Усе вершы і паэмы
Мойшэ Кульбак
Выдавец: Вясна
Памер: 536с.
Прага 2022
Мойшэ Кульбак
УСЕ ВЕРШЫIПАЭМЫ
Мойшэ Кульбак
УСЕ ВЕРШЫ I ПАЭМЫ
Мойшэ Кульбак
УСЕ ВЕРШЫ I ПАЭМЫ
Прага ВЯСНА
2022
Мойпіэ Кульбак. Усе вершы і паэмы. — Вясна, Прага, 2022. 536 с.
Укладаньне, прадмова, тэксталягічны аналіз, пераклад зь ідышу, камэнтары, кампутарны набор, макет Сяргей Шупа Рэдактары Довгд Кац, Ася Фруман
Для афармленьня супэрвокладкі ўжытая карціна Барыса Заборава «Пэйзаж з тачкай» (1986)
Фота: Мойшэ Кульбак. Вільня, 1923 The Pritzker Family National Photography Collection, Abraham Schwadron Collection, The National Library of Israel
ISBN 9788090735989
© Сяргей Шупа, укладаньне, прадмова, камэнтары, пераклад на беларускую мову, 2022
© Vesna Vasko, выданьне, афармленьне, 2022
Прадмова
Мойшэ Кульбак нарадзіўся ў Смаргоні на сыходзе Пэйсаху 5656 году, што, магчыма, адпавядае 25 сакавіка 1896 году — такая дата запісаная ў ягоным пашпарце, выдадзеным у 1922 годзе. Бацька Кульбака Шлоймэ працаваў службоўцам у лесагандлёвай фірме, маці Сіма паходзіла зь яўрэйскай сельскагаспадарчай калёніі ў навакольлях Смаргоні. Невыпадкова лясы і палі — velder un felder — стануць частым матывам ягонай паэзіі.
Мойшэ Кульбак прайшоўусе ступені традыцыйнай яўрэйскай адукацыі, вучыўся ў мясцовым хейдэры, пасьля ў «рэфармаваным» хейдэры, дзе выкладаліся і сьвецкія прадметы, працягнуў адукацыю ў яшывах — Сьвянцянскай, Валожынскай. На працягу вучнёўскіх гадоў займаўся самаадукацыяй, вывучыў нямецкую і расейскую мовы, адкрыў для сябе сьвет мастацкай літаратуры.
Наагул пра раньнія гады жыцьця Кульбака амаль не засталося ніякай інфармацыі, дзёньнікаў і ўспамінаў ён па сабе не пакінуў, а ўскосныя зьвесткі пра ягоныя маладыя гады няпоўныя і часта супярэчлівыя. Таму пра пачаткі яго паэтычнай творчасьці, першыя літаратурныя спробы пэўных зьвестак няма.
Першая сусьветная вайна і нямецкая акупацыя засьпелі Кульбака ў Коўне, дзе ён працаваў настаўнікам іўрыту ўдзіцячым прытулку ідаваў прыватныя лекцыі. Тым часам датуюцца яго першыя вядомыя нам літаратурныя творы. Самыя раньнія зь вядомых нам вершаў Кульбака паба
5
чылі сьвет больш чым праз сорак гадоў пасьля іх напісаньня. Рукапіс зь дзясяткам вершаў захаваў у сябе ковенскі сябар паэта Файвл Мэльцэр і апублікаваў у 1957 годзе ў найважнейшым паваенным ідышскім часопісе «Di goldene kejt», які выдаваў у Ізраілі паэт Аўром Суцкевер. Гэтыя вершы, паводле ўспамінаў Мэльцэра, сам Кульбак не палічыў вартымі публікацыі, яны не ўвайшлі ні ў водную зь ягоных паэтычных кніг. Як і нямала іншых яўрэйскіх паэтаў, перш чым перайсьці ў сваёй творчасьці на ідыш, жывую мову свайго асяродзьдзя, Кульбак таксама пачынаў пісаць на іўрыце — тры такія вершы знайшліся ў захаваных Мэльцэрам рукапісах.
Першай публікацыяй стаўся верш «Sterndl» («Зорачка»), надрукаваны ў 1916 годзе ў першым выпуску віленскага альманаху «Literarise heftn». Верш гэты неўзабаве зрабіўся народнай песьняй, але таксама не ўвайшоў ні ў водную прыжыцьцёвую паэтычную кнігу Кульбака.
3 набліжэньнем фронту сям’я Кульбака, як і многія тысячы яўрэяўз заходніх паветаў Беларусі, падазраваныху сымпатыях да немцаў, была выселеная з Смаргоні і пасялілася ў Менску. Як толькі немцы ў лютым 1918га акупавалі цэнтральную Беларусь, Кульбак таксама перабіраецца ў Менск, дзе ў сьнежні таго году ён сустракае і прыход бальшавікоў. Ад вясны 1918 да вясны 1919 ён настаўнічае, піша ў менскі яўрэйскі друк і працягвае займацца паэтычнай творчасьцю.
Дзеля таго, што ідышская пэрыёдыка, якая выходзіла ў Беларусі ў 1917—1918 гадах, захавалася вельмі фрагмэнтарна, пра публікацыі твораў Кульбака менскага пэрыяду вядома вельмі мала. Залман Рэйзэн у сваім «Лексыконе яўрэйскай літаратуры, прэсы і філялёгіі» сьведчыць, што падчас нямецкай акупацыі ў 1918 годзе Кульбак друкаваў артыкулы і вершы ў штодзённай менскай бундысцкай газэце «Der veker». Знайшлася публікацыя некалькіх вершаў у менскім тыднёвіку партыі «ПойлэЦыен» «Dos fraje vort», у маскоўскім часопісе «Kultur un bildung», літбелаўскіх — месячніку «Di naje velt» і тыднёвіку «Di vox» (абодва выходзілі ў Вільні).
Паміж сярэдзінай красавіка і сярэдзінай траўня 1919 году Кульбак пры не зусім ясных абставінах выяжджае зь Менску ва ўжо занятую палякамі Вільню. Ад траўня ягоныя вершы
6
друкуюцца ў незалежнай штодзённай газэце «Tog», якую рэдагаваў вядомы крытык і публіцыст Шмуэл Нігер (да таго — рэдактар згаданых «Kultur un bildung» і «Di naje velt»). У Вільні ў 1920 годзе пад рэдакцыяй Ш. Нігера выходзіць першы паэтычны зборнік Кульбака «Sirim» («Вершы»), куды ўвайшлі чатыры дзясяткі вершаў, напісаныя ў Коўне, Менску і Вільні, а таксама першы вялікі твор — паэма «Горад».
Сытуацыя агульнай няпэўнасьці, бясконцыя зьмены ўладаў і акупацыяў прыводзяць Кульбака да рашэньня пакінуць Вільню. У верасьні 1920 году 24гадовы паэт сядае ў цягнік і едзе ў Бэрлін — тагачасную культурную сталіцу сьвету з багатым яўрэйскім літаратурнамастацкім жыцьцём.
У Бэрлін Кульбак ехаў вучыцца, аднак нават на сьціплае студэнцкае жыцьцё ў яго не ставала сродкаў. Ён працаваў суфлёрам у Віленскай тэатральнай трупе, працягваў самаадукацыю і пісаў. Ад лістапада 1920 году творы Кульбака пачынаюць зьяўляцца ў ньюёркскім месячніку «Di cukunft».
Як ні дзіўна, у бэрлінскай творчасьці Кульбака Бэрлін зусім непрысутны — уся яна прасякнута настальгіяй па Беларусі. Гэта найбольш выразна выявілася ўпаэме «Rajsn» («Беларусь»), упершыню апублікаванай у «Di cukunft» у лютым 1922 году — яна ўяўляе сабою дванаццаць пастаральных абразкоў з жыцьця яўрэяў у родных мясьцінах Кульбака.
У Бэрліне Кульбак пашырае свой творчы кругагляд, наведвае культавую кавярню «Romanisches Cafe», дзе на пачатку 1920х зьбіралася інтэлектуальная эліта Бэрліну. Ен належыць да літаратурнага кола паэткі Эльзы ЛаскерШулер, публікуецца ў амбітных бэрлінскіх выданьнях — калектыўным зборніку «Onhejb», літаратурнамастацкім часопісе «Milgrojm».
У 1922 годзе ў Бэрліне выходзіць зборнік «Lider» («Вершы») — скарочаны варыянт першай віленскай кнігі. У тым самым годзе ў Варшаве пабачыў сьвет зборнік «Naje lider» («Новыя вершы»), дзе падсумаваны паэтычны даробак бэрлінскага пэрыяду. Апрача паэмы «Беларусь», уяго ўвайшла і паэма «Ламэдвоўнік», якая сталася паэтычнай падрыхтоўкай да працы над першым празаічным творам — раманам «Мэсія з родуЭфраіма». Гэты раман, як і апошнітвор,
7
напісаны Кульбакам у Бэрліне — гістарычная драма «Якуб Франк» — выйдзе ўжо пасьля яго пераезду ў Вільню.
У траўні 1923 году Кульбак вяртаецца ў Вільню, жэніцца з настаўніцай Зэлдай (Жэняй) Эткінай, выкладае літаратуру ў яўрэйскай гімназіі і настаўніцкай сэмінарыі, вядзе там тэатральны гурток. Пяць гадоў у Вільні ўяўляюць сабою жыцьцёвую і творчую кульмінацыю Мойшэ Кульбака. У 1927 годзе нараджаецца сын Эля, у тым самым годзе Кульбак становіцца старшынём сусьветнага Ідышскага ПЭНКлюбу. Гэтыя гады былі плённыя на вершы, ён піша паэмы «Вільня» і «Буня і Бэра на шляху», часта выступае перад публікай. Ягоныя творы працягваюць друкавацца ў часопісе «Di cukunft», у іншых амэрыканскіх, польскіх, францускіх пэрыядычных выданьнях. Славутае выдавецтва Барыса Клецкіна ў Вільні рыхтуе да друку «Поўны збор твораў Мойшэ Кульбака», тры тамы якога пабачаць сьвет у 1929 годзе.
У гэты момант, будучы на вяршыні сваёй літаратурнай славы, паэт вырашае пераехаць у Менск. Сам ён тлумачыў прычыны пераезду туманнай фразай пра тое, што безыдэйнасьць яўрэйскага літаратурнага жыцьця ў Польшчы дзейнічае на яго згубна. Затое Менск у тыя часы сапраўды мог выглядаць сапраўднай культурнай мэтраполіяй — ідыш быў абвешчаны адной з афіцыйных моваў, працавалі школы, пэдагагічны тэхнікум, аддзяленьне ва ўнівэрсытэце, аддзел у Інбелкульце, выходзілі газэты, літаратурны часопіс, радыёперадачы, дасьледавалася яўрэйская гісторыя, этнаграфія, літаратура, мова... А падводных плыняў зза мяжы відаць не было.
Мойшэ Кульбак быў найярчэйшай віленскай літаратурнай зоркай. Віленскія газэты паведамлялі, што на яго разьвітальны вечар у Народны тэатар прыйшло столькі людзей, што ня ўсе здолелі ўвайсьці ў будынак, і наводзіць парадак перад тэатрам давялося коннай паліцыі...
19 кастрычніка 1928 году Кульбак выехаў у Менск. Пакуль адзін — жонка з сынам прыедуць праз паўгода. Прыезд гэты ў сталіцы БССР застаецца амаль незаўважаны. У параўнаньні з цэлымі палосамі віленскіх газэтаў, прысьвечанымі разьвітаньню з улюбёным паэтам, сьціплыя нататкі з трох радкоў у газэтах менскіх выглядаюць вельмі кантрастна
8
і паказальна. Адзіным знакам павагі, якім сустрэў Кульбака Менск, будзе зборнік выбраных вершаў — «Lider йп роетеп» («Вершы і паэмы»), які выйдзе ў 1929 годзе.
Менскі літаратурны сьвет прыняў Кульбака холадна і насьцярожана. Яго прыезд супаў зь пераменамі на літаратурным фронце. У лістападзе 1928 году — на ўзор адпаведнай расейскай структуры — утвараецца Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў, якая неўзабаве будзе дамінаваць у літаратурным жыцьці. У гэтай таталітарнай літаратурнай сэкце Кульбаку, натуральна, месца не знайшлося, ён трапіўу катэгорыю «спадарожнікаў». Так на савецкім жаргоне зваліся літаратары, якія не былі ворагамі савецкай улады, але фармальна не былі зь ёй зьвязаныя.
Ад грамадзкапалітычных праблемаў Кульбак уцёк у творчасьць. Выпадкова ці не, але зь пераездам у Менск ён амаль зусім адышоў ад паэзіі. Пасьля 1928 году выйшлі друкам усяго пяць ягоных вершаў (чатыры зь якіх увайшлі пазьней у зборнік «Geklibene lider» («Выбраныя вершы», 1934) і адзін быў апублікаваны ў Вільні), а таксама сатырычная паэма «Дзісенскі ЧайлдГарольд» (1933)> падзеі якой адбываюцца ў Бэрліне пачатку 1920х.
Галоўным творам менскага пэрыяду Кульбака стаў раман «Зэлмэняне», які друкаваўся ва ўрыўках у літаратурным часопісе «Stern», а пасьля выйшаў асобным выданьнем — першы том у 1931м, другі — у 1935 годзе. Твор відавочна быў адказам на «сацыяльную замову» — паказаць на прыкладзе вялікай менскай яўрэйскай сям’і адміраньне старога, традыцыйнага ладу жыцьця і нараджэньне новага, сацыялістычнага. У выніку выйшла так, што і старое аўтар апісвае зь цеплынёй і сымпатыяй, і да новага ставіцца іранічна, што выклікала хвалю пралетарскай крытыкі.
У1934 годзе ў Мойшэ і Зэльды Кульбакаў нарадзілася дачка Рая. Летам таго самага году пісьменьнік далучыўся да навастворанага Саюзу пісьменьнікаў СССР і ўвайшоў у рэдкалегію часопіса «Stern». Займаўся пераважна рэдакцыйнай і перакладчыцкай працай, сярод іншага пераклаў на ідыш п’есу М. Гогаля «Рэвізор». У 1936 годзе выйшла часопісная публікацыя п’есы «Бойтра», якая з посьпехам ставілася ў розных тэатрах.