іх спыніць, а другі сваю хвалу ў зняслаўленне перакіне.
    Адзін да бліжняга імкнецца,
    каб толькі злоснасць наталіць,
    I ў другога мэта ясна сабе ён хоча свет здабыць.
    I калі не пойдзеш ты насустрач,
    не спраўдзіій іх жаданні ім,
    Той ворагам заклятым стане,
    другі паклёпнікам тваім».
    «Неразумны ўчынак трызненні п ’янага ўслых асуджаць. Вар’яту лепш сказаць што-небудзь ціха або зусім прамаўчаць. Калі ты на кінуты камяк бруду адкажаій кулаком, то ў ірванай адзежы і з выдранай барадой вернеіася ў свой дом».
    Асабліва павучальныя думкі пра высакароднасць і мужнасць. Як піша Наваі, «высакароднасць і мужнасць бацькі, а адданасць і сумленне іх дзеці-блізняты; колькі велічы і бляску ў бацькоў, столькі ж хараства і ззяння ў дзяцей. Кожнае сэрца, у якім ёсць адданасць, і сумленне мае, там, дзе адно жыве, і другое бывае. У каго няма адданасці, той немае і сумлення. У каго няма іх,утаго няма веры, а у каго няма веры, той не мае і чалавечнасці».
    Вялікі паэт і мысляр Алішэр Наваі, які прысвяціў ўсю сваю дзейнасць і глыбока гуманістычную творчасць народу і ўсяму чалавецтву, быў нястомным настаўнікам, патрыятычна настроеным на выхаванне высока духоўнай моладзі. Усе надзеі на справядлівае грамадскае ўладкаванне і заўвагі па выхаванні высокамаральных якасцей асобы ён выклаў, як завяшчанне. Кніга завяршаецца пажаданнямі Наваі:
    Паэму, што цяпер я завяршаю,
    «Улюбёны сэрцаў» із надзеяй называю.
    Калі ў ёй знойдзецца загана, хай прабачаць.
    Хай шчасце чытачоў маіх спаткае.
    Духоўнасць і высокая эстэтычная сутнасць твораў Алішэра Наваі з’яўляецца адным з фактараў перакладу іх на іншыя мовы. У прыватнасці, «Улюбёны сэрцаў», па-майстэрску перакладзены таленавітым перакладчыкам Радкевічам Дзмітрыем Мустафавічам, несумненна стане
    настольнай кнігай прыхільнікаў усходняй дыдактычнай літаратуры. Бо Алішэр Наваі усё сваё жыццё апяваў дружбу народаў, заклікаў да салідарнасці і талерантнасці, асветы і добрых спраў, ўзвялічваў агульначалавечыя каштоўнасці. Ён не аддзяляў свой лёс ад лёсу народа, прысвяціў усё жыццё духоўнаму развіццю чалавецтва.
    Шухрат Сіраджыддзінаў, лаўрэапі Дзяржаўнай прэміі / ступені па літаратуры Рэспублікі Узбекістан, доктар філалагічных навук, прафесар, рэктар Ташкенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўзбекскай мовы і літаратуры імя Аліійэра Наваі
    ВЕЧНАСЦЬ АЛІШЭРА НАВАІ
    Велічыня таленту ўзбекскага паэта, мысляра, дзяржаўнага дзеяча, асветніка Алішэра НАВАІ (9 лютага 1441 3 студзеня 1501) бясспрэчная.
    Сваімі неўміручымі творамі ён здолеў сягнуць праз стагоддзі ў наш няпросты час. Свае паэтычныя здабыткі вялікі творца складаў на чагатайскай, цюркскай, узбскскай, уйгурскай мовах.
    Знаёмства з мноствам вершаў, буйных паэм і навуковых трактатаў пераконвае: у іх занатавана жыццё, якое мы толькі і можам разгледзець праз свет мастацтва, праз глыбіню дакумента. Мо нават у большай ступені духоўнае жыццё, характар тых людзей, якія жылі, працавалі, ваявалі, адстойвалі свае перакананні ў XV стагоддзі. Алішэр Наваі выпеставаны ў сям’і прыдворнага вяльможы, у літаратуру ўвайшоў досыць рана. У 15 гадоў ён ужо быў вядомы як паэт (псеўданім Наваі ахарактарызаваў яго як «меладычны»). Першыя творы былі напісаны на мове цюркі і фарсі, якая традыцыйна лічылася мовай паэзіі. А цюркі ці стараўзбекская была пазбаўлена літаратурных паўнамоцтваў. I можна толькі здагадвацца, чаго каштаваў свядомы выбар Наваі, які зрабіў крэдам сваёй творчасці абарону стараўзбекскай мовы.
    Выступаючы супраць дэспатызму і схаластыкі, паэт вырваўся за межы свайго сацыяльнага класа. Ён здолеў разгледзець увесь народ. Такі рашучы крок не кожнаму з творчых людзей дадзсна зрабіць у свае маладыя гады, зрабіць увогуле. Тым больш, што з чатырох гадоў Наваі выхоўваўся побач з цімурыдскім прынцам. Так, Усявышні падараваў яму выключныя здольнасці дапытлівасць, адоранасць, але ж далёка не ўсе і з такой пазнакай тален-
    ту, пазнакай выбару маглі вырвацца за акрэсленыя межы, маглі разбурыць традыцыйны і такі зразумелы кансерватызм...
    Аднак, атрымаўшы ў 1469 годзе пасаду захавальніка пячаткі пры ўрадзе султана Харасана Хусейна Бакара, Наваі заставаўся самім сабою, чалавекам і паэтам высокай годнасці. У 1472 годзе мастак слова і высокі службовец атрымаў тытул эміра і заняў пасаду візіра. Па меры сіл і магчымасцяў спрыяў развіццю літаратуры і мастацтва, апекаваўся лёсам навукоўцаў, паэтаў, мастакоў. Гэта дзякуючы ініцыятывам менавіта Алішэра Наваі ў краіне было пабудавана больш як 300 грамадскіх будынкаў. Дабрачыннасць творцы выклікала незадаволенасць уплывовых вяльможаў. I ў 1476 годзе поўны сіл і планаў паэт, дзяржаўны дзеяч быў вымушаны пакінуць высокую пасаду. Адзіным служэннем народу і вечнасці ў яго засталася Яе Вялікасць Паэзія.
    Але пільнасць інтрыганаў ды цемрашалаў нікуды не падзелася. Кніга Алішэра Наваі «Хамса» выклікала незадаволенасць бекаў, набліжаных да султана Хусейна. I ў выніку паэта адпраўляюць у высылку. Пахаваны Алішэр Наваі ў родным горадзе Гераце.
    Узбекскі даследчык Бахціяр Назараў вось што пісаў пра вялікага свайго суродзіча: «...Незалежна ад рэлігіі і веравызнання, Наваі ўзвышае ўсе народы, заклікае іх да дружбы. У сваіх творах разам з вобразамі ўзбекскага, цюркскіх народаў стварае яркія вобразы і прадстаўнікоў іншых народаў: кітайцаў, індыйцаў, арабаў, армян. Аднак жыццё ўзбекскага народа стала ў яго крытэрыем для паказу жыцця ўсяго чалавецтва».
    Творамі і памяццю Алішэр Наваі рашуча крочыць па ўсім свеце. Яго месца у адным шэрагу з Францыскам
    Скарынам і Аляксандрам Пушкіным, Шэкспірам і Адамам Міцкевічам, Шандарам Пётэфі і Юліянам Славацкім, Янкам Купалам і Максімам Багдановічам, Уладзімірам Караткевічам і Аркадзем Куляшовым... У розных краінах тытану духа, светачу ўзбекскага народа ўсталяваны помнікі: у Ташкенце, Самаркандзе, Маскве, Ошы, Баку, Токіа. Ёсць помнік паэту і ў Мінску. Яго аўтар скульптар Максім Макарэвіч.