Уводзіны ў геаграфію
Юрый Андруховіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 438с.
Мінск 2006
I толькі пад шостую ранку ты выберасься, нарэшце, зь местачковага лябірынту і, калоцячыся ад холаду, набрыдзеш на гэты кляты гатэль. Зь перадзолкавай імглы на цябе выплыве нейкая дзіўная кульгавая постаць, і ты ледзь пазнаеш
Грыця з асяледцам і ў стралецкім строі, штопраўда, вельмі брудным і нясьвежым. I вы амаль нічога ня скажаце адзін аднаму, вы толькі зойдзеце ў гатэль, і калі вы ўжо будзеце падымацца на другі паверх, дзе вас чакае цёплы пакой зь вялікім ложкам і гарачай вадой, Грыць пазяхне, і ты пачуеш:
- Нядрэнна было б трохі паспаць, га?..
Гэта быў звычайны начны вулічны наркаман, якіх у такі час швэндаецца па вуліцы больш чым трэба. Ён вырынуў, як відзежа, з глыбокай брамы, паўзь якую акурат ішлі Марта й Хомскі. Наркаман быў цалкам босы, ён ішоў за два крокі ззаду ад іх лёгка, грацыёзна, памахваючы рукамі, як крыламі, ён быццам ляцеў, амаль не кранаючыся цьвёрдай чартопальскай брукаванкі. Яму было яшчэ добра, хоць ён ужо ведаў, што які заўгодна кайф мае здольнасьць мінаць. Яму было ня больш за сямнаццаць, і ў яго былі бялявыя валасы.
- Чаго ён ідзе за намі? устрывожана шапнула Марта.
- Далёка яшчэ да гатэлю? спытаў яе Хомскі.
- Хвілінаў дзесяць, адказала яна й азірнулася.
Наркаман быў вельмі падобны да танцора, апрануты ў паласаты швэдар і вельмі шырокія нагавіцы, у якіх яму было вольна й лёгка. Ён ляцеў.
- Хочаш, я наб’ю яму рыла? спытаў Хомскі.
Ён жа нічога нам не зрабіў, запярэчыла Марта.
- Але ён раздражняе мяне. Я хачу, каб ён адчапіўся.
- Пакуль што ня трэба, Хама. Мне шкада яго ён яшчэ вельмі малады.
Яму трэба абламаць рогі, вось і ўсё, пераконваў Хомскі.
Можа, лепш паскорым крок, каб ён адстаў?
Яны пайшлі хутчэй, але наркаман не адстаў. Ён яшчэ мацней узмахнуў сваімі рукамі-крыламі й зноў быў за два крокі ад іх.
Я ўжо сказаў, тут ёсьць адзінае выйсьце, настойваў Хомскі.
Але ж ён не чапае нас, ізноў запярэчыла Марта.
Калі зачэпіць, будзе ўжо запозна. Я ня буду яго біць, толькі скажу пару словаў.
Ён жа нічога не зразумее.
Зразумее. Я скажу яму, каб ён адчапіўся, бо атрымае ў чайнік.
Орку, можа мы так і дойдзем да гатэлю? Мне здаецца, ён нават ня бачыць нас. Дык што ты зь ім будзеш размаўляць? Ён цяпер з галавой у сваіх глюках і проста ня бачыць нас...
Стоять н не двнгаться! крыкнуў наркаман ім у сьпіны, даводзячы суцэльную Мартаву неправату.
Яны спыніліся. Марта адчула, што дрыжыць. Хомскі рэзка павярнуўся й зрабіў крок да наркамана.
Юнача, вы пасьмелі нешта вякнуць да нас? граючы жаўлакамі й выцягваючы рукі з кішэняў плашча, запытаў ён.
0, юнача! засьмяяўся наркаман. Юнача!
Слухай мяне ўважліва, стары, Хама гаварыў як найцьвярдзей і разам з тым зычліва. Мне вельмі не падабаецца, што ты ідзеш за намі. Начны горад досыць вялікі. Ты можаш ісьці куды заўгодна, але адчапіся ад нас.
Стары! засьмяяўся наркаман.
Ну, што ты хацеў сказаць? спытаў Хама.
Стары, ты крэйзі.
Разумееш, я ж магу цалкам іначай размаўляць з табою, значна халадней запэўніў яго Хама.
Орку, пайшлі, прасіла Марта.
Ты крэйзі, крэйзі!
Адчапіся, ясна? Хама, узяўшы Марту пад руку, пайшоў далей.
Але наркаман не адчапіўся. Ён сьмяяўся й рабіў выгляд, што цягнецца за імі, але ўвесь час захоўваючы дыстанцыю ў два крокі. Хомскі зноў спыніўся й павярнуўся да яго.
Ня трэба, сказала Марта.
Што ня трэба? спытаў наркаман. Што ня трэба? Ты крэйзі вумэн. Ты не туды йдзеш. Я ведаю цябе. Я цябе ябаў!
Ну вось, млява-знуджана сказаў Хомскі, а ты казала “ня трэба”. Цяпер ужо мушу...
А ты! крыкнуў наркаман. Ты, стары! Ты ўдар мяне вось сюды. Ён паказаў на грудзі. удар. Поняў, ты, казёл?
Ён разьвёў рукі, як расьпяты ці, дакладней, як агароднае пудзіла. Ад яго пахла чымсьці вельмі нядобрым, губы ў яго былі абсыпаныя прышчамі, як пасьля гарачкі.
Удар мяне, ну, удар, ледзь не маліў ён. бачыш, я стаю.
Табе сапраўды варта было б зьезьдзіць ботам па зубох, працадзіў Хомскі, і асабліва за таго “казла”. Але я не хачу праліваць тваю дурную кроў. Можаш ісьці, я адпускаю цябе.
He, ізноў засьмяяўся наркаман. Ты не казёл. Ты підар, поняў? Я цябе ведаю, ты з восьмага вучылішча. Підар!
Мартусю, адыдзіся, калі ласка, крыху наперад, мякка сказаў Хомскі.
Мартусю, вазьмі калі ласка, у мяне ў рот, перадражніў яго інтанацыю наркаман.
Хама, я прашу цябе, пайшлі, колькі гэта будзе трываць, Марта не на жарт баялася. Але яна сапраўды адышла крокаў на дзесяць.
Наркаман адпусьціў рукі й гэтым разам падняў адну нагу.
Удар мяне, ізноў папрасіў ён. Бачыш, я на адной назе.
Стары, яшчэ раз прымірэнча загаварыў Хомскі. Я веру, што ты каратыст. I ўвогуле ты добры хлопец. Ідзі сваёй дарогай.
А! крыкнуў смаркач. Сваёй дарогай! Сцыш, калі страшна?!
Ён зрабіў скок убок і прыняў баявую паставу.
Хочаш, я дастану нож? запытаў ён.
Нож гэта добра, сказаў Хомскі.
Зацані, і ён сапраўды дастаў аднекуль з шырокіх нагавіц невялічкі нож.
Гэта цудоўны нож, запэўніў яго Хама. Дзе ты такі ўзяў? Дай, я пагляжу.
А! Цудоўны нож! На!
Хама патрымаў нож у руках, робячы выгляд, што разглядае яго. А пасьля спытаў:
Што цябе мучыць, стары?
Я хачу ўсіх вас забіваць? растлумачыў наркаман.
Каго нас?
Вас, казлоў і підараў. Такіх, як ты.
Ты сам чартопальскі?
Я тут усіх ведаю, поняў?
Я веру. У цябе ёсьць запаліць?
Арэст! паклікала Марта. Пайшлі, колькі можна?
Зараз. Прабач, стары, я мушу ісьці мяне дама чакае.
Я адпускаю цябе, сказаў наркаман. Ідзі. У гэтым тваё гора, ідзі, підар няшчасны.
Хомскі ўдарыў яго цалкам неспадзявана нагою ў жывот. Марта закрычэла, а хлапчына глуха квакнуў і сагнуўся. Хама адкінуў нож убок, на траву. Потым, склаўшы рукі ў замок, ударыў яго зьверху па галаве. Але той ня ўпаў, як разьлічваў Хомскі, толькі адскочыў на пару крокаў і закрычэў:
Опанькі! Што ж ты столькі чакаў?!
I тут ён падняў зь зямлі здаравенную камянюку, якая немавед нашто тут ляжала. Хама яшчэ раз замахнуўся на яго нагою, каб выбіць камянюку з рукі, але прамахнуўся й тады кінуўся ўцякаць. Ён схапіў Марту за руку. Хлапчына з каменем у руцэ пабег за імі.
А! крычэў ён. Сьмерць! Сьмерць вам!
Ногі ў іх падкошваліся, і, здавалася, наркаман іх дагоніць. Мэтраў за пяць ад іх ён кінуў каменем, але Хама пасьпеў зрэагаваць і нахіліўся. Камень іх^.іяцеў над яго галавой. Хама спыніўся.
- Марта, ідзі наперад, прахрыпеў ён і зноў пайшоў на наркамана.
У таго цякла кроў з рота, напэўна, Хама здолеў добра гахнуць яму па вантробах.
- Ты крэйзі, крэйзі, казаў хлапчына, але ўжо іншым, жаласным голасам, паволі адступаючы. За што ты мяне? Ты дурны. Я не зрабіў табе нічога, казёл...
I раптам ён заплакаў, павярнуўся да Хомскага сьпінай і пакульгаў, трымаючыся рукой за бок. Хомскі спыніўся, гледзячы яму ўсьлед. Ён ішоў усё хутчэй, шморгаў носам і выціраў рукой твар. Хутка ён зьнік у цемры, хоць у Хомскім яшчэ
нейкі час рэхам аддавалася гэтае яго “крэйзі, крэйзі”.
Гатэль “Сінягора” зьзяў ужо зусім недалёка, як велізарны фэшэнэбэльны карабель, што ніяк ня можа рушыць у акіян з гэтай праклятай пасткі. Гатэль “Сінягора” чакаў сваіх прыпозьненых гасьцёў.
Мартафляк прачнуўся ад таго, што зьверху на яго падаў нейкі аб’ект камлыга не камлыга, a хутчэй мяшок зь цёплым цестам, і гэты аб’ект пагражаў цалкам расьціснуць яго сваёй задушлівай вагой. Расплюшчыўшы вочы, ён не адразу сьцяміў прычыну такога снабачаньня, але паступова зразумеў, што нічога іншага ў такой сытуацыі й не магло прысьніцца. Ён спаў зь нейкай незнаёмай жанчынай, пра якую ня мог сказаць амаль нічога, акрамя таго, што яна сьпіць зусім голая й ледзь чутна храпе. Яе важкаватая правая грудка спачывала чя Мартафлякавай ключыцы, досыць блізка ад шыі, вось жа той сон і сапраўды мог скончыцца ўдушэньнем. Вызваліўшы сваю здранцьвелую правую нагу з-паміж яе спатнелых сьцёгнаў, Мартафляк са зьдзіўленьнем даведаўся, што ён таксама голы, але не наважыўся зьвязаць гэты факт з тым фактам, што яго суседка таксама голая. Ён нерашуча прыўзьняў галаву, азірнуўся па шэрым перадсьвітанкавым пакоі, і тады яму ледзь-ледзь штосьці прыгадалася. Ложак выявіўся вельмі шырокім, і з процілеглага боку на ім спаў трэці гэта быў Білыкевіч, штопраўда, апрануты й нават у ботах. Кардонная візытоўка з надпісам “АРГКАМІТЭТ”, калыхаючыся ад роўнага глыбокага подыху, трапятала на яго грудзёх.
Было гідка. Хацелася піва. Хацелася ведаць,
што гэта ўсё значыць і што варта рабіць далей. Мартафляк абышоў вакол ложка, намагаючыся хоць разгледзець, што гэта за яна й колькі ёй год, але жанчына спала так хітрамудра, што фізія яе адусюль была закрытая.
Апрануўшыся, Мартафляк на дыбачках выйшаў з пакоя й на дзіва лёгка знайшоў ванну з туалетам. У люстры ён пабачыў сябе й горка скрывіўся: ня так ад гэтых вылупленых рачыных вачэй, як ад усьведамленьня ўсёй глыбіні свайго падзеньня. Ен пазяхнуў і прамыў вочы. Выгляд вады, што пацякла з крана, абудзіў у ім смагу, і ён надоўга прыпаў вуснамі да яе халоднага нясмачнага струменя.
Пакояў у гэтай кватэры было два. Другі быў значна большым ад таго, у якім заначаваў Мартафляк. Уласна, ён зайшоў у яго толькі ў пошуках глытка піва ці якой цыгарэткі. У пакоі спала недзе так каля дванаццаці асобаў ня толькі на ложках, але й на падлозе, паміж пустымі пляшкамі й раскіданым карнавальным адзеньнем, яны так і пазасыналі ў самым распале, пазалазіўшы адны на адных і замершы ў фантастычных паставах. Зь перапоўненай попельнічкі сьмярдзела, але Мартафляк знайшоў у ёй досыць вялікі бычок і запаліў. Піва не было.
Сумневаў не заставалася: ён трапіў у бардэль. У сучасны саўдэпаўскі бардэль вельмі нізкага роўню. У сьпячы перадсьвітанкавы бардэль, у якім мужыкі робяцца безабароннымі як дзеці, і старанна адпрацаваўшы ноч дзеля задавальненьня сваіх купленых дам, зьняможана правальваюцца ў сьвітанкавую мглу. I тады здаецца, што галоўнае, за чым яны сюды прыйшлі, не каханьне, а магчымасьць сну, гэтага дзьвюхгадзіннага непрабуднага перадранкавага сну, падчас якога іх усіх мож-
на рабаваць, рэзаць, душыць яны й не варухнуцца, перабываючы ў гэты момант недзе вельмівельмі далёка. Яны сьпяць самааддана й натхнёна, сьпяць усёй сваёй натурай, не шкадуючы жыцьця свайго, самаахвярна й да канца. Бо штохвіліны іх могуць нейкага чорта абудзіць і пагнаць на фронт ці, можа, капаць нейкія там равы ці пракладаць вузкакалейку. I таму дарагая кожная хвіліна трэба спаць, пакуль сьпіцца, пакуль шарэе сьвітанак, пакуль сьпяць усе на сьвеце афіцэры й вартавыя.