• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уводзіны ў геаграфію  Юрый Андруховіч

    Уводзіны ў геаграфію

    Юрый Андруховіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 438с.
    Мінск 2006
    88.94 МБ
    А вось сякія-такія са згаданых пэрсанажаў. Іхныя галасы так раздражнілі цябе зранку, што цяпер ты можаш паквітацца зь імі, фон Ф. Выяві іх як мага больш зьедліва, стары.
    Калі ласка. Дзьве жанчыны, дзьве кветкі з глыбінных правінцыяў Вялікаросіі. Дзьве паэткі, ці то бо паэтэсы, не, выбачайце, два паэты, бо цяпер у іхным асяродку прэстыжна паўтараць сьледам за Цьвятаевай-Ахматавай (Горэнка), што слова “паэт” ня мае жаночага роду, у сувязі з чым я, стары вычварэнец, уяўляю сабе ўсё гэтае бабства з дыхтоўнымі пэнісамі й галоўнае тэстыкуламі ў адпаведным месцы.
    Але рэч ня ў гэтым. Ёсьць дзьве жанчыны з глыбінных і роўнааддаленых ад Масквы расіяў. Дзьве зягзіцы-лебядзіцы, адной зь якіх трохі за
    сорак, а другой трохі да сарака. Адна зь іх замужам, другая не, але якая менавіта, я забыў.
    Гэта эспазыцыя. Цяпер разьвіцьцё падзеяў. Абедзьве шмат паклалі на гэты прагавіты алтар. Трапіць сюды кожная прагнула палову жыцьця. Трапіць у Маскву на цэлых два гады! Трапіць у Маскву, дзе, несумнеўна, нарэшце адзначаць і ўзьнясуць! Трапіць у Маскву, каб застацца ў ёй навек! Быць у ёй пахаванаю (крэмаванаю!). Трапіць у Маскву, дзе генэралаў, сакратароў, іншаземцаў, патрыётаў, экстрасэнсаў як гаўна! А галоўнае да халеры бананаў!..
    Такая мара прыходзіць разам з полавым дасьпяваньнем. I ўладна суправаджае ўсё жыцьцё.
    Дзеля чаго было ісьці праз усе пякельныя колы засраных правінцыяў. Інтрыгаваць, Званіць. Частаваць. Спаць з імпатэнтамі.
    Пасьля шматгадовых паразаў і роспачаў збылося! Спраўдзілася! Абедзьве прыяжджаюць амаль адначасна, незалежна адна ад адной перасекшы ладны кавалак расійскіх раўнінаў. Знаёмяцца бязь ценю крывадушнасьці, ім напраўду вельмі прыемна, яны ж таварышкі па шчасьці. Ужо зь першых намёкаў высьвятляюцца агульныя ўпадабаньні: Ясенін, а не Пастарнак, Рубцоў, а ня Бродзкі, сукенкі моладзевыя з поліэстэру, сьпераду й на сьпінцы фігурныя какеткі, у швох какетак пераду кішэні з засьцёжкаю-“маланкаю”, па сьпінцы сустрэчная складка, дадатак пас. Таго самага дня ў прывабліва-салодкім прадчуваньні татальных зьменаў да лепшага абедзьве ідуць да Пушкіна пакласьці кветкі, проста так, ад сябе. Таму што абедзьве любяць Пушкіна й нават лічаць яго найбольшым расійскім паэтам, сваім настаўнікам. Пушкін задуменна разглядае наскі чаравікаў. Унізе, пад ім, хлопцы ў шэрых уніформах і
    чорных бэрэтах бамбераць нейкіх нястрыжаных масонаў, якія называюць сябе “демократнческнм союзом”. Абураныя за Пушкіна, правінцыялкі ідуць засяляцца ў інтэрнат.
    Камэндант, што праўда, выяўляецца чучмекам, дагестанцам, але яшчэ досыць маладым дагестанцам: фізычна разьвіты добра, плечы шырокія, грудзі, без сумневаў, пакрытыя буйным валосьсем, трыццаць чатыры гады, пасьпявае падміргнуць кожнай непрыкметна для іншай, зубы роўныя, вочы карыя, Рамазанаў Муртаза ці, можа, нават зусім наадварот Муртазаеў Рамазан.
    Рамазан (Муртаза?) прапаноўвае выбар пакояў на сёмым паверсе. Любы можа стацца іхным. Ёсьць пакой з вокнамі на вінна-гарэлкавы, ёсьць на “садавіну-гародніну”. Ёсьць з паркетнаю падлогай новага ўзору. Ёсьць з разьбітым акном. Ёсьць побач з туалетам. Кожны пакой па-свойму прываблівы.
    Але ёсьць варыянт, на якім абедзьве спыняюцца без ваганьняў. Гэта так званы “сапажок”, два суседнія пакоі, адасобленыя ад рэшты сьвету агульнымі сенцамі. Геніяльна! I яны засяляюцца і адразу ж запрашаюць адна адну на гарбату. I размаўляюць да позьняй ночы пра Пушкіна, пра Ельцына, чытаюць на памяць уласныя вершы, абменьваюцца пахваламі, потым зборнікамі, выданымі ў абласных выдавецтвах на зэканомленай паперы. I ніякага нават намёку на лесьбіянства.
    Так мы дайшлі да кульмінацыі.
    А разьвязка? Чым далей, тым болей даходзіць да кожнай зь іх, што яны зрабілі несусьветную дурноту. “Сапажок” выявіўся пасткаю. Пасткаю для дурных кароваў, якія немавед чаму прыперліся ў гэты бедлам. Найбольшае іхнае няшчасьце ў тым, што яны не дарасьлі да магчымасьці гру-
    павога каханьня. Таму ім так і не ўдаецца спакусіць ані генэрала, ані нават дагестанца. I стрымліваючы такім чынам адна адну, яны вядуць сваё абсалютна манаскае жыцьцё, паціхеньку лютуючы й скрыгочачы зубамі, а колішняя непадробная сымпатыя эвалюцыянуе ў ледзьве прыхаваную, з кожным днём відавочнейшую, бяздонную й чорную нянавісьць.
    Сьнілася мне зь пятніцы на суботу, нібыта я вячэраю з каралём Украіны Алелькам Другім (Даўгарукім-Рурыкавічам). Сядзім нібыта ўдвох пры ўмела сэрвіраваным стале ў барочнай лёджыі блакітнага каменю, час ад часу зьяўляюцца немітусьлівыя слугі, пераважна індусы альбо кітайцы, з пазалочанымі трызубцамі на адваротах фракаў, неўпрыкмет зьмяняюць споды й талеркі, стравы, нажы, відэльцы, абцугі ламаць ракавыя панцыры, пінцэты выцягваць малюскі, скальпэлі расьцінаць жабы, і таксама неўпрыкмет, без асаблівага бразгату, выходзяць. Зь лёджыі адкрываюцца шыкоўныя відалі: сонца сядае недзе там, далавах, у водах зыркага возера, апошняга разу шугаюць перадзаходным бляскам нечапаныя вяршыні Альпаў альбо, калі ўжо на тое пайшло, наагул Пірэнэяў. А мы з каралём папіваем усялякія дабрародныя віны, каньякі, наліўкі й настойкі ды пра сёе, пра тое сабе зюзюкаем.
    Вашая Каралеўская Міласьць, зьвяртаюся я да яго, поўны шаны, Уладару й Водца РусіЎкраіны, Вялікі Князю Кіеўскі й Чарнігаўскі, Каролю Галіцкі й Валынскі, Гаспадару Пскоўскі, Пярэмыскі й Казятынскі, Герцагу Днепрадзяржынскі, Первамайскі ды Ільлічоўскі, Вялікі Хане Крымскі ды Ізмаілскі, Бароне Бярдзічаўскі, Абедзьвюх Букавінаў ды Бэсарабіі, а таксама Новае Ac-
    каніі й Кахоўкі Ачольніку, Дзікага Поля й Чорнага Лесу Архісэньёру, Казакаў Данскіх, Бярдзянскіх ды Крывароскіх Гетмане й Заступніку, Гуцулаў і Бойкаў Нядрэмны Аўчару, Пане Ўсяго Народу Ўкраінскага з татарамі й печанегамі ўлучна, а таксама з малахахламі й салаедамі, з усімі малдаванамі й манкуртамі, у Зямлі Нашай Існымі, Вялікай ды Малой Слабажаншчыны, а таксама Ўнутранай ды Вонкавай Цьмутаракані Патроне й Пастыру, нашчадку найслыньнейшага роду тысячагадовага, словам, Манарху наш пышны й годны, Вашая Міласьць, ці не хацелі б Вы на вякі застацца ў залатых скрыжалях памяці ўсяленскай ды ўсялюдзкай?
    -	Хцеў бы-м, кажа Алелька Другі, леч прэзь якое паступаньне?
    -	А прэз такое паступаньне, адказваю я, прэзь якое ўшыткі крулі славы вечнай непрэхадзяшча й зацна спадабляліся.
    -	To, можа, прэз войны? пытаецца Алелька, зводзячы свае тысячагадовыя бровы й пародзістае чало моршчачы.
    -	Прэз войны й дурань можа, Пане мой, і прэзыдэнт можа.
    -	Тагды прэз законы й укладаньні мондрыя, правы й хартыі справядлячыя, прапануе Алелька.
    -	I гэта да сракі, Вашая Міласьць, на гэта існуюць вар’яты альбо дэпутаты ў парлямэнце, інтрыгую яго далей.
    -	To хіба прэз малжонак і наложніц сколькасьць шкандальную, прэз попіўкі гучныя й побіўкі кучныя, прэз раскашаваньне й абжыраньне гвалтоўныя ды інныя непатрэбнасьці малашаноўныя?
    -	I гэта ня новае, Вялікі Князю, усё адно камунякаў не пераплюнеце зьдзекуюся зь яго, як магу.
    -	To ж ня муч мя й паведай, прэз якое такое паступаньне?.. ці то просіць, ці то загадвае Алелька Другі.
    Слуга-малаец прыбірае ад нас апошнія талеркі, вазу з жывымі, яшчэ пісклявымі, недаедзенымі вустрыцамі, пустыя пляшкі з-пад мальвазіі, іміглікоса ды келер-гайстара. Слуга-этыёп жа прыносіць сьвечкі ў кандэлябрах з трывалейшай за медзь бронзы ды эбэнавую чорную каробку, даверху набітую цыгарамі найлепшых гатункаў. CyroHee. Аднекуль з альпійскіх далінаў далятаюць водары. Далавах пад лёджыяй пяе фантан, а можа, ручай. Двох маленькіх нэгрытосаў прыводзяць пад рукі сьляпога старога бандурыста. Мы з каралём запальваем, а бандурыст ледзь чутна кратае струны, сеўшы на каменны выступ, побач з барэльефнаю выявай танцоўнага фаўна. У нябёсах зьяўляюцца першыя зоры.
    -	To ж паведай, мярзотнік, што хцеў ясі мне параіць пачынае закіпаць кароль, раздражнёны маім шматзначным цыгарным папыхваньнем.
    -	Будзьце, Вашая Сьветласьць, цярплівым ды спагадлівым, кажу я на гэта. He абражайце ані казюркі гаўнянай, мізэрнай. У нядзелю наведвайце Службу Божую, але й пра штодзённыя малітвы не забывайце. Дарэце бедным свае маёнткі, раздавайце ўсьмешкі ўдовам і сіротам, бяздомных цюцькаў не забівайце. Думайце пра вялікае й прыўкраснае, як, да прыкладу, мая паэзія. Чытайце паэзію маю, ешце цела маё, пеце кроў маю. Дайце стыпэндыю мне, скажам, у нямецкіх марках і пашлеце мяне вандраваць наўкола сьвету. За паўгоду Найсьвятлейшы атрымае ад мяне такі панэгірык хваласьпеўны, што над усімі манархамі Вас узьнясе. Яшчэ праз паўгоду народ Украіны захоча Вашага вяртаньня, і ў выніку пасьпяхова
    праведзенага рэфэрэндуму Вы ўедзеце ў Кіеў на белым кадылаку. Ісьцінна, ісьцінна кажу Вам: дайце мне стыпэндыю!
    Сьляпы бандурыст пра нешта там грае-грае, варапае. Вада далавах, у вечназялёных зарасьцях мірту, шуміць ды кліча ў кругасьветнае падарожжа. Зорачкі на небе мігацяць ды робяцца ўсё большымі, усё бліжэйшымі, можна нават распазнаць на іх нейкія гарады, казачныя манцанілавыя лясы, дзіўныя палацы, калёны, вежы. Іхнае сяйва так шмат абяцае, што хочацца выскачыць зь лёджыі ўніз галавою і, як сказаў паэт, хоць бы трошачкі памерці.
    Бо нішто ў гэтым сьвеце ня ёсьць такім марным, бязглуздым ды фацэтным, як добрая паэзія, але ўвадначас нішто ў гэтым сьвеце ня ёсьць такім неабходным, значэнным і конча патрэбным, як яна ж, Вашае Прэўкраінства. Паглядзеце на гісторыю ўсіх вялікіх народаў, і Вы пераканаецеся, што гэта гісторыя іхнай паэзіі. Паглядзеце й на гісторыю невялікіх народаў. Тых, якіх заўтра ўжо ня будзе. Паглядзеце й скажэце мне: хто каму патрэбны больш каралі паэтам ці паэты каралям? Ці вартыя чагосьці каралі без паэтаў? Ці не існуюць каралі воляю Божай адно таму й адно дзеля таго, каб утрымліваць паэтаў воляю Божай?
    Шумяць платаны, гусьцее сутоньне, зіхцяць сьвечкі, звоняць манастыры й дзяўчаты сьпяваюць песьні дружным хорам, з работ ідучы позна борам. Невядомыя вячорныя птахі, а можа, і кажаны кружляюць наўкола лёджыі. 3 далёкіх гор далятаюць салодка-трывожныя водары.
    Кароль дапівае ледзяное шампанскае з келіха на высачэзнай масонскай ножцы й кажа павольна, мудра, узважана:
    -	А ці ведаеш ты, як па-гішпанскам.у будзе х(...)?
    -	Як, Вашая Міласьць, пытаюся я ўкрай зацікаўлена.