Уводзіны ў геаграфію
Юрый Андруховіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 438с.
Мінск 2006
- Выбачаюся, прамармытаў Білынкевіч.
- Ну вось. А цяпер, паколькі я сваё выканаў, мы чытаем па коле, твая чарга, Мартафляча. Толькі, калі ласка, пасьля таго, як мы зноў вып’ем, распарадзіўся Хомскі.
I хоць Марта спрабавала пратэставаць супраць такога шалёнага тэмпу, нічога ў яе ня выйшла, да таго ж узьнік Бодзя зь вялікім падносам усялякіх пажыўных страваў. Гэта пацягнула за сабою дадатковае разьліваньне. Пра вершы неяк часова забылі, бо ў Нямірыча засьвярбела патрэба тосту.
- Каханыя! цалкам шчыра пачаў ён. Мушу прызнацца, што на гэтым сьвеце ёсьць параўнальна няшмат рэчаў, якія чагосьці вартыя. Зрэшты, усе мы вельмі самотныя і ўсе мы пра гэта ведаем. Гэта, як кажуць, нешта такое, пра што нават можна й не казаць. Ва ўсялякім разе, я ўпэўнены, што ўсе вы чудоўна гэта разумееце. Нават калі знойдзецца нехта такі сярод нас, вось тут, я ўсё роўна яму не паверу, што ён гэтага не разумее. Гэта, як кажуць, прапісныя ісьціны, і таму мы ўсе гэта цудоўна разумеем. Калі казаць пра сябе асабіста, дык я чамусьці амаль упэўнены, што мы ўсе думаем на гэты конт аднолькава іначай я проста засумняваўся б, ці ёсьць у гэтым сьвеце хоць нешта, што мы ў ім разумеем. Тады засталося б толькі прызнацца, што мы не разуме-
ем у гэтым сьвеце нічога. Гэта, як кажуць, было б вельмі сумна зразумець, у кожным разе. А жадаем мы зразумець ня так ужо й шмат. Але гэта для нас вельмі важна, бо бяз гэтага мы ня мы, a проста бязглуздыя істоты, якія нічога не разумеюць і разумець нічога ня хочуць. Я, здаецца, ужо згадваў пра тое, што на гэтым сьвеце ёсьць няшмат рэчаў, якія чагосьці вартыя. Вып’ем жа за гэта!
- Ен што, Гарбачова капіяваў? шчыра пацікавіўся Білынкевіч у Мартафляка, калі тост быў рэалізаваны.
- He, вы мне скажыце, хто гэты балбатлівы юнак, які сядзіць вось тут, сярод нас? трохі вастрэй, чым да таго, запытаўся Грыць.
- Стары, мы, здаецца, дамаўляліся, нагадаў Білынкевічу Хомскі.
Выбачаюся яшчэ раз, але з вамі так цікава, што я не магу...
Ён што, запрошаны ў нашае таварыства? высьвятляў для сябе Грыць.
He, Грыцю, ён выконвае тут свае службовыя абавязкі, запэўніў Хомскі.
Білынкевіч зьбянтэжыўся яшчэ больш, на гэты раз ня жартам. Але, на шчасьце, у размове павісла нейкая паўза, зьвязаная з пажыраньнем шынак і кілбасаў, а таксама памідораў, агуркоў і грыбочкаў.
Хочаце, я раскажу вам коратка сюжэт сваёй аповесьці? загаварыў праз хвіліну Хомскі, выціраючы вусны сурвэткаю.
А як яна называецца? спытаў Мартафляк.
Яна называецца “Мярзотнікі”. Гэта аповесьць у навэлях.
Расказвай, але так, каб мы зразумелі, загадаў Нямірыч.
О’кей. Падзеі адбываюцца ў пачатку стагодзьдзя ў маленькім правінцыйным мястэчку ў Галіччыне. Там будзе ў дэталях апісаны першы палёт на самалёце аднаго графа як ён падымаецца ў неба й апісвае цэлыя тры колы над пусткаю, дзе сабралася гурба зьдзіўленых гледачоў. Дырэктар прыватнай гімназіі жадае спакусіць адну з сваіх вучаніц і па дапамогу зьвяртаецца да гіпнатызэра. Пасьля ў мястэчка прыбывае эрц-герцаг Фэрдынанд у суправаджэньні цэлага палка кірасыраў. I выяўляецца, што ўсе яны даўно ўжо рыхтуюць на яго замах. Гэта такая тэрарыстычная арганізацыя, якую ўзначальвае той стары гіпнатызэр. Пачынаецца судовы працэс над дырэктарам гімназіі, але яму ўдаецца выйсьці сухім з вады, бо падчас працэсу адбываецца землятрус. Вучаніца гімназіі, якая акурат у той час малілася ў царкве, правальваецца разам з царквою ўніз, пад зямлю. Яна апынаецца ў невядомай раней падземнай краіне. Тым самым пілёт, якога я вывеў на самым пачатку, ніяк ня можа пасадзіць свой самалёт, бо ўсё зьнішчыў землятрус.
- Прыўкрасна! пахваліў Мартафляк, высьветліўшы спачатку, ці Хомскі ўжо скончыў свой аповед.
- А я амаль нічога не зразумела, прызналася Марта.
- Я й сам ня ўсё там разумею, згадзіўся Хомскі, але чымсьці яно мне вельмі падабаецца.
Выпіўшы за прыўкрасную аповесьць Хомскага, сябры заўважылі, што паўз іхны стол ужо некалькі разоў праплыў нейкі масіўны пляшывы мярзотнік, выразам твару вельмі падобны да акулы. Ён кінуў на вас некалькі ацэньваючых позіркаў, хоць цяжка было вызначыць, добра гэта ці дрэнна. У кутку залі вы заўважылі вельмі інтым-
ны столік, за якім і сядзеў таўсьцяк у таварыстве яшчэ некалькіх такіх самых бамбізаў, штопраўда трохі малодшых па веку. Зьдзіўляла, што ў гэтай агульнай атмасфэры рэстараннай напаўзвар’яцеласьці Акг/ліна Пашча ды яго партнэры трымаліся абсалютна спакойна й дзелавіта.
Але Бодзя разьвеяў вашую хвілінную разгубленасьць, на гэты раз прытарабаніўшы шэсьць гарачых шніцаляў па-гуцульску і яшчэ трыста грамаў па агульным патрабаваньні.
- Росьціку, больш ня пі, ціхенька сказала Марта.
- Ня буду, паабяцаў ёй Мартафляк. Больш, чым трэба. А покуль што прапаную выпіць за тое, што вы ёсьць!
Гарэлка яшчэ цякла іхнымі страваводамі, калі Грыць штурхнуў пад сталом Мартафляка нагой і прапанаваў:
- Я хачу нешта табе сказаць. Можа, выйдзем на два словы?
I яны пайшлі, а вы засталіся за сталом учатырох.
- Бачыце, яму ўжо нельга сёньня піць, сказала Марта.
- Марта, каханая, я запэўніваю цябе, што ўсё будзе найлепшым чынам, пераконліва прамовіў Нямірыч. Росьцік незвычайна трывалы чалавек.
- Я лепш ведаю, трывалы ці не, настойвала Марта.
- Ты сёньня падобная да кіназоркі, шапнуў ёй на вушка Хама.
- Калі Мартафляк ня можа ня піць, дык ён павінен піць, іначай я проста чагосьці не разумею, паўтараў сваё Нямірыч.
- А вы ведаеце, хто толькі што прайшоў каля нашага стала? зьнянацку нагадаў пра сябе Білынкевіч.
Вы запытальна паглядзелі на яго.
- Гэта Пеця.
- I хто ён такі, чорт пабірай, што ты з такім піетэтам вымаўляеш гэтае “Пеця”? зацікавіўся Нямірыч.
- Гэта кароль рэкету.
Можа, ужо хутка пойдзем адсюль? ізноў занепакоілася Марта.
Паказаць яму сьпіну? Гэта вышэй нашых магчымасьцяў! узьвіўся Нямірыч. Мы мусім годна сябе рэпрэзэнтаваць.
У фае рэстарану Грыць і Мартафляк палілі.
Росьціку, ты ўяўляеш, якая вакол лажа, казаў Грыць. Я ўжо проста затрахаўся. Яны на кожным кроку. Разумееш, старэнькі, ён жа цягне на цэлага капітана. Адкуль ён узяўся, хто яго прывёў да нас?
Ён сустракаў Хомскага на вакзале. Сказаў, што ад Мацапуры.
Тым горш для Мацапуры. Разумееш, старэнькі Росьціку, я 'іх чую. Гэта лажа, пры чым страшная.
Я так ня думаю. Які ім сэнс? Ён і сапраўды ўсяго толькі камсамольскі хлопчык, як кажа.
- Ня будзь такім легкаверам. Як можа просты камсамольскі хлопчык так зухавата карыстацца гэтымі штукамі?
- Якімі штукамі?
- Ну, падземны ход, ключы, усе афіцыянты кланяюцца, вольны стол для нас адразу знайшоўся. А ты бачыш, як ён лезе з сваімі пытаньнямі?
Ну, яму проста цікава.
Яму цікава, я згодны з табою. Слухай, Росьціку, калі ты зьбіраесься ў Амэрыку?
Недзе ў наступным месяцы. У мяне яшчэ няма квітка.
Ведаеш што? Вазьмі ў мяне вось гэтыя дзесяць даляраў, але так, каб ніхто ня бачыў...
Нашто яны мне, Грыцю?
Я табе дару. Купі там што-небудзь для Марты. Яна ў цябе фантастычная, стары.
Дзякую.
Ты разумееш, цяпер вакол такая лажа. Мы павінны трымацца. Я іх ненавіджу ўсіх, разумееш? Давай, я зараз скажу яму ўсё, і натаўчэм яму хлябала, га?
Ну, гэтага ня трэба.
Чаго ты такі асьцярожны, такі выхаваны? Яму трэба даць па рагох, слова гонару! Калі ты ня хочаш, я сам зраблю гэта!
Грыцю, мы толькі ўскладнім сытуацыю. Трэба проста неяк далікатна адшыць яго...
Ну чаму, чаму ты такі далікатны? Ты што, графскага роду?
Скажы мне лепш, як справы зь Юркам.
Лажа, Росьціку.
Адкуль ты ведаеш?
Я ведаю ад ягонага лекара. Апошнія аналізы толькі пацьвердзілі.
О, Госпадзе!
Усё можа быць. Ён, дарэчы, сам ведае лепш за нас.
Гэта, значыць...
- Лажа, Росьціку, разумееш? А тут яшчэ гэты сьлімачок штурхаецца ў душы...
- У нас хопіць, каб разьлічыцца?
- Там выйдзе ня больш за паўтары сотні. Можна, я зараз паклічу яго на двор і дам яму па чайніку? Ты ж ведаеш, я магу...
- Можаш, Грыцю, але гэта сапраўды ня той выпадак. Я прашу цябе. Ты дапаліў?
- Так. Хадзем?
- Хадзем, вып’ем яшчэ чаго-небудзь. Слухай, а можа, ён проста пэдэраст? выказаў дапушчэньне Мартафляк.
- Адно з двух.
- Альбо адно й другое.
Яны вярнуліся да стала ў той самы момант, калі Хомскі наліваў.
- У нас склалася ўражаньне, што вас ужо ня будзе, падзяліўся сваімі думкамі Нямірыч.
- Але ж вы ўсяго ня выпілі, запярэчыў яму Мартафляк.
- Росьціку, я цябе вельмі прашу, благала Марта.
- Пане Мартафляк, а калі вы менавіта вырушаеце ў Амэрыку? пацікавіўся Білынкевіч й ікнуў.
Грыць, хаця й змаўчаў, але вельмі выразна паглядзеў на Яраслава.
- Якое гэта мае значэньне? адказаў той. Амэрыка гэта цалкам іншы сьвет.
- Можа, у вас наладзяцца нейкія кантакты з тамтэйшымі рэдактарамі й выдаўцамі?
- Прабач, як цябе зваць? зычліва запытаўся Мартафляк.
Ігар.
А я чамусьці думаў, што Іван. Ты ж адгукнуўся на Івана!
Я не хацеў вам пярэчыць.
Вось як! Ведаеш, Ігарок, выбач, але ты нам вельмі не падабаесься з сваімі пытаньнямі.
Я хацеў як лепей, зьмяшаўся Білынкевіч. Здавалася, што ён вось-вось пусьціць сьлязу.
He абражайся, пляснуў яго па плячы Мартафляк.Глядзеце, ужо музыкі вылазяць, скрывіўся Нямірыч, цяпер як завядуць сваю жлобскую музыку, што мы ня зможам пабалакаць.
Што-небудзь яшчэ замовім? пацікавіўся Хомскі.
Канечне, пацьвердзіў Мартафляк. Каньяк і што-небудзь зьесьці.
Mary парэкамэндаваць дранікі, улез з-за Мартавага пляча Бодзя, які акурат мяняў сэрвіроўку.
0, дранікі гэта боская страва! узрадаваўся Нямірыч. Калі ласка, шэсьць порцыяў з грыбным соўсам!
Бодзя разумеючы кіўнуў і зьнік, як люцыпар.
Тым часам Білынкевіч, які, зажурыўшыся, думаў, як бы яму рэабілітаваць сябе ў вачох таварыства, нарэшце знайшоў выйсьце:
Можна я запрашу Пецю да нашага стала?
Гэта цікава, сказаў Нямірыч.
Толькі не надоўга, пажадаў Хомскі.
Я не хачу, запярэчыла Марта.
Кліч! вырашыў Мартафляк, пачуўшы Мартаву думку, і, калі Білынкевіч радасна пакінуў іх, запытаў: А хто гэта такі?
Пеця гэта кароль рэкету, растлумачыў Нямірыч. Вунь той. Падобны да акулы.
Я зараз адсюль сыду, не сунімалася Марта.
Ідзі, згадзіўся Мартафляк.
Я абяцаю табе, што ўсё будзе добра, паклаў сваю далонь на Мартаву Хомскі.
Зусім здурэлі, не супакойвалася Марта.
Пеця не прымусіў надта доўга сябе прасіць і вось, у суправаджэньні няцьвёрдага ў нагах Білынкевіча, наблізіўся да вашага стала.