• Газеты, часопісы і г.д.
  • Улюбёны сэрцаў  Алішэр Наваі

    Улюбёны сэрцаў

    Алішэр Наваі

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    36.7 МБ
    Хоць і без таго любоў ахоплівае пабожных, пакуль не згасне, але ад гуку флейты і віна агонь любові разгараецца мацней, быццам ад ветру і масла. Нават у пустыні вярблюд араба ад песні хутчэй бяжыць так маланка бліскае ў хмарах, калі гром грыміць.
    Ад музыкі чалавек усё памылкова ўяўляе і з-за таго бедствы яго напаткаюць.
    Хоць слугі гэтага рамяства людзі нібыта вясёлыя і сардэчныя, на самай справе яны ўбогія і прырода іх нізкая. Той, хто грае і спявае, міласцінай на жыццё зарабляе. Пакуль заказчыкі гэтых людзей запрашаюць, яны сабе граюць і спяваюць. Пакуль для іх шмат дароў на вясёлым сходзе, яны гатовыя граць пры любой нагодзе. Калі дары
    42 Музычны інструмент.
    43 Рубаб струнны смычковы інструмент арабскага паходжання, з амаль круглым корпусам і круглай невялікай адтулінай для рэзанансу на дэцы.
    44 Кабуз лютнепадобны інструмент, аналаг украінскай кобзы.
    45 Канун струнны шчыпковы інструмент тыпу цытры.
    46 Чагана смычковы інструмент.
    пачынаюць канчацца, яны пачынаюць какетнічаць і таргавацца. А калі ў цябе ўсё канчаецца, у іх незадаволенасць пачынаецца. Хоць бы гадамі яны атрымлівалі з цябе дары, яны праходзяць міма і не пазнаюць цябе з гэтай пары.
    Яны незадаволеныя, калі ты ім менш даеш, няўдзячныя, калі ім больш нясеш. Адны з іх падступныя інтрыганы, іншыя нявыхаваныя грубіяны.
    Нібы гук ненастроенага інструмента, непрыемныя іх учынкі, няма сэнсу ў іх словах, і такія ж іх недарэчныя жарты і кпінкі. Вернасцю яны не надзеленыя, верны чалавек для іх што д’ябал ненадзейны.
    Нявернік-спявак горш як пярэварацень-ваўкалак. Хоць бы ты гадамі апекаваўся над ім і выхоўваў яго ў сябе, калі хоць раз ты адмовіш яму ў яго просьбе, ён стане чужым для цябе.
    Гэта не мужчына па ўчынках ён блудніца, нібы распуста ў дарагой спадніцы. Ён чаруе багацеяў спевамі і забавамі, рабуе людзей лямантам і барабанамі.
    Маснаві:
    Дуійа падалей ад бяды няхай бяжыць.
    «Пясняр» гарлае птуійка прэч ляціць. Каб ён не пудзіў, дык спусцілася б назад, Збавення птушку пустабрэх адвадзіць pad.
    23.	Аб казачніках і апавядальніках
    Казачнік лухту балбоча, апавядальнік слухачоў задурыць хоча. Кола, якое сабралася вакол апавядальніка з яго падманам, гэта зборышча адурманеных нарка-
    манаў. Апавядальнік гучна крычыць і пляскае ў ладкі, каб адпудзіць птушак розуму і зрабіць людзей вар’ятамі. Сам ён дзейнічае, нібы розуму пазбаўлены, балбоча, нібы п’яны. Цукеркай называе ён вярблюджы гной і ім прылавак завальвае, а «аматары» купляюць і ядуць, і нахвальваюць.
    Бэйт:
    «Ласунак» твой не купяць то бяда табе, саколік.
    Як ні крычы, свой гандаль не палепшыйі ты ніколі.
    24.	Аб прапаведніках
    Прапаведнік павінен перадаць словы Аллага старацца, а таксама выслоўі Божага Пасланца. Ён павінен перш стаць на паказаны Панам Богам і Прарокам шлях сам, а потым заклікаць і тлумачыць яго сутнасць усім людзям. Той, хто падарожніка па невядомай для яго самога дарозе напраўляе, той са шляху яго збівае; падарожнік, які заблудзіцца ў стэпе, загіне.
    П’яніца, які заклікае людзей не піць, нібыта соня, які заклікае чалавека нядрэмным быць. Той, хто размаўляе ў сне, чалавек хворы, той, хто слухае яго, чалавек шалёны.
    Пропаведзь гэта справа настаўніка абазнанага, гэты занятак прапаведніка адукаванага. Такі прапаведнік павінен спачатку сам належны шлях прайсці, а потым весці людзей гэтым шляхам. Саб’ецца са шляху той, хто не ведае дарогі, да мэты не данясуць яго ногі.
    Прапаведнік гэта той, пры якім невук робіцца дасведчаным, а абазнаны аказваецца неасвечаным.
    Калі прапаведнік вучоны і пабожны, то той, хто адмаўляецца ад яго слоў, распусны і бязбожны. Той, хто не дзейнічае ў адпаведнасці са сваім словам, для ўсіх стане бескарысным пустасловам.
    Прапаведнік, які чытае прамову па паперцы, падобны да акцёра, які выступае з дапамогай суфлёра.
    Рубаі:
    Калі не можа прапаведнік
    без падказкі вымавіць ні слова,
    Памочніка ён раб,
    а не раб Божы і прамоваў схова,
    Ён перадаць загад не зможа людзям нізавойіта, Спяваць не кожны здольны з тарам47...
    жаданне спеваў вось аснова.
    25.	Аб астролагах
    Астролаг, які па планетах ды зорках прадказвае лёс, падобны да варажбіта, які расказвае глупства, разглядаючы пыл і жаўтапёс. Яго табліца небыліца. Яго астранамічны каляндар склаў неразумны свінар. Складзеныя ім гараскопы на сметнік трэба выкінуць усім скопам. Яго інструменты для назірання месяца зусім недакладныя і нельга ім даверыцца. Той, хто працуе з такімі прыборамі, гэта проста невук, ён не бачыць, што існуе лёс з наканаваннем дрэннага і добрага.
    Калі даць яму ў рукі гранат, то ён не можа сказаць, колькі ў ім частак, плевак і зярнят. Ён не зможа сказаць, які
    47 Tap струнны шчыпковы (плектарны) музычны інструмент.
    гэты гранат на смак: горкі ці кіслы, салодкі ці так. А між тым людзі рэжуць гранаты, каб іх уласцівасці вывучаць і вучаць іншых, каб умелі вызначаць.
    I вось такі чалавек распавядае бабуліны казкі пра небасхіл, зоркі і сузор’і, пра іх спрыяльны і злавесны уплыў на лёс і на надвор’е. Хоць нават адно з дзесяці яго прадказанняў, нават выпадкова, не здзяйсняецца, ён сваім рамяством з верай у яго займаецца.
    Ёсць выраз «звездары хлусілі»; якія яшчэ на несапраўднасць яго прадказанняў патрэбны намёкі?! бо астролаг гэта чалавек ад праўды далёкі. Няма ў яго ведаў пра будучыню, а на вачах бяльмо няведання і слепаты прах.
    Бэйт:
    Мо’лёс прарочыць можа небасхіл нам зоркаблісны, Ды гэта ведае Пан Бог, звяздар тут бескарысны.
    26.	Аб купцах
    Купцы, дзякуючы свайму рамяству і падарожжам, уяўленне аб краях і гарадах маюць, пра дзівы розныя распавядаюць. Яны на вярблюдах пустыню перасякаюць, перавальваюць праз хрыбты гор, яны перажываюць жахі ў марскі шторм. Каб жыць сумленна здабытым хлебам, ім даводзіцца вельмі шмат ездзіць і цярпець вялікія цяжкасці пад гэтым небам.
    Свае сотні яны да тысяч давесці мараць, палатно шоўкам замяніць жадаюць. He павінен быць прыбытак адзінай мэтай купца, дзеля яго здабывання ён не павінен працаваць без канца. У мэтах гандлю ён не павінен раз-пораз па-
    дымаць ветразі сваіх караблёў, дзеля жэмчугу не павінен лезці ў пашчу зубастых кітоў.
    Ён не павінен фанабэрыцца маёмасцю і грашыма, думаць, быццам ён вялікі будзе з вялікаю світай і мноствам слуг. Каб зберагчы дарагую тканіну, ён не павінен з рыззём мірыцца, каб назапасіць прадукты харчавання, ён не павінен чэрствым хлебам душыцца.
    Ён павінен працаваць, каб лепей жыць, прыбытак павінен яго спакою служыць.
    Каб гутарыць з паважанымі людзьмі, ён павінен раз’язджаць, ён павінен імкнуцца няўдалым у іх справах дапамогу аказаць. Закят ён павінен своечасова ўручаць і прысваення чужога пазбягаць.
    Ён не павінен толькі маёмасць шанаваць, а самога сябе зневажаць. Ён не павінен для сябе хлеба і мяса шкадаваць і пакуту мець, а потым з-за гэтага хваробу цярпець. He варта дзеля нашчадкаў багацце здабываць, рызыкуючы трапіць у бяду, маёмасць нажываць. Такі чалавек не гаспадар, а слуга ён, і з-за сваёй ганебнасці і подласці ўвесь час будзе цярпець урон.
    Бэйт:
    У такога чалавека следу розуму няма.
    Духам бедны ён. Хоць цэлы свет прыдбае ён дарма.
    27.	Аб гарадскіх перакупшчыках
    Гандляр, які ў горадзе тавар перакупляе, сабе выгады, а людзям неўраджаю жадае.
    Народная страта яму прыбытак дае, дзякуючы яму ён танна скупляе і дорага перапрадае. Калі ён купляе
    добрую тканіну, дык яго простым палатном заве, калі ж прадае палатно, ён яго за добрую тканіну выдае. Ён можа ўсунуць замест кашмірскай простую шаль, можа прадаць цыноўку замест залатой парчы яму няведамы жаль. Акрамя сумлення, усё ёсць на яго прылаўку; з-за адсутнасці сумлення, абы не прызнаваць віны, гатовы нават гаўкаць. Вандроўны купец мужчына, а гэты як бы яго хатняя гаспадыня, ці, дакладней, той воін арміі ў паходзе, што церпіць нягоды, а гэты яго жонка, якая не ведае цяжараў паходу.
    Перакупшчыкам дастаецца барыш, пакупніку няякасны тавар дастаецца, а пасярэдніку з двух бакоў ілжывая клятва застаецца.
    Бэйт:
    He людзі зусім гэтыя людзі,
    калі ты прыгледзеійся лепш, Трымайся падалей ад іх -
    вось ійто можаш ты найменій.
    28.	Аб базарных гандлярах
    Базарныя гандляры бязбожныя круцялі, хлуслівыя нахабнікі, што ні гавары. Ім за гонар прадаць за сто дзінараў рэч, якая каштуе адзін дзінар, купляць за сто тое, што каштуе тысячу гэта вяршыня іх мар. Шчыра таргавацца значыць для іх быць грэшнікам, быць верным сваім абяцанням гэта для іх быць нявернікам. Яны не прызнаюць прыкметаў канца свету, яны не вераць, што ёсць нябесныя шалі правасуддзя для ўзважвання спраў сегасветных.
    У іх бацька стараецца ашукаць сына, сын бацьку, яны мяркуюць, што на іх вуду трапяць і абодва анёлы-пісары4Я.
    Бэйт:
    Такі сябе святым абвесціць, яму і гэта хоць бы што, Калі ўважліва паглядзіш -
    вар’ят ён хворы, болый ніхто.
    29.	Аб рамесніках і майстрах
    Для майстроў і рамеснікаў праўду казаць вялікая праца, таму гэтыя ашуканцы вельмі шмат хлусяць. Вырабы свае яны неверагодным чынам падрабляюць, сваіх абяцанняў ніколі не трымаюць. Казаць праўду, што з’яўляецца выдатнай якасцю людзей, для іх вялікая замінка, а хлусня, якую людзі лічаць велізарнай заганай, для іх з ліку лепшых учынкаў.
    Маснаві:
    3 ранку да вечара майстар заняты.
    Як чараўнік ва ўсіх справах, зацяты.
    Рамеснік прывык да штодзённай работы,
    Уверх і ўніз ён бяжыць ад згрызотаў.
    Калі ён руплівы, то мо й збагацее,
    Анейіто ж ты зробіш! Тады ён згалее.
    ‘|8 Паводле ісламскай веры, на абодвух плячах чалавека знаходзяцца два анёлы, якія запісваюць зробленае чалавекам: добрыя справы піша анёл справа, а дрэнныя злева.
    30.	Аб паліцыі, паліцаях і вязнях
    Гарадскі галава, паліцыя і вартавыя гэта абаронцы і заступнікі забойцаў і злодзеяў злыя. Вязніца і вязні -гэта нібы пекла і грэшнікі. Вартавыя гэта анёлы-мукары49, паліцыя гэта ўладар пекла, які дае загады. Злачынцы сядзяць у ланцугах з ярмом на шыі; яны падобныя да пякельных грэшнікаў.
    Вязніца пра сэрца злодзеяў сведчыць, дзе цемра вісіць, у неспакойным сэрцы зняволеных сядзельцаў трывога сядзіць. Там больш страху, чым надзеі, і пануе там ён, больш пакоры, чым супраціву, у таго, хто парушыў закон.
    Штораз, калі вартаўнікі кагосьці з іх забіраюць, у астатніх ад страху сэрцы заміраюць. Відавочцы пакарання страшныя весткі нясуць, вярнуўшыся ў вязніцу, жудасныя размовы вядуць. Адзін распавядае, што такі і такі, калі яго вешалі, стаяў смела, другі кажа, што такі і такі, калі яму галаву секлі, сядзеў умела. Адзін здзіўлены мужнасцю знявечанага, другі захоплены вершамі прыгнечанага. I мноства такіх жудасных рэчаў у людзей, такіх дзіўных падзей.