• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уводзіны ў геаграфію  Юрый Андруховіч

    Уводзіны ў геаграфію

    Юрый Андруховіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 438с.
    Мінск 2006
    88.94 МБ
    Грыцю, досыць! уладна загадаў Мартафляк. Ён някепскі хлопец, нават калі кадэбіст.
    Гэтая фраза нечакана супакоіла Штундэру. Тым часам Хама, які рабіў уражаньне найцьверазейшага сярод прысутных, інтымна пацікавіўся ў Білынкевіча:
    Ты мог бы пазычыць да заўтра дзьве сотні?
    Мог бы. А што?
    Ну, тады разьлічыся з Бодзем, а я табе заўтра вярну!
    Што ты, Арэсьцік, ня трэба нічога вяртаць, замахаў рукамі Білынкевіч.
    Я за чужы кошт не п’янчу, адрубіў Хомскі. Якая гадзгна, таварыства? голасна зьвярнуўся ён да ўсіх.
    Праз паўгадзіны пачынаецца, адказала яму Марта.
    Так. Слухай сюды, Білынкевіч, Хомскі казаў адрывіста, як камандзір падводнай лодкі. Ідзеш да Бодзі, разьлічваесься, але з тым, каб кожнаму яшчэ па каве й па пяцьдзясят каньяку. Прыходзіш і дакладаеш мне агульны рахунак. Пайшоў!
    Білынкевіч паляцеў як тарпеда. Яму было радасна, што зь ім ізноў размаўляюць па-чалавечы.
    Цяпер я прашу ўвагі, як мог урачыста сказаў Грыць. Зараз я чытаю свой апошні верш. Гэта мой найлепшы верш. Пра аднаго чалавека. Ён досыць доўгі. Я прашу ўсіх слухаць і не пера-
    біваць. Гэта зусім новы верш. У ім я ўсё сказаў, вы пачуеце. Гэта мой перадапошні верш.
    Перадапошні ці апошні? запытаў Хама.
    Апошні ня лічыцца. Гэты перадапошні. Я прасіў не перабіваць.
    Усе слухалі. Мартафляк хацеў запаліць, паднесшы агонь да фільтру, але Марта ў час пабачыла.
    Зараз я згадаю. Зараз. Там калясальны першы радок.
    I толькі? спытаў Хама.
    He п... Зараз я згадаю. Гэта вэрлібр.
    Усе слухалі, але выразы на тварах мелі ўжо трохі знуджаныя.
    -	Я напісаў яго заўчора. Той, які напісаў учора, ня лічыцца.
    -	Ты напісаў яго заўчора? спытаў Хама. Дык прачытаеш нам яго празь дзевяць гадоў. Сэнэка радзіў на дзевяць год хаваць напісанае ў шуфляду.
    Гаўно ты і твой Сэнэка. Дзе мой рукапіс? раптам устурбаваўся Грыць. А, я прадаў яго за дзесяць даляраў, ясна. Але зараз згадаю. Ён зусім сьвежы ў маёй памяці. Гэта верш пра адно сяло.
    -	Ці пра аднаго чалавека? ізноў нарваўся Хама.
    -	Ты нічога не разумееш. Ты ня ведаў гэтага чалавека. Я яго ведаў. Гэты верш прысьвечаны яго памяці. Хвілінку. Чытаю.
    I ён пачаў, закрыўшы пры гэтым вочы:
    Трава, гэтая зялёная дзяўчынка на рудым схіле, йітогод яна інакшая, у ёй прасьлізгваюць вужы,
    у ёй маленькія аконцы з падземнай хаты Бога, які глядзіць зьнізу толькі празь вільготныя сьцябліны...
    He, там ня так. Зараз я згадаю. Ага,
    ...які глядзіць зьнізу толькі празь зялёныя сьцябліны...
    He, толькі празь вільготныя сьцябліны...
    У гэты час ізноў наляцеў Бодзя з каваю й апошнім каньяком. Білынкевіч шапнуў на вуха Хомскаму:
    Сто восемдзесят тры рублі, сорак пяць капеек.
    Запішы іх сабе на чале, каб я hq забыўся, парадзіў Хама,Усё! He згадаю! прызнаўся Грыць. Ня буду чытаць! Усё адно ты не зразумееш, хлопча, і ён папляскаў Білынкевіча па шчацэ.
    Кава пахла нядрэнна. Каньяк таксама. Вы засьпяшаліся, бо ўжо адчулі, як за вокнамі пачынае кіпець плошча. Большасьць наведнікаў пакідала рэстаран. Білынкевіч падскочыў з сваім каньяком і раптам закукарэкаў:
    Панове, я прашу выпіць за бацьку нашага Сьцяпана!
    Я ж вам казаў, заўважыў Грыць, але выпіў. Як і ўсе іншыя.
    Росьціку, прывязеш мне з Амэрыкі трохі кніжак, добра? напрасіўся Білынкевіч ужо каля шатні, калі яны забіралі свае манаткі.
    Добра, стары, я прывязу табе што-небудзь цікавае, паабяцаў Мартафляк. Скажам, кнігу рэкордаў Гінэса.
    Ды не! Я не пра такія кніжкі... Я табе потым скажу, добра?
    Ён не адчапіўся нават тады, калі яны выпаўзьлі нарэшце на плошчу, перапоўненую людам, голасную, асьветленую рознакаляровымі пражэктарамі, кандэлябрамі ды паходнямі. Пачыналася нешта неймавернае.
    I тады, калі на чартопальскай ратушы прабіла дванаццаць, усё пачалося. 3 боку колішняй вуліцы Сакрамэнтак вырушыла грандыёзная маскарадная працэсія на чале зь некалькімі функцыянэрамі з аргкамітэтаўскімі павязкамі й мэгафонамі ў руках. Выйшаўшы проста на рынак, працэсія рассыпалася на некалькі плыняў, і вось ужо яны ідуць паўз вас, біючы ў барабаны й тамбурыны, трубячы ў трубы й ражкі, граючы на арфах і гусьлях, на струнах ды флейтах, на цымбалах звонкіх ды на цымбалах гучных, іх цэлае мора у масках і з размаляванымі фізіямі, іх безьліч!
    Гэта былі Анёлы Божыя, Цыганы, Маўры, Казакі, Мядзьведзі, Бурсакі, Бурлакі, Чэрці, Ведзьмы, Русалкі, Прарокі, Айцы Базыляны ў чорным, Жыды, Уланы, Легіянэры, Пастушкі, Ягняты, Калекі, Вар’яты, Туркі, Індусы, На-Колах-Турусы, Стральцы зь Сечы, Валацугі, Кабзары, Мэталісты, Самураі, Краснабаі, Разьдзяўбаі, Алейнікі, Мамелюкі, Янычары, Манкурты, Вэтэраны, Аўганцы, Шматдзетныя Сем’і, Сарацыны, Габрэі, Нэгры, Патрыцыі ў тогах, Пісары, Брахманы, Брахуны з высалапленымі языкамі, Дэбілы, Казакі-Зарапожцы, Пяхотнікі, Музыкі, Магамэтане, Пігмэі, Юдэі, Блудніцы, Гуцулы, Траянцы, Сарматы, Этрускі, Гіпі, Сьляпцы, Бітнікі, Трэмбітнікі, Сьвятыя з кардоннымі німбамі, Гетманы, Манахі, Панкі, Кляшары, Трубадуры, Трубачысты, Рохлі, Рэзьнікі, Гарэзьнікі, Юрысты, Хапугі, П’янюгі, Лекары, Абібокі, Арабы, Кацапы, Касынэры, Айцы Дамініканы ў белым, Героі, Піважэры, Мачыморды, Салаеды, Галадранцы, Дубаломы, Казалупы, Недарэкі, Брудэркі, Баядэркі, Мэнэстрэлі, Прасталыткі а ўсіх іншых пералічыць проста немагчыма, бо былі там яшчэ Гномы, Гарылы, Гэнэралы, Галіяфы, Павіяны, Паўлікіяны, Данайцы,
    Нанайцы, Асырыйцы, Арнаўты, Арганаўты, Галернікі, Лернікі, Пернікі, Шынкары, Македонцы, Бровары, Анахарэты, Пупарэзкі, Торбахваты, Украінцы, Лесьбіяны, Путаны, Арангутаны, Коньнікі, Апалонікі, Грудныя Жабы, Чорныя Коткі, Нетапыры, Вупыры, Альхімікі, Шлёндры, Татары, Бубабісты...
    Лямант і грукат яны ўчынілі неймаверны, хапаючы ўсіх за рукі, кусаючы, цалуючы, зацягваючы ў сваю плыню ўсіх, хто ня супраць. Над іх галовамі лунаюць усялякія абсурдныя сьцягі зялёна-фіялетавыя, ружова-белыя (у пасачкі), чорна-белыя (у шахматную кратачку), чырвона-лазурныя і яшчэ некаторыя.
    Вы рухаецеся трохі збоку ад іх, але так, каб не згубіцца, да таго ж Білынкевіч вісьне на сьпіне ў Мартафляка, якому й безь яго ступаць нялёгка.
    Тым часам з намётаў павыносілі купы ўсялякага дабра усё яно бліскае й брынькае, а на памостах зьяўляюцца ўсялякія дурасьветы, якія ўмеюць рабіць выгляд, быццам яны пажыраюць агонь ці глытаюць нажы, іншыя стаяць на галовах, ёсьць і такія, што чытаюць нейкія бязглузьдзіцы пра ўсё на сьвеце, іншыя зноў граюць у карты ці каўтаюць гарэлку, апроч таго, нехта танчыць перад помнікам першым камсамольцам, бо на яго павесілі шыльдачку “Тут танчаць”.
    На адным з памостаў паказваюць пантаміму, дзе ўсё палягае на жангляваньні кілбаскамі, якія могуць быць насамрэч чым заўгодна. На іншым конкурс анэкдотаў, і нахабнаваты дзядзька, заблізка нахіляючыся да мікрафона, апавядае, як ажаніўся малады хлопец і што з гэтага выйшла.
    Ахамяніцеся! крычыць сівагаловы прарок зь іншага памосту. Наступае вырашальная хвіліна! Ці ведаеце вы лічбу 666?
    Ведаем! крычаць яму з натоўпу.
    А вы ведаеце, што гэта лічба зьвера, то бок чалавечая лічба?
    Ведаем!
    А сколькі будзе тройчы па 666?
    Ня ведаем!
    А я вам скажу. Тройчы па 666 будзе 1998!
    Аёй! I што будзе?
    1998 год апошні! Рыхтуйцеся кожны як можа, бо ўсе вы блудадзеі й ліхадзеі, таму павінныя адказаць за ўсё, іначай кажучы, на Страшным Судзе ўсім у сраку будзе, бо на вякі загразьнеце ў кіпячай смале й будзеце толькі сьмярдзець ды пакутаваць!
    Яму апладуюць, тым больш, што ён на нейкі момант узьлятае над памостам, вольна ўшыркі раскінуўшы рукі, быццам крылы, але ў гэтую хвіліну зь яго падаюць штаны, і на голым задзе ўсе чытаюць вялікія лічбы 19 98. Сьпераду ў яго нічога няма. Гэта дзіўна, але цалкам магчыма, што выкарыстаны нейкі аптычны падман. Яны на ўсё здольныя, гэтыя шарлатаны.
    Дабрадзей у старэнькім капелюшы і галоўнае з такімі доўгімі вусамі, што іх варта запраўляць за вушы, расклаўшы нейкія прычындалы проста на брукаванцы, досыць голасна камэнтуе свае дасягненьні.
    Уважаемыя людзі! Мною вынайдзена множаства інцярэсных прадметаў, а таксама зёлкі й цалебныя травы! У раньняй юнасьці са мною размаўляў дух маладога Ламаносава, у рэзультаце чаго я такі да стаю перад вамі, такі харошы й нелукавы. Хто жалае пазнакоміцца бліжа, той можа. Хто не жалае, той хай уходзіць хутшэй, бо я такі, што й футс-гэндс паламаць магу ні за пару грашэй! I ня нада тут сваім рылам таргаваць, мес-
    ца занімаць. Вон ёсьць нармальныя людзі, кожны мне другам будзе. Бо я такі, што да, то да, любіця маю задніцу, гаспада! Цяпер па парадку аб маіх аўтарскіх праектах, аб маіх цудатворных, бляха, рэцэптах. Парашок для вызываньня рвот, паносаў, крывацячэньняў, мучэньняў і запамарокі, то бок на сурокі. Інгрэдыентс: чорнае кофа, водка “Сталічная”, конскі пот, хрыбет яшчаркі-саламандры кручаны, дышаль у рот, сьцякло таўчонае, яд зьмяіны, вуксус (ці вам воцат люб?) плюс чалавечага мяса нямножка, ледзь на адзін зуб! Ідэальнае срэдзтва для любові ўпатрабляць, блядзь. Іспользуют разьведкі ўсіх западных стран, толькі ў нас не іспользует дурань Іван! А вы адсюль топайце, як не інцярэсна, зэр шлехт, ту бед, бо ненарокам магу разьбіць чэрап, альбо, цум байшпіль, паламаць хрыбет.
    Гэта Стасік, актор з Мацапурынага тэатру, тлумачыць усім Нямірыч, каб яны часам не падумалі, што гэта сапраўды нейкі шызануты з сваім таварам.
    У мяне ўражаньне, што ўсе прысутныя на гэтай плошчы акторы Мацапурынага тэатру, абагульняе Мартафляк, страсаючы зь сябе напаўзаснулага Білынкевіча, які пры гэтым прабулькаў нешта накшталт “слава героям”.
    Што рабіць з гэтым кулём? спытаў Мартафляк, указваючы на ляжачага камсамольца.
    Кінуць вунь у тую бочку з голымі дзяўчатамі хай працьверазее, прапануе Грыць.
    Па-другое, ён можа захлынуцца, а па-першае, дзе ты бачыш бочку з голымі дзяўчатамі?
    Ён мусіць пасяліць нас у гатэлі “Сінягора”, нагадвае ўсім Марта. А безь яго нас могуць не пасяліць.
    Ну, дык цягні яго на сабе! выбухае Map-
    тафляк. А зь мяне досыць. Я выканаў свой хрысьціянскі абавязак.
    Я прапаную прымасьціць яго дзе-небудзь на краі гэтага помніка, і хай сабе сьпіць, а мы яшчэ гадзінку-другую паблукаем, пасьля прыйдзем на гэтае самае месца, абудзім яго й пойдзем у гатэль, агучвае сваю канцэпцыю Нямірыч.
    Ідэя ўвогуле добрая, кажа Грыць, але прасьцей не цягнуць яго аж да помніка, а схаваць недзе тут, ну, скажам, у багажніку вунь таго аўтамабіля. Дарэчы, ён мне вельмі кагосьці нагадвае...