• Газеты, часопісы і г.д.
  • Улюбёны сэрцаў  Алішэр Наваі

    Улюбёны сэрцаў

    Алішэр Наваі

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    36.7 МБ
    66 Мансур аль-Халадж, суфійскі містык, які дапускаў неразумныя выказванні (шатахат), знаходзячыся ў экстазе. Навакольныя людзі меркавалі, што гэта свядома сказаныя словы, а значыць, відавочнае нявер'е. За гэта яго пакаралі смерцю. У цэлым, меркаванні суфіяў адносна справы Мансура падзяляюцца. Некаторыя яго асуджаюць, а некаторыя апраўдваюць, зважаючы на тое, што сказанае несвядома не ўлічваецца.
    выдаў таямніцу, на шыбеніцу пайпюў. Ён у той час быў няспелым юнаком, таму не былі своечасовымі яго словы на гэты конт. Слухач адрынуў яго і асудзіў яго на тое, што адбылося. А я пра гэта кажу, адстойваю свае словы і ўсім даказваю. Мне ніхто не можа запярэчыць, таму і не пярэчыць. Хоць аднолькавы змест маіх словаў, але знешні выгляд у іх не такі, хоць і не новы».
    Прыхільнікі знешняй формы толькі на знешнасць увагу і звяртаюць, а прыхільнікі зместу са зместу карысць здабываюць.
    О Божа, асвятлі цёмныя сэрцы аблудных прахам ног гэтых дасведчаных людзей, праясні саслабелы зрок іх вачэй!
    Бэйт:
    Зрабі, о Божа, ясным мне па сутнасці быццё, Каб навекі шчасця поўным стала ўсё маё жыццё!
    8.	Аб уважлівасці
    Увага (тавадджуг) гэта азначае на Ісціне засяроджвацца і да яе звяртацца, парваць нітку сувязі з людзьмі і да Ісціны прывязацца; гэта адмова ад усіх спадзяванняў, якія ўвагу ад Ісціны аддаляюць і да ўсяго іншага, акрамя Пана Бога, набліжаюць.
    Падзвіжнік не павінен нікуды свой позірк адводзіць і сваё рашэнне адмоўнае або станоўчае выказваць нават тады, калі здабудзе дабрабыт зямны і нябесны, узровень святога ці нават прарока.
    Калі прыляціць страла, ён не павінен заплюшчваць вочы, а калі яна пашкодзіць адно вока, другое ён павінен раскрыць яшчэ больш ахвоча.
    Калі падчас сузірання Ісціны на яго будзе каменне ляцець, ён не павінен хаваць галаву і нават абараніцца хацець. Калі накіруецца на яго люты леў, то яго, нібы мурашкі, не павінен баяцца ён; ён павінен глядзець, як на муху, калі з’явіцца раз’юшаны слон. Плынь няшчасця, нібы кропля, не павінна ўвагу яго адцягнуць, бура бедстваў не павінна нават валасок на яго галаве варухнуць.
    Вераломнас неба з усімі сваімі зоркамі для яго усеяны залатымі пырскамі блакітны лісток просты, маланка падзей для яго знесены ветрам жоўты пялёстак. Яркае сонца для яго малой парушынкі доля, паўнаводнае мора нікчэмная кропля.
    Нічым нельга ўвагу яго адцягнуць, нельга пагасіць агонь яго сузірання, калі на яго дажджышчы лінуць.
    Гэтая стадыя падзвіжніка даказвас яго адданасць і паказвае яго шчырасць; яна прыкмета таго, што ён шчыры ўлюбёны, чыстай душой паланёны; бясспрэчны доказ таго, што яго планы далёкія, важкае сведчанне таго, што яго каханне высокае.
    Маснаві:
    Індус адным сваім паглядам
    3 галінкі ліст сарваць дасць рады.
    Аповяд пра лёс закаханага
    Сэрца беднага апальшчыка сагрэў жар любові да сонцападобной царэўны, ад гэтага жару кроў яго ўскіпела, душа яго імкнулася выйсці з цела. Здабытак розуму ён выпусціў з рук, нібы сябе забыў, моцны запал вар’ятам яго зрабіў. Дзеці збівалі яго каменнем, гналі яго з адной вуліцы на другую імгненне за імгненнем. А ён імя царэўны
    паўтараў і тым ён сэрца сваё суцяшаў. Калі яму надакучвалі камяні малечы, ён прыходзіў да сваёй печы.
    Пра каханне апальшчыка пайшлі па горадзе чуткі, дасягнула і вушэй царэўны тая пагудка. Паколькі шчырая любоў валодае чароўнай сілай, яна кранула яе сэрца, і ўбачыць свайго апантанага закаханага ёй стала міла.
    Царэўна выехала на шпацыр конна і накіравалася да апалынчыка на кані сваім годна. Калі небарака-апальшчык даведаўся пра гэта шчасце, ён засяродзіў на ёй ўсю сваю ўвагу і скіраваў на яе погляд, пакуль не страціў прытомнасць. Ён увесь быў ахоплены агнём пякучым і сузіраў, хоць ужо стаў невідушчым. Людзі не паспелі прыйсці да яго на дапамогу, а душа ўжо адляцела ад нябогі.
    Царэўна, прычына яго смерці, па сваім неразумным закаханым плакала і тужыла сама яго забіла і сама ж па ім жалобу насіла.
    Бэйт:
    Калі каханне сегасветнае такую сілу мае, To сіла любові сапраўднай цэлыя горы скранае.
    9.	Аб задаволенасці
    Задаволенасць (рыза) гэта азначае адмовіцца ад сваіх жаданняў і самазадавальнення; выпіць чару задаволенасці Вышняй Ісцінай; гэта значыць сэрца пахаваць і забыць, дзеля задавальнення сапраўды Улюбёнага жыць.
    Гэтая стадыя з’яўляецца вельмі высокім узроўнем, найвышэйшай ступенню падзвіжніка, таму што спачатку, калі ён знаходзіцца ў ніжэйшай зняважанай стадыі, яго задаволенасць нікчэмная. Але калі самазадавальненне яго
    ў агні знішчэння цалкам згарае і ён, дзейнічаючы дзеля задавальнення Божай Ісціны, угору сябе падымае, ён сябе ад бруду таго, што не ёсць Бог, ачышчае і высокія якасці набывае.
    На гэтай цудоўнай стадыі падзвіжнік ў карціннай галерэі не адрознівае партрэт кітайца ад партрэта еўрапейца, бо ён усё лічыць творамі Усявышняга Мастака і ўсё бачыць дарэчным на сваім месцы. У яго ўжо не столькі радасці ад райскіх даброт, ён не так ужо смуткуе ад пякельных пакут. Ён вартасці Мусы не ўсхваляе, дзеі Фараона не асуджае. Паміж мудрацом Ібрагімам і Намрудам праклятым ён не бачыць розніцы, для яго яны нібы блізняты67.
    Калі ў садзе сусвету ў яго ногі будуць ўтыкацца шыпы або на яго галаву будуць сыпацца кветкі, то ён, паколькі ўсё гэта адбываецца па волі і загадзе Усемагутнага Садоўніка сусвету, не павінен ні берагчы ногі ад шыпоў, ні хаваць галаву ад кветак.
    Дзеля задавальнення Улюбёнага ён павінен душу падарыць, калі Ён запатрабуе і жыццё, ён і яго павінен з задавальненнем уручыць і лёс за гэта дабраславіць. Ён павінен жыць дзеля Яго і памерці, калі ў гэтым сутнасць задаволенасці на гэтым свеце.
    Ён павінен бачыць сваю задаволенасць у задавальненні Ісціны, дзеля яе адмовіцца ад уласных жаданняў і ахвяраваць сабой. Калі Ісціна будзе літасцівая да яго, яна павінна быць каханай яго, калі яна будзе строга яго судзіць, ён
    67 Сэнс дадзенага фрагмента вельмі важны для разумення сутнасці ісламу. Маецца на ўвазе, што на пэўным этапе вернік пачынае судзіць выключна сябе і пазбаўляецца як ад асуджэння, так і ад празмернай пахвалы стварэнняў. Гэта не значыць, што ён губляе розум і здольнасць адрозніваць добрае ад дрэннага. Ён толькі засяроджваецца на Тым, Хто дае ўсё добрае і дрэннае.
    усё адно павінен яе любіць. Ён павінен успрымаць яе як лячэнне, калі нават яна яму нават наносіць рану, ён павінен быць рады, калі яна яго рану на грудзях перавязвае старанна.
    Бэйт:
    Будзь задаволены ўсім, ійто добрым
    ці то дрэнным выглядае,
    Бо сутнасць усяго ад Пана Бога, добра ўсё, што Ён стварае.
    Аповяд пра тое, што халіф Алі
    пісаў пра задаволенасць
    Жэмчуг мора святасці, зорка неба праўдзівай дарогі, пераможны леў Божы, валадар прававерных Алі, сын Абу Таліба, хай будзе ім задаволены Пан Бог, аб стадыі задаволенасці пасланні складаў і пра падзвіжніка, надзеленага якасцямі задаволенасці, пяром асветы распавядаў.
    Ён выказвае такую думку: «Калі задаволенасць падзвіжніка дасканалая і адпавядае задаволенасці нябеснай, калі яго папросяць падставіць левую вачніцу пад вушак дзвярэй, ён не павінен пра сваё становішча забываць і ў знак празмернай адданасці і правую вачніцу для гэтай справы аддаваць. Калі ён зробіць так, то яго свавольства не прыйдзе да задаволенасці.
    Чаму той, хто знаходзіцца на ўзроўні задаволенасці і дзеля падпарадкавання губляе ўсё сваё, павінен лічыць правае вока шаноўным, а левае нікчэмным? Задаволенасць патрабуе рабіць дакладна так, як загадана».
    Такая салодкая ягада ў садзе святасці бывае, такі прыемны плод на дрэве ісціны паспявае.
    Бэйт:
    Тут адно родзіць, аў іншай зямлі другое, Алеў краі якім растуць плады спакою?
    10.	Аб каханні
    Каханне (ішк) гэта зіхатлівае свяціла, ад якога ідзе яснасць і святло людскіх вачэй, бліскучы жэмчуг, які дорыць прыгажосць і каштоўнасць вянкоў людзей; гэта ўзыходзячае сонца, якое сэрца, зарослае калючым хмызам смутку, на кветнік ператварае, срэбны месяц, якая цёмную спачывальню душы асвятляе; гэта шырокае мора, кожны вір якога топіць сотні караблёў розуму і прасвятлення, высокая гара, кожны камень якой зносіць галаву пабожнасці і праведнага служэння; гэта пякучае полымя, у якім палаюць сэрцы, зіхоткая бліскавіца, ад якой душы пакутуюць без канца; гэта крыважэрны цмок, высмоктвае кроў людзей, нібы вампір; грозны цар, што парушае спакой і мір. Той не нап’ецца крывёю, колькі б ні піў, гэты не здавольваецца крывёю, колькі б ні ліў.
    Каханне гэта ўдар маланкі, які спальвае гумно розуму і веры; бура, якая разносіць па свеце яго попел без усялякай меры. Для яго аднолькавыя жабрак і шах, яно набожнага і распуснага ператварае ў прах.
    Яно ў душы закаханага цягу да каханай выклікае, адным ззяннем сваім яго душу адымае.
    Закаханы палонны такой нягоды, ахвяра такой непагоды. Ён патанае ў хвалях шторму, яго забівае раскатам грому. Ён пакутуе пад уладай вераломнай пачвары, губляе розум ад д’ябальскай кары. Гэтай смутай ён паланёны, перад гэтым катам ён безабаронны. Ён пакутнік такога крывапіўцы, ён ахвяра такога забойцы.
    Фархад быў адным з нявольнікаў гары кахання высокай, Маджнун быў адным з палонных пустыні вар’яцтва шырокай. Матылёк адзін са звар’яцелых закаханых у свяцільню начэй, адзін з горача закаханых у ружу палымяны салавей.
    Адным з тых, хто адчуў жар кахання, з’яўляецца Хасроў, паэт цудоўны, адным з праслаўленых ў шынку кахання з’яўляецца Джамі, усім вядомы, хай будзе ім пухам зямля, хай уганаруе Аллаг нас ісці па іх шляхах, хай накіруе нас па іх слядах.
    Бэйт:
    Хай вечна будуць без расстання
    У саюзе цесным век яны.
    Як саламандры ў палымяным
    Агні сябруюць ва ўсе дні.
    Вышэй апісаная любоў і вышэй згаданыя закаханыя існуюць дзякуючы Каханай68, яны заўсёды знаходзяцца ў вышэй згаданым стане і валодаюць вышэй названымі якасцямі.
    Сутнасць іх Каханай прыгажосць, і выслоўе: «Папраўдзе, Аллаг прыгожы і любіць Ён прыгажосць» сведчыць пра гэта. Каханне, нягледзячы на наяўнасць у ёй гонару і велічы, волі і самастойнасці, з’яўляецца нямоглым слугой і бездапаможным рабом пры пышным двары царства прыгажосці.
    Калі султанша прыгажосці выходзіць з-за найчысцейшай заслоны сваёй і калі загараецца бляск яе з’яўлення, ён разбівае шкло вокнаў вачэй закаханага, агаломшвае, нібы
    68 Маецца на ўвазе Бог.
    вочы аленя здзіўленага, а затым адважны чарадзей кахання праз гэтыя вокны прабіраецца ў дом сэрца; ад яго разбурэнняў у гэтым доме губляецца розум і разважлівасць.