• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
       Займеўшы нейкія сціплыя сродкі, Майман выправіўся з Нясвіжа ў Штэцін і Берлін. Без гроша ў кішэні, узяўшы ў дарогу толькі селядца і некалькі сухароў, праз негасціннае Памор’е ён дабіраўся да прускай сталіцы, спадзеючыся, што там чаму-небудзь навучыцца і атрымае сталы, хай і скупы кавалак хлеба. Але калі фанатычны і цёмны тамашні рабін назваў яго сярод жыдоў у Берліне небяспечным новавер-цам, падаўся галодны да Познані, дзе яму ўсміхнулася ўрэш-це лепшая доля. Вярнуўшыся пасля доўгіх блуканняў ізноў
    
       ¹ Maimons S. Lebensgeschichte von ihm selbst geschrieben. Berlin, 1793.
    140
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    у Берлін, з усёй сур’ёзнасцю ўзяўся ён за вывучэнне філа-софіі, медыцыны, хіміі, матэматыкі, пачаў перапісвацца з Кантам, Мендэльсонам, Бен-Давідам, Рэйнгольдам, Шуль-цам, з нямецкімі паэтамі Кюнам і Гётэ, наладзіўшы з імі сяброўскія стасункі. Тут і ў Амстэрдаме напісаў каля трох-сот прац у галіне філасофіі і матэматыкі, у якіх паказаў сябе як сапраўдны філосаф-мысліцель¹.
       Дзіўнае было жыццё Маймана. Жыды ганарыліся, што ён з іх асяроддзя. Заўсёды схільны да крайнасцяў просты люд палічыў яго мудрацом, вышэйшым нават за Саламона, пра-рокам, пасланым з неба, і пачаў біць чалом перад сціплым вучоным. Але, убачыўшы, як мудрэц усміхаўся, калі вучоны рабін даводзіў што згатаваная на шабас рыба адзывалася голасам прытоенага ў ёй духа, ён ужо называў яго блюзне-рам і атэістам. Вучоны свет захапляўся ім, просты люд яго недаацэньваў яго ўсюды праследавала зайздрасць.
       Між тым вучоны, які быў верны рэлігіі сваіх бацькоў, верны Польшчы, дзе ён не меў ні грамадзянскіх правоў ні таварыскага кола, адпаведнага яго высокай духоўнасці, думаў, пісаў, рабіў навуковыя даследаванні і не мог на сціплы ганарар за свае кнігі задаволіць самыя неабходныя жыццёвыя патрэбы. Ён быў у такой нястачы, што, калі б не ласкавая апека графа Калькрэўта, ва ўладаннях якога знай-шоў сабе гасцінны прытулак, апошнія гады жыцця правёў бы ў галечы. Памёр Майман у 1800 годзе ў Шлёнску ва ўла-данні свайго дабрачынца. Толькі са смерцю знікла зайзд-расць, а Польшча, яго родны горад і ўсе яго адзінаверцы пачалі ім ганарыцца. Звычайная гісторыя незвычайных людзей! Вернемся ж да прадмета нашай гаворкі.
    
        ¹ Важнейшыя працы Маймана: «Даследаванні ў галіне трансцэндэн-тальнай філасофіі» (Берлін, 1790), «Крытычныя даследаванні чалавеча-га духу» (Лейпцыг, 1797), «Аўгабіяграфія, альбо Майманіяна* (выдадзе-ная яго прыяцелем Вольфам).
    
    141
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
       У1783 годзе ў Нясвіжы быўурачыста адсвяткаваны сто-гадовы юбілей перамогі Яна III пад Венай. Думку пра гэта падаў на святочных абходзінах у Варшаве, якія каштавалі сто тысяч злотых, Станіслаў Аўгуст. Ва ўсёй краіне, ва ўсіх дамах магнатаў, беручы прыклад з Варшавы, адзначалі гэ-тую слаўную дату. Кароль Радзівіл не даў манарху пераў-зысці сябе ва ўрачыстасці. Маючы ў спадчыне па Сабескіх нямала родавых памятак, ён здолеў не адной толькі пам-пезнасцю, але і паказам гэтых унікальных памятак, што засталіся ад Яна III, прыцягнуць увагу грамадскасці. Вось што пісалі тагачасныя газеты пра гэтую ўрачыстасць у Нясвіжы: «Святкаванне стогадовага юбілею перамогі польскага караля Яна III над туркамі ў 1683 годзе пад Ве-най нідзе з такой раскошай і велічнасцю (хай і найболь-шым коштам) не магло быць праведзена, як у горадзе Няс-віжы. Бо ў славутую родавую скарбніцу Радзівілаў былі па-кладзены ддя захоўвання каралеўскія багацці і дамашнія рэчы вялікага Сабескага. Вельмі каштоўныя самі па сабе як дарагія металы і ювелірныя вырабы, яны, аднак, мелі непа-раўнальна болыпую каштоўнасць ад таго, што служылі гэ-таму вялікаму герою свайго часу. Аднымі рэчамі ён вало-даў займаючы высокія пасады ў Рэчы Паспалітай, удзель-нічаючы ў войнах, другія адбіраў пераможнай рукой у га-нарлівых атаманскіх правадыроў іншыя — з удзячнасцю атрымліваў у падарунак ад хрысціянскіх манархаў (як вя-домы абаронца хрысціянства). Тыя дарагія сямейныя рэчы да цяперашняга часу цалкам захаваліся ў радзівілаўскім доме. йтыя рэчы - адзіныя ў сваім родзе, ім няма цаны. Па загаду Кароля Радзівіла, віленскага ваяводы, яны былі пе-ранесены са скарбніцы для публічнага паказу ў велічную нясвіжскую езуіцкую базіліку і з густам раскладзены на тро-не пад аксамітным балдахінам, дастойна ўшаноўваючы вялікага караля. Рэчы былі размешчаны ў такім парадку: 1. Арыгінальны партрэт караля Яна; 2. Пад партрэтам -142
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    французскі ордэн Святога Духа; 3- Шчыт, ці герб, Яна з Са-бескіх; 4. Два маршалкоўскія жэзлы караля Яна; 5. Шаблі — з правага боку караля Сабескага, з левага — Жалкеўскага; 6. Дзве булавы караля Сабескага; 7. Яго ж дзве паліцы; 8. Два бун-чукі, адзін — караля Яна, другі — турэцкі, узяты пад Венай; 9. Два турэцкія мушкеты; 10. Дзве пары пісталетаў караля Сабескага; 11. Два булаты таго ж караля; 12. Бубен караля Яна, што быў у яго пры сядле, каб у час баявых сутычак клікаць да сябе ад’ютантаў; 13. Шчыт караля Яна, аздобле-ны перламі; 14. Сагайдак і лук турэцкі; 15. Турэцкая харуг-ва; 16. Яшчэ сагайдак і лук турэцкі; 17. Зноў турэцкая ха-ругва; 18. Кайстра караля Яна для вады, што была пры сядле ўчас баявых сутычак; 19. Плашч французскага ордэна Свя-тога Духа з чорнага аксаміту, абшытага золатам. Яго пры-слаў каралю Яну французскі кароль Людовік XIV; 20. Капя-люш, аздоблены перламі, разам са згаданым ордэнскім плашчом быў падараваны каралю Яну Людовікам XIV; 21. Шышак і зброя Жалкеўскага; 22. Меч, прысланы каралю Яну папам Інакенціем XI, з залатымі рукаяццю і похвай, з папскім гербам і інш. Акрамя таго, на дванаццаці добрых конях, якіх трымалі на дзядзінцы перад касцёлам, паказва-лася багатая збруя, дыўдыкі і розныя рэчы, аздобленыя зо-латам, дыяментамі, перламі, рубінамі, смарагдамі і іншымі дарагімі камянямі, забраныя пад Венай каралём Янам у абозе вялікага візіра»¹.
       Апрача такой колькасці гістарычных каштоўнасцяў за-ставалася яшчэ ў нясвіжскай скарбніцы, пэўна, мноства іншых розных багатых рэчаў нягледзячы на рабункі і ліхую долю горада і яго гаспадара. «Хто ж высушыць мора?» — усклікаў маючы на ўвазе радзівілаўскія скарбы, прыдвор-ны нясвіжскі паэт Юзаф Ляснёўскі ў сваім вершы «Радасць айчыны, што мае такога ўлюбёнага ў яе сына, як князь Ка-
    
        ¹ Gazeta Warszawska. 1783- 22 paMziernika. № 85.
    
    143
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    роль Радзівіл, віленскі ваявода». 3 заўваг аўтара да гэтага вер-ша возьмем некалькі звестак пра багацці Нясвіжскага замка, тым больш што ў творы, які быў прысвечаны Радзівілу і дру-каваўся, не магло быць фалыпу і перабольшання, як гэта бачым у вусных паданнях, што нямала бытуе сярод людзей.
       «Дванаццаць апосталаў,— піша наіўны прыдворны падхалім Ляснёўскі,— і чатыры евангелісты велічынёй у два локці — гэта золата ў радзівілаўскай скарбніцы. Гэтых святых апосталаў і евангелістаў можна назваць Dii penates, дамашнімі бажкамі, бо яны не павінны дапусціць няшчасцяў у доме Радзівілаў... Дванаццаць вялікіх касцельных ліхтароў, таз, налівачка, келіхі, міскі, кадзільніцы, ампулы — усё з найлепшага зола-та; гэтыя рэчы большай часткай — адлітыя, як, напрыклад, ліхтары, часткова — выкаваныя. йты бясцэнны скарб для таго толькі зроблены ў форме касцельных рэчаў каб бьгў заўсёды цэлы, некрануты, каб бараніў ад вялікіх няшчас-цяў Рэч Паспалітую і радзівілаўскі дом: пры выпадку свя-тыя апосталы не пашкадавалі б сваёй міласэрнасці нябес-най». «Бачыў я ў Нясвіжы,— кажа ў іншым каментарыі Ляс-нёўскі,— вялікі круглы стол асоб на дванаццаць, не меней,— мала таго што сам стол быў срэбны, але нават яго ножкі і падножкі былі выкаваны са срэбра, так, як некалі з жалеза, па-старасвецку. Святыя апосталы і евангелісты часта суст-ракаюцца каля гэтага стала і радзяцца, што рабіць, каб ма-гутны радзівілаўскі дом мог заўсёды з адпаведнай велічы гаспадара раскошай прымаць каралёў, даваць банкеты, карміць тысячы людзей, забяспечваць бедныя шпіталі і сірот, памагаць збяднелай шляхце, клапаціцца, каб і яе дзеці мелі добрае і прыстойнае жыццё, прыбліжаць іх да свайго двара. Такія парады даюць святыя апосталы і еван-гелісты каля гэтага срэбнага ^гала, імкнучыся да таго, каб на ім Радзівілы ў пазнейшыя вякі лічылі мільёны талераў».
       У тым жа 1783 годзе ізноў можна было ўбачыць багац-це і пыху Радзівілаў — тады святкаваліся ўгодкі князевага 144
    
    
    
    
    
    
    
    Аляксандр Каятан Кандратовіч, бацька паэта
    
    
    
    Вікторыя са Златкоўскіх, маці паэта
    
    Смольгаў
    Сядзіба Кандратовічаў, дзе нарадзіўся
    У. Сыракомля
    МастакН. Орда
    
    Залуча
    Сядзіба У. Сыракомлі
    Малюнак аўтара
    
    Уладзіслаў Сыракомля
    Мастак К. Рыпінскі
    
    Жукаў Барок. Мастак Н. Орда
    
    Мірскі замак. Мастак Н. Орда
    
    
    
    
    
    
    
    
    Альба. Летні палац Радзівілаў. Мастак Н. Орда
    
    Нясвіж. Замак Радзівілаў. Мастак Н. Орда
    
    і
    
    Нясвіж
    Гоавюра Т. Макоўскага
    
    Герб Нясвіжа
    
    Нясвіжскі фарны касцёл
    
            Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565)
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
           Альжбета Шыдлавецкая, жонка Радзівіла Чорнага
    
    Юры Радзівіл Пераможца (1480-1541)
    
    Біржы
    Замак Радзівілаў
    Мастак Н. Орда
    
    Жыгімонт II Аўгуст (1520-1572)
    
    Барбара Радзівіл (1520-1551), жонка Жыгімонта II
    Аўгуста
    Літаграфія Ф. Гоэнье
    
    Мікалай Радзівіл
    Руды (1512-1584)
    
    Мікалай Крыштоф Радзівіл
    Сіротка
    (1549-1616)
    Гэавюра Л. Кіліяна
    
    Альжбета Яўфімія з Вішнявецкіх, жонка Радзівіла Сіроткі
    
    Януш Радзівіл (1612-1655)
    
    Кацярына і Марыя, жонкі Януша Радзівіла Мастак I. Шрэтар
    
    Кароль Станіслаў Радзівіл (1669-1719)
    
    AM
    
    Кароль Станіслаў Ануфры Радзівіл Пане Каханку (1734-1790)
    
    Францішка Уршуля з Вішнявецкіх (1705-1753), жонка
    Радзівіла Рыбанькі
    
    Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька (1702-1762)
    
    Кенданы. Замак Радзівілаў. Мастак Н. Орда
    
    Койданаўскі кальвінскі збор. Мастак Н. Орда
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    
    брата - Гераніма Радзівіла, літоўскага падкаморага. Павод-ле апублікаваных твораў, гэтае святкаванне вельмі добра паказвае тагачасныя багацці і карціну забаў Кароля Радзі-віла. «Раніцай, пасля сотага стрэлу з гармат, ягамосць князь віленскі ваявода, абвясціўшы князю, свайму брату, вінша-ванне, выехаў у Залучу на сустрэчу са сваім шваграм яга-мосцем панам Мараўскім, маршалкам трыбунала Вялікага княства Літоўскага, падаў у карэце яму правую руку пры-вёў той жа раніцай пад салюты з гармат у свой Нясвіжскі замак. Каля паўдня ягамосць князь выслухаў ад шматлікіх гасцей віншаванні і накіраваўся да парафіяльнага езуіцка-га касцёла. Перад ім скакаў эскадрон кавалерыі, потым вы-велі дванаццаць дзівосных адборных коней для верхавой язды ў рыцарскай экіпіроўцы, аздобленай рубінамі, пер-ламі, смарагдамі і іншымі дарагімі камянямі, пры кожным кані былі па два конюхі, за коньмі рухалася дванаццаць па-радных карэт, кожная з іх была запрэжана ў шасцёрку ко-ней з сярэбранай і залацістай шорнай вупражжу і з прыда-нымі да кожнай карэты лёкаямі. Далей выстраілася пяцьдзе-сят карэт для гасцей. Калі князь падкаморы пад’ехаў з усёй кампаніяй да касцёла, яго павіталі ад ксяндза Катэбрынга, тутэйшага пробашча, каноніка Смаленскага. Пасля гэтага пачалася імша і «Те Deum Laudamus» пры стральбе з гармат і з ручных стрэльбаў. Калі вярнуліся з парада ў замак, гасцям быў дадзены багаты абед на двух сталах, адзін з якіх прызна-чаўся на сто, а другі — на шэсцьдзесят асоб. Там пілі за зда-роўе імянінніка пад стральбу з гармат. Вечарам была пака-зана опера, потым вячэра і, нарэшце, пачаўся баль, які цяг-нуўся аж да трох гадзін раніцы»¹.