• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уводзіны ў геаграфію  Юрый Андруховіч

    Уводзіны ў геаграфію

    Юрый Андруховіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 438с.
    Мінск 2006
    88.94 МБ
    Мартафляк асьцярожна выйшаў на сходы. Дом быў стары й вечны, сходы рыпелі пад нагамі, з разьбітага акна між паверхаў павеяла холадам, Мартафляк мімаволі скурчыўся. На дварэ разьвіднелася. Вулачка была пустая й нямая. Сьвята заснула на дзьве гадзіны, сьвята адпачывала. Мартафляк ізноў пазяхнуў і нясьпешна пакульгаў шукаць плошчу ці гатэль, ці проста будку, у якой наліваюць куфлік піва, ці сваю жонку, ці яшчэ якога чорта.
    Ужо ў нумары мяне прарвала, пачалася сапраўдная гістэрыка, я магла толькі паўтараць “хопіць, зь мяне хопіць”, і Хама гладзіў маю галаву, цалаваў мне рукі, ён, здаецца, яшчэ пах крывёй гэтага бядачага хлапчыны, я нават паглядала на чубкі яго ботаў, ці няма на іх крыві, але чубкі былі чыстыя, Хама прынес мне вады, гэта ўсё празь яго, казала я, Мартафляк ува ўсім вінаваты, ён кінуў мяне, паскуда, кінуў, я нецікавая яму, я ня ўмею казаць уголас пра яго вершы, а ён такі ласы да камплімэнтаў, для яго найлепшыя тыя, што салодка яму прасьпяваюць пра ягоны талент і геніяльнасьць, а я ніколі яго
    не нахвальваю, хоць ведаю ўсё амаль на памяць, і ён мой улюбёны паэт, я нават дзяцей навучыла многім ягоным вершам дурнаватым, бедныя дзеці, за што яны пакутуюць з гэткім татулям, я ўсё гэта выпаліла Хаме, а ён толькі гладзіў мае рукі й прасіў супакоіцца, казаў, што Мартафляк абавязкова вернецца, што жыцьцё цудоўнае й заўтра зранку мы добра пасьнедаем, а пасьля пойдзем на кірмаш, і ён, Хомскі, купіць мне гуцульскі гердан1, а пасьля паслухаем рок каля Маляванай Скалы, там будуць граць ягоныя добрыя сябры, “ты не ўяўляеш сабе, Мартусю, якія яны малайцы, гэты “Доктар Тагабат”, яны пішуць на мае словы, гэта супэргурт”, вы ўсе ведаеце толькі сябе, сказала я яму, што з таго, што яны пішуць на твае словы, ён згадзіўся са мною, гэта ня значыць, што яны найлепшыя музыкі толькі таму, што пішуць на яго словы, выцягнуў з сваёй торбы шампанскае, якое прывез зь Ленінграду, я ўжо амаль супакоілася й мне захацелася шампанскага, але я папрасіла, каб ён пачакаў, глянула на гадзіньнік, было за чацьвертую, Госпадзе Божа, фізія ўся распухла ад сьлёз, фарба пацякла, а ты мне нават нічога ня кажаш, Хама, “я не хацеў зрабіць табе прыкрасьць”, ён сядзеў у фатэлі, такі падгалісты, гнуткі, увесь быццам зьвіты з тугіх цягліцаў, мужны хударлявы твар, валасы сабраныя на патыліцы ў хвосьцік, я згадала, як ён засадзіў нагой таму вырадку, начному анёлу, адкуль ён узяўся на нашыя галовы, беднае дзіця, але Хама не хацеў яго біць, ён зрабіў усё, што мог, цяпер яму так сумна, ён сядзіць у фатэлі і, пэўна, думае пра таго звар’яцелага, але ён абара-
    ' Гердан традыцыйнае гуцульскае жаночае упрыго жаньне з рознакаляровых пацеркаў.
    няў мяне, мой гонар, пасядзі яшчэ трохі, сказала я яму й пайшла ў лазенку, гарачая вада дапамагла, я цалкам супакоілася, я падумала, што ўсё ня так дрэнна, і я глядзела на сябе ў люстэрка, на сваё цела, я змыла зь сябе гэтыя дурнаватыя сьлёзы й спытала сябе, ці здолею хоць раз у жыцьці зьдзейсьніць учынак, няхай дрэнны, але ўчынак, няўжо я да скону буду пачувацца толькі ценем гэтага барадатага пудзіла, гэтага самазакаханага доўбня, і мне зрабілася спачатку страшна ад такіх думак, але й прыемна, нешта адгукнулася ўва мне, чаго я ня ведала, і я доўга расчэсвала мокрыя валасы, а гарачая вада пахла ліянамі паўднёвых мораў, ажно я адчувала кожную сваю клетачку, ня трэба, ня трэба, яшчэ трохі пасядзі, я зараз выйду, і мы вып’ем тваё шампанскае, і я засьпяшалася, бо нічога ня можа быць горшым, чым застацца тут адной да самага ранку, у гэтым чужым нумары, прыслухоўваючыся, ці не паўзе па калідоры п’яны Мартафляк, і раз-пораз падыходзячы да акна, каб паглядзець на пустую вуліцу ўнізе, я наважылася й апранула ня джынсы са швэдрам, а халат, проста на голае цела, я дастала яго з сваёй сумкі, і Хама ўсё адразу заўважыў, я пачула, што ў яго затрымцеў голас, я села no634, ён схапіўся за шампанскае, але рукі ягоныя ня слухаліся, ну што ты займаесься дурніцамі, хацела я сказаць, мне зусім ня хочацца таго шампанскага, але ён усё корпаўся з пляшкаю, ляпіў нейкія бездапаможныя жарты, няўжо яны ўсе TaKia, гэтыя запісныя лавэласы, і я вырашыла яму дапамагчы, я нахілілася да яго, ён спачатку падумаў, што я хачу дапамагчы яму з шампанскім, але я сказала “пакінь тую пляшку”, я разьвеяла ягоныя найменшыя сумневы, і ён выявіўся такім здагадлівым, я здолела дацягнуцца да вымыкаль-
    ніка, і пачаўся гэты сон, я быццам і ня верыла, што гэта я, бачыла ўсё нібы збоку, я прадзіралася празь яго адзеньне, раскідала яго ўва ўсе бакі, ён выглядаў хударлявым і моцным, зь вельмі чульліваю скураю й цудоўнымі рукамі, ён умомант напружыўся, але выявіўся цярплівым і стрыманым, ён павёў вельмі вынаходлівую гульню, і я ўпершыню даведалася, што такое бывае, але галоўным было тое, што галоўнае наперадзе, і ён памайстроўску адцягваў гэты момант, і гэта было найбольшым шчасьцем, што ўсё наперадзе, і ён настолькі тонка гэта разумеў, яго трэніраваныя доўгія ногі ўмелі ня менш, чым рукі, яго жывот быў ледзь вільготны й пахучы, я вызваліла яго валасы, і яны рассыпаліся па ягоных плячах, я вандравала па ягояым целе, памятаючы, што трэба быць цярплівай і што галоўнае павінна здарыцца, а мне ўжо цяпер неймаверна хораша, і ён пачуў мой голас, я зусім гэтага не хацела, але голас ужо ня мог заставацца ўва мне, і тады я пачула ягоны голас, мы быццам клікалі адно аднаго аднекуль зь нябёсаў, дзе мы яшчэ пабываем, ён разумеў кожны мой намёк, выпраўляў будзь якую нерашучасьць, мяне яшчэ ніхто так не разумеў, я скаланалася, як гара, цякла, як рака, маё цела зрабілася хваляй, я прасіла, каб ён увайшоў і пачынаў, але ён працягваў сваю папярэднюю гульню, я ішла за ім, бо разумела, што раз ён так жадае, значыць так павінна быць, ён усё ведае лепш за мяне, і сапраўды, ён давёў мяне да поўнага забыцьця, я ня ведала, дзе ў мяне што, я была ўся, маё цела зрабілася непадзельным, але так не магло трываць, я схапіла яго абедзьвюма рукамі, я сама ўвяла яго, і толькі тады ён саступіў і пачаў выконваць мае жаданьні, бо я пачынала ўжо думаць, што ён зьдзекуецца, але ўсё
    адно верыла, што не, і цяпер гэта была ўжо амаль вяршыня, я баялася не пасьпець да вяршыні, a ён перастаў сабою валодаць, вось калі я яго скарыла, ён забыў правілы сваёй гульні, ён ужо не належаў сабе, а толькі мне, і цяпер я намагалася стрымаць, яшчэ трохі стрымаць, яшчэ трохі стрымаць, я ўжо ня чула ўласнага голасу, але я пачула грукат у дзьверы, гэта была катастрофа, я ўпала, так і не дайшоўшы да вяршыні, я падала так доўга, колькі трываў грукат і голас Мартафляка, але ён усё-ткі дайшоў, і я была радая, што так здарылася, што прынамсі адзін з нас дваіх пабываў там, на вяршыні, я дала яму тое шчасьце, ён дайшоў, ён удзячна церся аб мяне, як найвярнейшы пёс, а я толькі паўтарала “што будзем рабіць, што будзем рабіць”...
    -	0, дружа, прывітаньне, што ты робіш у маім нумары? з усьмешкай пацікавіўся Мартафляк, калі Хомскі адчыніў яму дзьверы.
    -	Разумееш, адказаў Хомскі, упускаючы яго ў нумар. Марта вельмі хвалявалася, куды ты падзеўся. Я павінен быў яе супакоіць.
    -	А-а, кіўнуў Мартафляк, аглядаючыся па пакоі. Гэта сьвятая справа. Нядрэнна жывем. A я быў падумаў, што цябе падсялілі да нас трэцім.
    -	Усялякае бывае ў гэтых гатэлях, паціснуў плячына Хомскі.
    Мартафляк сеў у фатэль.
    -	Дарэчы, а дзе яна сама? запытаў ён нарэшце.
    -	Хто? перапытаў Хама.
    -	Марта.
    -	Яна купаецца. Вырашыла ўзяць ванну.
    Мартафляк падняўся, падышоў да дзьвярэй лазенкі.
    -	Мартусю, каханая, я ўжо тут! паведаміў ён. Ты чуеш?
    3	лазенкі пачуўся энэргічны плёскат вады. Марта сапраўды мылася.
    Мартафляк вярнуўся ў пакой.
    -	У цябе ёсьць што папаліць? спытаўся ён.
    -	На жаль, ужо скончыліся.
    -	Заўсёды так бывае, пазяхнуў Мартафляк і выцягнуў з кішэні яшчэ адзін бычок. Папалім удвох. Табе пакінуць?
    Хама кіўнуў.
    -	Гэтага б і далакоп не паліў, сказаў Мартафляк, зацягнуўшыся й адкашляўшыся. Якая гадзіна? і сам сабе адказаў: Палова на шостую. Добра.
    -	У цябе крыху сьпяшаецца, сказаў Хама.
    -	Магчыма.
    Яны памаўчалі. Мартафляк перадаў Хаме свой бычок і раптам запытаў:
    -	Слухай, а чаму ты не схаваўся, скажам, пад ложкам?
    -	Дурасьць у цябе ў галаве, стары, засьмяяўся Хомскі.
    -	He, ты толькі сабе ўяві хаваесься пад ложкам ці, напрыклад, у шафу. Мы з Мартай лягаем крыху паспаць, а ты паціхеньку выходзіш. Клясны вадэвіль, не?
    -	Ты дарэмна так думаеш, бестурботна засьпяваў Хомскі. Шампана хочаш?
    -	Налівай, кіўнуў Мартафляк.
    Гэтым разам пляшка была адкаркаваная досыць лёгка й амаль бязгучна. Хама наліў па паўшклянкі.
    -	Слухай, запытаўся Мартафляк, зрабіўшы некалькі глыткоў, там заўтра, то бок ужо сёнь-
    ня, бо заўтра гэта толькі другая назва сёньня, там сёньня ў праграме сьвята няма якога-небудзь паходу раганосцаў? Ты не памятаеш?
    -	He, зьбянтэжана адказаў Хомскі. А што?
    -	Ну, я мог бы ўзяць у ім удзел, растлумачыў Мартафляк і паставіў шклянку на столік.
    Хама таксама паставіў шклянку й адразу атрымаў магутны ўдар зьнізу ў сківіцу. Усё было так неспадзявана, што ён не ўтрымаўся й упаў дагары.
    “Зараз пазабіваюць адзін аднаго”, падумала прычына бойкі Марта, прыслухоўваючыся з лазенкі. Яна схапіла рушнік і пачала як мага хутчэй выцірацца, каб не дапусьціць такога фіналу.
    3 губы ў Хомскага ішла кроў.
    Прабач, стары, сказаў Мартафляк. Я не хацеў так сільна.
    Ён падаў руку, і Хама ўзьняўся, трэсучы галавою, як баксэр у накдаўне.
    Што тут такое? зайшла ў пакой Марта, у тым самым халаце, пахнучы вадою й мылам.
    Мартафляк галянтна пацалаваў ёй руку.
    Вып’еш шампана? запытаўся ён.
    Яны селі вакол століка, і Мартафляк наліў трэцюю шклянку.
    Выпі, падаў яе Марце. Пасьля ванны яно карысна.
    Вы што, біліся? спытала Марта.
    Так, жвава адказаў ёй Мартафляк. I ведаеш, што цікава? Хама вельмі моцны фізычна. Ну, ды ты пра гэта ведаеш. Ен вельмі моцны, але ён нічога не зрабіў мне. Я пабіў яго.
    Я проста ня мог цябе ўдарыць, сказаў Хомскі, прамокваючы насоўкаю кроў на губе.
    Оппа! усьміхнуўся Мартафляк. Ты добры таварыш. Верны. Я хачу выпіць за цябе. Map-
    та, вып’ем за Хаму. Каб ён хутчэй ажаніўся, трасцы яму ў бок і хрэну ў вочы.
    Яны крануліся шклянкамі, і Мартафляк падміргнуў ёй.