• Газеты, часопісы і г.д.
  • Усе вершы і паэмы  Мойшэ Кульбак

    Усе вершы і паэмы

    Мойшэ Кульбак

    Выдавец: Вясна
    Памер: 536с.
    Прага 2022
    70.41 МБ
    Пра тое, што Кульбак пісаў свае вершы ў дыялектнай фанэтыцы, сьведчаць шматлікія выпадкі, калі ён рыфмуе oj і ej (дзе oj належыць да тых словаў, у якіх яно дыялектна вымаўляецца як ef): «...klapt ix on in to/er / ...entfer ix: A gejer». Варта адзначыць, што такія рыфмы звычныя і для іншых паэтаў, якія паходзяць зь Беларусі — напрыклад, Ізі Харыка, Зэліка Аксэльрода.
    Аднак сустракаюцца ў Кульбака, хоць і радзей, выпадкі, дзе oj=ej рыфмуецца ня з ej, а з oj, г. зн. вымаўляецца паводле літаратурнай нормы, не дыялектна: «...far ot di tojbn / ...dix cu lo/bn».
    Вось жа, для таго, каб даць чытачу магчымасьць выбару пры агучваньні Кульбакавых вершаў — паводле літаратурнай нормы або ў аўтэнтычным дыялектным гучаньні — было вырашана ў трансьлітарацыі ва ўсіх словах, дзе oj можа вымаўляцца дыялектна як ej, запісваць яго курсівам: grojs, azoj, sojn.
    27
    Яшчэ адна зьява, характэрная некалі для беларускалітоўскага ідышу — г. зв. sabesdiker losn (насьмешлівы тэрмін, які высьмейвае гэтую зьяву: «сабасовая мова» замест стандартнага sabesdiker losn, «шабасовая мова»), замена гукаў s, с на s, с і наадварот. Гэтая асаблівасьць у залежнасьці ад мясцовасьці выяўлялася парознаму, часам гукі ўзаемазамяняліся (напр. rusis замест rusis), часам вымаўляліся аднолькава як нейкі сярэдні гук паміж s is, с і с. Sabesdiker losn самімі носьбітамі ідышу ўспрымаўся як азнака прастамоўя, нізкага стылю, і з пашырэньнем адукацыі на пачатку XX стагодзьдзя імкліва зьнікаў.
    У Кульбака некалькі разоў рыфмуюцца гукаспалучэньні sn, st і sn, st, што хутчэй за ўсё сьведчыць аб іх аднолькавым вымаўленьні. У гэтых выпадках у трансьлітарацыі s запісваецца курсівам: «...bagrist / ... ibergemist».
    Да асаблівасьцяў граматыкі ўтэкстах Кульбака перадусім належаць ваганьні ў граматычным родзе назоўнікаў. Гэта выклікана як адсутнасьцю ўпаўночным дыялекце катэгорыі ніякага роду, так і адхіленьнямі ад літаратурнай нормы ў разьмеркаваньні назоўнікаў паміж мужчынскім і жаночым родам. Так у Кульбака можна сустрэць: der sajn і di sajn, di blut i dos blut. Дымінутывы на l замест стандартнага ніякага роду часта прымаюць род назоўнікаў, ад якіх яны ўтвораныя: vintele м. р. як vint. Зьлітны артыкль afn (спалучэньне прыназоўніка а/з артыклем мужчынскага роду dem} часта ўжываецца з назоўнікамі жаночага роду: afn gegnt, afn hant (замест літаратурнага afder gegnt, af der hant}.
    Яшчэ адзін дыялектызм y Кульбака — ужываньне замест вінавальнага склону асабовых займеньнікаў mix, dix, zi aryльнаўскоснага склону: mir, dir, ir.
    Часта, хоць i далёка не заўсёды, у пазьнейшых выданьнях дыялектныя граматычныя формы выпраўленыя паводле літаратурнай нормы. У гэтай кнізе ў асноўным тэксьце пераважна захоўваецца арыгінальная аўтарская граматыка, а нарматыўныя праўкі адзначаны ў камэнтарах.
    28
    Пераклад, прынцыпы
    Пры перакладзе галоўная ўвага надавалася перадачы сэнсу, каб з максымальна магчымай дакладнасьцю расказаць беларускаму чытачу, штд напісаў аўтар — пра тое, як ён гэта зрабіў, можа расказаць толькі тэкст арыгіналу. За адзінкавымі выключэньнямі тэксты перакладзеныя парадкова, аднак парадак словаў у межах радка можа адрозьнівацца ад арыгінальнага дзеля большай натуральнасьці ў мове перакладу.
    Як ужо зазначалася, пераклад у гэтым выданьні не прэтэндуе на самастойную мастацкую вартасьць, аднак перакладчык імкнуўся да таго, каб тэкст перакладу гучаў так, як калі б ён быў напісаны мастацкай прозай.
    Фрагмэнты твораў Кульбака, якія ў арыгінале напісаныя пабеларуску, у перакладзе пазначаныя курсівам.
    Камэнтары
    Пад тэкстамі перакладаў падаюцца камэнтары з тлумачэньнямі словаў і паняцьцяў, якія чытачу моіуць быць незразумелыя. Гэта дазволіла ўсаміх перакладах пакідаць арыгінальныя тэрміны часьцей, чым у «традыцыйных» перакладах, дзе тэкст стараюцца не перагружаць незнаёмымі рэаліямі, каб не ўскладняць чытаньне. Выпадкі, калі ў арыгінале сустракаюцца месцы, што не паддаюцца адэкватнаму перакладу — гульні словаў, алюзіі, характэрныя толькі для ідышу, — таксама агаворваюцца ў камэнтарах.
    Пад трансьлітараванымі тэкстамі даецца і) бібліяграфічная інфармацыя зь пералікам усіх выяўленых выданьняў, у якіх публікаваўся канкрэтны твор, з пазначэньнем старонак; 2) тэксталягічныя камэнтары, у якіх падаюцца адрозныя ад асноўнага тэксту варыянты. Пры пошуку варыянтаў ня браліся пад увагу сыстэматычныя адрозьненьні ў правапісе, дапушчаныя празь недагляд выдаўцоў відавочныя памылкі друку і пропускі, а таксама разыходжаньні ў пунктуацыі.
    29
    Скароты
    У бібліяграфічнай інфармацыі і тэксталягічных камэнтарах выкарыстаныя гэткія скарочаныя пазначэньні выданьняў:
    § — Sirim. Vilne, 1920
    L — Lider. Berlin, 1922
    NL — Naje lider. Varse, 1922
    AV — Ale verk fun Mojse Kulbak. Band II. Vilne, 1929
    LP — Lider un poemen. Minsk, 1929
    DCH — Disner CajldHarold. Minsk, 1933
    GL — Geklibene lider. Minsk, 1934
    GV — Geklibene verk. New York, 1953
    O§ — Ojsgeklibene sriftn. Buenos Aires, 1976
    GM — Gut iz der menc. Moskve, 1979
    E — Ejbik. Minsk, 2016.
    30
    Падзякі
    Укладальнік выказвае шчырую ўдзячнасьць тым людзям, якія прычыніліся да гэтага выданьня:
    	Раі Кульбак, якая ўсё сваё жыцьцё аддавала пашану памяці свайго бацькі і зьбірала ўсю магчымую інфармацыю пра яго жыцьцё і творчасьць — яна дала галоўны імпульс гэтаму выданьню і вызначыла яго структуру;
    ־	Віталю Зайку, старому сябру, які дапамагаў здабыць недаступныя мне матэрыялы і тэксты;
    	Валерьію Дьімшыцу, які — ужо ня першы раз — дапамог пры падрыхтоўцы камэнтароў;
    ־	Аляксандры Палян, Міхаілу Круцікаву, Генадзю Эстрайху, якія з гатовасьцю дзяліліся каштоўнымі парадамі і кансультацыямі;
    	Шаулю Рэзьніку, які дапамог знайсьці для выданьня найпрыгажэйшыя шрыфты;
    	Ірыне Заборавай, якая ласкава дазволіла выкарыстаць у афармленьні кнігі карціну Барыса Заборава;
    	Алесю Астравуху, без чыйго слоўніка гэтае выданьне было б немагчымым;
    	Ейнэсну Фэлэндлэру, які дапамагаў разьбірацца ў тонкасьцях беларускалітоўскага дыялекту;
    	Асі Фруман, рэдактарцы, паэтцы і перакладчыцы, зь якой мы пражылі разам падарожжа ў паэтычны сьвет Кульбака;
    	Довіду Кацу, старому знаёмаму, які ведае пра краіну Райсн і яе мову больш, чым хто іншы на сьвеце;
    	Весьне Вашко, дарагой і каханай жонцы і кіраўніцы выдавецтва, якая ўсе гэтыя гады была побач і дапамагала ў працы над гэтай кнігай ад яе зачацьця да зьяўленьня ў сьвет.
    Сяргей Шупа
    KOVNE MINSK VILNE 19151920
    КОУНА МЕНСК ВІЛЬНЯ 19151920
    ***
    Gan stov. Svil stufhacejl. At, ani, udmi halejl.
    Kesefxaj bejn alej poz. At, am, uthq/r horoz...
    J6d xarejdo, mabat kejv, at, ani, unhi halejv.
    Sahar nuge, milas dq/m. At, ani, unsikasxq/m.
    Публікацыя: Di goldene kejt (Tel Aviv). 1957. №27. Z. 200.
    34
    ***
    Асеньні сад. Сьцежка ў ценю.
    Ты, я і цішыня ночы
    Жывое срэбра сярод залатых лістоў.
    Ты, я і чыстасьць таемства...
    Трапяткая рука, балючы позірк, ты, я і лямант сэрца.
    Смутны месяц, слова маўчы.
    Ты, я і гарачы пацалунак.
    35
    ***
    Daj! Ejxovej el hakejlim sokto bejri...
    Kescyx hoerev etejn jod belejv mezoyri.
    Galej mculo! — sxcyr gabejxem rad al zhovi.
    Xorpi mamtin bejn haslogim... Lat — levovi!
    Lu evosejr ejr lalajlo, maavaji rvashanesef ejst bejn clolim uxvor daji.
    Kovu nuraj bcejl haxurso/s bejd haplogim...
    Xorpi mamtin bxerdassajis bejn haslogim.
    Публікацыя: Di goldene kejt (Tel Aviv). 1957. №27. Z. 200.
    36
    ***
    Досыць! Стаюся, змоўк мой калодзеж... Калі сьціхне вечар, працягну руку да сэрца болю майго.
    Хвалі бяздоньня! — чэрнь вашых грабянёў апусьцілася на маё золата.
    Мая зіма чакае між сьнягоў...
    He сьпяшай — маё сэрца!
    Калі б я чуйны аддаў ночы маю жарсьць, спатолены баляваньнем, піў бы між ценяў — і ўжо мне даволі.
    Згасла мая маладосьць у ценю гаёў у смузе патокаў...
    Мая зіма чакае ў мармуровым страху паміж сьнягоў.
    37
    ***
    Baflulis lejl ejt ato ojli, vesugo nugo, rako ednaskonof tismq/r sipi... Lajlo.
    Xeres, xeres ejcej es meq/ni olit jod bejod, umisnej dmomo fdq/m: alelaj li!
    Dimo zako nicneco bivrakcniuso.
    Ax bin lajlo xordo venidloxo...
    Bamistorim pirpero bidmi jego/no nefes tamo, retet xaj avoro vatisjatejm...
    Oxi, oxi, lejl nedudim!
    Txeltxo cak li, rvej nismosi, uvhemjosxo ronnexoim... Dmomo tmiro, sq/bi dalsej lajlo — veel sfunej sxq/r hatho/mq/s si jego/ni, jgq/n hanefes hoajejfo...
    begajgiijejrsejs axake lox... voejvex.
    Bexi q/lol rax al kever imqj...
    uvhonejc xamo, st'ilej smej merxakim jexevoru, gal ziv vxesef jax vejiz bdimdumej saxar...
    Ani — ariri, ulvodod ejlejx im jegq/ni, vajsane xeres kejv levovi vidmi halejl bixejv hoq/lom...
    Публікацыя: Di goldene kejt (Tel Aviv). 1957. №27. Z. 201.
    38
    ***
    У прыцемках ночы я стаўлю цяпер мой шацёр, і скрушная, мяккая, пяшчотнакрылая туга вартуе мой парог...
    Ноч.
    Ціхаціха я выйду з свайго жытла, схаваю руку ў руцэ, і паглыбіцца маё маўчаньне: о, гора мне!
    Празрыстаясная сьляза бліснула ўпотай.
    Але за ноч
    спалохалася і памутнела...
    Таемна затрапятала ў глыбіні свайго смутку нявінная душа, жывое трымценьне праняло, і яна асірацела...
    Брат мой, дух бяссоннай ночы!
    Пралі мне сваю сінь, наталі маю душу, у гомане сваім заплач журбою...
    Скрытная цішыня, расчыні дзьверы ночы — і ў таемствы чорных бяздоньняў аднясі мой смутак, смутак стамлёнай душы...
    3 трапяткой тужлівасьцю буду чакаць цябе...
    і плакаць
    плачам кволага дзіцяці на магіле маткі...
    I на ўсходзе сонца, далёкія ўскрайкі неба прасьвятлеюць, хваля зьзяньня і срэбра ўдарыць і акропіць прыцемкі золку...
    Я — адзінокі,
    і самотна пайду з сваім смуткам, і выкажу ціха боль сэрца майго ў глыбіні ночы з болем сусьвету...
    39
    ***
    Vinter. Zilber. Snej un txejles.
    Berg fun marmor ojsgesnitn.
    Himlen: bloe sprictapetn.
    X’bin in feld arojsgeritn...
    Plact der ajz un krict far gvure. Sosnes krexcn temp un stumen.
    Vajt un brejt a vajser midber.
    S’vart majn libste ix zol kumen.
    Frost un kelt un flam inmitn.
    Finklen, spricn snej un stern.
    Sarf di sverdn slajft der vinter.
    Zol dos kind majn trot nit hern?
    Lixtlex ajz farhengt dem veldl. Kust mit kust in frost baflitert.
    Sajnt der slitveg stajf un blicik.
    Nejn... Zi vart, zi vart un citert...
    Blanke stumkajt. Bloer simer.
    Trit fun velf in vajtkajt firn.