Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
Памер: 205с.
Мінск 2002
Трэцяя хрысціянская святыня ў Койданаве — гельвецкая царква, заснаваная Мікалаем Радзівілам Рудым, які для яе сваім адзінаверцам падараваў пляц і муры старога замка, a на патрэбы божай службы — невялікую, але добрую вёску Чарнягоўшчыну. Гэтая святыня, агароджаная высокім мура-ваным парканам, умацаваная зубцамі і байніцамі, стаіць наводшыбе, у канцы мястэчка, у яго заходнім баку. Зубцы і мур разбураюцца, валы асядаюць, равы зраўноўваюцца з зямлёй — усё гэта яшчэ больш жвава пераносіць нашу дум-ку ў XVI стагоддзе, калі гельвецкае веравызнанне ў Літве, нягледзячы на магутную апеку Кішкаў, Радзівілаў і іншых магнатаў, вымушана было ўзбройвацца, ідучы на малітву каб залішняя заўзятасць езуітаў не прычынілася да ўсякіх 170
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
зняваг у адносінах да іх псалмоў. А паколькі матэрыяльная сіла мае тэндэнцыю да злоўжыванняў не дзіва, што літоў-скія кальвіністы з абароны не раз пераходзілі ў наступ, свед-чаннем чаго тыя нашумелыя трагічныя выпадкі, якія мелі месца ў Вільні, у Слуцку і г. д. Невядома, ці здаралася калі такое ў Койданаве, але зразумела імкненне кальвінісцкіх па-стараў умацоўваць свой касцёл якраз у XVII стагоддзі, калі ўжо нясвіжскія Радзівілы вярнуліся ў каталіцызм, даўшы гэ-тым прыклад навакольнай шляхце, а ўладальнікі Койданава і абаронцы пратэстантызму Радзівілы біржанскай лініі — Крыштоф, Януш і Багуслаў — жывучы далёка, не маглі аба-раніць сваіх адзінаверцаў ад мясцовых гвалтаўнікоў.
Койданаўская святыня ў неспакойныя часы Яна Казі-міра стала ахвярай нападаў і рабункаў¹. На сінодзе гельвец-кага веравызнання, які адбыўся ў 1691 годзе ў Вільні, была прынята пастанова, каб кожны чацвёрты год сінод, ці ўсе-агульны з’езд літоўскіх кальвіністаў праводзіўся ў Койда-наве. Хоць і многа было тут школ гэтага веравызнання, але сярод койданаўскіх пастараў былі і славутыя ў свой час імё-ны, напрыклад Крыштоф з Жарноўца. Вось і ўсё, што хаце-лася сказаць пра гэтую святыню.
Агледзелі мы яе іншым разам, калі прыязджалі ў Койданаў. Пачцівае кіраўніцтва паказала мне ўсе кугкі касцёла, дзе былі каменная пліта алтара, амбон, хоры і лаўкі. На алтары, на вялі-кае маё здзіўленне, я знайшоў цудоўна захаваны экземпляр Брэсцкай Бібліі, гэтай вялікай у нашы часы бібліяграфічнай рэдкасці, на друкаванне якой Мікалай Радзівіл Чорны выклаў вял ізныя сумы, паслаўшы ў Брэст трыццаць славутых тады літа-ратараў. Вялізныя стосы экземпляраў гэтай кнігі па загаду яго сына Мікалая Крыштофа спальвалі на агні на рынках у Вільні і Нясвіжы, і толькі лічаныя экземпляры яе змаглі ўцалець.
Па гэтай кнізе сёння моляцца ў койданаўскай святыні. Брэсцкая Біблія, старыя абарончыя муры касцёла, пакры-
¹ Di.: Lukaszewicz. Dzieje wyznania Helw. w Litwie. T. II. S. 37.
171
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
тыя плесняй, і ўрачыстая ціша жыва перанеслі мянеўХУІ ста-годдзе, паставілі перад вачамі душы некалькі адметных та-гачасных постацяў, нагадалі ідэі гэтага стагоддзя, ідэі, што кіпелі рэлігійнымі і палітычнымі душэўнымі бурамі. Толькі магільны пах з-пад алтара вяртаў да балючай праўды, што на зямлі ўсё смяротнае: людзі, іх ідэі, іх жаданае заўтра, якое праз хвіліну становіцца сумным і смешным учора.
Напомнілі мне і пра радзівілаўскія дамавіны, якія тут зна-ходзяцца. Зайшлі мы пад алтар і па вузкіх падгнілых сходах ступілі ў склепік, дзе стаіць некалькі трун са спарахнелымі касцямі Радзівілаў, вызнаўцаў кальвінізму. Найбольш багатыя з іх, металічныя, спазналі рукі рабаўнікоў. Але які канкрэтна з Радзівілаўтутспачывае, ніхто не здолеўмне сказаць. Калі Радзі-вілы-католікі збудавалі сабе грабніцу ў Нясвіжы, каб у ся-мейным коле некалькіх пакаленняў разам стаць у вялікі дзень Уваскрасення перад Богам, другая, не менш магутная іх галі-на, пратэстанты, складалі свае косці па ўсім краі. Адны з іх ляжаць у Біржах, другія — у Кейданах, Койданаве, Слуцку, трэ-ція, як Багуслаў, канюшы літоўскі,— аж у Круляўцы, у чужой зямлі. Але хто жусё-такі канкрэтна спачывае тут? Гэта павінна вывучыць і сказаць духавенства. Зрабіць яму гэта будзе ляг-чэй таму, што кальвіністы з часу свайго з’яўлення тут і да сён-няшняга дня захоўваюць з рэдкім шанаваннем і дакладнас-цю свае акты. Здаецца, што тая вялікая іх частка, якую трыма-ем мы ў руках, належыць, напэўна, Мікалаю Радзівілу Рудому, які заснаваў і забяспечыў святыню, гэтаму мужу, якога любіў Жыгімонт Аўгуст і, як расказвае біёграф Багуслава Радзівіла, нібы яшчэ на каленях песціў мужа, які па-геройску змагаўся ў бітвах пад кіраўніцтвам Баторыя. Можа, я памыляюся, можа, гэтая частка не Мікалая Руфа. Шкада, што не вывучылі старыя паперы — можа, удалося б высветліць. Пры ўсёй сваёй недас-каналасці навука Галена і Спурзгейма — патрэбная навука, калі пры яе дапамозе можна пасля смерці адрозніць чало, што насіла вянец з дубу і алівы, ад чала, заплямленага ганьбай.
X
ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА ВАКОЛІЦЫ
♦ Вера♦
♦ Звычаі. ♦ Ступень асветы ♦ ♦ Умовы побыту ♦____________
♦ Гаспадарка ♦
♦ Узаемаадносіны паміж панам і народам ♦
Ты пакуль што — быццам тая дзічка ў гаі, На якую аніхто і не зважае.
Прышчапі ж галінак — з розуму і цноты, 3 верыўБога шчырай, з дабраты, пяшчоты, Гэткіх дасць яна пладоў!
М. Рэй з Нагловіц
Перапыняючы тут нашу вандроўку, адчуваю патрэбу даць малюнак звычаяў тутэйшай стараны. Кола нашага даследавання выходзіць за межы намечанай прасторы ў некалькі міль і ўключае ўсю заходнюю частку сённяшняй Мінскай губерні, дзе знаходзім нямала агульнага з нашымі ваколіцамі. Паколькі вясковы люд будзе прадметам разгля-ду ў наступным раздзеле, тут жа зоймемся сярэднешля-хецкім саслоўем і перш за ўсё пазнаёмімся з яго верай.
Гатычныя касцёлы і касцёлкі нашых гарадоў і мястэчак кожны тыдзень запаўняе Хрыстова паства, каб па прывычцы ці з душэўнай патрэбы выліць душу ў малітве. Кожны ты-дзень ксёндз-пробашч прамаўляе з амбона якую-небудзь ка-зань па друкаванай кнізе. I ўсё ж хрысціян як глыбокай пра-вінцыі, так і гарадоўтрывожыць вялікая бяда нашага часу. Бяда гэтая — не бязбожнасць ці нявер’е, але, можа, горш за тое — абыякавасць да веры, холад у сэрцах, а адсюль адсутнасць выратавальнага станоўчага ўплыву які павінна аказаць рэлі-гія на грамадства. Сярод духавенства правінцыі мы сустрака-ем добрыя сэрцы, светлыя галовы, але рэдка бачым пастара, які быў бы ў цесных духоўных сувязях са сваёй паствай. Рэд-ка які плябан добра ведае станоўчае і заганы, долю і нядолю сваёй парафіі, рэдка заглыбляецца ва ўмовы мясцовага жыц-ця. Таму не дзіва, што казані, якія туг чуем, не вельмі стасуюц-ца з мясцовымі звычаямі, яны з холадам выслухоўваюцца, малыя даюць вынікі. Мы чуем вучоны дагматычны тракгат там, дзе трэба рабіць уплыў на мараль, дэкламацыю пра пых-лівасць у нас, дзе сціплы жыхар незаможнай ваколіцы, далёкі ад яе д’ябальскіх нашэптванняў грэшыць хіба толькі келіхам. Асобныя найбольш значныя заганы так характэрныя для пэў-ных ваколіц, што, добра вывучыўшы, можна было б нанесці
174
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
іх на геаграфічную карту. Ёсць ваколіцы, заражаныя звадамі ды сваркамі, у іншых да такой крайнасці дайшло суседскае дружбацтва, што пашыраюцца нястрыманыя гулянкі, якія марнуюць час і адбіраюць здароўе, у адным месцы як бы па-сяліўся чорт, у іншым няспешны прэферанс, нібы павольная гангрэна, паралізуе грамаду. 3 гэтымі мясцовымі заганамі кіраўнікі сумлення павінны б змагацца, іх слова, сказанае ў часе і да месца, пойдзе толькі на карысць грамадству. Але як вызначыць гэты час? Дзе ўбачыць тое месца? Адказ на гэтыя пытанні можна знайсці, калі добра пазнаёміцца з духам па-ствы. He зможа зжыць тыя заганы пропаведзь духоўніка, які не ведае грахоў сваіх суседзяў. У такім разе ўплыў нават са-мых красамоўных яго слоў будзе раўняцца нулю.
Дзякуй Небу! Няма ў нас вялікіх злачынстваў, ёсць толькі большыя ці меншыя грахі, заганы, звязаныя з традыцыяй, са звычкамі. Мы ў іх застылі. А паколькі ў занадта будзён-ным стане духу прыходзім мы маліцца і спавядацца Богу, паколькі не ведаем моцных рэлігійных узрушэнняў што ж растопіць той лёд у нашых сэрцах? Хто ж вызваліць нас ад маральнай стагнацыі? Хто абудзіць у нас вялікія хрысці-янскія якасці? Тады б духоўнікі, кіраўнікі духу, толькі ма-шынальна абходзілі б свае рэлігійныя абрады.
Старана, пра якую ідзе гаворка (Мінскі, Слуцкі, Нава-градскі паветы) і якая складаецца з паасобных вотчын аг-ромністай колісь радзівілаўшчыны і меншых прыватных уладанняў не мае так званай арыстакратыі. Толькі дзе-нідзе які больш заможны паўпанак, бы пацук сярод мышэй, па-казвае сваю фанабэрыю перад драбнейшай шляхтай. Таму часта панскія грахі — напышлівасць, касмапалітызм, эгаізм, раскоша — не мелі магчымасці тут разрасціся і заглушыць усё тое добрае, што ёсць у гэтай мясцовасці. Дастатак, якім адарае Бог некаторыя дамы і людзей, служыць для пашы-рэння жыццёвых выгод, дапамагае ў набыцці ведаў і робіць уплыў на паляпшэнне долі вясковага люду. А калі часам маладзейшая генерацыя паноў-землеўладальнікаў на кан-
175
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
трактах у Мінску ці ў Наваградку дазволіць сабе якія-не-будзь панскія выбрыкі, калі ў вінарні ці за зялёным сто-лікам за адну ноч прасадзіць гадавы прыбытак, то гэтыя выбрыкі, як адзінкавыя грахі, ні ў якой меры не павінны даць падставу меркаваць пра ўсю ваколіцу. He ў адным за-можным доме можна сустрэць добрую кнігу, прыгожую карціну, не ў адной вёсцы можа ўзрадаваць дабрыня па-мешчыка, якая заўсёды адаб’ецца і на твары селяніна, і на яго ж адзенні, і на стане ягонай хаткі, і на велічыні ягонага гумна для збожжа. Можна было б назваць некалькі адука-ваных і сумленных сельскіх памешчыкаў, але няма патрэ-бы прыводзіць уласныя імёны, бо мы вывучаем хутчэй людскія садружнасці наогул, чым канкрэтных людзей.
Што ж да стану асветы драбнейшай шляхты, дык тут неабходна сказаць праўду: не ўсе яшчэ ў нас усвядомілі яе патрэбу. Маладых людзей аддаюць на выхаванне ў гімназіі Слуцка і Мінска, потым — у айчынныя універсітэты, рэшта моладзі ідзе на чыноўніцкую службу. Тыя маладыя людзі, што ідуць вучыцца, — гэта надзея краю. Што ж з гэтага атрымаецца, пакажа будучыня. Тым часам у нас можна знайсці мноства сямей, дзе ў святой прастадушнасці з па-гардай глядзяць на кнігу, бо яна, бачыце, нічога не дае гас-падарцы, затое шчыра вераць, як у нешта святое, у прадка-занні з віленскага ці бердычаўскага календароў. У апошнія часы ў ваколіцах з’явілася некалькі дзесяткаў экземпляраў «Газэты Варшавскей» і некалькі — «Дзенніка Варшавскего» — доказ вялікага ў нас прагрэсу, бо дагэтуль адзін толькі «Кур’-ер» задавальняў нашы сціплыя інтэлектуальныя патрэбы. Чытаючы газеты, часам вельмі пацешна іх каменціруем. Любая палітычная вестка часцей за ўсё толькі тады пры-мецца да веры, пакуль яе не растлумачыць па-свойму пач-ціваму шляхціцу які-небудзь аўгарытэтны арандатар, кар-чмар ці купец або пан Моўша ці Лейба, якія добра ва ўсім дасведчаны. Я сустракаў сталых чытачоў «Газэты Варшав-скей» і «Дзенніка Варшавскего», якія з цяжкасцю адольвалі