Уводзіны ў геаграфію
Юрый Андруховіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 438с.
Мінск 2006
Разрешнте вам представнть манх харошнх друзей-паэтов, казаў яму Білынкевіч. Это очень славные паэты, нзвестные.
Пеця, прыязна пасьміхнуўся мярзотнік.
Ён пацалаваў руку Марце, пасьля па чарзе павітаўся з кожным.
Хомскі наліў яму чарку.
За знакомство, падняла чарку акула ды ўліла яе сабе ў шырокую пашчу.
Цяпер яго можна было разгледзець трохі лепш. Ён меў досыць круглы, таўсташчокі, з маленькім шнарам на чале й трохі вылупленымі вачыма, твар. Шыя была кароткая, але даслоўна бычыная, ужо добра загарэлая, упрыгожаная тоўстым залатым ланцугом. Рэшта была целам, загорнутым у “вараную” джынсу. Зьвяртала на сябе ўвагу таксама правая рука, багата абсыпаная пярсьцёнкамі, кожны зь якіх, бясспрэчна, меў нейкую містычную функцыю.
Заелі выпітае, далікатна памаўчалі.
Прнехалн отдохнуть? нарэшце запытаў Пеця.
Так, на сьвята Ўваскрасаючага Духу, растлумачыў за ўсіх Білынкевіч.
Это правнльно, это нормально, прамурчэў кароль. Голас ягоны можна было б назваць кантрабасам. А ты чего за ннх отвечаеш, онн что, не разговарнвают?
Яны толькі вершамі гавораць, зарагатаў Білынкевіч. Таварыства, я прапаную для знаёмства і ў гонар нашага госьця Пеці прачытаць кожнаму па вершы.
Грыць скрыгатнуў зубамі, а ўсе астатнія так зыркнулі на Білынкевіча, што той у момант зразумеў і ацаніў сваю нетактоўнасьць. Але было позна.
С удовольствнем послушаю, заахвоціў Пеця.
Але ўсе маўчалі.
Я, кстатн, Есеннна очень люблю, як мог, выпраўляў нязручнае становішча Пеця. Кто-ннбудь нз вас помннт Есеннна?
- Разумееце, набраўся духу Хомскі, мы яго любім...
- Вот н чудесно. Почнтай что-ннбудь.
- Але мы лічым найлепшым рабіць тое, што ў дадзены момант нам падабаецца, працягваў Хомскі, а ня тое, што вы нам скажаце рабіць.
- Таварыства, у мяне нарадзіўся тост, узьняўся Нямірыч з налітаю чаркаю ў руцэ. Налівайце сабе, бо я тастую.
Пеця, правароніўшы адказ Хомскага, цяпер падрыхтаваўся слухаць тост.
- Родныя! пачаў Нямірыч. Чалавек створаны так, што яму заўжды ўсяго мала. Ён саматужна прыкоўвае сябе да ланцугоў быцьця, а няхай нават і да залатых. I з гэтымі ланцугамі на шыі пражывае нядоўгі свой зямны век. Ён рабуе блізкіх сваіх і, калі трэба, нават страляе ў іх зь пісталета. Гэта сумна, але так ужо яно ёсьць. Галоўнае, што чалавек ніколі не задумваецца над тым, a нашто ўсё гэта. Бо ўсё адно ў фінале нехта пасьпее стрэльнуць хутчэй за цябе. Вось жа, фінал вядомы ён адзін і той самы для ўсіх нас і для кожнага асобна. Але кожны чалавек упарты й самаасьлеплены, кожны думае, што толькі для яго будзе зроблена выключэньне там, у нябёсах, і ўсё яму выбачыцца, і дараваная будзе вечная любадаць насіць джынс і штовечара раскашаваць у рэстаранах, як гэта сёньня выпала тут усім нам. Хаця часам і ў ім прачынаецца ўнутраны голас і прарочыць: “Ну што, усё адно ты ня вечны, ну няхай нават будзе пышнае й багатае пахаваньне, і кветкі проста з Бразыліі на грудок сярод зімы, і гранітны помнік з бронзавым тваім профілем, ну няхай нават зьедуцца пабрацімцы з усяго Саюзу, каб аддаць табе пашану, няхай нават гучаць прамовы іхныя ўперамешку зь вершамі Ясеніна, ня-
хай але ж табе ўжо ня быць вось тут, заўтра, на гэтай зямлі!” I чалавек скаланаецца, рэдка, але скаланаецца, пачуўшы ў сабе той унутраны голас, але, падобны на акулу, ён працягвае рабіць тое самае й ня хоча каяцца. Вып’ем жа за чалавека, упартага й неразумнага, прыкаванага да залатых ланцугоў свайго быцьця!
- Гэта была твая лебядзіная песьня, стары, сказаў Хомскі, калі яны выпілі.
Пеця покуль яшчэ ня ведаў, сярдзіцца яму ці дзякаваць за прыўкрасны тост. Але здавалася, ён трохі спахмурнеў. Тут нарэшце зайграла музыка, і завязаўся новы цікавы сюжэт.
- Я бы хотел потанцевать с тобой, зьвярнуўся кароль да Марты.
Марта ўжо зьбіралася як мага больш рэзка выпаліць сваё ўлюбёнае “яшчэ чаго”, але спалохалася й маўчала.
- Я хотел бы потанцевать с этой девушкой, значна галасьней паўтарыў Пеця, гледзячы ў яе твар.
Ну вось, Мартафляча, маеш клопат, цяпер ты нешта павінен казаць ці рабіць, ці, можа, хай танчыць, нічога зь ёю ня здарыцца, ня зьесьць яе акула, маму тваіх дзяцей, хай будзе воля Божая, таму ты сядзіш як абасраны, а яна ўмольна глядзіць на цябе, маўляў, кажы што-небудзь ці рабі што-небудзь, як мне вытрымаць гэтыя яе ўмольныя позіркі, ну знайдзі нейкае выйсьце, ты ж вялікі паэт, ну што ты сядзіш зь языком у дупе й разглядаеш пусты кілішак, ты, барада й два вухі, зьдзейсьні нарэшце ўчынак, увесь сьвет глядзіць...
Але ўздымаецца Хомскі й найветлівейшым чынам кажа:
- Нам вельмі прыкра вас расчароўваць, але
першы танец быў абяцаны мне. Мартусю, запрашае ён.
Марта ўстае (а што ёй яшчэ рабіць?) і пакорліва адыходзіць сьледам за Хомскім туды, дзе ў напаўцемры танчаць павольны танец. Білынкевіч, хоць і сядзіць, але здаецца, што прысеў. Пеця абводзіць усіх нясьпешным поглядам, быццам запамінае...
У гэты трывожны момант Нямірыч выцягнуў з кішэні сваю кніжку і, напісаўшы на тытуле некалькі словаў, падарыў яе каралю.
- Спаснбо, Пеця схаваў кніжачку ў нагрудную кішэню сваёй джынсоўкі, нават не прачытаўшы назву. Ну, я пойду. Там ребята ждут. Отдыхайте.
Усе ўсталі, каб годна разьвітацца.
- Я думал, у вас веселей, сказаў Пеця і адышоў.
- Ігарок, спытаў Мартафляк, як ты лічыш, хто зь іх большы нежылец на гэтым сьвеце Хама ці Нямірыч?
- Думаю, што я, адказаў за Білынкевіча Нямірыч.
Але гэта ўжо была іншая тэма.
Заля рэстарану старадаўняя, сьцены абабітыя дрэвам з выразьбленымі пэйзажамі Чартопаля (ратуша, аптэка, пошта, банк, філярмонія), пад стольлю велізарныя люстры, змайстраваныя з дрэва й мосенжу нейкімі майстрамі-гуцуламі, але тут, над тымі, хто танчыць, яны прыгашаныя, тут пануе інтым, тут пануюць заляцаньні.
Марта, я адчуваю цябе ўсю, ты плаўная й цёплая, усе твае рухі менавіта такія, як я хачу, гэта поўная адпаведнасьць, хоць гэта толькі танец, але як ты блізка, я ж не Мартафляк, ня можна так
глядзець, дзяўчынка, я толькі хацеў дапамагчы вам, табе й Мартафляку, я ўратаваў сытуацыю, я супэр, я заўсёды прыходжу ў вырашальны момант, ня можна было аддаваць цябе на задавальненьне гэтаму зьверу, уяўляю, што вырабляў бы ён тут з табою, ты ж такая цёплая й плаўная, аж у мяне ўсё разам шуміць у галаве і ты, і музыка, і гарэлка, і небясьпека, чорт пабірай, варта жыць, я згадзіўся б трымаць цябе на руках, княгіня, пані, каралева танцу, лёткая жанчына, ня мучай мяне зараз, бо я дурны, я магу выкрасьці цябе, я волат, я спружына, я неўтаймаваны вулкан на Сьвяце Ўваскрасаючага X..!..
Арэсьцік, я так удзячная табе, прашаптала Марта.
Няма за што. Я толькі й марыў, як бы нешта такое забамберыць, адказаў Хама. А ты пайшла б танцаваць з гэтым дэбілам?
Яшчэ момант і пайшла б. Я пачала баяцца, што зараз ён зробіць нешта жахлівае, і што трэба ўсё ратаваць.
Ты спужалася яго?
Вельмі. Ён такі страшны.
Ён, здаецца, дабрадзей.
Скажаш такое! А яшчэ я баялася за Мартафляка. Бо як бы я пайшла з гэтым чортам танцаваць, ён бы мог таксама...
Што?
Нешта нарабіць.
Ён бы кайфаваў, Марта. Як усе шчырыя мазахісты.
Ён проста вялікае дзіцё.
Гэта праўда. Ён залаты хлопец. У цябе цудоўны муж, Марта.
Ты сьмяешся зь мяне?
Анітрошкі. Кажу цалкам сур’ёзна.
Ты прыгожа танчыш.
Дзякую. У цябе прыгожыя грудзі.
Хама, ты ж не такі насамрэч. Ты ўвесь час намагаесься выглядаць цынікам, зухам. Насамрэч ты ж не такі.
Насамрэч мы ўсе не такія. Грыць насамрэч вельмі даверлівы й мяккасардэчны. Нямірыч маўклівы й нерашучы. Твой Мартафляк адважны й адчайны.
Ізноў падколваеш?
Так. Дзякую за танец, пані.
Яны вярнуліся да стала акурат тады, калі сябры бязь іх дабілі замоўленыя трыста і, покуль Бодзя вырушыў па наступныя дзьвесьце пяцьдзясят, налягалі на шкварчастыя дранікі, толькі што прынесеныя згаданым ужо Бодзем.
Ніхто з вас ні храна не разумее ў творчасьці Антоныча! крычэў Мартафляк, намагаючыся заглушыць пачатак новага танца.
Ёсьць толькі адзін ключ да яго творчасьці, адказаў на гэта Нямірыч, і ён у кожнага з нас паміж ног!
Добра вы нас сустракаеце, сказала, сядаючы, Марта.
0, ужо натанчылася? зрабіў выснову Мартафляк і працягнуў дыскусію. Той ключ, што між ног, падыходзіць да каго заўгодна! Але для Антоныча гэтага замала! Ты можаш колькі заўгодна апэраваць тут сваім ё... задрочаным фрайдызмам, але ты ня дойдзеш да сутнасьці Антоныча, хоць ты ўсрыся!
А чаму ты лічыш, быццам толькі табе дадзена дайсьці да сутнасьці Антоныча, адкуль ты ведаеш, курва маць, што я да яе не дайшоў?!
Бо ты выказваеш абсалютную х..., э-э абсалютна бессэнсоўныя рэчы пра “Кнігу Лява”!
Гэта я? Я пра “Кнігу Лява” ўвогуле нічога ня згадваў! Я трохі прайшоўся па тваім вершы, які ты нам тут чытаў і які мне не спадабаўся...
Бляха, ды хай ён табе не падабаецца хоць сто гадоў, патрэбная мне твая думка, як сухой срацы попел! завяршыў дыскусію Мартафляк, тым больш, што на стале зьявіліся чарговыя дзьвесьце пяцьдзясят.
Росьціку, а ў якіх менавіта гарадах Амэрыкі ты пабываеш? досыць невыразна выплеў языком Білынкевіч.
Я шчасьлівы, што мы ўжо перайшлі на “ты”, заўважыў яму замест адказу Мартафляк.
Хто ён такі, гэты паршывы мудак з ружовымі шчочкамі? азваўся нарэшце Грыць, які маўчаў недзе каля сарака хвілінаў.
Я ваш таварыш, Грыцю, растлумачыў яму Білынкевіч.
А мне здаецца, што ты ня наш таварыш, ты маёру таварыш.
He, чэснае слова, пара адсюль ужо ісьці! ізноў захвалявалася Марта.
Хто ты такі? працягваў Грыць. Я ведаю ўсіх тут прысутных. Я ведаю Арэста Хомскага, гэта прыўкрасны паэт зь Леніг..., зь Ленінграду, я ведаю Росьціка Мартафляка, гэта найвыдатнейшы паэт, гэта мой таварыш, я ведаю яго дужа прыгожую жонку Натальлю...
Марту, паправіў Білынкевіч.
Марту, паўтарыў Грыць, я ведаю Юрка Нямірыча, гэта калясальны паэт і прыўкрасны таварыш, я ведаю сябе. А ты хто? Нехта мне тут можа расказаць пра гэтага дзіўнага чалавека?
Усе маўчалі, тады Білынкевіч пачаў тлумачыць:
Разумееш, я член АРГКАМІТЭТУ...
Ты нахабная сьвіньня, з усьмешкаю перабіў яго Грыць.
Грыцю, ня трэба, я ж прасіў, нагадаў Мартафляк.
Прабач, ён трохі перабраў, сказаў Нямірыч Білынкевічу.
Юрко, скажы яму пра гэта, ён цябе паслухае, заканючыў Білынкевіч. Я ж так стараўся для ўсіх вас... і сьляза пакацілася па яго шчацэ.