Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
Памер: 205с.
Мінск 2002
Але вось з пясчанага ўзгорка адкрываецца перад намі цу-доўная наднёманская панарама! Здалёк відаць як бы вялікі горад з некалькімі мураванымі будынкамі. йта два, блізкія адно ад другога мястэчкі, падзеленыя паміжсабой Нёманам,— Свер-жань і Стоўбцы, якія ўдалечыні зліваюцца ў адно цэлае, вы-стаўляючы напаказ вежы сваіх касцёлаў і цэркваў. Злева — вянок альшын над рэчкай і маляўнічыя ўзгоркі з лесам, што сінее на гарызонце. Справа на зялёнай прасторнай лугаві-не серабрыцца Нёман са сваімі затокамі. На адной з гэтых заток відаць мост на высокіх палях, які нагадвае нейкага вя-лізнага, станогага авадня, што паўзе па лузе.
Уязджаем у мястэчка Свержань. Гэта маленькі і непры-глядны горад. Вось на шырокай бруднай вуліцы туляцца бедныя хрысціянскія і жыдоўскія дамы, некалькі корчмаў, далей — паштовая станцыя, млын, плябанія і невялічкі ста-
158
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
расвецкі цагляны касцельчык, рынак са сваімі ўбогімі драў-лянымі крамамі, мураваная царква і дзве поўныя гразі вулі-цы, якія пабеглі ўніз, пры дапамозе іх Свержань звязаны з суседнімі мястэчкамі — Стоўбцамі і Мірам. Як бачым, няма туГ ніякіх вартых увагі выдатнасцяў. Але пакуль папасуцца коні, раскажу што-кольвек пра мінулае гэтай мясціны і ад-ведаем убогі касцельчык.
Свержань, як ужо згадвалася, быў у пачатку XVI стагоддзя толькі панскім маёнткам ці вёскай (curia seu vicus), падара-ванай Жыгімонтам I Яну Літавору Храптовічу, маршалку літоўскаму і старосту драгіцкаму. Жыгімонт Аўгуст пац-вердзіў наданне. Свержань з прылеглымі ўладаннямі быў падзелены паміж дзвюма дочкамі Храптовіча, адна з якіх выйшла замужза Грыгорыя Остыка, другая — за Мікалая Ужа-леўскага. Абодва ўладанні шляхам куплі і працэсаў перайшлі потым да Мікалая Крыштофа Радзівіла і дасюль засталіся ўласнасцю яго роду. Патрэбна было б многа расказваць пра тыя працэсы. Адно толькі варта тут успомніць. Перагаворы, якія вяліся наконт гэтага да 1581 года паміж Радзівілам і Гля-бовічамі, палюбоўна завяршыў таварыш і прыяцель Яна Каханоўскага Лукаш Гўрніцкі, тыкацінскі староста, вядомы аўтар «Двараніна>>, «Гісторыі Кароны Польскай», пераклад-чык «Troady», трагедыі Сенекі, яго ждаследавання пра дабра-чыннасць, а таксама Сакратавага «Дэмана».
Хто ж мог спадзявацца, што ў невялікім літоўскім пасе-лішчы мы спаткаемся з гэтым імем, што знойдзем тут адну падрабязнасць з жыцця славутага польскага пісьменніка?
Пра тугэйшы касцёл мы ведаем толькі тое, што ў 1588 го-дзе яго забраў у кальвіністаў ці, мажліва, у арыянаў Міка-лай Крыштоф Радзівіл, загадаў асвяціць яго на імя Пятра і Паўла, але вельмі скупа забяспечыў. Невялікі старасвецкі цагляны касцельчык гэтакі ж сціплы ўсярэдзіне, як і зна-дворку. 3 першага погляду відаць, што гэты касцёл будавалі не для католікаў а для невялікай часткі людзей пратэстанц-
159
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
кага веравызнання. Рызніца, алтары, лаўкі, амбон, спавя-дальні — усё драўлянае і прыбудаванае ў час, калі касцёл быў перададзены католікам. У вялікім алтары статуя Хрыс-та пры слупе, аў бакавых — два абразы, не зусім па-мастац-ку выкананыя. Званы разбітыя, арган, а лепш сказаць ар-ганчык — з незвычайным піскам. Аднак у гэтай сціплай святыні, перапоўненай у свята вернікамі, помню, як шчы-ра і горача я маліўся, намнога больш шчыра і горача, чым пазней у прасторных і велічных базіліках! Ці то рысы ша-ноўнага і вельмі набожнага твару святара, ці працяжны, прачулы яго спеў, ці старадаўнасць, якой вее тут з кожнага кутка, ці, можа, большы запас веры ў грудзях, не ведаю, што з усяго гэтага рабіла ўплыў на маю набожнасць.
Апрача касцёла ў рускай царкве, якая некалі належала айцам базыльянам, што мелі тут сваё паслушэнства, было, як мне помніцца, некалькі някепскіх абразоў. У маёй па-мяці засталіся паказаныя там пакуты езуітаўу Японіі, а так-сама запомніўся пустэльнік Ануфры з барадой да каленяў, з якім анёл ідзе да святога прычасця.
Свержань — гэта пункт, ад якога суднаходны Нёман па-чынае несці на сваіх крутых хвалях літоўскія віціны, нагру-жаныя неапрацаванымі скарбамі нашай зямлі. Ёсць тут пры-стань, некалькі свірнаў. Але ўвесь гандаль знаходзіцца ў ру-ках жыдоў — хто не бачыць, на якім яшчэ нізкім ён узроўні!
Адсутнасць капіталаўу ганддяроў, адсутнасць духу прад-прымальніцтва ў грамадзян, адсутнасць добрых рамесні-каў, якія маглі б спрасціць старасвецкую канструкцыю саміх суднаў (хаця б прыстасавалі да іх сілу пары), нарэш-це, нежаданне спраміць крутое карыта Нёмана і зрабіць карту меляў, карчоў камянёў і схаваных пад вадой глыбаў — усё гэта трымае яшчэ тутэйшы гандаль у тым стане, у якім быў ён у нашых далёкіх продкаў. Шкада толькі, што мы менш сціплыя ў сваіх патрэбах, чым продкі, і што збядне-лыя нашы нівы ўжо не так добра родзяць, як у часы перша-160
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
пачатковага, больш стараннага земляробства, шкада, бо гандаль па Нёмане да Круляўца намнога менш дае сёння нам, чым нашым далёкім продкам.
VIII
♦ Стоўбцы. ♦ Яшчэ пра гандаль збожжам ♦
♦ Стоўбцы ўдалёкія часы. ♦ Дамініканскі касцёл ♦
♦ Царква. ♦ Urbs subterranea ♦
Had суднамі тут — палатняныя крылы.
Заморскія купіш тут пілы ды вілы, Тут гонкіямачты, што бачыліморы, Сягаюць пад зоры.
Тут шкіперы —мудрыя, пэўна, галовы: У іху цане ўсё — і грошы, і словы. Купляй, прадавай. Ноч на носе? Няхай!
Кішэнь напіхай!
Кляновіч. Плытагон
Са Свержня, замест таго каб падацца паштовым гасцін-цам, што праз доўгі мост вядзе на Мінск, едзем прыватнай бітай дарогай — агледзець другое сплаўнае мястэчка Стоўб-цы, якое ляжыць праз вярсты дзве на другім беразе Нё-мана. Кароткая дарога ідзе лугамі паўз раку і блізкія затокі. На мутным Нёмане стаяць віціны, пры якіх снуюць рабо-чыя альбо плытагоны — гэта, калі ехаць тут зімовай ці вяс-новай парою. Летам жа плёхаецца тут з венцерам рыбак, a па бязлюдным беразе паважна прахаджваецца бацян. На фоне зялёных лугоў і далёкіх цёмных лясоў бялее не-калькімі мураванымі пабудовамі само мястэчка, да якога нас перавозіць паром.
Пры самым уездзе каля Нёмана пачынаюцца шэрагі купецкіх свірнаў. Летам тут пуста і глуха. Але зімой і пад
161
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
вясну, калі саннай дарогай лёгка перавозіць тавары, для адпраўкі ў Крулявец — што тут галасу, што людзей, што фур з усіх канцоў краіны і з усялякім таварам! Сустрэнеш тут і нашага селяніна са Случчыны і з Наваградчыны са збажыною, і палешука з адзінай, характэрнай для яго краю прадукцыяй — дзяругамі, і валыняніна з прыправамі, і беларуса з ільном ці пянькой, велікаруса з алеем. Усё гэта віціны павінны забраць і завезці на спажытак немцам. A што мы будзем мець ад іх узамен? Некалькі сотняў бочак селядцоў, некалькі дзесяткаў бочак віна і трохі грошай. Кажам — трохі, бо з гандлю не вялікая карысць не толькі ддя краю, не толькі для вытворцаў прадукцыі, якімі з’яўля-юцца гараджанін і селянін, але нават для самога гандля-ра, бо гэты гандляр часцей за ўсё жыд, што карыстаецца пазычаным грошам, гоніцца за дробным прыбыткам і не ведае сапраўдных купецкіх спекуляцый, авансаў, ахвяра-ванняў без чаго цяжка ўявіць шырокі гандаль. Даверлі-васць, гэтая наймацнейшая падпора меркантыльнага даб-рабыту, так часта злоўжывалася ў выніку няўдачы ці кепс-кай рахубы паміж гандлярамі, здаецца, ужо страчана, дык што ж за дзіва, што плён нашай зямлі так бескарысна рэ-алізуецца?
Гэты раз толькі самымі агульнымі словамі мушу гава-рыць з чытачом — хоць разумею, што пра гандаль збож-жам трэба было б даць больш шырокую справаздачу. Калі-небудзь у вальнейшую хвіліну, займеўшы ўсе неабход-ныя матэрыялы, падрабязна раскажу, якая прадукцыя, у якой колькасці і адкуль дастаўляецца да прыстані, колькі віцін перапраўляе ўсё гэта, якія выручаюцца капіталы¹ альбо прадметы хатняга ўжытку. што вымушаны купляць у немцаў і англічан, як, напрыклад, суадносіцца сума, за-
¹У1848 годзе на сгоўбцаўскай прыстані сабрана і выслана за мяжу пра-дукгаў коштам 273 969 рублёў. Di.: Арсеньев. Статнстмческіе очеркн Россііі.
162
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
плачаная за спіртное, што ідзе на шляхецкія сталы, з су-май, заплачанай за соль і селядцы - самыя неабходныя прадукты сціплага сялянскага абеду. Апішу вам падрабяз-на нашу віціну, раскажу пра яе вандроўку па шырокім Нёмане, намалюю воблік наднёманскага сплаўшчыка, па-стараюся на аснове матэрыялаў мінулага падаць хоць бы кароткую гісторыю сплаву па Нёмане з даўнейшых ча-соў, - паспрабую вычарпаць тэму, якой мы тут толькі зда-лёку дакрануліся. Агледзім жа мястэчка Стоўбцы, пачы-наючы як звычайна з яго гісторыі.
Вельмі сумняваюся, што яно магло быць заснавана раней другой паловы XVI стагоддзя. Бо ў цытаванай ужо прывілеі Жыгімонта I Храптовічу на Свержань напіса-на, што яму аддаюцца абодва берагі Нёмана, пры гэтым Стоўбцы там нават не ўпамінаюцца — сведчанне, што яны яшчэ не існавалі. Гэты друті (паўночны) бераг Нё-мана, бераг, на якім былі вёскі, што належалі да Стоўб-цаўшчыны, у выніку паяднання Храптовіча з домам Міка-лая Яновіча Служкі, старосты крычаўскага, праз яго жон-ку Гальшку Кміцянку, з роду Храптовічаў, засялілі Служкі. Пасля гэтага паміж Служкамі, Ужалеўскімі і Мікалаем Крыштофам Радзівілам, які набыў вотчыну Ужалеўскіх, у 1575 годзе працэс быў закончаны. Уладальнікам гэтых земляў стаў Радзівіл. Але пазней, аж у 1582 годзе, акруг-ляючы свае ўладанні на свержаньскім баку Нёмана, да-мовіўся з удавой Служкі і за некаторыя занёманскія вёскі аддаў ёй некалькі тутэйшых вёсак, з галоўным дваром Кавалеўшчыны. Пра мястэчка Стоўбцы тут няма яшчэ ніякага ўпамінку.
Можна дапусціць, што тут пасяліўся сын Мікалая Аляк-сандр Служка, ваявода наваградскі. Робячы двор Кавалеў-шчына нечым падобным да рэзідэнцыі, заснаваў туг замак Неўзабаве, перайшоўшы з пратэстантызмуда каталіцкага ве-равызнання, ён, магнат, фундатар некалькіх касцёлаўу Літве, 163
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
заснаваўу 1621 годзе кляштар дамініканцаў рускай правін-цыі і касцёл — спачатку драўляны, а потым прыгожа абклаў яго цэглай. Тут ён і спачывае пасля сваёй смерці ў 1651 годзе¹.