Улюбёны сэрцаў
Алішэр Наваі
Выдавец: Белпрынт
Памер: 180с.
Мінск 2021
Войска шаха гэта імкненне яго падданых і Божае задавальненне за клопат пра жабракоў. I калі войскам шаха робіцца Божая дапамога, то на яго сцягу будзе надпіс: «Перамога — толькі ад Бога».
Пакуль цар надзелены ўладай сапраўднай, вораг будзе прыніжаны і зганьбаваны. Уладай надзяляе Аллаг, дорыць і адбірае яе Аллаг. Тое, што Ён дорыць, ніхто не можа адабраць, тое, што Ён уручае, ніхто не можа адняць. Шах, Божым загадам паслухмяны, не зведае цяжкіх выпрабаванняў.
Кыта:
Як цар баіцца Бога, то не страшны
Ніякі вораг. I цару на ласку здасца -
Бо перамогу Бог дае, не войска.
Як вера ёсць, чаго цару баяцца?
31 Бахадур багатыр, ваяр. Наваі мае на ўвазе ілжэ-бахадураў.
Бэйт:
Ці пераможа войска наша, ці паразу панясе -
Адзін Аллаг рашае справы ўсе.
8. Аб есаулах
Каді есауд кагосьці суправаджае і таго чадавека ад здамысніка вызвадяе, то, каді стане патрабаваць непамернай узнагароды, стане саўдзедьнікам здачынства. Каді ж ён будзе браць тодькі надежную яму пдату за стараннасць, то ён на гэта мае права, як на спадчыну бацькаву. А каді возьме менш надежнай доді, то гэта пакажа на яго высакароднасць душы і сіду воді. Каді ж ён зусім адмовіцца штосьці браць, яго можна проста святым назваць. Многія ведікадушныя дюдзі абіраді шдях гэты, і такім шдяхам дасягаді сваёй высокай мэты.
Маснаві:
Так, абраннікі Аллага, як бы там ні выглядалі,
Толькі гэтым вольным шляхам
шчасця дому дасягалі.
Калі хавала іх магіла, яны не ведалі трывог Яны імкнуліся да Бога і ўсіх іх супакоіў Бог.
9. Аб воінах і войсках у паходзе
Як у паходзе войскаў многа, дык яны горш за Гога і Магога. Hi хвіді яны не сядзяць без справы, у іх вечна тдум і пагоня за сдавай. Яны чужыя краі рабуюць і аб’ядаюць, нівы ад іх, нібы ад саранчы, знікаюць.
Чалавечнасць для іх нічога не значыць, праведнасць сцёртая з іх памяці няўдзячнай.
Па прыродзе яны някемлівыя і недалёкія, розум і веды іх неглыбокія. Яны без роздуму ідуць у любую краіну, нішто не абудзіць іх ад мрояў наіўных. Яны не адчуваюць ні спякоты, ні холаду, не адчуваюць ні галізны, ні голаду. У зверствах яны горш за ўсе стварэнні, драпсжнасцю горш за ўсіх звяроў.
Рубаі:
Няма дзіўней людзей, чым гэты вось чарод,
Чым болый жаруць яны харчоў,
тым горш бурчыць жывот.
I томіць сквапнасць, мучыць прага
іх да смерці без канца,
А інійых, праўду вам сказаць, няма для іх клапот.
Але вось што насмарэч дзівосна і сярод іх ёсць высакародныя мужы, бо кожнае саслоўе надзелена ласкай нябеснай.
Войскі маюць перакупшчыкаў сваіх, якія танна бяруць і дорага перапрадаюць здабычу іх. Яны здабываюць барыш з салдацкага грабежніцтва, як чыноўнікі атрымліваюць здабычу ад насельніцтва.
Бэйт:
1 ўсе сабраныя ў баях трафеі ваяроў,
Дабром ці не, сплывуць ураз да гэтых таргааюў.
Чалавек не ў сілах штосьці ім даказаць: сам Пан Бог павінен такіх пакараць.
10. Пра тое, як людзі цара падобныя на самога цара
Той, хто ў цара службу нясе, па прыкладзе свайго цара вядзе справы ўсе. Калі пры цары будзе справядлівасць узнята, і гэты ў служэнні праўдзе будзе заўзяты. Калі будзе несправядлівы валадар, то і слуга ягоны будзе мукар32. Калі гаспадар трымаецца правай веры, дык і падданыя яго натхнёныя верай і даверам. Але калі ён бязбожнік які, то і народ яго, несумненна, такі.
Мудрацы параўноўваюць цара з возерам, а народ яго з рэкамі, што з возера выцякаюць. Якая ў возеры вада, такой і ў рацэ яна будзе заўсёды. Калі яна там гарчыць, то і тут яна горкая, калі там яна прэсная, то і тут прэсная. Калі там каламутная, то і тут каламутная, калі там празрыстая, то і тут яна празрыстая.
Маснаві:
Ад возера ідзе канал. Мудрэц заўсёды
Пацвердзіць: і тут, і там сіднолькавыя воды.
Калі ж вада ў рацэ і возеры адна і тая ж, To не патрэбен той, хто іх супастаўляе.
11. Аб шэйх-удь-ісдаме
Шэйх-уль-іслам гэта духоўны правадыр мусульман, праўдзівай веры павінен адпавядаць яго стан. Такі чалавек мусіць быць і вучоным, які абараняе веру праўдзі-
32 Мукар: у татарскіх рукапісах анёл, які абавязаны дастаўляць пакуты нявернікам і грэшнікам у Пекле.
вую, і мудрацом, які спазнаў дэрвішаў ісціны і дзівы. Ён мусіць быць знаўцам законаў шарыяту, і аскетам, які ідзе шляхам тарыкату33. Ён павінен кожнаму, незалежна ад яго праведнасці ці грэшнасці, дапамагаць, і любому, сталаму ці маладому, праўдзівы шлях паказаць. Ён павінен бараніць усё законнае і адхіляць усё нягоднае. Такім ёсць парадак нашае веры, такому шэйх-уль-ісламу людзі аказваюць давер.
Бэйт:
Такім быў Ансары, хай славіцца навек, Сапраўдны быў шэйх-уль-іслам і мудры чалавек.
12. Аб суддзях
Суддзя ў будынку веры з’яўляецца стаўпом, ён вызначае адрозненні паміж дабром і злом. Яго сэрца павінна быць ачышчана духоўнымі ведамі, яго розум павінен кіравацца дакладнымі навукамі, яго сэрца павінна быць вызвалена ад асабістых прыхільнасцей, ён павінен далёка адкінуць ад сябе крывадушнасць.
Суд яго павінен быць скарбам духоўных зорак, ён павінен справядліва судзіць кожнага, не зважаючы на тое, сябар ён ці вораг.
Ад яго ведаў і набожнасці яго ў захапленні светлых сэрцаў крыніцы, яго тонкае следства і праніклівасць страшны сон зламыснікаў і злачынцаў.
Сэрца яго павінна быць Божымі прадпісаннямі ўмацавана, рашэнне яго Прароцкімі хадзісамі павінна быць
33 Тарыкат духоўны шлях, які яднае вернікаў у своеасаблівы ордэн.
абгрунтавана. Яго розум павінен быць ад юрыдычных хітрыкаў чыстым, яго розум не павінен быць прыцемнены выкрутамі юрыстаў. Муфціяў-хабарнікаў ён павінен вінаваціць, фальшывых вакіляў34 павінен сарамаціць. Заслугоўвае пакарання суддзя-невук, які любіць віно; спаліць бы такога перш, чым ён патрапіць у Агонь, на пякельнае дно.
Суддзя-хабарнік, які закон парушае, непахісны мур веры ламае.
Той, каго людзі могуць хабарам падкупіць, можа за хабар і закон пераступіць. Суддзя не павінен сам абыходзіць закон, з дакладнага шляху збівацца не павінен ён. Скрыўленне і прамую лінію зробіць крывой, нельга наладзіць музычны інструмент з ненацягнутай струной.
Павінен быць жорстка пакараны суддзя-абармот, чыё рашэнне губіць маёмасць народа і сам народ. Суддзя, у якога няма арыенціра ў яго шляху абодвух сусветаў, апынецца на дне калодзежа бедаў.
Наогул распуснік і хлус той, хто судзейскую справу вядзе непатрэбным тонам, а таму, хто распуснік і хлус, нельга давяраць распараджэнне Прароцкім законам.
13. Аб муфціях-правазнаўцах
Муфцій павінен быць правазнаўцам справядлівым і навукоўцам праўдзівым. Ён павінен выдатна ведаць навуку ісламу, а аблічча яго павінна быць аточана арэолам пабожнай славы. У душы яго не павінна быць дрэнных запалаў ды розных хітрыкаў і заганаў. Пяро яго мусіць толькі
34 Вакіль паручальнік, той хто ўзяў на сябе паручальніцтва.
праўду пісаць, яго рашэнні не павінны закон парушаць. Ён не павінен быць бэстай і невукам цёмным, п’яніцам і ліхадзеем вераломным.
3-за адной манеты ён не павінен няпраўду праўдай называць, з-за нікчэмнага паднашэння не павінен незаконныя рашэнні прымаць.
За кошык вінаграду ён цэлы сад бязлітасна спальвае, за пуд пшаніцы яго рука цэлае гумно развальвае. Муфцій, які рознымі хітрыкамі недазволенае дазваляе, сваім пяром закон разбурае. Той, хто за хабар выносіць рашэнні, прадае сваю веру за мізэрныя паднашэнні.
Такі муфцій падобны на таго лекара, які людзей труціць: той вернікаў, а гэты веру губіць.
Рубаі:
Гэй, муфцій, хабар свой з паслугай параўнай,
Хоць плата велькая,
ды лепш жаданні прытрымай, За грошы не крыві дуйіой, шануй пачэсны стан. За зло абрэжуць, як калям^, -у галаве трымай.
14. Аб выкладчыках
Выкладчык не павінен імкнуцца да чыноў і не павінен вучыць невядомаму, нібы марнаслоў. Дзеля славы ён не павінен слухачоў збіраць, дзеля самахвальства падчас лекцыі крычаць. Ён не павінен, нібы невук, насіць велізарную чалму з доўгім пасам, не павінен на ганаровым месцы ў медрэсэ ганарыста сядзець кожным разам.
35 Калям пісьмовая прылада кшталту пяра.
Ён павінен трымацца навук духоўных, людзей навучаць ім са свецкімі навукамі нароўні. Ад недазволенага ён павінен убаку трымацца, ад сумнеўных справаў ухіляцца. Ён не павінен недасведчаным прапаведаваць няздольна і не павінен рабіць тое, што не дазволена. Інакш ён не выкладчык, а распуснік, чалавек дрэнны, з такім не павінен сябраваць добры вернік.
Навуковец павінен быць справядлівым знаўцам, ён павінен ведаць, што сказана Панам Богам, а што Яго пасланцам.
Кыта:
Гаворачы, ён мусіць спасылацца
На Бога і Прарока, на святых, Бо хто паслухае такога навукоўца, Які не будзе славіць Бога ўслых?
15. Аб лекарах
У лекара павінен быць спрыт і адданасць справе, ён павінен заўжды дапамагчы хворым у іх паправе. Лекаванне ён павінен з душой любіць, сачыненні вучоных лекараў цаніць. Гаварыць ён павінен чароўна і ветліва, дзейнічаць сціпла і кемліва.
Умелы лекар, які дапамагае хворым вялікім і малым, нагадвае Ісу Масіха36 мастацтвам сваім. Іса вяртаў душу ў мёртвае цела малітвай, а ўрач перашкаджае душы выйсці з цела лекаў сілай.
36 Іса Масіх Ісус Хрыстос, у ісламе адзін з вялікіх прарокаў. Ён асабліва славіцца, як цудадзей і лекар.
Рады бачыць такога лекара хворы, слухацца яго ён усёй душой гатовы. Для хворага лекі нават прыход яго. Хвораму спатканне з ім выратаванне, піццё ад яго для хворага жывой вады адлюстраванне.
Калі ж ён у сваёй справе майстар, але грубы і няўважлівы, то, хоць ён хворага і лечыць, з другога боку, ён яго сваімі паводзінамі калечыць.
А што тычыцца неадукаванага медыцынскага брата, то ён з’яўляецца памочнікам ката. Той мячом людскія галовы сцінае, а гэты лекамі забівае. Безумоўна, лепшы з іх той, а не гэты, бо той хоць злачынцаў карае, а гэты нявінных людзей жыцця пазбаўляе.
Хай не трапіцца нявінны кату і хай не трапіцца хворы гэткаму вар’яту.
Бэйт:
Як здольны лекар мовіць слова -
хвароба сыдзе назаўжды, А хмурчы лекар кіне позірк прыбудзе для душы бяды.
16. Аб садодкагалосых птушках ў садзе паэзіі
Іх некалькі родаў. Першы род карыстаецца дарамі скарбніцы нябеснага пазнання, веліч якога не мае людскога апісання. Гэтыя людзі падбіраюць жамчужыны са скарбніц ідэй і нанізваюць іх на нітку паэзіі для задавальнення людзей.
Найвялікшая справа укладаць у вянкі вершаў краскі37, гэта шаноўная справа і Божая ласка. Бо і Кур’ан так-