• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уводзіны ў геаграфію  Юрый Андруховіч

    Уводзіны ў геаграфію

    Юрый Андруховіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 438с.
    Мінск 2006
    88.94 МБ
    Мы ня можам проста так пайсьці, не пакаштаваўшы тутэйшага піва, заявіў Юрко. Гэта ўсё адно, што навекі зьняславіцца, пакрыцца ганьбаю, паказаць сьпіну ворагу, здрадзіць самім сабе, накласьці ў штаны. Мы ж маем пэўныя маральныя абавязкі перад самімі сабою!
    Усе іншыя горача падтрымалі яго, за выключэньнем Мартусі, якая трохі завярнула губку, але паколькі яе шматкаштоўны Мартафляк энэргічна расхвальваў ідэю Нямірыча, яна зьмірылася й рушыла сьледам за прыяцелямі ў гасьцінна расчыненую піўнічку “Пад селядцом”, што знаходзілася тут жа, на Рынку, у адным з старых купецкіх сутарэньняў.
    Зайшоўшы на самае дно крутымі сьлізкімі сходамі й прадзершыся праз густы задымлены лес піякаў, якіх у гэты час у піўнічцы было болып, чым звычайна, і кожны зь якіх не забыўся абмацаць Марту ліпкім вільготным поглядам, прыяцелі ўсё-ткі знайшлі вольны, заляпаны пенаю столік. Білынкевіч зьнік недзе ў кухонных лябірынтах, але праз хвіліну вярнуўся, і цэлыя два афіцыянты пачалі насіць на іх столік піва з салёнымі палачкамі. Піва й сапраўды выявілася смачным, і Нямірыч апавёў доўгую яго прадгісторыю, якая пачыналася яшчэ ў аўстрыйскія часы, калі вядомы бровар Махальскі заснаваў філію ў Чартопалі, разьлічваючы на выключна спрыяльны хімічны склад вады ў Рэчцы, прычым разьлік выявіўся настолькі ўдалым, што ўжо неўзабаве чартопальскае піва пастаўлялася да двару яго Цэсарска-Каралеўскае Вялікасьці ў Вену.
    Гэта дужа павучальная гісторыя, дружа Нямі' рыч, зацаніў Хомскі, але я лічу за лепшае трохі больш пачуць пра тую забаву, якая тут хутка адбудзецца. Што вы можаце нам апавесьці, юны анёле?
    Білынкевіч аж зардзеўся ад такога зьвароту, але, разумеючы, што мае справу з багемай, мабілізаваўся й растлумачыў:
    -	Сьвята Уваскрасаючага Духа... ху. Духу.
    -	Цудоўна, юнача! Вы паведамілі менавіта тое, што мы ведалі й бяз вас. Я вельмі задаволены такім адказам.
    Усе засьмяяліся, дакладней, зарагаталі, але тут Білынкевіча азарыла выратавальная думка, і ён пачаў нешта шукаць па ўсіх кішэнях, нарэшце выцягнуў з сваёй кампактнай торбачкі, празванай у народзе “підараскаю”, у чатыры разы згорнуты праспэкт, надрукаваны афсэтным спосабам на прыўкраснай, нейкай аж фінскай паперы.
    -	Тут усё напісана, прамямліў ён.
    -	А дзе Мацапура, што ён робіць і чаму нас не сустрэў? цікавіўся далей патрабавальны Хомскі.
    Паўло Аўрамавіч, як галоўны рэжысэр сьвята, вельмі заняты, з гатоўнасьцю адказаў Білынкевіч. У яго зараз апошнія рэпэтыцыі, падрыхтоўка. Таму ўсе пытаньні вашага ўладкаваньня й далейшага перабываньня на сьвяткаваньні ён даручыў мне... Уласна, покуль, паводле нашага распарадку, вольны час. Бо само сьвята пачнецца тут, на плошчы, недзе так праз чатыры гадзіны, між дванаццатаю й першаю ночы...
    -	Слухайце, гэта цікава, густым акторскім голасам умяшаўся Мартафляк, які да таго моўчкі гартаў сьвяточны праспэкт і пачаў чытаць яго паўголасам:
    “ШАНОЎНАЯ ГРАМАДА, СУАЙЧЫНЬНІКІ, ПАНОВЕ-ТАВАРЫСТВА!
    Дачакаліся й мы таго дня, калі чорныя сілы зла й рэакцыі, адоленыя Сьветлым Казацкім Ду-
    хам, затрымцелі й жахнуліся! Мы маем вырашальную нагоду паказаць самім сабе і ўсяму цывілізаванаму сьвету, якіх слаўных Бацькоў мы дзеці й чыя гарачая Кроў струменіць у нашых жылах. У гэты час нам вельмі патрэбнае сьвята, якое аб’яднае ўсіх нас у непадробным парыве тварэньня й будаваньня. Старажытны й вечны, як сама нашая шматпакутная гісторыя, Чартопаль гасьцінна запрашае весяліцца. Дух павінен уваскрэснуць!
    Ісьцінная сутнасьць нашага дзейства перамога над Сьмерцю. Гэтае добра разумелі яшчэ нашыя продкі слаўныя казакі-запарожцы, бурсакі, духавенства й мяшчанства, калі штогод напрыканцы траўня гэтага казачнага на нашай зямлі месяца Абуджэньня Прыроды й зялёнага райскага буяньня праводзілі свае рэкрэацыі народныя карнавальныя дзействы зь сьпевамі, танцамі, чытаньнем вершаў і тэатральнымі пастаноўкамі. Разьняволеныя душы сьвяткавалі сваё аднаўленьне, Вольны Сьмех і Разьняволеная Паэзія луналі па-над грэшнаю зямлёю, і адступала подлая Кашчавая пад няўмольнымі ўдарамі Чалавечае Несьмяротнасьці.
    27-28 траўня ў Чартопалі адбудуцца ўпершыню за дзьвесьце год вернутыя народныя р э к р э а ц ы і пад агульнаю назваю “Сьвята Ўваскрасаючага Духу”. Гэтае сьвята будзе першым крокам у адраджэньні старадаўніх і прыўкрасных традыцыяў нашага народу. Запрашаем усіх у Чартопаль!
    У ПРАГРАМЕ СЬВЯТА:
    1.	Навукова-тэарэтычная канфэрэнцыя “Сьвята, якое заўсёды з намі” (даклады й выступы вядомых філёзафаў, эканамістаў, экумэністаў, парай псыхолягаў, гісторыясофаў, астролягаў, палітолягаў, народных дэпутатаў, гіпнатызэраў, дэмі-
    юргаў ды інш.) 27 траўня, заля паседжаньняў гаркаму Кампартыі Ўкраіны, пачатак a 16 гадз.
    2.	Урачыстая літургія й новаасьвячэньне царквы Уваскрашэньня помніку драўлянага дойлідзтва XVIII ст. 27 траўня, царква Ўваскрашэньня ў Чартопалі, пачатак a 19 гадз.
    3.	Выступ фальклёрнага калектыву “Залатыя дрымбары” Чартопальскага раённага будынку культуры 27 траўня, памяшканьне кінатэатру “Расія”, пачатак a 20 гадз.
    4.	Конкурс бальнага танцу 27 траўня, памяшканьне кінатэатру “Расія”, пачатак a 20 гадз.
    5.	Дэманстрацыя мастацкага фільму “Эмануэль-4” (вытворчасьць Францыі) 27 траўня, памяшканьне кінатэатру “Расія”, пачатак a 20 гадз.
    6.	0 гадз. 30 хв. 28 траўня пачатак карнавальнага дзейства на плошчы Рынак: конкурс анэкдотаў, араторыя “Зварушаны нарэшце дух народны...”, выбары Каралевы Сьвята “Супэрпанна”, перацягваньне канатаў і коўдраў, акрабатычныя этуды, апакрыфічныя забавы, тэатральная выстава-містэрыя “...Годзе зімовага рабскага сну!”, танцы, жарты, любошчы.
    7.	Сьвяточны кірмаш на плошчы Рынак і пад царквою Ўваскрашэньня 28 траўня, з 10 гадз.
    8.	Хросны ход да Маляванае Скалы з узыходам на вяршыню 28 траўня, фармаваньне калёнаў на пачатку вуліцы Дзяржынскага a 13 гадз.
    9.	Рок-фэстываль “Прэзэнтацыя трупа” (прымаюць удзел групы “Доктар Тагабат”, “Разьбітыя яйцы”, “Левіятан”, “Аргазм”, “Балотная Ялінка” ды інш.) 28 траўня, ваколіца Маляванай Скалы, пачатак a 15 гадз.
    10.	Вечарына паэзіі “Мы ёсьць, таму што нас ня можа быць” стадыён “Працоўныя рэзэрвы” г. Чартопаля, пачатак 28 траўня a 20 гадз.
    11.	Заключныя акорды сьвята: велічны мітынг пратэсту й сакральны банкет на схілах Рэчкі, амавеньне целаў, Вялікія Вогнішчы.
    У праграме Сьвята магчымыя сюрпрызы.
    СЯБРЫ! Уваскрашэньне нашага духу, а за ім канчатковае вызваленьне робяцца рэальнасьцю. Мы можам перамагчы й мы пераможам! Вясялецеся разьвясялецеся! Слава Украіне!
    АРГКАМІТЭТ
    Галоўны рэжысэр-пастаноўшчык Сьвята Паўло Мацапура.
    Мастак-пастаноўшчык Каўфман і Кох.
    АРГКАМІТЭТ выказвае шчырую падзяку й глыбокую адданасьць спонсарам сьвята: каапэратыву “Мэталіка” (г. Чартопаль), сумеснаму прадпрыемству “Інтэрсэкс” і асабіста пану Франку Попелю (Швайцарыя).
    I што вы цяпер на ўсё гэта скажаце, калегі? Мартафляк абвёў усіх запытальным позіркам.
    Калегі, якія ўжо мачылі вус у другім куфлі, сказалі на гэта прыблізна так:
    -	Няслаба!
    -	Маразм!
    -	Дурдом!
    -	Ваш Мацапура, здаецца, канчаткова ашызеў, падсумавала Мартафлякава Марта.
    Але ўсе гэтыя водгукі азначалі ня што іншае, як радаснае ўсхваленьне, і Мартафляк застаўся задаволены тым эфэктам, які зрабіла на прысутных яго майстарскае сакавітае чытаньне.
    Мы з Грыцам скажам нават больш. Той пан Попель з Швайцарыі, пра якога там згадана як пра спонсара, наш добры прыяцель. Па дарозе сюды ён падарыў нам па гандоне і ўвогуле абяцаў запрасіць у Амэрыку, выдаў даведку Нямірыч.
    -	Сапраўды? зацікавілася Марта.
    -	He хвалюйся, Мартусю, мы абавязкова возьмем з сабою твайго мужа. Дарэчы, ты сёньня чароўна выглядаеш, і Нямірыч лізнуў яе ў руку.
    Марце гэта было прыемна, але яна не паказала:
    -	Мой муж ужо мае запрашэньне ў Амэрыку.
    -	Стары, прывязі мне адтуль штучны чэлес, заканючыў Хомскі, памятаеш, у мяне быў адзін такі. Яго можна напаўняць цёплай вадою. Але нейкая погань скрала яго, напэўна, у інтэрнаце...
    -	Пэўна, нейкая дзяўчына, здагадаўся Мартафляк.
    -	А твой уласны яшчэ пры табе? амаль адначасова спыталіся Нямірыч і Грыць.
    -	У гэтым можна лёгка пераканацца, хлопцы, паблажліва адказаў Хама, ляжам сёньня разам і пераканаецеся.
    Баюся, што класьціся нам сёньня ня прыйдзецца, калі ўлічваць насычанасьць праграмы, адвёў размову ўбок ад непрыемнай для Мартусі тэмы Мартафляк.
    Калі так, дык на якога д’ябла мы ехалі, яшчэ й прэзэрватывы з такімі цяжкасьцямі даставалі? ускіпеў Грыць.
    А ці просіць цябе хто ўвесь час цягацца па гэтым сьвеце? слушна заўважыў Хомскі. Знойдзеш сабе першую-лепшую супэрпанну і наперад. Кожны з нас вольны ў сваім выбары. Нявольныя людзі не ствараюць вольнага карнавалу. Хочаш быць вольным будзь ім.
    Я цалкам згодны з Хамою, паважна рассудзіў Мартафляк, але адразу наткнуўся на калючы Мартавы погляд.
    У якім сэнсе? пацікавілася яна.
    У тым, што калі захачу напіцца, то нап’юся і капец!
    He абражай жонку, стары, яна сёньня проста казачная, міласэрна ўлез Хомскі й пацалаваў Марту ў шчочку.
    Тым часам Білынкевіч, які ведаў, што яму даручана суправаджаць выбітных паэтаў сучаснасьці, і які ведаў, што суправаджае іх, цалкам ня ведаў, як рэагаваць на ўсё гэтае досыць адкрытае плявузганьне й таму пачуваўся трохі зьніякавела. Ён, што праўда, спрабаваў пасьміхацца ды з разуменьнем ківаў галавою, якая, што праўда, ужо пачынала патроху балець ці то ад шыкоўнага чартопальскага піва, да якога юны камсамольскі важак ня звык, ці то ад празьмернасьці тытунёвага дыму, які аж выядаў вочы. Скарыстаўшыся паўзаю, што на хвіліну павісла ў сяброўскай гутарцы, Білынкевіч вырашыў высьветліць адно пытаньне, якое, відавочна, ужо даўно яго мучыла:
    А вы ня скажаце, над чым цяпер працуе паэт Мікола Нагнібяда?
    Ведаеш, стары, ён, здаецца, памёр гадоў таму з трыццаць, ветліва растлумачыў Нямірыч. Цалкам магчыма, што ён і цяпер над чымсьці працуе, хаця ніякіх зьвестак пра яго покуль што няма.
    Як памёр?! шчыра напужаўся Білынкевіч. ды ён жа яшчэ ў мінулым годзе прыяжджаў сюды з выступамі! Я слухаў яго лекцыю ў будынку культуры...
    Тое, што ты зараз кажаш, Іванку, цалкам магло мець месца у пэўным разуменьні паэт Мікола Нагнібяда вечна жывы ды ўсюдыісны, як Крышна, талерантна адказаў Юрко.
    Але ж, ня будучы задаволены такім адказам, Білынкевіч працягнуў літаратурную дыскусію: