Усе вершы і паэмы
Мойшэ Кульбак
Выдавец: Вясна
Памер: 536с.
Прага 2022
1980
Vilne // Di goldene kejt (Tel Aviv). №101.1980.
2016
Ejbik. Saxplus. Minsk, 2016:
Di Vilie un der Njeman (fun Rajsn); *** Ejbik, ejbik...; Sterndl; Rajsis; A lid cu Rusland; *** Hostu brojt?..; Hunger; Dos lecl; *** Mir hobn, libste, bam spacirn...; *** Vest onton dajn gildernem ring...; Di xasene; *** A raxves fun snejen...; A levonenaxt (In vajter stilkajt...); *** Ver gejt in sod...; *** Dos regndl trift...; *** S’hot ufgesojmt...; Zunfargang; *** Ix bin arojs in oderfeld... ; Zumer; Tisre; Joste der smid (poeme); Kultur; Cvisn felder; *** Veit!..
Тэксталёгія i варыянты
3 пададзенай вышэй бібліяграфіі можна заўважыць, што бальшыня паэтычных твораў Кульбака публікавалася некалькі разоў, ёсьць вершы, якія трапілі амаль ва ўсе перавыданьні выбраных твораў паэта. Галоўная праблема, якая ўзьнікла пры падрыхтоўцы гэтага выданьня, палягала ў тым, што тэксты гэтых твораў у розных зборніках больш ці менш істотна адрозьніваюцца між сабою.
Паўстала пытаньне: якую стратэгію ўжыць пры выбары варыянту твораў для канчатковага тэксту? На жаль, ніводнае выданьне твораў Кульбака не было адназначна найбольш аўтарытэтным, каб выбраць яго за аснову. Памылкі, пропускі і іншыя тэкстуальныя неакуратнасьці сустракаюц
21
ца ва ўсіх без выключэньня выданьнях, у тым ліку прыжыцьцёвых. Можна нават выказаць дапушчэньне, што сам Кульбак не вычытваў тэксты сваіх кніг, бо некаторыя відавочныя памылкі перадрукоўваліся з выданьня ў выданьне.
Пры гэтым немагчыма з пэўнасьцю заключыць, чым былі выкліканыя адрозьненьні ў тэкстах розных выданьняў тых самых твораў — рашэньнем аўтара або ўмяшаньнем рэдактара або цэнзара — і наколькі яны адлюстроўваюць аўтарскую волю.
Вось жа пры выпрацоўцы канчатковага тэксту ўкладальніку давялося ўзяць на сябе ролю рэдактара. Падалося лягічным з розных варыянтаў выбраць тыя, якія маюць большую мастацкую каштоўнасьць. Безумоўна, такі рэдактарскі выбар ня мог ня быць суб’ектыўным, і каб зьмякчыць гэтую суб’ектыўнасьць, былі падрыхтаваныя падрабязныя тэксталягічныя камэнтары, уякіх падаюцца адхіленыя пры рэдагаваньні альтэрнатыўныя варыянты.
Памылкі друку і пропускі ў тэкстах, дапушчаныя відавочна праз карэктарскі недагляд, правіліся без дадатковых тлумачэньняў.
Цэнзурныя купюры і праўкі — гэта датычыць савецкіх выданьняў — апісаныя ў тэксталягічных камэнтарах.
Правапіс
Публікацыі паэтычнай творчасьці Мойшэ Кульбака ў кніжных выданьнях і ў пэрыёдыцы можна было б ужываць у якасьці матэрыялу для дасьледаваньня гісторыі ідышскага правапісу XX стагодзьдзя. У кожнай з 11 кніг ужываліся розныя правапісныя сыстэмы або іх варыяцыі.
Першы зборнік вершаў Кульбака, «Йігіт» (Вільня, 1920), выйшаўу новым ідышскім правапісе, прынцыпы якога сфармуляваў на пачатку 1920 году лінгвіст Залман Рэйзэн, разьвіўшы правапісныя ідэі Бэра Борахава пачатку 1910х гадоў.
Аднак другі зборнік, «Lider», які выйшаў у 1922 годзе ў Бэрліне, а таксама публікацыі 1920х гадоў у ньюёркскім часапісе «Cukunft», яшчэ надалей выкарыстоўвалі стары, «прынямечаны» правапіс.
22
Новы правапіс Рэйзэна зь невялікімі мадыфікацыямі ўжыты ў варшаўскім зборніку «Naje lider» і ў віленскім выданьні Поўнага збору твораў Кульбака (том II, Паэзія, 1929)•
У першай савецкай кнізе, «Lider йп роетеп» (Менск, 1929) ужываецца «памяркоўны» савецкі правапіс, аўкнігах «Disner CajldHarold» (Менск, 1933) і «Geklibene lider» (Менск, 1934) ־־ яго «радыкальны» варыянт, ужо без асобных канцавых літар.
Правапісны разнабой працягваецца і ў пасьмяротных паваенных выданьнях. У зборніку «Geklibene verk» (НьюЁрк, 1953) правапіс блізкі да віленскага 1920х гадоў. У1976 годзе ў БуэнасАйрэсе выходзіць «Ojsgeklibene sriftn» — адзінае выданьне, дзе ўжыты стандартны правапіс YIVO. У савецкім зборніку «Gut iz der тепс» (Масква, 1979) мы бачым мадэрнізаваны, пазбаўлены «радыкалізму» 1930х гадоў савецкі правапіс. У кнізе «Ejbik» (Менск, 2016) збольшага захоўваюцца правапісы тых выданьняў, зь якіх былі ўзятыя паасобныя вершы.
Важнай задачай пры падрыхтоўцы выданьня «Ўсіх вершаў і паэмаў» было выбраць з усіх магчымых найбольш прыдатны правапіс і прывесьці ў адпаведнасьць зь ім усе тэксты. Такой артаграфічнай сыстэмай быў абраны мадэрнізаваны правапіс, які ў значнай ступені базуецца на варыянце Бэра Борахава і Залмэна Рэйзэна, прынцыпы якога выкладзеныя ўкнізе «Кіаіtakones fun jidisn ojslejg» (Оксфард, 1992) з адзіным дапаўненьнем: у гэтым выданьні пасьлядоўна выкарыстоўваецца pasex cvej judn (י_י), які ў згаданым правапісе служыць толькі для пазьбяганьня двухсэнсоўных напісаньняў.
Пры канчатковым прыняцьці рашэньня было ўзята пад увагу, што правапіс, заснаваны на «Klaltakones fun jidisn ojslejg», стаіць найбліжэй да таго, якім публікаваліся творы Кульбака віленскага пэрыяду, у тым ліку яго першая кніга, а таксама найбольш аўтарытэтны зборнік яго паэзіі ў II томе Поўнага збору твораў.
Пунктуацыя
Найбольш разыходжаньняў у розных выданьнях вершаў і паэмаў заўважана ў пунктуацыі — фактычна ў кожным
23
новым выданьні тых самых тэкстаў былі ўнесеныя зьмены. Пры гэтым выбар рашэньняў рэдактараў таго або іншага выданьняў мог быць прадыктаваны і дзейнымі на той час правіламі, і павевамі паэтычнай «моды» ў часе выданьня, і суб’ектыўнымі прыхільнасьцямі рэдактараў або карэктараў.
Пры ўкладаньні гэтай кнігі ў частцы пунктуацыі таксама давялося прымаць нямала суб’ектыўных рашэньняў. Прынцып быў абраны такі: коскі ставяцца паводле стандартных правілаў, кропкі і/або кропкі з коскамі — паводле лёгікі тэксту, закончанасьці думкі. Што да «аўтарскай пунктуацыі», не рэглямэнтаванай фармальнымі правіламі (шматкроп’і, двухкроп’і, працяжнікі), дык дзеля таго, што яна належыць да асаблівасьцяў стылю аўтара, было вырашана захаваць варыянты першых выданьняў канкрэтных твораў, у тым ліку і рэдка ўжываны сёньня знак — тры працяжнікі ().
Трансьлітарацыя
У запісе ідышскіх тэкстаў лацінскай графікай у гэтым выданьні ўжываецца трансьлітарацыя, г. зн. дакладная перадача ідышскага тэксту літарамі лацінскага альфабэту, пры якой кожнай яўрэйскай літары (або спалучэньню літар, калі яны абазначаюць адзін гук) адпавядае адна лацінская, што дазваляе зваротны «пералік». Выключэньне складаюць сэміцкія лексычныя элемэнты, якія ў арыгінале захоўваюць іўрыцкае або арамейскае напісаньне — яны ў трансьлітараваным тэксьце перадаюцца фанэтычна, а таксама прыназоўнікі *ojf(n) і *baj(m) і аддзяляльная дзеяслоўная прыстаўка *ojf, якія перадаюцца адпаведна af(n), ba(m) і uf.
Для трансьлітарацыі абраная сыстэма, ужытая ў «Ідышбеларускім слоўніку» Аляксандра Астравуха (Менск, 2008). Слоўнік Астравуха ўлічваўся пры выданьні гэтага збору паэзіі Кульбака як асноўны лексыкаграфічны дапаможнік, якім будуць карыстацца чытачы кнігі. Ужытая ў слоўніку і ў гэтым выданьні графічная сыстэма збольшага супадае з традыцыйнай беларускай лацінкай, за выключэньнем беларускага дыграфу ch, якому тут адпавядае літара х.
24
Ужываньне фанэтычнай транскрыпцыі, якое было б апраўданае ў лінгвістычным дасьледаваньні, у гэтым выданьні падаецца немэтазгодным, бо, папершае, наконт вымаўленьня некаторых фрагмэнтаў публікаваных тут тэкстаў могуць узьнікаць сумневы, пра што будзе згадана ніжэй, а падругое, неабходнасьць абраць толькі адзін варыянт вымаўленьня — літаратурны або дыялектны, ускладніць выбар іншых варыянтаў, калі б некаму з чытачоў гэта падалося больш дарэчным.
Правілы чытаньня — як літаратурныя, так і дыялектныя — знакаў лацінічнай трансьлітарацыі падаюцца асобна ніжэй.
Правілы чытаньня
a a b б с ц с ч d д е э f Ф g Г (г выбухное) h г (г фрыкатыўнае) і і j й к к 1 л т м п н о о Р о Г Р S с S ш t т U у V в
25
X X
Z 3
Z Ж
Заўвагі i правілы чытаньня знакаў трансьлітарацыі:
1. Ненаціскное е вымаўляецца як «нэўтральны» галосны, пар. ангельскае [э]: vinter [vintar], tajere [tajara].
2. Галосны e перад ng i nk вынаўляецца як ej: senk [sejnk], eng [ejng].
3. Галосны i уяўляе сабой гук сярэдні паміж і і ы, зычныя перад ім звычайна не зьмякчаюцца.
4■ Звонкія зычныя b, d, д, v, z, z на канцы слова не аглушаюцца. Пры іх зьбегу з глухімі р, t, k,f, s, s адбываецца частковая або поўная асыміляцыя прагрэсіўная або (часьцей) рэгрэсіўная: grobkajt [gropkajt], opbild [obild].
5. Зычны n пасьля Ьірна канцы слова вымаўляецца як т: srajbn [srajbm], харп [харт].
6. Сананты I, т, п, г могуць быць складаўтваральнымі: stetl, regndl, srajbm.
7. Зычны I y ідышы цьвёрды, але ў запазычаньнях можа захоўвацца этымалягічная мяккасьць, якая ў гэтым выданьні абазначаецца надрадковым знакам — I: kidtur,film. Зьмякчаецца I (а таксама п) і перадў, але ў трансьлітарацыі гэта не пазначаецца: sljax, Ijulke, xvalje, Bunje, kuznje, zejdenju.
8. Зычныя s, c, z вымаўляюцца цьвёрда. Афрыкаты dz i dz вымаўляюцца як беларускія дз і дж.
9■ Адмоўны займеньнік kejn у ненаціскной пазыцыі вымаўляецца як кіп, кэп або у некаторых рэгіёнах kun.
іо. Прыстаўка де у дзеяслоўных формах і вытворных ад іх назоўніках вымаўляецца як діі gesribn [gisribm], gedaxt [gidaxt], geven [given].
Асаблівасьці, уласьцівыя беларускалітоўскаму дыялекту:
11. Прыслоўе kojm звычайна вымаўляецца як кат.
12. Памяншальны суфікс множнага ліку (е)іех шмат дзе вымаўляецца як (a)lax: mejdelex [mejdalax].
13. Асабовы займеньнік іт звычайна вымаўляецца як ет.
26
14• Зваротны займеньнік zix у ненаціскной пазыцыі вымаўляецца як zax або zax. (Але ў націскной — напрыклад, з прыназоўнікам :/ar zix.}
Дыялектныя асаблівасьці
Творы Кульбака часта выяўляюць асаблівасьці яго роднага дыялекту — паўночнага або беларускалітоўскага дыялекту сучаснага ідышу. Гэтыя асаблівасьці прысутныя на розных узроўнях — у фанэтыцы, у граматыцы, у лексыцы. Дзеля таго, што яны ўяўляюць сабой вельмі важную характарыстыку паэтычнай мовы Кульбака, у гэтым выданьні яны па магчымасьці захаваныя.
Галоўнае фанэтычнае адрозьненьне паўночнага дыялекту ад літаратурнага стандарту: oj на месцы сярэдневерхнямецкіх д, ou, а таксама іўрыцкай агаласоўкі «холэм» (о) і о ў запазычаньнях з славянскіх моваў вымаўляецца як ej: brojt [brejt], bojm [bejm], tojre [tejre], plojt [plejt], tojb [tejb] (глухі). Пры гэтым oj, якое паходзіць з сярэдневерхнямецкіх й, aw, вымаўляецца як oj, з закрытым о, якое часам набліжаецца да u: tojznt [tojznt], mojz [mojz], tojb [tojb] (голуб).