Улюбёны сэрцаў
Алішэр Наваі
Выдавец: Белпрынт
Памер: 180с.
Мінск 2021
Яно падобна на ментара, які засмучае чалавека словамі непрыемнымі, але для яго карыснымі; прыпадабняецца да лекара, які хворага доўгім лячэннем даймае, але яго вылечвае і такім чынам ажыўляе. Закаханыя пра яго не хочуць нават чуць, але яно прыводзіць да спаткання; пакутуючы ў расстанні, яны не хочуць нават успамінаць пра яго, але яно вяртае каханую і каханне.
Салавей душы не ведае, што рабіць у клетцы цярпення маўчаць, спяваць ці крычаць; папугай сэрца не ведае, што рабіць затаіцца, галасіць ці стагнаць. У стэпе цярпення ёсць і хваляванне, і спакойны дух; у яго даліне ёсць і павольны, і імклівы рух. Яно не звяртае ўвагі на закаханага, хоць ён ад расстання памірае, яму абыякава, калі нават ён у агні жарсцяў згарае.
Цярпенне цёмнае і доўгае, нібыта ноч расстання, але яно прыносіць гадзіну ранішняга спаткання; яно цяжкае і далёкае, як шлях хаджу, але прыводзіць да Каабы шчасця.
Кожны раб Божы, пазбаўлены цярпення, у рэшце рэшт ахвяруе сабой у якасці кары, кожны хто спадзяецца, ды не мае цярпення, у рэшце рэшт развітваецца з марай.
Яно для закаханых з’яўляецца хваробай, якая вечна даймае, а для хворых атрутай, якая жыццё адбірае.
Цяжар цярпення і здаровага чалавека скруціць, пакута, звязаная з цярпеннем, яго пачуццё атруціць.
Цярпліваць душы непрыемнасці прыносіць, яно ад сэрца вялікай мужнасці просіць. Шлях да яе складаецца з цемры і бедстваў, ды той, хто ідзе гэтым шляхам, нібы Хызр, знаходзіць жывую ваду за дарожным прахам.
Прарок Аюб, мір над ім, адзін з тых, хто насіў груз цяжкасцяў цярпення62, пасланнік Мухамад адзін з тых, хто вытрымліваў цяжар яго нашэння.
Бэйт:
Цярпліўца праца -ўсіх цяжэй намнога,
Але цярплівы добры дар бярэ ад Бога.
62 Аюб прарок-цярплівец, які быў выпрабаваны стратай дзяцей, маёмасці і здароўя, аднак не наракаў на Бога і лёс, за што быў вернуты ў нармальны стан і атрымаў яшчэ больш даброт ад Бога.
Аповяд аб цярпенні закаханага
Адзін зняможаны ад кахання да ружовашчокай прыгажуні пакутаваў, за што ён быў абвінавачаны і ў турму патрапіў. Ён разнастайным катаванням падвяргаўся, але ў сваёй любові не прызнаўся. Нарэшце, аднойчы вартавыя выцягнулі яго з вязніцы, прыцягнулі звязанага на плошчу, кінулі на зямлю і пачалі яго біць так моцна, што паламалі цэлае бярэмя палак.
Ён быў зранены ад галавы да ног, на ім не было ні аднаго жывога месца. Ад удараў пацярпела яго цела, ад крыві плошча пачырванела. I ўсё ж ён рота не адкрываў, захоўваючы таямніцу ў сваёй душы.
Стаміўшыся катаваць, яго адцягнулі ў бок і вырашылі даць яму вызваленне інакш і нельга было паступіць па сумленні. Тады ён выплюнуў з рота пакусаную манету. Калі каты адышлі ад яго, да яго наблізіліся людзі, каб даведацца, у чым справа. Ён распавёў наступнае: калі яго катавалі, пры гэтым прысутнічала яго каханая, якая глядзела на яго. Калі ён пад ўдарамі ляжаў, ён у роце манету трымаў. Калі боль рабіўся невыносным, ён кусаў гэтую манету і такім чынам пакусаў яе ўсю. Ён ведаў, што каханая глядзіць на яго, і даказаў ёй сваё цярпенне і мужнасць. Калі яна ўсё гэта зразумела, то да яго падышла і на ногі падняла. Пяшчотнымі словамі яна, нібы бальзамам, яго раны загаіла; пасля таго, як яна да яго прысела, ад яе ласкавых слоў вярнулася жыццёвая сіла ў яго знясіленае цела.
Яму дасталася такое дабро, пра якое ён нават марыць не збіраўся, ён дасягнуў такога шчасця, аб якім і думаць баяўся.
Усё гэта было вынікам цярпення і пакуты, плёнам трываласці і выпрабаванняў.
Бэйт:
Хто цярпліва зносіць беды,
каго лёс не зможа здужаць,
Той уколы не адчуе
і калючай самай ружы.
6. Аб ветлівасці і прыязнасці
Ветлівасць (тавазу 963 любоў людзей да выхаванага чалавека спараджае, у дачыненні да яго ва ўсіх пачуццё дружбы абуджае. Яна расквечвае ружы блізкасці у кветніку дружбы, упрыгожвае баль спагады і прыхільнасці гэтымі ружамі. Яна прымуіпае ганарыстасць ворага змякчыцца і абуджае ў сэрцы злога ворага пачуццё чалавечнасці. Пастаянная ветлівасць выклікае сорам нават у бессаромнага суперніка і перашкаджае бессаромнаму ворагу рабіць ліхія ўчынкі.
Хоць ветлівасць аздабляе любога, калі ветлівыя магутныя і заможныя, то асабліва любаты ў ёй многа. Яна добрая для ўсяго чалавечага роду, але калі старэйшыя ветлівыя да малодшых, так прыемней для народа.
Ветлівасцю без марнатраўства можна людзям дагаджаць, не даючы дароў, ад чалавека дабра чакаць.
Ветлівасць старэйшых спрыяе, каб малодшыя іх дабраслаўлялі, і праз гэта дабраславенне жыццёвыя выгоды звычайнымі сталі. Праз ветлівасць старэйшыя да малодшых спагаду маюць, і ад гэтага пачуцця яны ніколі не адвыкаюць. Дзякуючы ветлівасці малыя дарослымі падаюцца такімі іх робяць іх паводзіны. Ветлівасць ад непавагі
63 Таксама мае значэнне сціпласць.
да людзей адвучае, чалавека ад насмешак і здзекаў выбаўляе. Яна выхоўвае ў прыродзе чалавека чалавечнасць, як вынік ветлівасці ў існасці людзей з’яўляецца чалавекалюбства.
Калі ветлівасць прыносіць столькі карысці малодшым, то старэйшым яна прыносіць іх у некалькі разоў больш. Ветлівасць надае любові прыгажосць, па рэчышчы ветлівасці людзі прыходзяць да сяброўства. Ветлівасць і прыязнасць (адаб) люстэрка дружбы ачышчаюць, з абодвух бакоў яго асвятляюць. Прыхільнікі ветлівасці і прыязнасці ў людзях да сябе павагу і пашану абуджаюць той, хто сее такое насенне, і ўраджай такі збірае.
Гэтыя якасці з’яўляюцца добрым пачаткам для адносін паміж людзьмі; калі яны моцныя, робяцца трывалымі і адносіны паміж тымі, хто любіць. Калі абодва бакі дасканалыя ў сэнсе маралі, то ў адказ на ветлівасць і прыязнасць яны таксама выказваюць ў адносінах адзін да аднаго павагу і заспакаенне. Як выдатна з такімі сябрамі сядзець, з такімі прыяцелямі дружбу мець! Наколькі добрыя людзі, якія берагуць каханне і сяброўства, захоўваюць адзінства і ўзаемную павагу!
Чалавек дасягае сегасветных выгод, калі ён праяўляе гэтыя якасці дзеля чысціні дружбы, ён можа спадзявацца на літасць Божую пасля смерці, калі ён праяўляе іх для задавальнення Госпада. Калі ён гэта робіць дзеля Бога, то шчасце яму будзе ўсміхацца, калі ён так паводзіцца з-за сваёй прыязнасці і маральнасці, ён шчасцем будзе напаўняцца.
Варты такога спрыяння і дасягае яго толькі той, хто мае прыроджаную спагаду да сціпласці і выказвае да яе шанаванне. Але не вартыя яго самалюбец ганарлівы і невук нецярплівы.
Бэйт:
Такое жыццё толькі ў мудрых,
хто мае развагу, цярплівых, He будзе яно супакоем пустых самалюбцаў юрлівых.
Аповяд пра ўзнагароду за ветлівасць
Дзіўных вестак збіральнікі, дзівосных навін апавядальнікі распавядаюць так: аднойчы падчас паляўнічай мітусні, калі паляўнічыя конна скакалі і дзічыну стралялі, шахская жамчужына з пышнай кароны Хасрова Парвіза на зямлю ўпала, і ў мітусні ніхто не заўважыў, калі яна прапала. Калі ўсе з палявання вярнуліся, аб тым, што адбылося даведаліся і праз абвяшчальнікаў шукаць гэтую рэдкую жамчужыну ўсіх людзей паслалі. Паколькі гэта ўпрыгожванне кароны варта было даніны ад цэлага народа, то была абяцаная вялікая ўзнагарода. Людзі ў стэпе жамчужыну шукалі і пра ўзнагароду мары хавалі.
А ў той час ішлі два падарожнікі, адзін з якіх быў невук, а другі адукаваны. Невук быў самазадаволеннем з-за свайго невуцтва поўны, а другі асветлены святлом ветлівасці і выхаваны дыхтоўна. Першага звалі Мудбір-вандроўнік, а другога Мукбіль-выбраннік.
Выпадкова ў гэты час яны па тым жа стэпе ў горад ішлі, а насустрач ім выйшлі людзі, тыя, што жамчужыну шукалі і не знайшлі. Калі правадыр гэтых людзей да іх падышоў, Мудбір з-за сваёй пыхі прайшоў міма, нават не глянуўшы на яго. А Мукбіль ветліва вочы долу апусціў і, вітаючы правадыра, галаву нахіліў. I тут пад нагамі ён жамчужыну згледзіў, падняў яе, пацалаваў і правадыру даў. Правадыр, які таксама і захавальнікам абяцанай узнагароды быў, прывёў Мукбіля ў палац і Хасрову Парвізу паведаміў пра ўсё.
што адбылося. Хасроў быў вельмі задаволены, Мукбіля надзяліў шчодрымі дарамі па сваёй волі.
Мудбір з-за сваёй фанабэрыстасці апальшчыкам64 лазневай печы стаў, а Мукбіль дзякуючы ветлівасці і прыязнасці жамчужыну мэты дастаў.
Бэйт:
Хто ганарысты стаў ахвярай прыніжэння,
ад люду ён адлучаны, А сціплы зарабіў багацце і з марай не разлучаны.
7. Аб праслаўленні Бога
Услаўленне Бога (зікр) ў тым, каб сэрцам Ісціну ўспамінаць і языком яе праслаўляць.
Некаторыя кажуць, што язык павінен устрымлівацца ад гэтай справы, а толькі сэрца павінна Ісціне аддаваць славу. Услаўленне Госпада значыць, што трэба сэрца праўдай запаўняць і ад усіх іншых думак вызваляць. Сутнасць зікру65 заключана ў аддаленні ад усяго сегасветнага і ў збліжэнні са Стваральнікам нашйга свету тленнага. Услаўленне ў тым, каб, акрамя Бога, усё забываць, толькі Ім сваё сэрца суцяшаць.
На вышэйшай стадыі той, хто славіць, цалкам знікае ў Тым, Каго славяць, ён не можа нават гуку вымавіць, нават слова сказаць. Каб дасягнуць гэтай святасці, трэба ад усіх спадзяванняў адмовіцца, адрачыся ад быцця і нябыту, ад існага і няіснага; не думаць пра існуючае і неіснуючае ні пра што, ісці да асноўнай мэты адзіным шляхам.
64 Апальшчык рус. мстопнмк.
65 Зікр памінанне, услаўленне Бога.
Калі не адмовіцца ад самога сябе і ад усяго таго, што не ёсць Ісціна, гэтай каханай нам не спазнаць, калі не адмовіцца ад усяго існага і няіснага, гэтай жывой вады нам не дастаць.
Той, хто нырае ў гэтае мора, не павінен рота раскрываць, калі хоча жэмчуг мэты дастаць. Той, хто шукае шлях да гэтае святыні, павінен маўчаць, калі ён хоча хавальнікам яе стаць.
Таму, хто не ўмее захоўваць таямніцу цара, галаву сцінаюць, мячом пакарання дрэва яго жыцця ад кораня аддзяляюць. Чалавек выдае таямніцу цара ад бяссілля сэрца свайго і ад моцнага ўздзеяння гэтага віна на яго.
Рубаі:
Тыя, што суфійскіх ісцін келіх выпілі спаўна, Ап’янелі болый за піўйіых чару чыстага віна. Сапраўднае віно ледзь з тысячнай доляй мы параўнаем, Гэтых вінаў, што мудрых
an ’яняюць і штодня іх пояць дап ’яна.
Аповяд аб утоеным сэнсе
Набліжаны да Усявышняга Стваральніка Хаджа Абдула аль-Ансары хай будзе святой яго таямніца сказаў: «Тое, што казаў Мансур66, я таксама казаў, але ён казаў пра гэта адкрыта, а я іншасказальна. Я, дзякуючы таму, што схаваў таямніцу, шчасце сваё знайшоў, а ён за тое, што