• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уводзіны ў геаграфію  Юрый Андруховіч

    Уводзіны ў геаграфію

    Юрый Андруховіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 438с.
    Мінск 2006
    88.94 МБ
    Пытаньне б’е ў “дзясятку”. Ці сёньня ў нас нешта зьмянілася да лепшага? Прызнаюся шчыра, я ледзьве пазьбег спакусы спачатку містыфікаваць вас, трохі асучасьніўшы лексыку й сынтаксіс, зьмяніўшы мінулы час на цяперашні, Івана Франка часова замяніўшы (хе-хе) Іванам Драчом, маладамузцаў васьмідзясятнікамі, Кацюбінскага ну хаця б Вячаславам Мядзьведзем, a Лепкага, скажам... Хаця не. Любая аналёгія кульгае, і вы адразу б выкрылі мяне. А ўсё ж я яшчэ раз, усьлед за Пятром Карманскім, аўтарам прыведзенага вышэй урыўку з успамінаў “Украінская багема”, запытаю: ці сёньня ў нас нешта зьмянілася да лепшага?
    Мяркуючы па большасьці нашых перапоўненых людам вечарынаў так. Мяркуючы па мамэнтальнасьці распрадаваньня нашых кніжак так. Мяркуючы па тым, што мы выйшлі па-за межы чыста літаратарскай кухні й нават трапілі ў скандальную хроніку (выпадак са зьбіцьцём Ірванца) так.
    Але калі я бачу гэтых змрочных тыпаў з апушчанымі долу вусамі, бяз пробліску гумару на фізыяноміях, патрыятычна заклапочаных ды засмучаных, запасочлівых ды спацелых, якім на кожным кроку мірсьціцца калі не нацыянальная здрада, дык духоўная атрута, калі не парнаграфія, дык пэдафілія, калі не руйнаваньне ідэалаў, дык замах на сьвятыні, мне зноў пачынае здавацца: нішто не зьмянілася ў нас да лепшага, спадару Карманскі...
    А можа, віною ўсяму гэты кірылічны альфабэт? I гэты ўсходні абрад? I гэтае па-графаманску ўпартае перакананьне, што паэзія гэта абавязкова для кагосьці?
    “На каго ты арыентуесься, калі пішаш?” запытаўся неяк Небарак у Пятра Мідзянкі. “На Бога”, адказаў той. А, між іншага, ён мог адказаць і з запытальнай інтанацыяй. Бо ў іх, у Закарпацьці, гэтае “на Бога” значыць “навошта?”, ну, па-нашаму, гэта будзе “на фіга?” На каго ты арыентуесься, калі пішаш? А навошта?
    Суцэльныя знакі запытаньня...
    6
    Маё з вамі падарожжа неўзабаве ўжо, здаецца, пераваліць за палову, а пра “крайсьлер-імпэрыял” я так па-чалавечы нічога й не апавёў. Цяпер, на маю думку, найлепшы час гэта зрабіць.
    Гэты праект разгортваўся ў часе і ў прасторы цэлых пяць гадоў (дваццаць пяць вякоў, хочацца сказаць). Як я ўжо згадваў, улетку восемдзесят сёмага агаломшаны Небарак паказаў мне дзьверы, за якімі зьнемагаў у сваёй царскай велічы ўвязьнены аўтамабіль. Калі Небарак пачынаў апавядаць пра “крайсьлер”, ён страчваў мову ад хваляваньня. Ён намагаўся апісваць яго з дапамогаю жэстаў і выклічнікаў, ён маляваў яго абрысы на пяску, ён танчыў вакол наглуха зачыненага гаража, як тунгускі шаман вакол абломкаў мэтэарыту.
    Гараж спэцыяльна для нас адчыніў яго (і гаража, і “крайсьлера”) гаспадар, дарэчы, паэт але тое, што ён паэт, у нашым выпадку (як і для літаратуры наагул) ня мела значэньня. Галоўнае ён быў зяцем савецкага генэрала-нябожчыка, адз-
    іным спадкаемцам легендарнага чырвонага камдыва, які завалодаў пасьля цесьцевай сьмерці ня толькі дачкою, кватэраю, шабляю ды папахаю, але й “крайсьлерам-імпэрыялам”, гэтым танкам, гэтым будынкам на колах, гэтым перасовачным месьцейкам развагаў, гэтым вечным рухавіком (“пэрпэрта мобіле”, сказаў бы Небарак), гэтым брантазаўрам аўтастрадаў, гэтым храмам Вялікай Амэрыканскай Мары!..
    (“Крайсьлер” быў падараваны генэралу ўрадам рэспубліканскай Гішпаніі за ўдзел ува ўзяцьці крэпасьці Альказар у 1936 г. Дакланей пра гэта у адпаведным вершы Б.-І. Антоныча, гл. трэці разьдзел “Кнігі Лява”.)
    На жаль, ён ня езьдзіў. Паэт, яго ўладар, прысягаў нам, што яшчэ паставіць яго на колы, што некалі трыюмфальна ўварвецца на ім у шэры й варты жалю статак “транспартных сродкаў”, што хрэшчацкіх дзяўчат ён будзе вазіць на ім тонамі, а сьпіртныя напоі барэлямі... Але якое шчасьце, што гэтага дагэтуль не адбылося! Нам жа (асабліва, Небараку) хацелася зусім ня гэтага.
    Гэты “крайсьлер” мусіў перайсьці ў іншую якасьць. Гэта магла быць кніга. Гэта мог быць фільм. Альбо танец, альбо рок-н-рол, альбо торт, альбо спэктакль. Небарак хацеў пісаць пра яго вершы. Ірванец складаў пра яго эпас. Я доўгі час заставаўся халодным гэта была неабходная дыстанцыя, каб не згарэць заўчасна ў яго бэнзабаку. Але вось нарэшце я выпусьціў яго ў “Рэкрэацыях”. Дэманічны Попель, злы геній дыяспары, прывез у ім да Чартопаля Грыця Штундэру ды Юрка Нямірыча. Пазьней у яго багажніку спаў напіты ў бэлю Білынкевіч. Пазьней, звольнены ад зямных путаў, ён лётаў над чартопальскім карнавалішчам...
    I такім вось чынам мы дажылі да восені дзевя-
    носта другога, маючы за плячыма ладны кавалак нясьцерпнага сьвету. Мы час ад часу зьмянялі маскі й месцы свайго знаходжаньня: Кіеў, Львоў, Масква, Гданьск, Эдмантан, Вэнэцыя, Кактэбэль, Сьвінавусьце, Мюнхэн, Варшава, Ніжні Беразеў, Лембэрг, Таронта, Херсон, Станіслаў, Данцыг, Інсбрук, Лучэск, Запарожжа й Запарыжжа усё зьмянялася з шалёнай хуткасьцю, мігцела й рассыпалася на трэскі, на асобныя бліскаўкі, у міжчасьсе мы пасьпелі адсьвяткаваць ПП Першае Пяцігодзьдзе й пазачарговыя трыццацігодзьдзі кожнага з нас, заснаваць акадэмію, абраць у яе пяць акадэмікаў, узнагародзіць іх прэміямі ды рэгаліямі, выдаць некалькі кніжак, напісаць безьліч радкоў... I ўсё як высьветлілася, для таго, каб увосені дзевяноста другога года ў памяшканьні Львоўскай опэры адбыўся сполах, выбух, выкід, адбылася прыўкрасная катастрофа, якой баяліся й на якую спадзяваліся, гэты вялікі бліскучы правал гэтая паэзаопэра з сакральнаю аўтамабільнаю назвай.
    7
    Чатыры вечары (сорак чатыры вечары, хочацца сказаць) даведзены да ажыятажу натоўп перапаўняў Львоўскую опэру. Яны хацелі бачыць, мець, мацаць, лізаць яго. Яны з эратычнай нецярплівасьцю чакалі ягонага прыбыцьця. 3 хвіліны на хвіліну мусіў зьявіцца ён “Крайсьлер-Імпэрыял”, аўтамабіль-опэра, аўтамабіль зьдзейсьненых мараў.
    Кур’ёзнасьць моманту палягала на тым, што нішто нічому не адпавядала. Распаленая прагаю публіка на дзевяць дзясятых складалася з тых,
    хто ніводнага разу ў опэрах не былі, больш за тое, ніводнай опэры ня чулі, а пра мэца-сапрана мелі ўяўленьне ня большае, чым пра мадэрата кантабіле. Іншага гатунку прафаны знаходзіліся на сцэне ды ў яме: хор, балет, аркестар. Гэтыя, у сваю чаргу, ня ведалі творчасьці Бу-Ба-Бу й гідліва затыкалі вушы кончыкамі пальцаў падчас рокерскіх прагонаў. Драматычныя ж акторы станавілі сабою прыклад яшчэ аднаго гатунку ёлупняў: зьляцеўшыся на сьвятло “халяўных бабак”, абяцаных за нішто, яны былі настолькі ачмурэлыя, што блыталіся нават у найпрасьцейшых рэпліках, за вочы рэжысэра называючы тэкст (збольшага, мой тэкст!) прыдуркаватым. У гэтым спэктаклі іх можна было выкарыстаць хіба што як мэблю. Акрамя таго, хтосьці зь іх пэрыядычна напіваўся й страчваў арыентацыю ў цёмных закулісных лябірынтах ды завалах дэкарацыяў.
    Сяргій Праскурня як галоўны фэхтмайстар намагаўся зьвесьці што да купы, але ў яго атрымоўвалася ня надта ўжо й шмат. Праўда, падыманьне ды апусканьне плунжэраў абышлося бяз значных ахвяраў з боку выканаўцаў здаецца, толькі падчас трэцяга спэктаклю нейкаму расійскамоўнаму п’янюжку, што выпадкова прыцягнуўся з вуліцы й чамусьці апынуўся аж на сцэне, трохі расьціснула нагу. Мэханікі, між іншага, спрацавалі бездакорна, своечасова спыніўшы плунжэр, і кульгавы з гэтага часу мігрант са скавытаньнем пакінуў памяшканьне храму мастацтваў...
    Ніхто ані выканаўцы, ані публіка не разумелі, што адбываецца і чым усё гэта скончыцца. Але ўсе цешыліся, бо заўсёды было з чаго цешыцца: калі ня з Штэфка Арабца з вушамн кэралаўскага Зайца, дык з абамжэлага Віктара Марозава зь яго вантробным “Джульбарс павесіўся!”, калі
    не зь лятаючай галавы Небарака, дык з гіпэртрафаванага чэлеса Ірванца (мастак Мар’ян Савіцкі). I ў гэтым выяўлялася ўся прырода бубабізму ягоныя адэпты цешацца, з галавою занураючыся ў невытлумачальную радасьць быцьця...
    I толькі мы ўтрох Пракуратар, Падскарбі й Патрыярх ведалі, што адбываецца й чым ўсё скончыцца. Мы кантралявалі гэтую сытуацыю яшчэ да яе ўзьнікненьня. Бо на сцэне і ў залі, у ложах ды на бальконах матэрыялізоўваліся нашыя вершы ды нашыя пэрсанажы. Прычым найнявіньнейшым спосабам матэрыялізоўваліся, нават не здагадваючыся пра гэта. Як цячэ рэчка, сама пра гэта не здагадваючыся. I калі там, пад нябёсамі, на найвышэйшым бальконе, пад самым скляпеньнем, хор дзетак у сіне-жоўтых піянэрскіх гальштуках анёльскімі галасамі засьпяваў a сареіа “Малюйце бабу голу-бу”, я ледзь не заплакаў, ды потым, здаецца, такі заплакаў, бо гэта сьпявала нашая ўвасобленая прыўкрасная будучыня... Каб вам лепш зразумець, пра што быў спэктакль, я тут цалкам працытую лібрэта да яго, што было напісана Ірванцом у адну зь бяссонных начэй наконадні прэм’еры:
    “Юную красуню Амальтэю Гаразьдзец падчас балю ў гонар яе паўнагодзьдзя выкрадае злы чараўнік. Стары князь Попель, названы бацька юнай красуні, заклікае асілкаў з усяго Свазіленду рушыць на пошукі яго названай дачкі. Згаджаюцца толькі тры адважныя бубабісты Вярнігара, Вырвідуб і Круціяйцы. 3 самых першых крокаў іхнага падарожжа ім бярэцца перашкаджаць злая чараўніца Клітэмнэстра. Дапамагае ёй у гэтым Вушасты Троль. Але калі трое смельчакоў ужо канчаткова губляюцца ў цянётах падступнай чарадзейкі, ім на дапамогу неспадзявана прыходзяць
    Самойла Нямірыч ды Андрый Кампа двое зачараваныя прынцы-блізьняты, якіх падступная чарадзейка ператварыла ў пару аслоў. Вызваліўшы трох герояў, яны вяртаюць сабе свой папярэдні выгляд, пасьля чаго разам са смельчакамі рушаць на пошукі красуні.
    Але далейшыя іх шляхі таксама поўныя прыгод і небясьпекі. Зграя фурыяў-санітарачак пад кіраўніцтвам Дзяўчыны з Пляцкамі зачароўвае іх сваім хімэрным і магічным сьпевам. Героі засынаюць, і толькі выпадковае зьяўленьне Лятаючай Галавы выратоўвае іх ад поўнай загубы. Гэтая ж самая Лятаючая Галава вядзе іх наперад, да новых зьдзяйсьненьняў і перамогаў.
    Урэшце, у пячоры чараўніка адбываецца вырашальная бітва, у якой героям супрацьстаяць Паўло Мацапура-кат, Юрко Нямірыч, пан Базя, Марта Мартафляк ды іншыя ўвасабленьні зла й цемры. Пасьля крывавага адпору красуню Амальтэю ўдаецца вызваліць з зачараванай вязьніцы. Усеагульны трыюмф. Лунае Песьня Ўсходніх Славян, і героі з трыюмфам вяртаюцца дамоў. Happy End”.
    Замест гэпі-энду чацьвёра бандзюкоў з “Каму ўніз” вывозілі на сцэну ўвасабленьне “Крайсьлера” купу непрыгоднага ламачча з двума магутнымі пражэктарамі, якія стваралі ўражаньне незямнога лятаючага аб’екту. I ўсё гэта выбухала.