Уводзіны ў геаграфію
Юрый Андруховіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 438с.
Мінск 2006
Ён яшчэ потым вячэраў у рэстаране “На Рынку”, тут, поруч з піўбарам... Замовіў сабе шніцэль па-гуцульску... I зьеў яго...
To бок, калі я правільна цябе зразумеў, ты лічыш, што гэта быў ня дух, а цалкам зямны чалавек зь мяса й лімфы? удакладніў Нямірыч.
Ну так.
А можа, ты пераблытаў яго зь нейкім іншым вялікім паэтам?
Ды як я мог зблытаць, калі сам замаўляў для яго месца ў гатэлі!..
Тады гэта нейкі іншы Нагнібяда, таксама паэт, выказаў дапушчэньне Грыць.
Дакладна! узрадаваўся Білынкевіч. Так яно, пэўна, і ёсьць.
I тут жа ён паставіў новае важнае для сябе пытаньне:
А ці праўда, што пісьменьніка Касьцючэнку ў Кіеве зьбіла легкавая машына, чорная “Волга”, і ён цяпер у рэанімацыі?
Марта нешта шапнула на вуха мужу.
Ідзі сама, адказаў той уголас.
Ну яшчэ чаго! абурылася Марта. Там гэтыя п’яныя морды...
- He зьядуць цябе, хмура выціснуў зь сябе Мартафляк.
- Марта, можа, хоць тут я замяню табе мужа, сьцяміў Хомскі й падаў ёй руку.
- Парасё, кінула Марта над галавой непарушнага Мартафляка й пайшла сьледам за Хомскім.
Праз два крокі яны патанулі ў цыгарэтным дыме й густой гамане піўнухі.
- Гэта няпраўда, што Касьцючэнку зьбіла машына, працягнуў сэанс адказаў Нямірыч. He далей як учора ўдзень мы зь ім пілі каву ў “Энэі”.
- Вы асабіста знаёмыя зь пісьменьнікам Касьцючэнкам? аж зазьзяў Білынкевіч.
- Я некалькі разоў датарабаньваў яго п’янога
дадому на таксі, вось і ўсё знаёмства, пазяхнуў Нямірыч.
Як цікава! А Пятрэнка ўжо вярнуўся з Канады, куды езьдзіў з дэлегацыяй ад таварыства “Ўкраіна”?
- Слухай, малы, ты столькі ўсяго ведаеш, што мімаволі вынікае думка... мружачы вочы, пачаў Грыць.
Што забіваць пара, так? шчасьліва засьмяяўся Білынкевіч і паставіў новае пытаньне: A вам даводзілася бачыць публіцыста Віталя Кароціча? Як ён там?
- Някепска, адказаў Нямірыч.
- А ці хутка выйдзе ў сьвет апошняя кніжка трылёгіі Сямёна Каўтуна?
- Няхутка, адказаў Нямірыч.
А я так чакаю трэцюю кніжку яго трылёгіі...
- Усе мы чакаем.
- А вы былі на пахаваньні паэта Пятра Гаркавага?
- Ня быў.
- I як прайшло пахаваньне?
- Прыстойна.
- А праўда, што там выступаў сам Задарожны?
Госпадзе, якія пысы, добра, што хоць Хама ідзе поруч, бо так бы й накінуліся, рукастыя, няголеныя, задымленыя, усе як ілюстрацыі зь Лямброза, так і лезуць, мацюкаюцца, крычаць, не піўнуха, а пекла нейкае, канец сьвету, і дзе, на чорта, той сартыр, куды яны яго заперлі, а я таксама дурная, мне ж нельга столькі піва, Хама нешта апавядае, ён сёньня такі цікавы, галянтны, вось, прыехалі на сьвята, называецца, сядзім у гэтым сьмярдзючым гадзюшніку і так усё на сьвеце праседзім, так ня варта было ехаць, ну
нарэшце, оп-па, так я й ведала, на што яшчэ можна было спадзявацца, жах дый годзе, даўно такога ня бачыла, Божа, што на сьценах панавыдрапвана, хаця б Хама пачакаў перад дзьвярыма, але ж, напэўна, ня пойдзе нікуды, яшчэ й дзьверы не зачыняюцца зь сярэдзіны, толькі б не запэцкацца ў чым-небудзь, дзякуў Богу, хоць “маланка” на гэты раз не заела, а Мартафляк, здаецца, ужо паплыў, яму нават піва нельга, столькі алькаголю ў крыві, хоча сябе такім вольным казаком паказаць: “ідзі сама”, гэта толькі перад таварышамі так, а сам-насам кажа: “я б ня жыў безь цябе, сонейка”, ну вось, цяпер лягчэй, ледзь ня лопнула, ты глядзі, нават трызуб нейкая бяда на сьцяне выдрапала, адраджаем сымболіку, уваскрашаем Дух, ага, дулю з макам, ня можа не заесьці, цяпер яшчэ пакутуй у гэтай дзірцы з “маланкаю”, ну, нарэшце, цёплай вады, ясная рэч, няма, але на нейкае дзіва кавалак мыла знайшлі выпіэйшая кляса! толькі ў Чартопалі, чэрці б яго разарвалі, расчырванелася, проста жах, больш піць ня буду, дзе там мой кавалер, вось і я, Хомачка, “парадак”, як высакародна з твайго боку “на маім месцы так зрабіў бы кожны”, ізноў гэтыя гарылы, трымайся, Хама, зараз я усіх паклічу, абышлося, ідзем далей, дзе, чорт пабірай, той столік, нічога не відаць, вунь ужо Мартафлякава патыліца, з галавою занурыўся ў куфаль, п’янюка, няшчасьце, бацька маіх дзяцей...
А праўда, што так выступаў сам Задарожны? спытаў Білынкевіч.
Ты ўсё яшчэ назаляеш сваімі пытаньнямі, анёле мой? ускудлаціў ягоны белы чуб новападселы Хама. Спынеся, бо скажу Мацапуры, каб выгнаў цябе з АРГКАМІТЭТУ.
Чаму? спалохаўся Білынкевіч.
He чаму, а за што?
За што?
За п’янства й распусту.
Білынкевіч з палёгкаю засьмяяўся, напэўна, і сапраўды напужаўся, што могуць выгнаць.
Слухай, што ты казаў пра рэстаран па суседзтву? цьвёрда спытаў Мартафляк.
Так, тут побач ёсьць рэстаран “На Рынку”...
I мы маглі б у ім павячэраць?
Так, але... лепш было б спачатку пасяліцца ў гатэлі... я за вас адказваю...
He трындзі! Мы павінны павячэраць. А тады ўжо ў гатэль.
Таварыства горача падтрымала Мартафляка як сапраўднага лідэра свайго пакаленьня, толькі Мартуся трохі занепакоена пакруцілася, але зразумела, што выйсьця няма.
Ну, тады хадзем, згадзіўся Білынкевіч і, сунуўшы ў кішэню пралятаючаму афіцыянту дзясятку, павёў усіх, але ў супрацьлеглы ад спадзяванага бок.
Куды мы ідзем? засумняваўся Мартафляк.
Тут ёсьць службовы ход. Проста зь піўбару да рэстарану праз сутарэньне. Бодзю, адамкні чорныя дзьверы! гукнуў ён у бок барнай стойкі.
Чорныя дзьверы, паўтарыў Мартафляк. Добрая назва для зборніка, га?
Чорныя масіўныя дзьверы былі запабегліва адчыненыя, і сябры зьніклі ў падземным ходзе, тускла асьветленым рэдка пасаджанымі электрычнымі лямпачкамі.
Выяўляецца, пад кожным горадам ёсьць яшчэ адзін горад з сваімі вуліцамі й плошчамі, з сваімі звычаямі й таямніцамі, зрэшты, я даўно здагад-
ваўся пра тое, але ня меў нагоды пераканацца, штопраўда, я й не шукаў такой нагоды, бо навошта пераконвацца ў тым, у чым ты й так упэўнены, вось жа, цяпер мы ідзем сярэднявеччам, паверхам ніжэй дахрысьціянскія часы, пасьля маманты, пасьля, здаецца, мэзазой і так далей, сыходжаньне ўніз ня мае канца, быццам мой раман у вершах, я спускаюся ўсё ніжэй, але дно ўцякае, так я ніколі не дапішу таго раману, але чорт зь ім, галоўнае, што мы на сьвяце і я шалёна рады бачыць вас, цудоўныя хлапчыны, мае браты цябе, Хомскі, што ўмееш выцягнуць паэзію нават з лайна, і цябе, Грыцю, народжаны ў Карагандзе, што носіш на чале чорную пасму валасоў, быццам вечную жалобу, і цябе-, Юрко Нямірыч, што паміраеш кожнага дня ў гэтым дурнаватым сьвеце, а ўсе думаюць, што ты толькі выдурняесься, вы слаўныя, вялікія хлопцы, я аддам усё золата зямное за адзін-адзіны радок каго-колечы з вас, за гэтае шчасьце брысьці з вамі амаль навобмацак праз золкае сярэднявечча з адной кнайпы ў іншую ў суправаджэньні гэтага ветлага юнака, забыўся, як яго зваць, але вельмі выхаваны, шчанюк, вось жа, мы ідзем, каб вырынуць на сьвет, мы ідзем на музыку, як на пах гарэлкі, і добра вып’ем за тое, што мы ёсьць, хлопцы, слава вам, што вы ёсьць, будзьма!
Чорныя дзьверы выявіліся двухстворкавымі і вось ужо ўся кампанійка апынулася ў самым сэрцы, сьвятая сьвятых рэстарану, на фантастычнай кухні зь яе несамавітым шкварчэньнем і булькатаньнем, з распаленымі патэльнямі й пяючымі рыбамі, з вар’яцкім лямантам птахарэзкі, з плянтацыямі салатаў, алеяў, ружовых ды брунатных мясаў, з полчышчамі шніцаляў, вырачаных на згу-
бу, сырых, напаўгатовых і амаль гатовых, так што здавалася, уся нашая неабсяжная краіна цэлы год самазабыўна шчыравала, каб сёньня ўсё гэта зьявілася тут у чартопальскім рэстаране “на Рынку”, з гарамі недаедкаў і памыйнымі вёдрамі, з бруднымі талеркамі й засьліненымі келіхамі, зь незлічонымі афіцыянтамі, кухарамі й усялякімі іншымі тыпаМі, якіх тут у гэтую вечаровую гадзіну заўсёды круціцца да чорта, а Білынкевіч шыбуе наперадзе, як да сябе дамоў, і ўсе пачуваюцца ўпэўнена ды бясьпечна, вось жа варта толькі буркнуць пару словаў арангутану ў чорнай вопратцы і вас ужо вядуць да стала, гэта неймаверна, знайсьці вольны стол на Шэсьць Пэрсонаў у такі час, але гэта факт, Білынкевіч сваю справу ведае добра, ён нават пасьпявае здаць усе вашыя рэчы ў шатню, і вы лёгкія ды звольненыя сядаеце за стол, каб, як сказаў Мартафляк, павячэраць.
На вячэру вы замовілі гарэлку й найцудоўнейшы каньяк “Белы Бусьлік”, для Марты сухое вугорскае і ўсё такое іншае. Чарговы Бодзя a ўсе афіцыянты ў Чартопалі чамусьці адгукаліся на гэтае імя з выразам сарамлівага сфінкса на твары занатаваў сабе, акрамя таго, даўжэзны пералік ежы, якой вам захацелася. Цяпер можна спакойна агледзець публіку й запаліць (Юрко, ня жлобся!) “Галюаз”.
Публіка была пераважна ўжо ў стане нарастаючай эўфарыі. Гэта быў цалкам дасканалы зьвярынец. У такія хвіліны зараджаюцца сяброўства й каханьне гэта лёгка чыталася на расчырванелых фізыях прысутных. Палкія дыялёгі й нэрвовыя пацалункі, выбяганьне й вяртаньне, пераблытваньне месцаў і даяданьне шніцаляў з чужых талерак усё гэта, як і гашэньне недапал-
каў у салатах, дазваляла зрабіць выснову, што сьвята, да пачатку якога заставалася трохі болып за дзьве гадзіны, пройдзе пасьпяхова й нязмушана. Жанчыны ўжо дасягнулі той стадыі паводзінаў, калі прафэсійных куртызанак практычна немагчыма адрозьніць ад прыстойных гаспадыняў, а мужчыны стваралі зборны й шматлікі вобраз ці то малайцаватага бізнэсоўцы, ці то проста нейкага фэнамэнальнага сучынага сына.
Сябры, зь лёгкім хваляваньнем у голасе загаварыў Мартафляк, покуль прынясуць печанага зайца, я прашу кожнага з вас прачытаць па апошнім вершы. Вы ж нешта панапісалі апошнім часам?
Я напісаў сапраўдны травеньскі верш і, думаю, ён будзе дарэчы, абвясьціў Хомскі. Але спачатку вып’ем, бо я адчуваю страшэнную сухасьць у роце.
Зрабіўшы так, як ён прапанаваў, усе падрыхтаваліся слухаць. I пачулі наступнае:
Як дрэвы цьвітуць, калі прыйдзе пара высокае працы красы і дабра!
Як чуйна у зялёную крочу краіну, дзе сокам дажджоў цёпла пахне кара...
Нядрэнна, перабіў яго Мартафляк, але гэта не тваё, гэта Андруховіча...
Дарэчы, ён прыехаў сюды? нарэшце загаварыў Нямірыч.
Напэўна, не, адказаў Мартафляк. Я чуў, ён цяпер піша нейкую прозу.
Як цікава! нагадаў пра сябе Білынкевіч.
А хто такі, гэты прыемны з выгляду маладзён, што сядзіць тут, паміж намі? скасавурыўся на яго Штундэра.
Забыліся, ці што? жартаўліва зьбянтэжыўся Білынкевіч.
Дружа, запомні, калі ласка, адну вельмі істотную рэч, зьвярнуўся да яго Хомскі. Тут сядзяць людзі, якія ня бачыліся амаль тры месяцы. Зараз яны жадаюць дашчэнту набрацца, таму ты павінен ня ўмешвацца ў іхныя размовы, а паводзіць сябе так, быццам цябе тут няма.