• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уводзіны ў геаграфію  Юрый Андруховіч

    Уводзіны ў геаграфію

    Юрый Андруховіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 438с.
    Мінск 2006
    88.94 МБ
    Ніжэй мы прадстаўляем акрасанэт Самойлы Нямірыча “Амалія Небарака” адзіны яго твор, які ўсё-ткі дайшоў да нас. Мадэрнізацыю зрабіў Ю. Андруховіч.
    Анёлам Божым не спасьцігнуць птаха Маіх бяздоньняў. Ты забрала кроў. Амур мяне, як хлопца, пабароў.
    Лікуй, дзяўчо, пгы сэрца майго плаха.
    Ісьці вайной на mamapey ці ляха Якое шчасьце супраць каііданоў Нудоты і тугі. Катуеш зноў Егіпецкаю караіі. Смутна, бляха.
    Быць табе хутка бабаю старой, Агіднаю, бязносай і бяззубай. Разбэшчаная, сьпешчаная згуба!
    А ўсё, што маеш, ёсьць адно дзірой, Капгорую магутна, гучна прагну. А ну цябе саму... у тую багну.
    Пераклала Марына Шода Беларускую мадэрнізацыю акрасанэту зрабіў А. Хадановіч
    Рэкрэацыі
    Сашку й Віктару, Віктару й Сашку, безь якіх гэтая штука не магла б нарадзіцца, прысьвячаю
    “Чартопаль з усіх бакоў аточаны гарамі” (з краязнаўчага даведніка пачатку XX стагодзьдзя)
    Ты, Хомскі, ці проста кажучы, Хама! Якога ты хрэна апынуўся ў гэтым цягніку, які аж пад вечар выбраўся зь бясконцых, здавалася, раўнінаў і недзе так а палове на сёмую нарэшце запоўз у перадгор’е? Якога ты д’ябла едзеш у той Чартопаль, дзе, магчыма, не патрэбным нікому будзеіп і лішнім, Хомскі? Вось ужо другія содні ты нудзісься ў гэтым цягніку, кінуўшы на пацеху недатумкам свае псэўданавуковыя распрацоўкі й гэтым рызыкуючы атрымаць высьпятка з інстытуту, але едзеш, едзеш, бо паклікала цябе тэлеграма за подпісам самога Фэліні, то бок Гічкока, насамрэч не, усё ня так, тэлеграма ад Гічкока, напэўна, недзе згубілася ў дарозе, а ты ўзамен атрымаў запрашэньне ў Чартопаль на небывалае Сьвята Ўваскрасаючага Духу (так прынамсі пазначана ў тэлеграме за подпісам “АРГКАМІТЭТ”), прыбыць
    не пазьней за дваццаць сёмага траўня, з пасяленьнем у гатэлі, дарожныя ды кішэнныя гарантуюцца, просім Вашае згоды.
    У Львове ты зразумеў, што ў кірунку Чартопаля адбываецца ледзь не паломніцтва. Усе агульныя вагоны былі набіты публікаю, што сьпяшалася на сьвята, пераважна студэнтамі й пэтэвэшнікамі, якія, як толькі цягнік рушыў, паадчынялі вокны і, высунуўшы зь іх безьліч сіне-жоўтых сьцягоў, пачалі сьпяваць стралецкія песьні. Але ты, Хомскі, ім ня роўня, ты едзеш у купэйным вагоне й ты ня ўпэўнены, ці сапраўды цябе нехта чакае ў Чартопалі, дзе старому прайдзісьвету Мацапуры (бо хто, як ня ён, даў гэтую тэлеграму з подпісам “АРГКАМІТЭТ”?) захацелася яшчэ раз пацешыць грамадзтва непрадбачальным дзействам.
    Першыя горы ня надта высокія, да таго ж абсаджаныя буравымі, бязьлесыя, на малюсенькіх станцыйках прадаюць хатняе віно, хлопцы ў вышыванках і вараных джынсах падсядаюць у агульныя вагоны й адразу разгортваюць сьцягі, прыхопленыя з сабою ў дарогу, так што робіцца зразумелым: яны таксама да Чартопаля. Усе да Чартопаля. Дзяўчаты пераважна непрыгожыя, але маладыя, і гэтага дастаткова, Хомскі. Ты доўга разглядаеш адну зь іх. Яна чамусьці не сядае ў цягнік, застаецца на пэроне, а цягнік вось-вось рушыць, і што яна рабіцьме, калі ня трапіць на сьвята Уваскрасаючага Духу, чорт забірай, і што тады будзе? Хомскі, покуль ня позна, клікні яе, каб сядала, і ты клікаеш, Хомскі. Дзяўчына ўсьміхаецца, яна мае зашмат залатых зубоў, і ты раптам разумееш, што найбольш табе спадабаліся ў ёй яе джынсы, а таму ня вельмі шкадуеш, калі цягнік рухаецца, а залатазубая Маруся са сваёй усьмешкай так і застаецца на пэроне.
    У купэ разам з табою, Хомскі, экстравагантная сям’я расейцаў ці, можа, нейкіх габрэяў, такія сабе рамантыкі, што наважыліся адпачыць на жудасных карпацкіх турбазах, дзе калідоры пахнуць карболкаю, а мінэральная вада нафтаю, але нічога, хай едуць шукаць у гарах свой эдэльвэйс, яму недзе так шэсьцьдзесят тры, ёй, на вока, ня больш за трыццаць, таму ўчора, сеўшы ў цягнік, ты вырашыў, што гэта бацька з дачкой, і спрабаваў пафліртаваць, але стары досыць нахабна адшыў цябе, і тады ты ўжо проста з упёртасьці й прынцыповасьці падсачыў яе ў канцы вагону, заштурхнуў у прыбіральню і, замкнуўшыся зь сярэдзіны, пачаў абцалоўваць, яна, які ні дзіўна, адказвала, а ты ўсё налягаў на яе, прыпершы яе клубы да мыйніцы, Хомскі. Табе нават падумалася, а ці ня трахнуць яе вось тут, за нейкія дзьветры хвіліны, але цягнік спыніўся, вас яе й цябе добра скаланула, ты страціў раўнавагу, і, пакуль падымаўся з унітазу, яна вышмыгнула з прыбіральні. Больш вы не прамовілі адно аднаму ані слова.
    Чацьвертае месца ў купэ пасьля Львова вольнае там сышоў падпалкоўнік у адстаўцы, які да Чартопаля не зьбіраўся і слава Богу. Пасьля яго на століку засталася “Праўда” й “Красная звезда”, учора ён прапаноўваў усім пагуляць у дурня два на два, але ты, Хомскі, пайшоў у вагон-рэстаран, дзе замовіў абед і разглядаў з акна панурую расейскую раўніну.
    А тут у нас амаль лета, Хомскі, вішнёвая квецень асыпаецца на маладыя травы, горы ўсё вышэйшыя, зь лясоў пахне лісьцем і крынічнаю вадой, равуць алені, куюць зязюлі, і ў летняй рэзыдэнцыі Яго Прывялебнасьці сканчаюцца апошнія падрыхтаваньні да сэзону вялікага паляваньня:
    падлога выглянцаваная, дываны й габэлены выцярушаныя, люстры й рокны памытыя, закусь і выпіўка прывезеныя аж зь Вены, а на вежу ўзьняты фамільны сьцяг. Хутка, ужо хутка зьедуцца шаноўныя госьці ў адкрытых аўто, і паляўнічы аркестар сустрэне іх трубамі ды тамбурынамі, Хомскі.
    Да Чартопаля застаецца яшчэ адна гадзіна дарогі, уласна, цягнік ужо мусіў бы туды прыбыць, але ён спазьняецца, бо цяпер усе цягнікі спазьняюцца, варта было толькі кінуць лёзунг паскарэньня, як усё на сьвеце пачало спазьняцца. Але ты задумваесься, ці прыедуць усе іншыя, як будзе выглядаць Мартафляк з барадою ці без, і ці дапісаў ён свой раман у вершах, і ці зноў ён прытарабаніць з сабою тую сэкс-бомбачку, сваю жонку, зрэшты, часам яна павінна заставацца зь дзецьмі, і Мартафляк у такіх выпадках зрываецца з катушак, то бок шалёна напіваецца. Відавочна, ніякага Уваскрэшаньня Духу проста не адбудзецца, калі не прыедзе Мартафляк. А калі будзе ён, то бясспрэчна, будуць і Нямірыч, і Грыць, і толькі тады можна нешта ўваскрасіць, чорт пабірай.
    Ты яшчэ ніколі ў жыцьці ня быў у Чартопалі, Хомскі, і нават неяк мусіў выслухаць гнеўную натацыю з вуснаў адной паэткі-патрыёткі пра тое, што Чартопаль наша духоўная Мэка, і не пабываць у ім немагчыма, калі ты сапраўды любіш свой родны край, пане Хомскі, так яна казала цягам недзе гадзіны, у клюбе ўкраінскага таварыства, падсеўшы да цябе на суседні зэдлік, адное й тое ж цягам гадзіны, зь некаторымі нясутнаснымі варыяцыямі, нахіляючыся вельмі блізка да твайго твару, каб ты яе добра пачуў, але ты чуў толькі дрэнны пах ад яе, тады й пакляўся самому сабе, што ніколі не паедзеш у той Чартопаль, але вось едзеш, едзеш, Хомскі, пакінуўшы на волю лёсу
    інстытут і Расею, і Жэню з абортам, едзеш на два дні за тысячу кілямэтраў, бо цябе паклікала тэлеграма ад Мацапуры геніяльнага пастаноўшчыка ўсіх эпохаў і народаў.
    Толькі б не апынуцца там самотным і нікому не патрэбным, молісься ты ў думках, ды той жа АРГКАМІТЭТ павінен аплаціць дарогу туды й назад і перабываньне ў гатэлі, а калі не, дык давядзецца пазычаць у Мацапуры яшчэ тры сотні, Хомскі, бо нішто цябе так не раздражняе, як неабходнасьць піць за чужы кошт, такі ўжо ты ад прыроды, толькі за ўласныя і ўсё тут, размова кароткая, не люблю быць камусьці абавязаны, курва маць. У думках калькулюеш свае леташнія крэдыты набіраецца недзе так да тысячы, але гэта пустое, бо ты ўжо сканчаеш гэтую аповесьць у навэлях і ў выдавецкім пляне маеш гарантаваную пазыцыю на дзевяноста другі год, а таму наперад, Хомскі, жыцьцё цудоўнае, перапоўненыя агульныя вагоны заліхвацкі сьпяваюць “раз, два, раз, два, раз, два, тры”, эта ж настаяшчый фа шызм, кажа муж тваёй учорашняй каханкі, але яна ня ведае, што адказаць, і, здаецца, яны пачынаюць ужо шкадаваць пра гэтае падарожжа, на чорта было ехаць у гэты бярлог бандытызму, калі ў бюро ім прапаноўвалі значна больш ціка выя й бясьпечныя пуцёўкі, скажам, у Нагорны Карабах ці ў Фэргану.
    Бліжэй да Чартопаля горы паніжаюцца, робяцца лагаднейшымі, за вокнамі праплываюць старэнькія пансыянаты з сэцэсійнымі вежачкамі й гіпсавымі піянэрамі, каралеўства мінэральнай вады ды вільготных прасьцінаў у халодных пако ях, на кожным прыпынку цягнік аблягаюць но выя натоўпы паломнікаў да Чартопаля з гітарамі й заплечнікамі, трапляюцца й паніклыя бабусі ды
    дзядусі, бо ім паведамілі, што на сьвята прыбудзе біскуп нават цэлых два біскупы: адзін са Львова, другі з Канады, і яны будуць бласлаўляць усіх, хто жадае, а таксама пасьвецяць у Чартопалі драўляную царкву Уваскрэшаньня, помнік XVIII стагодзьдзя, у якой яшчэ да нядаўніх часоў захоўваліся папяровыя мяшкі зь мінэральнымі ўгнаеньнямі, Хомскі.
    Ну што ж, вось і Рэчка з волатаўскімі плоскімі камянямі на берагох, пошумам водаў і дзікім часныком на стромах, цяпер гэты чыгуначны мост, a всё-такі красівые места, кажа твой сусед сваёй вернай жоначцы, так, стары маскалю, жыцьцё прыўкраснае, мы ўяжджаем у Чартопаль, нашу духоўную Мэку, прашу ўсіх узьняцца, трэба спраўдзіць, ці не забыўся чаго, пасьпець падміргнуць на разьвітаньне туалетнай каханцы і яшчэ раз агледзець сябе ў люстры.
    Менавіта так, Хомскі, доўгі й шырокі шэры плашч, тыднёвая шчэць на падбародзьдзі (брадвэйскі стыль), валасы на патыліцы сабраныя ў хвосьцік, цёмныя акуляры ўзору шэсьцьдзесят пятага году, капялюш, менавіта так, вандроўнік, рок-зорка, паэт і музыка Хомскі, ці проста Хама, вясёлы сучын сын уласнаю пэрсонаю ашчасьліўлівае правінцыйны Чартопаль сваім візытам.
    3 тамбурнага акна ты глядзіш, як праплываюць станцыйныя пабудовы, вакзал па ўсіх прыкметах яшчэ аўстрыяцкі, упрыгожаны сьцягамі й харугвамі, пэрон акупавалі прыбылыя на сьвята жлукцяць нешта проста з пляшак, не выскоквай да поўнага спыненьня цягніку, Хомскі, дзе Мартафляк, дзе Грыць, дзе Нямірыч толькі незнаёмыя пысы, трапляюцца прыгожанькія дзяўчаткі (і хлопчыкі), ты ступаеш на пэрон, трохі разгублены, хаця й самаўпэўнены, як індыйскі
    гуру, _ Дзе Мацапура, шляк бы яго трафіў, на якога д’ябла я сюды прыперся, гэтае сьвята не для мяне, вунь як шчабечуць паненкі на каленях у панічоў, а ты, стары казьліна, тут непатрэбны, зьбірайся адсюль, ты, імбіцыле няшчасны, і ў гэтае крытычнае мгненьне ты бачыш усьмешлівага ружавашчокага бляндына “кроў з малаком” у афіцыйным касьцюме, з папяровай візытоўкаю “АРГКАМІТЭТ” на грудзёх, які трымае ў правай руцэ высока ўзьнятую таблічку з надпісам: “Мг. Khomsky, Leningrad”, і табе адлягае ад сэрца цябе сустракаюць, ты ім патрэбны, Хомскі.