Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
Памер: 205с.
Мінск 2002
Уладзіслаў Сыракомля
? ВАНДРОЎКІ
па маіх былых \ ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
ВАНДРОЎКІ па маіх былых ваколіцах
WEDROWKI
Pl) Will MEIilHS OKOLICUH,
WSPOMMEMA, STUUA HISTORYCZAE I OBYCZUOWE.
p Г I r I
WFladyalati'a Syrokoml?.
WILL’ C.
NakUdem i Drukieu. Jwzeia Zawud-kie^G.
IS53.
Уладзіслаў Сыракомля
ВАНДРОЎКІ па маіх былых ваколіцах
_____Успаміны,_ даследаванні гісторыі і звычаяў
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 2002
w 821.161.3-3
ББК 84(4Бен)4
С95
Пераклад з польскай мовы, прадмова, каментарыі
Кастуся Цвіркі
Мастак
Міхаіі Барздыка
Падбор фотаілюстрацый, дызайн уклейкі
Антаніны Лапіцкай
ISBN 985-02-0540-7
© ЦвіркаК. А.,пераклад, прадмова, каментарыі, 2002
© БарздыкаМ.Ф.,мастацкае афармленне, 2002
© Афармленне. ВРУП «Мастацкая літаратура», 2002
♦Спяваў для сябе я пра родныя далі...»
Уладзіслаў Сыракомля (сапраўднае імя — Людвік Кандратовіч) — адзін з самых папулярных паэтаў Беларусі XIX стагоддзя. Ужо яго першы верш «Паштальён», напісаны ў 1847 годзе, стаўу перакла-дзе Леаніда Трэфалева шырокавядомай рускай народнай песняй «Когда я на почте служнл яміцнком...». Пісаў У. Сыракомля на польскай і беларускай мовах. Больш на польскай, бо ў тыя часы мовай літаратуры і справаводства на Беларусі ўсё яшчэ заставала-ся польская мова. На польскай мове выходзілі газеты і часопісы, друкаваліся кнігі, ставіліся ўтэатрах Мінска, Вільні, Нясвіжа, Слуц-ка, Слоніма і іншых гарадах Беларусі спектаклі. Пісьменнік, які хацеўданесці да чытача свае ідэі, свае думкі, вымушаны быў пісаць па-польску. На беларускай мове паэты тварылі хіба што для сябе — не для друку, бо беларускага друку тады проста не існавала.
Але і ў сваіх польскамоўных творах Уладзіслаў Сыракомля вы-ступаў як шчыры патрыёт Беларусі, якую па традыцыі называлі Літвою. «Я — літвін», — казаўнеаднаразова паэт і падкрэсліваў, што і яго «прапрадзед» быў «шчырым літвінам». «Літоўскім лірнікам», «літоўскім паэтам», «песняром Літвы» называлі яго ў польскім, рускім і замежным друку. Вось як пісаў напрыклад, М. Аксакаў: «Калі паэт можа прысвяціць усю сваю дзейнасць аднаму якому-небудзь прадмету, вакол якога, нібы вакол агульнага цэнтра, лунаюць і кру-жацца ўсе вобразы, думкі яго і летуценні, у якім, нібы ў фокусе, збіраюцца ўсе водгукі і ад якога ўсе любоўныя струны яго атрым-ліваюць асаблівы водгалас і каларыт, — то такім прадметам, бяс-спрэчна, з’яўляецца для Сыракомлі Літва. Куды б ні кіраваўся воль-ны лёт яго натхнення, у якую б сферу ні залятала думка яго, якія б ні кранаў ён струны душы — заўсёды... выступае з масы вобразаў
5
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
усё адзін і той жа вобраз айчыны, які ён па-майстэрску і любоўна малюе». У гэтым жа прызнаваўся і сам паэт:
Пра адно я толькі спяваю, хоць на розныя ноты: Хай жыве наша Літва! Хай жывуць літвіны!
Літвою У. Сыракомля, як і наогул яго сучаснікі, называў Бела-русь.Тут (вёска Смольгаўна Любаншчыне) у 1823 годзе нарадзіўся паэт, туг (спачатку на Палессі, а потым на Нясвіжчыне і Стоўбцаў-шчыне) правёўён асноўігую частку жыцця. Апошнія дзесяць гадоў (1853—1862) У. Сыракомля пражыўу фальварку Барэйкаўшчына, што па дарозе з Ашмян да Вільні. Паэт зноў апынуўся сярод бела-рускага насельніцтва. Ён сцвярджаў што «люд падвіленскі... гаво-рыць па-русінску», гэта значыць па-беларуску, Вядомы польскі літа-ратуразнавец А. Брукнер бачыў што У. Сыракомля «сапраўдны пяс-няр беларускай зямлі, ні ўякім разе не літоўска-жмудскай...».
Матавамі патрыятызму прасякнута ўся творчасць У Сыракомлі — паэзія, драматургія, проза, публіцыстыка. Паэтлічыў, што любоўда сваёй зямлі, да Бацькаўшчыны — самае высакароднае пачуццё. Ён адкрыта асуджае тых, хто, забываючы звычаі роднага краю, слепа пераймае ўсё замежнае, чужое, хто адракаецца ад свайго толькі таму, што яно сваё. Hi адзін з тых, піша паэт у адным з вершаў, хто туляецца на чужыне, не спазнаў там, «што дым родны значыць->, цяпер, каб была магчымасць вярнуцца, «ішоўбы да Літвы абдзёрты і босы... Хворы, вярнуў.бы здароўе сваёй душы ад шклянкі вады з Нёмана альбо Гарыні». У творах Сыракомлі можна знайсці нямала прачулых радкоў, прысвечаных родным ваколіцам. Гэта вершы і паэмы пра «смутны краю Палессе» («Улас»), пра нёманскія лугі, якія паэт можа пазнаць «па паху» («Акраец хлеба»), пра камяніцы і паркі Нясвіжа, «дзе над сінім азерцам стаіць стары замак» («Пілігрым у канцы вандроўкі»), пра вуліцы Мінска, які ён называе «родным» («Тостудоме В. Марцінкевіча», «У коле знаёмыхуМінску»)...
Пра беларускі патрыятызм У. Сыракомлі яскрава сведчыць яго вершаванае апавяданне «Жменя пшаніцы». Стары войт адной бе-ларускай вёскі, выбіраючы сабе замену з трох сваіх сыноў пасы-лае іх у чужыя краіны: хто адтуль больш карысці прынясе, той войтам будзе абраны. Старэйшы сын Рыгор, вярнуўшыся з Нямеч-чыны, пачаўраіць памяняць сялянскія «світкі» на нямецкія «капта-6
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
ла ад Уладзіслава Сыракомлі, імя якога было ў той час вельмі аўтарытэтнае. Патрэбна пагадзіцца са сцверджаннем А. Лойкі і Н. Перкіна, што без гэтай падтрымкі перш за ўсё з боку Сыра-комлі «Дунін-Марцінкевіч, магчыма, не стаў бы тым, чым ён стаў для беларускай літаратуры». Нездарма беларускія паэты заўсёды шукалі ў яго дапамогі, пісалі яму як чалавеку, які робіць агульную з імі справу.
Важнае значэнне надаваў паэт вывучэнню гісторыі Беларусі, каб беларускі народ успомніў сваё мінулае і ўсвядоміў што ён «гас-падар тутэйшай зямлі». Гісторыі Беларусі быў прысвечаны самы першы твор У Сыракомлі, які прызначаўся да друку, — вялікая і даволі грунтоўная нататка пра мінулае Нясвіжа, апублікаваная ў кнізе М. Балінскага «Старажытная Польшча» (1846). Дарэчы,у ары-гінале нататкі, які захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы (аддзел рукапісаў ф. 81—36, арк. 10-13), астаўся неапублікаваны дадатак - апісанне каштоўнасцяў Нясвіжскага замка, якое і цяпер мае цікавасць для даследчыкаў нашай культуры.
Гісторыі беларускіх гарадоў і мястэчак (Міра, Нясвіжа, Стоўбцаў Койданава), быту беларусаў іх фальклору прысвячае паэт і сваю кнігу «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853)-
Пра вёскі і мястэчкі беларускага Прынёмання расказвае У. Сы-ракомля ўкнізе «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861). Вялікую ціка-васць выклікае нарыс паэта «Мінск», які друкаваўся ўдвух нумарах часопіса «Тэка Віленьска» (1857). Шмат каштоўнага матэрыялу па гісторыі і культуры Беларусі можна знайсці іўдарожных нарысах У. Сыракомлі «Экскурсіі па Літве ў радьгусе ад Вільні» (1857. Т. I; I860. Т. II). Пра гістарычнае мінулае Ашмян, Смаргоні, багушэві-чаўскіхЖупран, пра побыт насельніцтва гэтых ваколіц нямала ціка-вага расказана паэтам у дарожным дзённіку, які ён вёў едучы ў 1856 годзе праз Беларусь у Варшаву. Гэты дзённік трапіў мне ў рукі пры азнаямленні з матэрыяламі Цэнтральнага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва Літвы. Аб побыце падвіленскіх беларусаў іх паэтычнай творчасці расказвае паэт у шматлікіх артыкулах, якія ён публікаваўу газеце «Кур’ер Віленьскі»,ураздзеле «Мясцовы аг-ляд», — гэты раздзел было даручана весці якраз яму як штатнаму супрацоўніку. Ёсць у Сыракомлі асобныя артыкулы пра Валожын, пра Нясвіжскі замак, пра ахову гістарычных помнікаў Беларусі.
9
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
Захаваліся ў рукапісе накіды артыкула пра Маладзечна, дзе паэт меркаваў паказаць усю гісторыю горада, пачынаючы з далёкай ста-ражытнасці.
Непасрэдным штуршком для напісання нарыса «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» быў вымушаны выезд паэта з родных «ва-коліц>>, дзе яго напаткала вялікае гора — смерць дваіх дзяцей. Як прызнаецца сам аўтар у прадмове «Да зычлівага чытача», «старана, такая дарагая некалі сэрцу, стала для нас невыноснай». Паэт з жон-кай Паўлінай з дому Мітрашэўскіх уцякае з родных ваколіц і пера-сяляецца ў падвіленскую вёску Барэйкаўшчына.
Туга па краі маладосці, па яго дарогах і сцежках, па светлых бяро-завых гаях і зажураных палявых разлогах, па жыватворнай бруі ціха-плыннага Нёмана, па звонкіх местачковых брукаванках і нясмелых акенцах сялянскіх хацінак паклікала яго ўзяцца за пяро і расказаць пра ўсё людзям. I паэт адразу ж па прыездзе на новае месца садзіцца за стол, піша вялікі мастацкі нарыс пра дарагія сэрцу мясціны.
Формай свайго твора аўтар узяў нататкі падарожжа на фур-манцы. Гэта форма дазволіла яму свабодна карыстацца самым раз-настайным матэрыялам. У аповяд пра сучаснае аўтару жыццё бе-ларускіх мястэчак і вёсак вельмі натуральна ўпісваюцца лірыч-ныя адступленні паэта, уласныя ўспаміны, а таксама шырокі экс-курс у даўніну краю. Прычым паэт смела выказвае асабістыя ад-носіны да фактаў сучаснасці і гісторыі, уласнае стаўленне да роз-ных слаёў феадальнага грамадства, выяўляючы свой дэмакратызм, сваю крамольную сімпатыю да абяздоленых. У разглядзе гіста-рычнага мінулага беларускіх мястэчак і гарадоў ён не абмяжоўва-ецца храналагічным апісаннем падзей, а імкнецца дайсці да іх першапрычын. Як былы архівіст радзівілаўскага замка, У. Сыра-комля побач з працамі па гісторыі меўдобрую магчымасць выву-чаць шматлікія дакументы, звязаныя з рознымі перыядамі Вялі-кага княства Літоўскага. Гэта дапамагло яму глыбей зразумець за-блытаныя вузлы мінуўшчыны, аргументавана спрачацца з пра-фесійнымі гісторыкамі. Біёграф У. Сыракомлі, польскі літарату-разнавец Ф. Фарнальчык, заўважыўшы такую свабодную манеру яго пісьма, жывую, неспакойную, непасрэдна звернутую да чы-тача плынь расказу, мабыць, правільна аднёс нарыс паэта да жанру публіцыстычнай прозы.
10
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
«Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» — самы яркі празаічны твор Уладзіслава Сыракомлі. Чытач з неаслабнай увагай сочыць за тым далёкім падарожжам паэта, за накірункам яго думкі, з цікавас-цю аглядае тагачасныя мястэчкі і вёскі, зазірае ў простую сялян-скую хату і не нашмат багацейшы дворык засцянковай шляхты, у велічныя палацы і замкі магнатаў углыбляецца разам з аўтарам у сівую даўніну краю, радуючыся сустрэчы з жывымі, па-майстэрску намаляванымі вобразамі вядомых гістарычных асоб і простых, але не менш цікавых людзей.