• Газеты, часопісы і г.д.
  • Улюбёны сэрцаў  Алішэр Наваі

    Улюбёны сэрцаў

    Алішэр Наваі

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    36.7 МБ
    Мухтасіб назіралызік за захаваннем законаў шарыяту.
    Муэдзін (муаззін) літар.: «які абвяшчае», служыцель пры мячэці, якія заклікае мусульман на малітву; павінен мець моцны і прыемны голас.
    Мюрыд суфій, вучань і паслушнік суфійскага настаўніка.
    Намаз рытуальная малітва, якую кожны мусульманін абавязаны выконваць пяць разоў на дзень.
    Намруд, Німрод цар-нявернік, сучаснік і антаганіст прарока Ібрагіма (гл.).
    Насіры Бухары (пам. 1371/72) лірычны паэт, падарожнік.
    Нукер слуга, целаахоўнік.
    Нуры Абу аль-Хусейн Ахмад ібн Мухамад Нуры (пам. 964 г.) адзін з выбітных суніцкіх суфійскіх багасловаў.
    Нух біблейскі Ной. Лічыцца доўгажыхаром сярод людзей, паводле Кур’ану, пражыў 950 год.
    Нушырван гл. Анушырван.
    Падзішах тытул іранскіх манархаў.
    Перы добрая фея; у паэзіі вобраз жаночай прыгажосці.
    Пір настаўнік, выхавальнік.
    Порса хаджа Мухамад Порса (пам. у 1419 г.), знакаміты бухарскі шэйх.
    Рамітані хаджа Алі Рамітані (ХІП ст.), сярэднеазіяцкі суфій.
    Рэй славуты старажытны горад, разбураны манголамі ў XIII ст., паблізу Тэгерана.
    Рыда кавалак тканіны, які служыць верхняй часткай адзення мужчын, нароўні з ізарам, які з’яўляецца ніжняй часткай, падчас хаджу.
    Руайм, Абу Мухамад (пам. 915) вядомы іранскі суфій.
    Рубаі чатырохрадкоўе, катрэн.
    Рум Візантыя, Малая Азія, у паэзіі ўсе заходнія краіны.
    Рустэм легендарны герой персідскага народнага эпаса, адзін з цэнтральных фігур паэмы Фірдаўсі «Шах-намэ».
    Саадзі, Мусліх ад-Дзін (Абу Мухамад Абдула ібн Мушраф (1184-1292) вялікі персідскі паэт і пісьменнік, суфійскі шэйх.
    Самнун ал-Музібб (пам. 910) вядомы іракскі шэйх.
    Салман Саваджы Джамал ад-Дзін хаджа Салман ібн хаджа Аля ад-Дзін Мухамад (1310-1376) славуты паэт.
    Санаі Загір ад-Дзін Абд аль-Маджыд Мухмуд ібн Адам Санаі (1079-1140) персідскі суфій-паэт.
    Сары Сакаты (пам. 870) багдадскі суфійскі шэйх.
    Сахіб Аббад (938-995) арабскі пісьменнік, майстар рыфмаванай прозы «садж'», іранец па паходжанні.
    Сахль, Абдаллах Тустары (пам. 816) вядомы іракскі суфій.
    Светач прароцтваў Прарок Мухамад
    Сулейман біблейскі Саламон (пам. 928 г. да н.э.), цар Ізраіля і Юдэі, паводле Кур’ана прарок, сімвал мудрасці, багацця і магутнасці.
    Сыддык праведны халіф Абу Бакр (гл.), цесць Мухамада
    Тарыкат шлях духоўнага ўдасканалення суфія.
    Туран, Туркестан тэрыторыі на паўночны ўсход ад Ірана, заселеныя ўсходнеіранскімі і цюркскімі народамі.
    Ухуд гара, ля якой у 624 г. адбылася бітва паміж мусульманамі на чале з Прарокам супраць паганацаў.
    Умар (Амар) ібн аль-Хатаб аль-Фарук (пам. 644) другі праведны халіф, паплечнік Прарока
    Утарыд планета Меркурый. У міфалогіі гэту «зорку» лічаць звязанай з пісьменнікамі. «Сябрам» Утарыда лічыцца Месяц, а варожымі знакамі лічаць Сонца і Венеру (Зухру).
    Факіх правазнаўца, законнік, знаўца мусульманскага права.
    Фараздак Абу Фірас Хамман аль-Фараздак (641-732), арабскі паэт, панегіріст і сатырык.
    Фараон згодна Кур’ану, злы і несправядлівы ўладар, які прэтэндаваў на боскі статус.
    Фарыдун (Афрыдун) кіраўнік з легендарнай дынастыі Пішдадзідаў, адзін з галоўных герояў «Шах-намэ» Фірдаўсі.
    Фарсанг мера даўжыні (вагаецца ад 6 да 8 км у краінах мусульманскага Усходу).
    Фатха, кясра, дамма дыякрытычныя знакі, агаласоўкі ў арабскім пісьме.
    Фетва юрыдычнае заключэнне аб адпаведнасці якога-небудзь дзеяння шарыяту.
    Фузайл, Аяз (Фудэйль ібн ‘Іяд, пам. 802) багаслоў і пустэльнік, ураджэнец Хорасана.
    Фута фартух, які закрывае саромныя месцы, надзяваецца ў лазні.
    Цімур Караган (Тамерлан) (1336-1405) знакаміты заваёўнік, заснавальнік дынастыі Цімурыдаў.
    Хадж паломніцтва ў Мекку да святых мясцін ісламу, якое прынамсі раз у жыцці абавязаны выканаць кожны мусульманін.
    Хаджа першапачаткова нашчадак аднаго з чатырох праведных халіфаў, пазней ветлівы зварот да паважанага чалавека.
    Хаджа Хафіз Шамс ад-Дзін Мухамад (1321-1389) вядомы паэт з сям’і купцоў.
    Хаджа Камал Камал ад-Дзін Амід, паэт XII ст., на творчасць якога паўплываў Анвары.
    Хаджу-і Кірмані Абуль-Ата Камаль ад-Дзін Махмуд ібн Алі (1290-1354) персідскі паэт-містык.
    Хадзіс паданне пра словы і ўчынкі прарока Мухамада Хзіь і яго паплечнікаў.
    Хакані Шырвані Афзаль ад-Дзін Бедзіль ібн Алі (1120-1198) персідскі паэт, прадстаўнік «закаўказскай школы» персідскай паэзіі.
    Халладж, шэйх Мансур Мансур аль-Халладж (858922), знакаміты суфій-пакутнік, пакараны смерцю ў Багдадзе за бязбожнае выказванне «Ана-ль-Хакк» («Я ёсць Ісціна!», г.зн. «Я Бог!»). Аднак яго апраўдваюць тым, што ў гэты час ён знаходзіўся ў экстатычным, несвядомым стане, не разумеў свае словы, а гэта ў ісламе не павінна быць прычынай смяротнага пакарання.
    Халід Халід ібн Абдулла (пам. 743), правіцель Ірана, які меў рэзідэнцыю ў Басры.
    Халілюлла «блізкі сябар Бога», гл. Ібрагім.
    Халіф («халіфа» «намеснік») пасля Прарока Мухамада Хзіь рэлігійны (імам), а пазней і палітычны (эмір) кіраўнік мусульман.
    Хамадані хаджа Юсуф Хамадані (пам. 1140), адзін з найбуйнейшых суфійскіх шэйхаў Сярэдняй Азіі і Хорасана.
    Ханака прыстанак дэрвішаў і суфіяў, звычайна непадалёк мячэці, які, як і мячэць, часта быў і заезджым дваром, і шпіталем, і школай.
    Хасан (625-669) і Хусэйн (626-680) унукі Прарока Мухамада сыны яго дачкі Фатымы і стрыечнага брата, халіфа Алі.
    Хасры Алі ібн Ібрагім Хасры (X ст.), знакаміты суфій.
    Хафіз Шамс ад-Дзін Мухамад Хафіз Шыразі (13201389), найвялікшы паэт-лірык Ірана, суфій, класік сусветнай літаратуры, жыў, памёр і пахаваны ў Шыразе.
    Хашым прадзед Прарока Мухамада
    Хашыміты род Прарока Мухамада
    Хіджаз вобласць у Аравіі, дзе размешчаны Мека і Медзіна.
    Харасан вобласць на паўночным усходзе Ірана, часткі якой у цяперашні час належаць Ірану, Афганістану і дзяржавам Сярэдняй Азіі.
    Хасрой (Хасроў) зборнае імя кіраўнікоў дынастыі Сасанідаў (Хасроў I Анушырван, Хасроў II Парвіз і інш.).
    Хатэм Хатэм ібн Абдула ібн Са’д Tai (VII ст. н.э.), арабскі паэт і ваяр, які праславіўся сваёй шчодрасцю.
    Хусэйн Байкара султан Хусэйн Бахадор-хан (14381506), кіраўнік Харасана, вучань Джамі і сябар дзяцінства Наваі.
    Хызр міфічны мусульманскі персанаж, заступнік падарожнікаў, які лічыцца захавальнікам крыніцы «жывой вады».
    Хырка (хірка) літар.: «рыззё», адзенне суфіяў і дэрвішаў.
    Хыркані (пам. 1033) адзін з знакамітых шэйхаў.
    Чанг струнны музычны інструмент тыпу арфы.
    Шарыят літар.: «прадпісанне, закон», звод мусульманскіх законаў і правілаў, складзены на аснове Кур’ана і Суны.
    Шах цар, гаспадар.
    Шахіншах літар.: «цар цароў», тытул цароў Ірана.
    Шах-і Сабзавары Амір Акмалік ібн Малік (13851453) паэт.
    Шах Зіяратгахі адзін з вялікіх шэйхаў Харасана XV ст.
    Шэйх літар.: «старац», першапачаткова правадыр арабскага племені, пазней кіраўнік суфійскай абшчыны, ганаровае званне суфійскіх настаўнікаў і іншых вялікіх вучоных ісламу.
    Шыблі Абу Бакр Дулаф ібн Джафар аш-Шыблі (861946), знакаміты багдадскі суфій.
    Эмір літар.: «той, хто аддае загады», міністр, ваявода, кіраўнік, князь.
    Юсуф Андзіджані паэт, які пісаў пад псеўданімам «Бадзі». Наваі адзначаў яго прыгожую дэкламацыю, хоць і ўшчуваў за невялікую пыху.
    Юсуф ібн Хусайн ар-Разі (пам. 913), вядомы суфійскі шэйх з Рэя.
    Юсуф Цярплівец (Іосіф Прыгожы) біблейскі патрыярх Іосіф, яму прысвечана 12-я сура Кур’ана, дзе ўхвалена яго знешняя і ўнутраная прыгажосць, мудрасць і здольнасць тлумачыць сны.
    Яздіджурд Яздзігерд I (399-420), цар Ірана з дынастыі Сасанідаў.
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Наваі Алішэр (Нізам ад-Дзін Мір Алішэр)
    УЛЮБЁНЫ СЭРЦАў
    Адказны за выпуск А. Хаміцкі
    Пераклад з рускай мовы: Д. Радкевіч Падрадковы пераклад з мовы арыгіналу: Дз. Сеўрук
    Карэктары: I. Карачун, М. Тарэлка
    Камп’ютарная вёрстка М. Аксой
    Падпісана ў друк 01.02.2021. Фармат 60x84/16.
    Папера афсетная. Друк лічбавы.
    Ум. друк. арк. 10,46. Ул.-выд. арк. 6,16.
    Наклад 99 экз. Заказ 484.
    Выдавец і паліграфічнае выкананне: ТАА «Белпрынт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/97 ад 02.12.2013, № 3/699 ад 22.08.2014. Пр. Незалежнасці, 77, 220013, г. Мінск.
    ISBN ТУа-ЧвБ-ЧЬТ-5S7-3
    9 789854 595573 >
    I