Уводзіны ў геаграфію
Юрый Андруховіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 438с.
Мінск 2006
- Дзе ты быў, мой сужэнча? спытала Марта, трохі адпіўшы.
- У адной маладзіцы. Толькі дагэтуль ня ведаю, трахнуў яе альбо не. Дзіўная гісторыя, праўда?
- Гэта вельмі рызыкоўна, Мартафляча, сказала Марта.
- Што менавіта? спытаў Мартафляк. Тое, што я табе расказаў пра гэта?
- Тое, што ты нічога не памятаеш. А калі яна была вэнэрычная?
- Усё можа быць, пазяхнуў Мартафляк. Канечне, я пажартаваў.
- Я так і думала.
- Ну, вось і добра. Гэй, Хама, чаго ты сядзіш такі сумны ды невясёлы? Кроў ужо не цячэ. Скажы што-небудзь, Мартафляк з чаканьнем і надзеяй паглядзеў на Хомскага.
Той адняў ад рота насоўку з маленькай чырвонай плямкаю.
- Я табе зайздрошчу, стары, сказаў ён.
- Гэта добра, але чаму, халера ясная?
- Ты шчасьлівы чалавек.
- А-а, з разуменьнем працягнуў Мартафляк. Тады іншая справа. Хочаце анэкдот? Муж вяртаецца з камандыроўкі і, само сабою, засьпявае жонку на гарачым, сказаўшы гэта, ён замаўчаў.
- Усё? спытала Марта.
- He, ня ўсё, але згадаў, што вы яго ведаеце. А можа, ведаеце нейкі падобны. Яны ўсе аднолькавыя, усе пра адно й тое ж. Можа, мы б трохі паспалі? пазяхнуў ён.
- Няма сэнсу, паціснуў плячыма Хомскі. -
прасьцей пераседзець гэтыя пару гадзінаў. А пасьля пойдзем на кірмаш. Ці яшчэ куды-небудзь.
- Сапраўды. Ужо няма сэнсу, пагадзіўся Мартафляк і лёг на падлогу. Я толькі трохі паляжу. 3 расплюшчанымі вачыма.
Ціша прыціснула іх, быццам камень. Ніхто не прамовіў больш ані слова. Мартафляк ляжаў на падлозе дагары тварам і сапраўды з расплюшчанымі вачыма. Хама прымасьціўся ў фатэлі, грэючы ў руцэ шклянку зь недапітым шампанскім. Марта села на ложку й утаропілася позіркам кудысьці за акно. Там ужо шарэла, разьвіднелася, азываліся нейкія першыя ранкавыя птушкі зь невядомых краінаў. Чуваць было кожны гук, народжаны ў збольшага сонным гатэлі: нейкія крокі, прыглушаныя дывановай дарожкай, паварот ключа ў дзьвярох насупраць, цурчэньне вады ў нумары за сьценкай. Сьвет лавіў іх і спаймаў. Яны ўсе трапілі, быццам у нерат, у гэтую гатэльную цішыню.
Але доўга гэта не пратрывала. Раптам усе пачулі нейкае шамаценьне пад дзьвярыма, на гэты раз незачыненымі, і ў нумар уваліліся два монстры. Адзін у стралецкім строі, з асяледцам на паголенай галаве, другі у чорнай фрачнай пары, з матыльком, але абодва вельмі пажмяканыя, бледныя й гучныя.
- Ага, усе масоны на месцы! закрычэў Грыць, вітаючы такім чынам усіх прысутных.
- Слухай, Хама, замахаў рукамі Нямірыч, я бачыўся з тваімі пэрсанажамі! Там была цэлая купа мярзотнікаў. Я ледзь уцёк ад іх!
- Сядайце, хлопцы, роўным голасам азваўся з падлогі Мартафляк. Альбо прынясеце яшчэ дзьве шклянкі з свайго нумару. Альбо дайце штонебудзь запаліць. Альбо сядайце й памаўчыце разам з намі. Альбо ідзеце адсюль у сраку.
Грыць цьвёрда спыніўся на адным з прапанаваных варыянтаў і хутка вярнуўся зь дзьвюма шклянкамі. Хомскі разьліў усё да рэшты.
- Кожны з нас па-свойму нядрэнна правёў гэтую ноч, зьвярнуўся да прысутных Мартафляк, узьняўшыся з напоўненай шклянкаю. Але няхай яна належыць кожнаму асобна. Кожнаму яго ноч. Я хачу выпіць за гэта, сябры мае. Дарэчы, толькі вы можаце выратаваць нас цыгарэтамі.
- Дохлы васэр, сказаў на гэта Грыць.
- Мёртвы певень, Нямірыч быў зь ім салідарны.
- Ну, калі ў нас ужо не засталося цігарэтаў, то трэба паміраць, пазяхнуў Мартафляк, але запнуўся, згадаўшы пра Нямірыча.
- Ганьба нам, згадзіўся Грыць.
Яны выпілі й зноў замоўклі. Здавалася, гэты нумар закляты на маўчанку. Нават, калі б сюды ўварвалася яшчэ з два дзясяткі паэтаў, усё адно давялося б маўчаць ды згасла глядзець кожнаму ў свой кут, кожнаму ў сваю ноч. Яна стаяла за плячыма ў кожнага, глыбокая й чорная.
- Хадзем абудзім Мацапуру, нарэшце наважыўся вымавіць Хомскі.
- А ў якім ён нумары? запыталася Марта.
Уяўляеце, мы дагэтуль яшчэ ня бачыліся з Мацапураю, працягваў Хомскі. Ён зладзіў увесь гэта бардак, а сам недзе хаваецца...
Ён выдумаў гэтае дурнаватае сьвята, а сам залез пад коўдру, з галавою пад коўдру, і пухне, дадаў Нямірыч.
Ён зарабляе на гэтым грошы, а мы ідзем, як танныя хлопчыкі, вядземся на гэта, абурыўся Грыць.
Ён на ўсім зарабляе грошы...
Ён таленавіты хлопец, але вялікае гаўно...
Ён павёў сябе, як заўсёды...
Ён робіць над намі свае досьледы...
Ён ніколі мне не падабаўся...
Ён досыць прымітыўны, але яму шмат дадзена ад прыроды...
Ён дрэнна скончыць...
- Яго павесяць за “ядзеньне чалавечага мяса”...
- Хадзем яго абудзім, падс.умаваў Хомскі.
- Я патэлефаную яму ў нумар, паведаміў Грыць, выцягваючы з кішэні нататнічак. Ён жыве Ў-
Грыць набраў нумар, але праз хвіліну паклаў слухаўку.
- He адказвае? здагадаўся Мартафляк.
- Ты правільна ўсё разумееш, адказаў Грыць.
- Мабыць, яго яшчэ няма ў сябе, пасунуўся яшчэ далей Нямірыч.
- Альбо яму лянотна ўставаць да тэлефону, дапусьціў Хомскі.
- Альбо ён акурат ляжыць зь дзяўчынаю, дадумаўся Мартафляк.
- Альбо зь перарэзаным горлам, растлумачыў Грыць.
- Альбо сядзіць у клязэце...
- Альбо вісіць на жырандолі...
- Альбо заклаў вушы ватаю...
- Альбо накрыў тэлефон падушкаю...
- Чуеце? спытала Марта, якая ўжо пэўны час прыслухоўвалася да гукаў за акном.
I тады яны пачулі, сапраўды пачулі недзе там, у вулачках Чартопаля, унізе, пад імі, аўтаматныя чэргі, адзіночныя стрэлы, нейкую беганіну, роў матораў, неразборлівыя выгукі. Яны кінуліся да акна й пабачылі пад гатэлем некалькі грузавікоў, зь якіх выскоквалі войскоўцы ў поўнай амуніцыі, у касках, з аўтаматамі й адгазьнікамі, у плямістых мундырах. Яны хутка й зладжана падзяля-
ліся на невялікія групкі і разьбягаліся па прылеглых вуліцах. Афіцэры аддавалі рэзкія, адрывістыя каманды.
- Люба зірнуць, сказаў Мартафляк.
Дзьверы нумару расчыніліся так, быццам па іх ударылі нагою. У пакой зайшоў зусім яшчэ юны лейтэнант зь няўмольным выразам на твары. За яго сьпінаю стаяў двухмэтровы дэсантнік з складным аўтаматам у руках.
- Всем выходнть, стронться на улнце, коратка сказаў лейтэнант.
- Гэта ўвогуле добрая ідэя, дружа, пагадзіўся зь ім Мартафляк, але якога хрэна мы туды пойдзем...
- Молчать, перарваў яго лейтэнант. Прнказ коменданта гарннзона. Всем стронться на улнце!
- Пайшоў ты са сваім камэндантам, пазяхнуў Хомскі.
- В протнвном случае я нмею право прнменнть спецсредства, адчаканіў лейтэнант.
- Пачакайце, растлумачце, што здарылася, мы ж ня можам проста так узяць і пайсьці, зьмяніў тон Мартафляк.
- Всем стронться на улнце, з ноткамі стомы ў голасе паўтарыў лейтэнант. Будет передано важное правнтельственное сообіценне.
- А як адносна Агульнай дэклярацыі правоў чалавека? зьедліва пацікавіўся Нямірыч.
- Хватлт! Немедленно выйтн н стронться! Хватнт! Кончнлось ваше время!
На вуліцы іх пашыхтавалі проста перад гатэлем, у калёну па двое. Празь нейкія дзесяць-пятнаццаць хвілінаў дэсантнікі цалкам ачысьцілі гатэль ад гасьцёў сьвята заспаных, напаўапранутых, у маляўнічых карнавальных апранахах і пагналі ўсіх у кірунку плошчы Рынак.
He растягнваться, не растягнваться, быстрее! камандавалі з бакоў сяржанты й аўтаматамі падштурхоўвалі занадта няўклюдных. Яны амаль беглі Анёлы, Сарацыны, Казакі ды ўсе іншыя, яны не разумелі, што адбылося, але іх падганялі аўтаматамі, іх выхапілі з нагрэтых ранкавых ложкаў і цяпер кудысьці гналі, можа, каб пачытаць лекцыю па грамадзянскай абароне, можа, каб расстраляць.
- Напэўна, ваеннае становішча, задыхаючыся, шапнуў Мартафляк.
Марта йшла побач зь ім, такая напалоханая, у гэтым сваім халаціку на голае цола.
- Мне страшна, сказала яна. Што будзе з нашымі дзецьмі?
- Ня варта наперад перажываць, мы ж нічога ня ведаем, спрабаваў яе супакоіць Мартафляк.
- Я не хацела сюды ехаць, навошта я ехала, не супакойвалася Марта.
- Прынамсі маем шанец памерці ў адзін дзень, сказаў Мартафляк.
- Зёма, дэмбель давай! крыкнуў Нямірыч да аднаго з салдатаў.
Але ў адказ атрымаў добрага кухталя ў сьпіну. Грыць быў хацеў адказаць яму тым жа, каб ведаў, смаркач, як рукамі махаць, але Нямірыч з усёй сілы абняў яго й прыціснуў да сябе.
- He чапай гаўно, Грыцю, сказаў ён. Яны сынкі, службы ня бачылі, паскуды, салабоны, парашнікі!..
Толькі Хомскі быў цалкам незварушны, слухмяна крочыў у пары зь нейкім маладым каталіцкім сьвятаром.
На вуліцах ужо даўно разьвіднела, і ўсе маглі бачыць, як шмат салдатаў шныпарыць па горадзе. Усе бакавыя вуліцы былі перагарожданыя гру-
завікамі й бэтээрамі. Грыць скрыгатаў зубамі й сьціскаў кулакі.
- Лажа, ізноў лажа, паўтараў ён.
Яны захапілі ўсё на сьвеце: тэлеграф, пошту, масты, банкі й гатэлі, яны захапілі Крэмль і Эрмітаж, а таксама ўсе іншыя стратэгічныя аб’екты, у іх танкі й снарады, апэрацыя была праведзена маланкава, з дапамогаю хімічнай зброі й калючага дроту, яны адабралі ключы ад усіх турмаў і псыхічных лякарняў, яны накрылі нас, як голых у лазьні, за дзьве-тры гадзіны ўся ўлада перайшла да іх, цяпер яны змогуць канчаткова навесьці парадак і аб’явіць доўгачаканую вайну рэшце зямной кулі, яны загадаюць нам легчы тварам на брукаванку, а пасьля будуць камандаваць “встать-лечь”, і мы будзем уставаць, а потым ізноў класьціся па камандзе, бо яны захапілі Кіеў і Львоў, і нават Запарожжа яны захапілі, і ўсё за нейкія дзьве-тры гадзіны, нехта вельмі пільна ўсё прадумаў, нехта атрымае Залатую Зорку, бо яны цяпер паўсюль, і нават у Музэі ўкраінскага мастацтва зладзілі гаўптвахту, а ў катэдральным саборы вартаўнічыя памяшканьні, і мы нічога ня зробім, Марта, мая маленькая, я здолею толькі прапусьціць твае кулі празь сябе, вось і ўсё, a хлопцы ўжо хай сабе выкручваюцца як могуць, зрэшты, быць расстраляным не найгоршая сьмерць для паэта, ах, якія ненапраўныя страты хутка панясе родная літаратура, расстралянае адраджэньне, вось як пра нас напішуць нашчадкі, калі яны дапусьцяць, каб у нас былі нашчадкі, a яны не дапусьцяць, бо ў іх ужо ёсьць вялікі досьвед, як ачышчаць нас ад нашчадкаў, гэта галоўная справа, галоўная мэта, як па-дурному ўсё выйшла, я не хацеў цябе крыўдзіць, Марта, я ўжо не
пасьпею апавесьці табе пра ўсё, і пра Хаму, які цябе кахае, і пра Грыця, народжанага ў Карагандзе, і пра Юрка, у якога адбіраюць апошні яго год ці як найбольш два, але я ганаруся, што цяпер, вось тут, я разам з гэтымі хлопцамі, што нас кінуць у адну велізарную яміну, разам з гэтымі Жыдамі, Прасталыткамі й Цыганамі, я ганаруся, што быў знаёмы з гэтымі хлопцамі, гэта цудоўныя паэты й найпершае гэтаму пацьверджаньне тое, як яны памруць, але па-іншаму не бывае, дый нашто жыць, калі нават у нашай улюбёнай кавярні яны разьмясьцілі вузел сувязі, а на сёмым небе ракетны палігон, навошта жыць, калі яны будуць чытаць нашыя душы сваімі радарамі й будуць выклікаць нас а шостай ранку мыць іхныя зарыганыя сартыры; куды мудрэйшым будзе не дажыць да гэтага, а таму варта справакаваць кагосці зь іх, скажам, харкнуць яму ў пысу, і ён ня вытрымае, пусьціць аўтаматную чаргу, бо ён памятае пра гонар вайскоўца, вышэй за які ў гэтым сьвеце толькі загад камандзіра, і я зрабіў бы такі фокус ужо зараз, неадкладна, але спачатку мне трэба прапусьціць празь сябе твае кулі, я ж не магу даручыць гэта Хомскаму, хаця ён і кахае цябе, але твая рука ў маёй, мы даўно ўжо не трымаліся за рукі, апошні раз сем год таму, калі ты насіла Аксанку й малявала мае партрэты губной памадай на ўсіх люстэрках у нашым доме...