Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
Памер: 205с.
Мінск 2002
194
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
добрых людзей які грош ці кавалак хлеба. А добрыя людзі ахвотна, з пэўнай пашанай прымаюць старцаў, бо ва ўсім славянскім свеце звычай жабравання ў старасці вельмі распаўсюджаны і ніхто не зневажае ані саміх жабракоў, ані сям’ю, якая пусціла на валацужніцтва сваіх бацькоў.
Так літоўскі селянін у хаце на печы альбо пад чыімсьці плотам заканчвае сваё ціхае жыццё. Сям’я паплача па ім, замкне яго ў чатыры сасновыя дошкі, пахавае на могіл-ках, а праз год пасля смерці паставіць над ім драўляны крыж, справіць памінкі, нап’ецца там, потым яшчэ паўз-дыхае, памоліцца і... забывае нябожчыка.
XII
ПІЛІГРЫМ У КАНЦЫ ВАНДРОВАК
Вось нарэшце і абышоў я, радзіма, Гарады твае, вёскі з кіем пілігрыма. Блізка бачыў я вежы касцёлаў, крыніцы, Падзямельныя склепы твае, камяніцы, I каб мне пахваліцца хоць чым было можна, Ўзяў я памятак колькі у ранец дарожны: Частку нёманскай хвалі, камень даўняе вежы, Завушніцу з магілы, з дрэва лісцік свежы... Ўдоўж і ўшыр абышоўшы усё Прынямонне, Спачываю пад грушай развесістай сёння. Перад тым як мне выйсці на новуіо каляіну, Я той шлях, што прайшоў, сваім зрокам акіну. Там над возерам замак глядзіцца у зоры, На пагорку там бачу я бацькаўскі дворык.
196
Там і хатка, дзе шчасце мяне абмінула, Там цвінтар, дзе дзятва — мая кроў — заснула. Там святыні, там блізкія стрэхі з саломы, Звоніць птаства маё, ходзіць вецер знаёмы. Да мяне зноў вяртаюць нябачныя крыллі Ўсе пачуцці, што некалі сэрца палілі, Тыя думкі, што ўсё ў галаве віравалі...
0 куткі мае мілыя! Родныя далі!
Калі ў свет мяне кіне нястрыманым ветрам, Набяру сабе ў грудзі адгэтуль паветра, Набяру яго шмат, каб надоўга хапіла, Каб яно мае песні заўсёды жывіла.
Толькі чым, мае долы, ўзамен вам аддзячыць? Можа, благаславеннем вандроўным, жабрачым, Яго з ветрам пусціўшы па родным абшары, Каб збыліся людзей нашых лепшыя мары: Над лясамі, над Нёманам, на мужычым загоне Хай жа лепшыя песенькі птушкі зазвоняць, Закрасуюць хай збожжам пясчаныя нівы I аратага сэрца ўстрапянецца шчасліва.
А вясною, ля Нёмана, ў ціхай затоцы, Калі бусел, свет славячы, зноў заклякоча, Паспяшае мой дух, каб пацешыцца з вамі, Палунаць зноў над вёскамі, над цвінтарамі, Дзе ваду піў з бруі, дзе меў хлеб я з пагоркаў, Дзе ліў слёзы па дзецях пад згубнаю зоркай, Адкуль з болем пусціўся я ў новую пуцявіну I дзе памяць пра край свой у песні пакінуў!
КЛНЕЦ ВАНДРОВАК
Каментарыі
С. 15- ЗімаровічЮзаф Бартламей (1597—1677) — польскіпаэт, гісторык. Нарадзіўся ўЛьвове.
С. 19. «Гэтае сціплаемястэчка...» — гаворка ідзе пра Нясвіж.
С. 20. «...у шуме горада...» — маецца на ўвазе Вільня.
С. 22. Кахоўскі Вэспраз’ян Геранім (1633—1700) — польскі паэт, празаік, гісторык.
С. 23. Алківіяд (каля 450—404 да н. э.) — палітычны і ваенны дзеяч старажытных Афін. Быў вучнем Сакрата, але часта не зга-джаўся з яго поглядамі.
Аладыяльнае права — свабодна адчужаная індывідуальна-сямей-ная зямельная ўласнасць у раннефеадальнай Заходняй Еўропе — як перажытак існавала і пры развітым феадалізме.
С. 24. Пяркун (літоўс. міф.) — бог грому і маланкі, атаясамлі-ваўся з Зеўсам і Юпітэрам. Адпавядае богу Перуну (слав. міф.).
С. 26. Мілда (літоўс. міф.) — багіня кахання.
Крывэ-Крывэйта — вярхоўны літоўскі жрэц, капішча якога, паводде падання, было на месцы Кафедральнай плошчы ў Вільні.
С. 27. ЖыгімонтІІАўгуст (1520—1572) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1544—1572), кароль Польшчы (1548—1572).
С. 28. Жыгімонт I Стары (1467—1548) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага, кароль Польшчы (1506—1548).
С. 31. Плуг Адам (сапр. Пяткевіч Антоні Антонавіч) (1823—1903) — польскі і беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў в. За-мосце на Случчыне. Жыўу в. Жукаў Барок на Стоўбцаўшчыне. На-стаўнічаў у Бесарабіі.
С. 32. Юіяновіч Себастыян Фабіян (1545—1602) — польскі паэт, пісаў на лацінскай і польскай мовах.
198
С. 35. A. С. — прозвішча і імя паэта не высветлены.
С. 36. Трзмбіцкі Станіслаў (1739—1812) — польскі паэт эпохі Асветніцтва.
С. 39- Ясінскі Якуб (1759—1794) — польскі паэт,удзельнікпаў-стання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Загінуўу адным з баёў.
С. 40. Senatus populusque romanus (лац.) — сенат і рымскі на-род (уролі судовайулады).
С. 45. «...пасварыўшы псшіж сабой дзяцей Альгерда іКейсту-та...» — падразумяваецца міжусобная барацьба паміж Свідры-гайлам (каля 1370-1430), сынамвялікага князя літоўскага Аль-герда, і Вітаўтам (1350-1430), вялікім князем літоўскім, сынам Кейстута.
Балінскі Міхал Ігнатавіч (1794-1864) - гісторык, публіцыст, родам з Полаччыны, пісаў на польскай мове. Аўтар 3-га тома «Ста-ражытнай Польшчы» (1846), дзе шмат увагі ўдзяліў гісторыі Бела-русі, яе гарадоў, мястэчак; «Гісторыі горада Вільні» ў 2-х тамах (1836—1837), на якую тут, відавочна, і робіцца спасылка.
С. 46. Жыгімонт Кейстутавіч (?—1440) — вялікі князь Вялі-кага княства Літоўскага.
С. 49- Казімір IV Ягелончык (1427-1492) - вялікі князь Вялі-кага княства Літоўскага (1440), кароль Польшчы (1447).
С. 50. Аляксандр (1461-1506) — вялікі князь літоўскі (1492), кароль Польшчы (1501).
ГлінскіМіхал (1470-1534) — князь, военачальнік. У1506 г. на чале войска Вялікага княства Літоўскага разграміў пад Клецкам крымскіхтатараў.
С. 52. Крашэўскі Юзаф Ігнацы (1812—1887) — польскі пісь-меннік, гісторык, грамадскі дзеяч. 3 сям’і пружанскага харунжа-га. Аўтар шматлікіх гістарычных раманаў (асобныя прысвеча-ны мінуламу Беларусі), навуковых прац: «Старажытная Літва, яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні...» (1847—1850), «Ба-рысаў» (1848), «Мастацтва славян, асабліва ў Польшчы і добра-хрысціянскай Літве» (I860) і інш.; падарожных нарысаў, у тым лікупра Беларусь: «Пінскі Піншчына» (1838), «Успаміны Палес-ся, Валыні і Літвы» (1840), «Карціны з жыцця і падарожжаў» (1842), «Адзенне мяшчан і сялян з ваколіц Брэста, Кобрына і Пружан» (I860).
С. 53. Гельветы — гальскае племя, што жыло ў I ст. да н. э. у Швейцарыі, якую называлі яшчэ Гельвецыяй. Сталіца Гельвецыі
199
Жэнева з’яўлялася аплотам аднаго з напрамкаў Рэфармацыі — каль-вінізму. Адсюль, магчыма, вызначэнне кальвінізму як гельвецкае веравызнанне.
С. 59. Simulacrum (лац.) — адлюстраванне.
Ходзька Ігнацы (1794—1861) — польскамоўны пісьменнік Бе-ларусі.
С. 64. КаханоўскіЯн (1530-1584) — польскі паэт.
С. 65. «..месца нараджэння аднаго з выдатнейшых нашых па-этаў...» — гаворка ідзе пра Адама Міцкевіча, месцам яго нараджэн-ня многія лічылі Наваградак.
Дамтікан Віт — першы ў Вялікім княстве Літоўскім біскуп ад-наго з каталіцкіх ордэнаў — дамініканцаў названага імем засна-вальніка.
Блястутовіч Пётр (Кміта Пётр Бляст) — выдавец, друкар, паэт першай паловы XVII стагоддзя.
Лянге Ян — выдавец, друкар XVII стагоддзя. УзначальваўЛюб-чанскую друкарню ў 40- 50-х гадах.
С. 67. Аўзонская даліна, Аўзонія — так называлі ў старажыт-насці Італію, па імені першага цара Аўзона, які быў, паводле міфа-логіі, сынам Адысея.
С. 69. «...класічны боцькаўскібізун...» — ад назвы мястэчка Боцькі на Беласточчыне, вядомага калісьці рымарскімі вырабамі, асабліва бізунамі, якія прызначаліся для «выхавання» вучняўу школах.
С. 71. Даленга-Хадакоўскі Зарыян (сапр. Чарноцкі Адам) (1784—1825) — славяназнавец, пачынальнік беларускай, поль-скай, рускай і ўкраінскай археалогіі, фалькларыстыкі і дыялекта-логіі. Родам з Мінскай губерні.
С. 74. «.. .аўтар „Сапліцы...”»— Ржэвускі Генрык (псеўданім Ярош Бэйла) (1791—1866), польскі пісьменнік. Аўтар нашумелай у свой час кнігі «Успаміны пана Севярына Сапліцы, парнаўскага падчаша-га» (1839), аднымз герояўякой бьгўКароль Радзівіл Пане Каханку.
С. 78. Юзаф Гескі — прыдворны жывапісец Радзівілаў у Нясві-жыўдругой палове XVIII - пачаткуХІХстагоддзя.
ДамэльЯн (1780—1840) — беларускі жывапісец.
С. 83. Sanctum sanctorum (лац.) — асвечанае свяцілішча.
С. 86. Тэрцыяр (лац. tertiarius) — запасны гладыятар.
С. 90. Вішнеўскі Міхал (1794—1865) — польскі гісторыклітара-туры. Аўтар «Гісторыі польскай літаратуры» (т. 1—10,1840— 1857), даведзенай да сярэдзіны XVII стагоддзя.
200
С. 91. Ягайла Уладзіслаў П (каля 1348—1434) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1377—1392), кароль Польшчы (1386—1434), заснавальнік каралеўскай дынастыі Ягелонаў.
С. 102. Montis pietatis (лац.) — Святая гара.
С. 116. Белона (рым.міф) — багіня вайны, жонка Марса.
С. 119- Necplus ultra (лац.) — вышэйшая ступень, крайняя мяжа.
С. 121. Канарскі Станісяаў Геранйч (1700—1773) — польскігра-мадскі дзеяч, публіцыст, педагог.
Дружбацкая Альжбета (каля 1695—1765) — польская паэтэса.
С. 123. Бяляўскі Юзаф (1739—1809) — польскі драматург, паэт.
«Castri doloris» (лац.) — «Змрочная крэпасць».
С. 124- Societatisjesus (лац.) — Таварыства Ісуса.
С. 126. Agnus Dei (лац.) — багіня агню.
С. 140. Брагэ Ціха (1546—1601) — дацкі астраном.
С. 145. «Те Deum Laudamus» (лац.) — рэлігійны гімн «Божа слаўны».
С. 146. Нарушэвіч Адам Станіслаў (1733—1796) — польскі паэт, гісторык, родам з мястэчка Лагішын на Піншчыне.
С. 148. Карпінскі Францішак (1741 —1825) — польскіпаэт.
С. 161. Wbs subterranea (лац.) — падземны горад.
С. 164. Смуглевіч Францішак (1745—1807) — жывапісец, графік, педагог.
С. 170. Бярайн Юльян (1821 — 1883) — польскамоўны пісь-меннік Беларусі.
C.172. Гален Клаўдзій (131—211 дан.э.) — рымскі лекар, выву-чаў анатомію чалавека.
Спурзгейм Каспар (1776—1832) — французскі вучоны-медык.
С. 174- Рэй Мікалай (1505—1569) — славуты польскі пісьменнік.
С. 177. СюЭжэн (1804-1857) - французскі пісьменнік.
Кажанёўскі Юзаф (1797—1863) — польскі пісьменнік.
ЗМЕСТ
«Спяваўдля сябе я пра родныя далі...» Кастусь Цвірка 5
Да зычлівага чытача
19
I
СЯДЗІБА ЗАЛУЧА
22
п
♦ Дарога да Міра ♦
32