• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
    
       ¹ Гэта якраз у ваколіцах Міра, які ляжыць паміж Лідай і Клецкам міль за 14 ад Ліды.
    50
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    ніку. Прыбліжаныя вырашылі адправіць караля, непакоя-чыся пра яго бяспеку, хворага і здарожанага манарха на крытых насілках назад у Вільню. А Міхал йінскі, які ведаў звычкі татар, з гетманам Станіславам Кішкам і літоўскай шляхтай, што, дачуўшыся пра набліжэнне арды, збеглася да караля, гатовая ісці з ім на ворага, выправіліся пад Клецк, каб ударыць па галоўным стане ворага раней, чым збяруцца асобныя групы, якія спусташалі ваколіцы...»¹
       Глінскі, як вядома, разбіў пад Клецкам татар і весткай пра гэтую перамогу асвятліў апошнія хвілі караля Аляксан-дра, які паміраў у Вільні. Але вернемся да Міра. Мы бачым, што ён стаяў на дарозе татарскіх набегаў, паміж Клецкам і Лідай, за сем міль ад галоўнага зборышча татар. Ахвярамі іх спусташэнняў, пра якія пішуць гісторыкі, былі якраз ва-коліцы Нясвіжа, Міра, Карэлічаў пунктаўзанадта малазнач-ных, каб іх называць па імені.
       Татарскія спусташэнні, сваркі Забжазінскіх, Іллінічаў, Кішкаў Глябовічаў і іншых літоўскіх магнатаў з гордым і магутным Міхалам Глінскім прывялі да таго, што За-бжазінскі быўпазбаўлены ваяводскай пасады, а Крыштоф Іллініч трапіў у турму, і яшчэ жахлівы лёс Яна Забжазін-скага, на якога Глінскі ўчыніў напад, замардаваў ва ўлас-ным доме, — усё гэта, відаць, і заставіла Юрыя Іллініча пабудаваць у Міры крэпасць. Ці так гэта было ў сапраўд-насці, ці падмурак замка пачаў закладваць Юры, ці сын яго — Шчаслівы Іллініч, ці ўнук Юры, — невядома, бо ў тагачасных дакументах мы не знаходзім згадак пра Мірскі замак.
       Юры Іллініч (дзед) памёр каля 1520 года маршалкам літоўскім і старостам брэсцкім. Ён значна пашырыў пры
    
        ¹ Cromer М. De orig. et rebus gestis Polonorum. Colon. Agripinae, 1589-Liber XXX. P. 456. - He маючы пад рукой перакладу Блажоўскага, прапа-ную свой пераклад.
    
    51
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    жыцці свае ўладанні ў ваколіцах Міра, узяў спадчыну жонкі — Белую і Чарнаўчыцы, увесь гэты багаты набытак пакінуў сваім чатыром сынам. Шчаслівы, перажыўшы братоў, стаў уладальнікам амаль усёй бацькаўшчыны, у тым ліку і Міра¹.
       Пра гэтага Шчаслівага Іллініча вядома толькі тое, што ён, гэтакжа, як і бацька, быў брэсцкім старостам і ажаніўся з Соф’яй Радзівіл, дачкой Яна Барадача, троцкага кашталяна, ад якой меў сына Юрыя. Памёр Шчаслівы Іллініч у 1540 го-дзе, а неўзабаве ў 1541 годзе памерла і яго жонка, пакінуў-шы адзінага сына — Юрыя Іллініча, якога ўзялі пад сваю апеку яго багатыя сваякі — Радзівілы.
       Апекуном юнага Юрыя стаўяго дзядзька Мікалай Радзівіл Чорны, віленскі ваявода і літоўскі канцлер, вядомы сваім багаццем, розумам і магутнасцю, а яшчэ сваяцтвам і пры-язнымі сувязямі з Жыгімонтам Аўгустам і, нарэшце, клопа-там пра пашырэнне пратэстанцтва ў Літве. Юры Іллініч
    
        ¹ Ю. I. Крашэўскі ў «Карцінах жыцця і падарожжа» і М. Балінскі ў < Старажытнай Польшчы» не прыйшлі да адзінай думкі наконт таго, ці ўваходзілі ва ўладанні Радзівілаў землі Белай на Падляшшы. Першы сцвяр-джае, што яны былі набыткам Кішкаў, другі — што Іллінічаў. Іх довады, якія апіраюцца на пазнейшыя акты, хоць і дакладныя, але ўсё ж супя-рэчлівыя. Каб убачыць ісціну, трэба вярнуцца на некалькі дзесяткаў гадоў назад і не блытаць двух Юрыяў Іллінічаў - дзеда з унукам. Кары-стаючыся даўнімі дакументамі, мы можам высветліць, як усё было ў са-праўднасці. Юры Іванавіч Іллініч ад сваёй жонкі (родавае імя якой не-вядома) атрымаў уладанні Белую і Чарнаўчыцы, якія пасля яго смерці былі падзелены паміж двума сынамі Станіславам і Шчаслівым і дзвюма дочкамі - Ядзвігай, што была замужам за Абрамовічам, і Ганнай -жонкай Пятра Кішкі. Потым Ян Іллініч памёр, а Ядзвіга Абрамовічава перапрадала сваю вотчыну сястры, Бельшчына ж была падзелена на дзве часткі, адна дасталася Шчасліваму Іллінічу, а другая - Ганне Кішка-вай. Сын Шчаслівага бяздзетны Юры, усынавіўшы князя Мікалая Крыш-тофа Радзівіла, зрабіўяго ўладальнікам сваёй вотчыны, уладанні ж Кішкаў яшчэ раней Мікалай Кішка і яго жонка з дому Хадкевічаў перапрадалі ў 1549 годзе Мікалаю Чорнаму. Адна палова Белай і Чарнаўчыц з прылег-лымі землямі перайшла да Радзівілаў ад Іллінічаў, а другая — ад Кішкаў.
    
    52
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    выхоўваўся, відаць, у Нясвіжы разам з малымі дзецьмі Альб-рыхта, Станіслава, Юрыя і Мікалая Крыштофа яшчэ на прын-цыпах каталіцкага касцёла, бо Мікалай Чорны каля 1550 года прыняў гельвецкае веравызнанне і схіляў да яго ўсю сваю сям’ю і дамашніх. Ёсць звесткі з 1542 года, што Мікалай Чор-ны выконваў згодна з законам, абавязкі апекуна над мала-летнім Іллінічам. Гэта быў магутны апякун: асабістая слава і знатнасць роду, багацце, арыстакратычная гордасць і дып-ламатычныя здольнасці рабілі Мікалая Чорнага адной з най-славутых постацяў сваёй эпохі. Значэнне яго ўзрасло з на-даннем яму першых у Літве міністэрскіх пасадаў і асабліва пасля таго, калі былі выяўлены сваяцтва і прыязныя адносі-ны з домам манарха: Жыгімонт Аўгуст, сын Жыгімонта I, пасля смерці сваёй першай жонкі ў верасні 1547 года ажа-ніўся з Барбарай Радзівіл Гаштольдавай, дваюраднай сястрой Мікалая Радзівіла. Яшчэ калі гэты шлюбны саюз захоўваўся ў тайне, ужо быў адчувальны ўплыў Радзівіла на справы два-ра і дзяржавы. Праз месяцы два радзівілаўскі дом заззяў но-вымі найцудоўнейшыміўпрыгожаннямі — гаспадары імкну-ліся не адстаць у гэтым ад двара, з якім былі звязаны. А наго-да была такая. Імператар Карл V пацвердзіў пасланніку Жы-гімонта Аўгуста раней прысуджанае Радзівілам княскае зван-не, пашыраючы яго на ўладальнікаў вотчын дзвюх ліній Ра-дзівілаў - ад Ганёндза і Мэдэлі да Алыкі, Нясвіжа, Бірж і Дубі-нак. Паважанаму ў імператарскім двары Мікалаю Чорнаму лёгка было знайсці свайму выхаванцу Юрыю Іллінічу вы-датную пасаду на аўстрыйскай службе, бо нашы магнаты рэдка калі атрымлівалі сваё выхаванне і сваю рыцарскую вывучку на радзіме; ім хацелася перад усімі выхваляцца сва-ёй еўрапейскай адукацыяй, гучным тытулам, які да таго ж быў забаронены айчынным правам. Ды і чаму ж было не пазнаваць змоладу свет, калі дазвалялі сродкі? Чаму ж было не набываць уласнай працай замежныя званні, калі айчын-ныя даставаліся і так, без працы? Калі сын прывілеяванага
    
    53
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    роду мог заўсёды быць упэўнены, што яму забяспечана і месца ў сенаце, і староства для падтрымання яго годнасці і гонару сярод шляхты? Малады Юры Іллініч, дзякуючы апе-цы Радзівіла і ўласным рыцарскім якасцям, выдатна праявіў сябе ў аўстрыйскім войску і атрымаў прыхільнасць Ферды-нанда II, рымскага караля, які за заслугі надаўяму 10 ліпеня 1555 года тытул графа Рымскай дзяржавы ў Міры - гэта ж яго каралеўскаапостальскай мосці нічога не каштавала. Ты-тул, згодна з польскім заканадаўствам, асновай якога была шляхецкая роўнасць, не даваў ніякіх дадатковых правоў але надаваў магнату яшчэ большай велічы і важнасці. У даку-менце пра наданне гэтага тытула першы раз сустракаем мы згадку пра Мірскі замак: «Ipsius Arcem Mijr cum tota juris dictione omnibusque illius pertinentiis in comitatum ereximus, nec non ipsum Georgium Illinicz ipsius liberos haeredes et successores legitimos ex lumbis suis legitimo thoro procraeatos ac natos et nascinaturos tam masculos quam foemineas deinceps perpetuis futuris temporibus ad dictum comitatum Arcis Mijr in comites creavimus et nominavimus».- «Яго замак Mip i адмі-ністрацыйную акругу з усёй маёмасцю мы ўзвышаем на ступень графства, гэтае званне надаём самому Юрыю Іллінічу яго дзецям, спадчыннікам і законным наступнікам і іх дзецям абодвух полаў якія ёсць і якія народзяцца, ад сён-няшняга дня і ва ўсе будучыя часы называючы іх ад граф-ства замка Мір графамі»¹.
       Але не суджана было Іллінічу перадаць сваім нашчад-кам уладанні, падвышаныя велічным званнем графства. Чалавек у самым росквіце сіл, па-мужчынску прыгожы і моцны, якім мы бачым яго на захаваным партрэце ў Ня-свіжскім замку, адчуваў, аднак, што яму нядоўга засталося гасціць на зямлі, Невядома, ці слабое здароўе, ці нейкая таямніца ў жыцці былі прычынай таго, што, не беручы ні з
    
       ¹ Арыгінал гэтага дакумента знаходзіцца ў Нясвіжскім архіве.
    
    54
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    кім шлюбу, заўчасна пачаў думаць аб смерці і перадачы сваёй маёмасці ў чужыя дастойныя рукі, бо ні нашчадкаў ні блізкіх сваякоў у яго не было. Урэшце ў падзяку за апеку, якую ўзяў над ім Мікалай Радзівіл Чорны, Іллініч запісаў свае ўладанні ў спадчыну яго сыну Мікалаю Крыштофу Радзівілу, празванаму ў народзе Сіроткам,— юнаку хвара-вітаму, з рознымі заскокамі маладосці, якія яшчэ больш пад-рывалі яго здароўе. Калі Іллініч усынавіў Мікалая Крышто-фа (1568), яму было гадоўдзевятнаццаць і ён быўужо мар-шалкам літоўскім, а праз тры гады пасля смерці бацькі стаў на чале свайго сямейства як галава магутнага княскага роду Радзівілаў. Мікалай Крыштоф праславіўся як пілігрым у Ерусалім, як багаты, міласэрны і набожны пан, мудры мі-ністр каралеўскай рады, пачынальнік нясвіжскага маяра-ту, беражлівы гаспадар дому, заснавальнік многіх замкаў і касцёлаў у сваіх уладаннях, нарэшце, як роданачальнік шматлікіх радзівілаўскіх пакаленняў, вядомых у айчыннай гісторыі. Але калі яго ўсынавіў Іллініч, быў гэта, як ужо згад-валася, хваравіты юнак, да таго ж гуляка, ад якога мала чаго можна было чакаць у будучым, таму намнога большай па-шаны заслугоўвае славуты сваімі дзеямі Іллініч, чым яго прыёмны сын. 3 вялікай цікавасцю сочым мы за гэтай по-стаццю, за чалавекам, які ў самым росквіце сіл з халоднай крывёю рыхтуецца да смерці, як шчодра ўзнагароджвае слуг, раздорваючы ім набыткі небагатай спадчыны¹, як робіць нашчадкам рэшты ўладанняў сына свайго апекуна,
    
        ¹ Усе распараджэнні Іллініча наконт надзялення маёмасцю слуг былі зроблены за год да яго смерці, г. зн. у 1568 годзе. Ён падараваў Цімафею Крышталоўскаму вёску Уніхава, Ярмолу Авядоўскаму — сем валок зямлі (надзел называўся Трэмбачоўскі, а пазней там узнікла вёс-ка Агароднікі), Яну Абрамовічу - пяць валок зямлі і г. д. Спадчына Мікалая Крыштофа, якая дасталася ад Іллініча, у Міры і Белай не такая была і выдатная. Але апрача Іллінічавых уладанняў Радзівілы атры-малі яшчэ тытул мірскіх графаў.