• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уводзіны ў геаграфію  Юрый Андруховіч

    Уводзіны ў геаграфію

    Юрый Андруховіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 438с.
    Мінск 2006
    88.94 МБ
    Свайго часу цябе вучылі, што Рымская Імпэрыя загінула пад ударамі рабоў і калёнаў. Гэтая імпэрыя загіне пад ударамі п’янюгаў. Некалі яны ўсе выйдуць на Красную плошчу і, патрабуючы піва, рушаць на Крэмль. Па іх будуць страляць, але кулі будуць адскокваць ад іхных прасьпіртаваных непрабіўных грудзей. Яны зьмятуць усё.
    Асабліва жанчыны. Яны праўдзівая аздоба гэтага дабраславёнага месца. Яны ходзяць у расклёшаных нагавіцах узору семдзесят другога году (а можа, ужо ўзору наступнага году, дзевяноста другога?), з расшпіленымі “маланкамі”. Яны маюць напаўаблезлыя галовы. Яны ганарацца сваімі падбітасьцямі й прыпухласьцямі. Ад іх цягне памыйнаю ямай. Іхныя ногі, мабыць, касматыя, нібы ў царыцы Саўскай. Яны маркітуюцца нават з сабакамі, але маюць каханкаў і сярод прысутных. Калі ім своечасова не наліюць піва, дык яны разьнясуць гэты горад разам з Лубянкаю й яе казэматамі (то бок разьнясуць Унутраны горад, Горад у горадзе).
    Таму імпэрыі варта было своечасова паклапаціцца пра сваіх п’яніцаў. He ваяваць зь ветракамі лібэралізмаў ці нацыяналізмаў, не паляваць на ведзьму рэлігійнасьці ці на прывіда праваабароны, а адно паклапаціцца пра сваіх п’яніцаў. Каб яны заўсёды мелі чым заліцца. Каб яны любілі сваіх пачварных жанчын. Каб яны нараджалі такіх самых дзяцей. I ўсё.
    Але імпэрыя здрадзіла сваім п’яніцам. I выракла сябе на распад.
    Бо цяпер п’янчаць ва-банк, цяпер кожная пляшка здабываецца з рызыкаю й крывёю ды ў поце чала. Цяпер дзеля яе проста гінуць, да прыкладу, упаўшы з вышыні сёмага паверху.
    Вось так мы, адолеўшы шлях, і зазірнулі ў
    наша ваконца. А там, на мяшках дваццацікапейкавага срэбра, сядзіць, выяўляецца, досыць сэксуальная фурыя (гурыя?), з вачыма, поўнымі піва, і, як усе тандэтныя маскалькі, фарбаваная пад бляндынку. Паненка з пэрламутравымі валасамі. Арнольд, як заўсёды, робіць уражаньне. Пасьпявае нават пафліртаваць праз наша ваконца, хаця ў патыліцы б’е цяжкі невыносны перагар нападселых ззаду герояў суботняга дня.
    -	Мілая дзевачка, падкрэсьлівае Арнольд, адыходзячы ўбок.
    -	Ты манэты падлічыў? не дае веры Ройтман.
    -	У яе, здаецца, не было нічога пад халацікам, адказвае Цэзар, аблізваючы вусны.
    Манэтаў у вас ажно шэсьцьдзесят. Кажуць, што ў аб’яднанай Нямеччыне савецкія людзі кідаюць іх у тэлефонныя аўтаматы замест дзесяціпфэнігавых. Калі гэта праўда, дык з такімі грашыма, як у вас, можна было б абзваніць увесь сьвет, разам з Макаа й Ганалулу. Але для гэтага трэба спачатку перасячы некалькі межаў і як-небудзь даперці, скажам, да Мюнхэна.
    Ройтман трымае ў руках талеркі з забітаю рыбай. Галіцын ваюе за месца пад аўтаматам. Вы з Арнольдам рушыце да яго з пустымі літровымі й адным трохлітровым слоікам у руках.
    Найперш трэба напаўняць толькі трохлітровы. Зь яго пасьля будуць піць усе, наліваючы сабе ў пустыя літровыя. Уласна, зь імі можна было б ня пхацца аж сюды, да аўтаматаў, але пакідаць без нагляду іх ня варта гэта сталася б фатальнаю, дылетанцкаю памылкай. Яны ўмомант бы зьніклі. Давялося б (зноўку ж за тры рублі) куп ляць пустыя ў аднаго з тутэйшых сыфілітыкаў.
    Аўтамат, няскнарліва праглынуўшы блізу пя-
    цідзесяці вашых манэтаў, напшыкаў урэшце спадзяваныя тры літры. Наступнага разу трэба мяняць куды больш, бо што такое тры літры піва, калі на вуліцы лупіць дождж, а вас ажно чацьвёра? Таму вы адразу ж займаеце новую чаргу да разьменнага акенка зь піўною сэкс-бомбай. Асьцярожна, каб ніякая падла не зачапіла локцем і не расплюхаць пад ногі такімі высілкамі здабытую жоўтую вадкасьць, нясе трохлітровы слоік Юра Галіцын. Іван Сяргеевіч Тургенеў з трохлітровым слоікам піва. Споўнены шляхетнасьці, годнасьці й раўнавагі сівеючы пісьменьнік.
    Яны любяць піць на сьвежым паветры, то бок там, пад плястыкавым дахам, пад шум дажджу й сьпеў п’яных афіцэраў. Табе застаецца адно падпарадкавацца, бо ты тут упершыню й наагул наймалодшы, ты побач зь імі смаркач, сынуля, салага, пацан, і яны дбайна ахоўваюць цябе ад магчымых небясьпекаў, якія тут падпільноўваюць.
    Тут, да прыкладу, нельга глядзець камусьці ў вочы. Нікога ня трэба разглядаць надта ўважліва, прычэпіста. Гэта прывядзе да выбуху, да лякальнага канфлікту. Трэба выпрацаваць у сябе павярхоўны блукаючы позірк, які ні на чым не спыняецца. Абыякавы нефіксаваны рухавы позірк.
    Так, Ота фон Ф. Перш як зрабіць першы глыток, перш як занурыцца ў невядомае зь непрадбачальным фіналам, перш як сысьці на прывіднае й спакусьлівае ўзбочча са сьцежкі праведніка, якую ты ледзь-ледзь намацаў у сьне, засяродзься й згадай, што ты плянаваў на сёньня.
    Я, здаецца, павінен быў сустрэцца з Кірылам. Нават маю недзе яго тэлефон. Гэта даволі важна. Гэта з нагоды выданьня ў Маскве прагрэсіўнай украінскай газэты. Вельмі добра. Па-другое, я мусіў трапіць у краму з фантастычным назовам “Дзіця-
    чы сьвет”. Я плянаваў купіць у ёй падарункі для дзяцей сваіх сяброў. А дзеці маіх сяброў гэта мае дзеці. Прыўкрасна. Па-трэцяе, я паспрабую не забыць пра адну з каханых мною жанчын. Калі яна ўчора вярнулася з рэспублік Сярэдняй Азіі, дык сёньня я меў бы кахацца зь ёю. Цудоўна.
    Вось жа, галоўнае, што ты ўсё памятаеш. Цяпер пі сваё піва й слухай, як шуміць дождж, як сьпяваюць п’яныя афіцэры, як Арнольд апавядае тэатральныя показкі, Ройтман габрэйскія показкі, а Галіцын турэмныя показкі, вельмі падобныя да рэчаіснасьці...
    Цябе, дружа, перамкнула недзе так паміж трэцім і чацьвертым слоікам, а можа, паміж пятым і шостым паходам да прыбіральні, а можа, толькі тады, як Юра Галіцын-Тургенеў рэзка выклаў на столік пляшку чагосьці чырвонага, крылата абвесьціўшы: “віно на піво это діво”. Дождж за межамі піўбару не сьціхаў, хаця набліжалася другая па поўдні і, паводле ўсіх прагнозаў дасьціпных сыноптыкаў, ужо даўно мусіла б выглянуць камуністычнае сонца.
    Гэта пастка, нарэшце зразумеў ты. Яны ўсе змушаныя піць піва. Але выйсьці адсюль ужо ня ўдасца нікому. Тут адбываецца нейкі апошні акт сусьветнай гісторыі. Прыхадняў робіцца ўсё больш. Нехта з афіцэраў, якія яшчэ да нядаўна трымалі ровень і так цудоўна сьпявалі, цяпер ужо заснуў. Затое прыходзяць фарысэі ды садукеі, азартныя гульцы, кніжнікі, забойцы й садаміты, культурысты, ліхвяры, карузьлікі, праваслаўныя, сьвятары ў парудзелых расах, цыркавыя камэдыянты, сласталюбцы, казахі, крышнаіты, рымскія легіянэры. Трэба пазваніць Кірылу.
    Вось нас тут цяпер чацьвёра, чамусьці гаворыць Арнольд. I кожны калісьці меў бабу...
    Нас чацьвёра, перапыняе яго Галіцын, і мы становім сабою мінімум чатыры нацыі. I што, нам горш п’ецца ад гэтага?
    Якія чатыры нацыі, чаму чатыры? нэрвуецца Ройтман.
    Ну, ты, Бора. Раз. Я русак. Два. Ён з Украіны. Тры. А Верабей чатыры.
    А Верабей хто? дапытваецца Бора.
    Якая твая нацыя, Верабей? патрабуе праўды Галіцын.
    Зараз я ўсё растлумачу, значэнна падымае ўгору ўказальны палец Цэзар.
    Я, сябрукі, пайду да тэлефона, кажаш ты станоўка.
    Толькі ні з кім не залупайся, папярэджвае нехта зь іх. Тут цяпер валам усякай шлое(...)ні. I дзе ты знойдзеш тэлефон, я таксама ня ведаю.
    Але ўсё гэта ты чуеш ужо сьпінаю. Недзе ж мусіць быць тэлефон! Інакш як яны выклікаюць міліцыю? Вось Паша Байструк, сахалінскі байкапісец, адлічаны на першым курсе за сыстэматычнае злоўжываньне чужымі ласьёнамі, менавіта адсюль патрапіў у раённую каталажку, дзе яго пратрымалі паўтары содні й дзе ён сьпяваў песьні з-за кратаў, а таксама выкрыкваў проста ў твары мянтоў: “Вы нас тут што, за забойцаў маеце?!” Прычым, як выявілася, падставаў для такога сарказму ён зусім ня меў, таму што тыя тры ціхія ветлыя хлопчыкі, што перабывалі за кратамі разам зь ім, Пашам, такі напраўду былі забойцамі: у тым самым піўбары, чвэрць гадзіны пасьля Пашынай адтуль дэпартацыі, яны зарэзалі нейкага выпадковага няўдачніка. Але Паша Байструк гэтага ня ведаў, ён палохаў чарговага старлея сваім чырвоным білетам Саюза пісьменьнікаў з ордэнам Леніна на вокладцы, а яшчэ выконваў для ўсіх
    прысутных песьню зь неспасьціжнымі вобразнымі алюзіямі ў тэксьце:
    Отец мой был прйродный пахарь,
    А я работал вмеспге с hum,
    На нас напалй злые людй,
    М мы осталйсь без конца...
    Дык вось, Паша быў добры хлопец, але недзе ж мусіць быць тэлефон, ці як? Ці яны выклікаюць міліцыю сьвістам? Ці, можа, па касьмічных каналах сувязі? У залі хтосьці кагосьці якраз мандачыць кулакамі па пысе, а ўсе іншыя зацікаўлена чакаюць разьвязкі. Так яму, так, дай яму яшчэ! I набілася ж іх да халеры! Немагчыма прадзерціся. Хіба паўзь сьцяну да той распусьніцы з акенка. Якое яна, дарэчы, зачыніла, бо ў яе перапынак.
    Ты асьцярожна стукаеш у драўляныя аканіцы.
    “I пра справы рук Яго вяшчае цьвердзь”, кажа на гэта падрапаны вандроўны дзядуля, што з сваім слоікам прымасьціўся побач. Нейкі алькаголік-багаслоў.
    За аканіцамі ані шоргату, і ты насілу выдзіраесься з залі шукаць тэлефон каля ўваходу. Там таксама зачынена, і агент Вэльзэвула, уладар над мёртваю рыбай, кудысьці запрапаў. Мабыць, яны ўсе пайшлі адсюль, пакінуўшы некалькі тысяч сваіх наведнікаў на волю лёсу. А самі пайшлі замольваць свае грахі ў чаканьні трубаў суднага дня. Бо тут непадалёк ёсьць царква “Нечаянная Радость”. Назоў нібы ў бардэлі. А тым часам насупраць, пад убогімі таполямі, што абсалютна не ратуюць ад шалёнага дажджу, двое мясцовых жываедаў таўкуць старую бабу, выдзіраючы ў яе з рук тарбінку. Пэўна ж, прыйшла спэкульнуць гарэлкаю і так не пашчасьціла. Ты намагаесься
    не глядзець у той бок, бо яшчэ падумаюць, што ты заадно зь ёю. Большыя рыбы пажыраюць меншых.
    Ты вяртаесься да залі. Бойка ўжо прыпынілася, і пераможаны распоўзься па цэмэнтавай падлозе, а нейкая бязносая мадам, стаўшы на адно калена, выцірае яго заплылую мызу шматком газэты. Яшчэ некалькі мярзотнікаў стаяць над імі і раяць, як спыніць гэтае цёмна-чырвонае вывяржэньне. Сярод іх і пераможца, найхутчэй, блізкі таварыш, брат, сусед, словам, вялікі сябра пабітага.
    Ты вяртаесься да акенка й зноўку грукаеш трохі мацней, настойлівей. Але адтуль і далей ані гуку, адно знаёмы ўжо дзядуля, хітра ўсьміхаючыся, падкідае чарговую цытату:
    -	“Стукайце ў дзьверы, і адчыняць вам. Бо хто стукае, таму адчыняюць”.
    I сапраўды, стары прайдзісьвет мае рацыю, побач ёсьць яшчэ дзьверы, на якія ты проста не зьвяртаў увагі. Ты штурхаеш іх у сярэдзіну і трапляеш у падсобнае памяшканьне, заваленае пустымі каробкамі й чамусь кардонкамі з-пад яек. Ідзеш на чалавечыя галасы й нарэшце знаходзіш усіх і прадаўца рыбы, і галаногую кралю ў халаце, і яшчэ двох-трох нябачаных раней дубаломаў з тутэйшага пэрсаналу. Яны сядзяць, паляць, п’юць піва, дарэчы, з куфляў, маюць для разнастайнасьці й пачатую пляшку белай. Сабралася бедна басота.