• Газеты, часопісы і г.д.
  • Улюбёны сэрцаў  Алішэр Наваі

    Улюбёны сэрцаў

    Алішэр Наваі

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    36.7 МБ
    Наколькі ж далёкая трывалая зямля ад нябёсаў рухомых, як далёка прах зямлі ад зорак вандроўных!
    Зямля і прах не рухаюцца, таму іх топчуць ногі мужоў, нябёсы і зоркі кружацца над галовамі гордых цароў. Цяжар і цяжкасць залог маральнасці і ветлівасці, бо цяжар і цяжкасць спадарожнічаюць нам толькі ў вандраваннях.
    Падарожжы горан для распаленых металаў, у якім выпрабоўваецца золата існасці мужчыны.
    Падарожжа разлучаных аднаго з адным зводзіць, няўдачнікаў ў дом поспеху прыводзіць.
    Яно прыводзіць да сталення няспелых, спрыяе страваванню, дазваляе ўбачыць цуды свету і пашырыць кругагляд.
    Падарожжа дазваляе наведаць магілы вялікіх людзей, дазваляе пабачыць добрых і стаць свяцей.
    Яно паводзінам падарожніка пэўную форму надае, сэрцу імкнуцца ва ўсе бакі не дае. Падарожжа дазваляе набыць веды аб селішчах і стаянках. Яно вучыць пераносіць спёку і сцюжу, слодыч і горыч. На шляху ў нагу падарожніка шыпы перажыванняў і бедстваў утыкаюцца, але на месцы кожнага шыпа ружы дасягнутай мэты распускаюцца. Ад цяжкасцяў падарожжа ён будзе сілы губляць, пад нагамі іншых падарожнікаў ляжаць, цсла скрывяніўшы, але сэрца будзе вылечана і люстэрка душы ачышчана.
    Падарожнік прыгажосць кожнай краіны знае, становішча кожнай стаянкі ўсведамляе. Хто не падарожнічаў, не ведае, што такое спакой, хто не вандраваў не ведае і край родны свой. Вада ў моры не цячэ і яе нельга ўжываць, а вада ў рацэ цячэ і яе кожны можа скарыстаць.
    ***
    Некалькі глыткоў вільгаці ў цела не ўводзь, і некалькі кропель не выводзь. Ад дзеяння гэтых глыткоў ты пазбавішся спакою, тыя кроплі абернуцца бядою. Гэтыя глыткі паток няшчасцяў, які разбурае дом веры, тыя кроплі вір выпрабаванняў, які пазбаўляе жыцця.
    Калі ты выкінеш жамчужыны са скарбонкі цела, то будзеш пазбаўлены маёмасці, калі ты будеш наліваць колькі глыткоў вільгаці ў келіх цела, ты будзеш нямець ад злачынстваў жарсці.
    Гэтыя глыткі першапрычына зла, далей трымайся ад іх, а кроплі вільгаць жыцця, не марнуй дарма іх. Ужыванне першых азначае, што ты крывапійца, растрата другіх што ты будучага дзіцяці забойца. Глытаючы гэтую вільгаць, сябе не забівай; губляючы кроплі вільгаці жыцця, нашчадкаў сябе не пазбаўляй.
    ***
    Закаханае сэрца яркая свяцільня, закаханыя вочы крыніца вады.
    ***
    Нельга нагрузіць страўса, хоць «птушкай-вярблюдам» яго і завуць; хоць у палаткі ёсць крылы, яны па паветры не панясуць.
    ***
    Справа агню апаляць, справа ветру змятаць.
    ***
    Вада прыемная з лёдам, страва смачная з соллю, а чалавек упрыгожваецца гаворкай.
    ***
    Прытрымай апетыт, калі хочаш быць здаровы, як бык; а хочаш быць у пашане то прытрымай язык!
    ***
    Добрае адзенне ўпрыгожвае цела і дадае славы, улагоджвае душу добрага памочніка добрая справа.
    ***
    Ад сквапнага багацея велікадушнасці не чакай і не чакай манет ад жабрака.
    ***
    Хіба можа быць, што скупы будзе добрасумленны да дабра чужога, або велікадушны апынецца нядобрасумленным у дачыненні да каго другога?
    ***
    Нельга срэбра маланкі сабраць, нельга нітку дажджу вузлом завязаць.
    ***
    Вар’ята настаўляць усё адно што спыніць віхуру спрабаваць.
    ***
    Упарты не можа добрым таварышам і сябрам стаць, няверная жонка не стане сапраўднай сяброўкай і маці.
    ***
    Загадзя вядома, што будзе багаты невук прамаўляць і што будзе залацістая муха вырабляць.
    
    Ад распуснага не чакай сумлення, а ад несправядлівага вернасці.
    ***
    Дарэнне ўсмешкай суправаджаць гэта да аднаго падарунка другі дадаць.
    ***
    He бываюць чыстымі ўласцівасці бязбожных; палка, якой адганяюць сабак, царскім жазлом быць не можа.
    Чым лепш чалавек служыць царам, тым больш ён іх баіцца.
    ***
    Хто здавольваецца малым мудрэц, вольны ад патрэбаў, задаволенасць малым гэта скарб невычэрпны.
    [Пра сябра-невука]
    Сябра-невука сябрам не называй, яго дурнымі байкамі свой розум не зацямняй. Многія дзеці ад неразумнай любові бараду сваім бацькам вырываюць, здзяйсняць намаз ім перашкаджаюць. П’яныя, жадаючы мудрацам ногі цалаваць, падаюць ніцма, ванітуюць і апаганьваюць падол людзей, што побач стаяць.
    Вучоны вораг можа быць карысным, а сябар-невук прыносіць толькі шкоду рукамі сваімі, гэта трэба мець на ўвазе падчас зносін з імі.
    ***
    Жыццё трэба заўжды шанаваць, за здароўе і спакой лёсу малітвы здзяйсняць.
    ***
    За маёмасцю не ганіся, небагатым станам ганарыся.
    ***
    Пра перакананні свае кожнаму не распавядай, грошы свае на вецер не кідай.
    ***
    Да пакорлівасці прывыкай, сціпласцю душу суцяшай.
    ***
    He кажы бескарысныя рэчы, не адмаўляйся слухаць карысныя словы дарэчы. Хто менш размаўляе, рэдка памыляецца, хто менш есць радзей спатыкаецца.
    ***
    Быць заўсёды трохі галодным залог мудрасці, сытасць прычына дрымотнасці.
    ***
    Імкнення да сытасці пазбягай, сам будзь галодным, а ежу галодным давай.
    ***
    У пышным адзенні ганарыста не гуляй, калі хочаш быць прыгожым, голых апранай. Чым адзенне прыгажэй, тым лепш апрануць ім іншых.
    Бэйт:
    Хоць ты халат з парчы надзенеш,
    то знос павінен надысці.
    Калі ж ты голага адзенеій, халата лепей не знайсці.
    [Пра захаванне таямніц]
    Кожнага ў захвальнікі таямніцы сваёй не прызначай, у гэтым свеце мала годных людзей так і знай. Нікому з чалавечага роду не давярай, нават перад анёлам свой рот не разяўляй. Калі ты сам не можаш захоўваць сваю таямніцу, як жа іншы будзе захоўваць яе?
    Калі ты сам адкрываеш сваю скарбніцу і раскідаеш з яе жамчужыны, то няма толку маліць таго, хто іх збірае, каб ён іх захоўваў. Ты сам ведаеш, што не можаш захаваць сваю таямніцу, што ж ты злуешся на іншага за тое, што ён тваю не захаваў?
    Дрэнна тое, што ты таямніцу сваю траціш, яшчэ горш што іншага вінаваціш.
    Свае заганы ўвесь час выпраўляй, а на заганы іншых не зважай.
    Бэйт:
    Заганы іншых бачыш ты? Сваелепш пашукай!
    «А я ці ж так невінават?» часцей сябе спытай.
    ***
    Праўдзівую гаворку хлуснёй не пераманьвай; язык, здольны гаварыць праўду, хлуснёй не апаганьвай!
    Хлуса нельга чалавекам называць, не справа мужоў ілгаць. Губляе давер людзей той, хто няпраўду балбоча.
    таму што ён жэмчуг, нібы ракавіну, у бруд кідае ахвоча. Той, хто мяшае праўдзівыя словы з падманам, кідае ў бруд каштоўны жэмчуг, нібыта п’яны.
    Бэйт:
    Ужо калі ў чорны бруд ты кінуў жэмчуг свой каійтоўны, Дык хіба здзівішся, сябрук, імклівай зменлівасці кону?
    ***
    Сябрамі Бога лічаць праўдзівых і сумленных мужоў, ворагамі Бога хлуслівых віжоў.
    Языку волі не давай, заўсёды абдумана слова ўстаўляй! Тое, што трэба казаць, кажы своечасова, а калі трэба маўчаць, дык не кажы ні слова.
    Ёсць словы, якія слухача надзяляюць душой, а ёсць словы, за якія прамовец расплачваецца галавой.
    Язык павінен быць з душой заадно, лепшая гаворка ў таго, у каго шчырае напаўненне відно. Пакуль словы ў душы не паспеюць, іх не кажы, не вылівай усё, што маецца на душы.
    На душы будзс цяжка, калі язык за зубамі трымаць, але ён прынясе бяду на тваю галаву, калі яму волю даць.
    Там, дзе трэба сказаць, кажы, ды не забывай: там, дзс нельга казаць, рот не раскрывай!
    Вар’ят не будзе гаварыць няпраўду, але і разумны не павінен казаць усю праўду.
    Маснаві:
    I хоць мудрэц нам праўду кажа,
    Ды сёе-тое ў мех завяжа.
    Выдатна праўды залатое слова,
    Ды сцісласць важная аснова.
    ***
    Усё, што здараецца з табой, непазбежным вызначай, што б ні бачыў у сне, усё адно толькі добрага чакай.
    He пераймайся з-за ліхаслоўя люду, на зайздрасць хворага; будзь справядлівы, не крыўдзі нават палоннага ворага. Як здарыцца апынуцца ў тваіх руках ворагу твайму, выяві велікадушнасць, акажы яму ветласць і даруй яму!
    He праяўляй дасціпнасці пры несправядлівым і бяздушным, маўчы, калі побач з табой даносчык або няўдзячны двурушнік.
    Мудры чалавек пра страчанае гаварыць не можа, мара вярнуць юнацтва не дапаможа.
    Мінулы час не вяртаецца, а той хто загадвае наперад, потым каецца. Адзін цюрк выслоўе прывёў: «Наша жыццё гэта цяперашні час, што прыйшоў і пайшоў».
    Бэйт:
    Што было і што будзе што за клопат, мучэнне?
    У цяперайінім часе для нас вылячэнне.
    I наша жыццё толькі гэта імгненне, наійа жыццё — толькі гэта імгненне, наша жыццё -
    толькі
    гэта
    імгненне.
    Рубаі:
    Паэму, што цяпер я завяртаю,
    «Улюбёны сэрцаў» із надзеяй называю.
    Калі ў ёй знойдзецца загана, хай прабачаць.
    Хай шчасце чытачоў маіх спаткае.
    Хранаграма:
    Скончыў кнігу я маю, маіх роздумаў плод, Буду рады, як людзі карысць з яе возьмуць. Слова «хуш»т прачытай напісання то год. Чытачоў хай жыццё толькі радасцю поіць.
    80 Калі скласці лічбавыя значэння арабскіх літар-складнікаў слова «хуш» (о1 з с 300 + б +600), то паводле сістэмы абджадзія атрымаецца 906 г. хіджры, або 1501 г. год заканчэння кнігі.
    СЛОЎНІК
    Абдудда ібн Джа’фар (пам. 699) пдяменнік хадіфа Аді, прасдавіўся сваёй шчодрасцю.
    Абдудда ібн Мубарак (пам. 787) Абу Абд ар-Рахман Абдудда ібн Мубарак Марвазі, тэодаг, хадзісазнавсц.
    Абдудьвасі Фарыд ад-Дзін ібн Умар Гурджыстані паэт ХП ст.
    Абдудьхасан Куманджы (пам. 959 вядомы харасанскі суфій.
    Абу Бакр (Абу Бекір) першы з чатырох праведных хадіфаў, якія кіраваді пасдя Мухамада
    Абу Бакр Варак (пам. 980) вядомы сярэднеазіяцкі суфій, родам з Тэрмеза.
    Абу Бакр Васіты (пам. 932) вядомы іракскі суфій, родам з Нішапура.
    Абу Абас Касаб (X ст.) суфійскі шэйх, адзін з першых суфіяў на іранскім узбярэжжы Каспійскага мора.
    Абу Аді Дакак (пам. 1014) вядомы харасанскі суфій.
    Абу Аді Рудбары Ахмад ібн Мухамад Абу Аді Рудбары (пам. 934), суфійскі шэйх і пісьменнік.
    Абу Аді Сіна (Абу Аді ібн Сіна, Авіцэна) Абу Аді Хусейн ібн Абдуда ібн Сіна (908-1037), вядікі декар, фідосаф і паэт, родам з Сярэдняй Азіі.
    Абу адь-Газі дякаб (ганаровы тытуд) Хусейна Байкара (1438-1506), цімурыда, правіцедя Харасана і сябра Наваі па навучанні ў медрэсэ.
    Абу Лягаб дзядзька прарока Мухамада які варагаваў з ім і быў выкдяты Богам у Кур’ане (сура 111).
    Абу Саід Хараз Ахмад ібн Іса Багдадзі (пам. 890/891), вядікі суфій.
    Абдульмалік ібн Марван (пам. 705) халіф з дынастыі Амеядаў.
    Абдульхасан Нуры (пам. 907) іракскі суфій.
    Абдульхасан Харакані (пам. 1033) знакаміты харасанскі суфійскі шэйх.
    Абдульхай (1360-1420) мастак і каліграф.
    Абу Саід Абулхайра Майханаі (957-1049) знакаміты харасанскі шэйх і паэт.
    Абу Саід Харазі (пам. 899) вядомы егіпецкі суфій, паслядоўнік Зуннуна.