• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
       Апрача мастацкай каштоўнасці твор У. Сыракомлі мае вялікую пазнавальную вартасць. Па сутнасці, праз хроніку гарадоў і мястэ-чак аўтар разгортвае перад намі ўсю гісторыю Беларусі ад далёкай старажытнасці, вельмі аб’ектыўную, вольную ад палітычных схільнасцяў ад наўмыснага перакручвання. Надзвычай цікавыя ста-ронкі, прысвечаныя культурнамужыццю краю, яго помнікам. Паэт падрабязна апісвае выдатныя архітэктурныя помнікі — замкі, па-лацы, дамы, касцёлы, цэрквы, адміністрацыйныя, гаспадарчыя па-будовы, корчмы, многія з якіх бытавалі ў яго час і ад якіх цяпер засталіся мізэрныя рэшткі. Чытачу нават цяжка паверыць у тое неверагоднае культурнае багацце, што яшчэ не такдаўно мела наша зямля. Пачуццё шкадавання за незлічоныя культурныя страты ўзмацняецца, калі чытаеш апісанне багацейшых мастацкіх калек-цый, карціннай галерэі князёў Радзівілаў дзе былі сабраны творы самых славутых майстроў свету і айчынных мастакоў. А якая безліч рэчавых каштоўнасцяў залатых, срэбных упрыгожанняў і прад-метаў побыту захоўвалася ў радзівілаўскіх скарбніцах! Расказвае У. Сыракомля і пра зборы старажытнай зброі, пра кнігі, рукапісы і іншыя прадметы духоўнай культуры, што былі знішчаны ці разра-баваны і пра якія мы будзем ведаць хіба што з гэтых «Вандровак...».
       Паэт згадвае і пра славутых людзей свайго краю — асветніка С. Буднага, філосафа С. Маймана, мастака Ю. Гескага, паэта А. Плу-га, драматурга Ф. Уршулю Радзівіл...
       Асаблівую ўвагу ўдзяліўУ. Сыракомля традыцыйнай культуры, звычаям, побыту вусна-паэтычнай творчасці простага беларуска-галюду.
       «Вандроўкі...», напісаныя яшчэ ў часы прыгонніцтва, дзе яскра-ва іу’чыць голас грамадзяніна сваёй зямлі, вельмі надзённыя і сён-
    
    11
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    ня. Для многіх даследчыкаў мінуўшчыны яны - выдатная крыні-ца, адкуль даўно чэрпаюцца важныя звесткі па шматлікіх пытан-нях нашай гісторыі і культуры.
       У свой час мне давялося адшукацьу рукапісным аддзеле біблія-тэкі Акадэміі навук Літвы рабочы экземпляр «Вандровак...», што выходзілі асобным выданнем. Рукой цэнзара былі выкраслены там найбольш «непажаданыя» мясціны твора. У гэтым выданні яны ўзноўлены.
    
    Кастусь Цвірка
    
    
    
                ВАНДРОЎКІ
                ПА МАІХ БЫЛЫХ ВАКОЛІЦАХ
    
    
    
    Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў
    
    
       Спяваў для сябе я пра родныя далі, Каб слухалі й вы і пра сум забывалі. Таму і спрачацца ні з кім mym не будзем, Сабе тым лагоджу душу больш, чым людзям. Прывыклі наш свет адбіваць на паперы Во так — мастакі, a во так — землямеры. Каморнік пакажа празлініі поле: У іх — толькі думка яго і не болей. Мастакжа бярэ краявід найцудоўны Ці сад манастырскі, руж сонечных поўны, I сэрцам натхнёна пейзаж свой малюе. Такямаляваць хачу край свой...
    
    Б. Зімаровіч
    
         Выўжо безмяне заставайцеся ў свеце, Маленства палеткі, — як май вас расквеціў! I вы заставайцеся, ў сціпленькіх красках Лугі мае любыя, — светлая казка.
         Таксама і вы, нашы ціхія рэкі
         Са стругаміўсімі, бывайце навекі!
         Бывайце, суседзі, сябры нашы, — болей Тут песнімаёй не пачуць вам ніколі.
         Вы толькі не кпіце з нядолі суседа
         I не забывайце яго на бяседах.
         А прыйдзе Купалле — налузе ціўлесе Агонь раскладзіце і там пад гук песень, Што з вамі спяваўя, мяне спамяніце Спагадлівым словам...
    
    Б. Зімаровіч
    
    
    
    
    
    
    
    Да зычлівага чытача
    
    
       Вельмі незвычайную кніжку прыношу табе, чытач: па-дарожжа па ваколіцы ў акружнасці пяці ці шасці міль вако-ліцы, якая нічым адметным не вылучаецца, якая не шмат можа ўспомніць з мінулага, а сёння зусім засталася без значэння. Аднакжа, не зважаючы на гэта, узяўся я за працу над кніжкай. Дзве галоўныя акалічнасці падштурхнулі мяне да гэтага. Першая — жаданне падзяліцца з людзьмі сваімі асабістымі ўспамінамі, за што я павінен прасіць у чытача прабачэння, бо хоць для мяне яны і дарагія, яго могуць пакінуць абыяка-вым. Усё ж я цешу сябе надзеяй, што, мажліва, і не шмат, але знойдуцца чулыя сэрцы, якія, перажыўшы прыкладна тое ж, што і я, патрапяць і захочуць мяне зразумець.
       Ваколіцы, якія я назваўтут сваімі, адыгралі найважней-шую ролю ў маім жыцці. Малым дзіцем трапіўя сюды, і тут, у радыусе некалькіх міль, прайшло ўсё маё маленства, юнац-тва і сталыя гады, тут зведаў я ўсе чалавечыя пачуцці — ад хлапчуковай радасці, калі ганяўся за матылём, і да сардэчна-га болю, калі як бацька плакаў над магілкамі дзяцей. Гэтае сціплае мястэчка было першым горадам, які бачыў я ў жыцці, у гэтым ціхім касцёле пачуўя першы раз голас арганаў пры-няў там першае святое прычасце, якраз там на школьнай лавеўпершыню пакаштаваўя пладоўнавукі, там пад ценем
    
    19
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    вясковага алешніку, каля крыніцы пачаў я прычыняцца да высокага святла паэзіі і марыць пра нязнанае яшчэ пачуццё кахання; у гэтым старажытным замку я ўвайшоў юнаком у кола таварыскага жыцця, у гэтай святыні ўзяўя шлюб, а по-тыму гэтай наднёманскай ваколіцы з Богам і кніжкай ступіў на пісьменніцкую дарогу, устанавіў ганаровыя для мяне і дарагія сэрцу адносіны з далёкім светам, тут, у першароднай цішыні, пад уражаннем прыроды і сямейнага жыцця вольна снаваўяўтокмаіхдумак. Штожза дзіва, калі гэтыя ваколіцы сталі для мяне святымі, што прырос я сэрцам да кожнай мілай майму сэрцу касцельнай вежачкі, да кожнага ўзгорка на полі, крыжыка на дарозе, да кожнага дрэўца і кусціка, да амаль кожнай аблачынкі на небе!
       Той, хто палюбіўтак свае ваколіцы, знайшоўу іх, здава-ласяб,сваёшчасце.
       Ды дзе там! Калі не знайшоў гэтага шчасця ў сабе, дарэмна шукаць яго ў знешнім свеце. Два балючыя ўдары лёсу, два непа-разуменні з людзьмі — і старана, такая дарагая некалі сэрцу, стала для нас невыноснай; заставалася толькі пакінуць яе, за-быўшыся на ўсё добрае, узяўшы з сабой толькі апошнія горкія ўспаміны. Добрае было сном і ілюзіяй, горкае ж—рэальнасцю.
       Аднак жа цяпер, у шуме горада, не раз апаноўваюць мяне неадступныя ўспаміны пра тыя ваколіцы, пра тых людзей, тую прыроду. Калі не прагоніш іх сярод звычайных клопатаў удзень, яны вяртаюцца ўночы, не даючы спаць; дарэмна бу-дзеш адганяць ад сябе былыя пачуцці — жаль ізноў міжволі сцісне здранцвелае сэрца; з заіржавелага вока па мармуровым твары скоціцца горкая сляза — уздыхнеш па сваім мінулым.
       Як апошняе развітанне з людзьмі і зямлёй, дзе пражыў столькі гадоў гожай маладосці, як апошняе <Бог заплаці» за
    
    20
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    хлеб, за соль, за слёзы, за радасць, за вясёласць, за зведаны там смутак пішу я на аснове сваіх дзённікаў і ўспамінаў гэ-тыя нататкі пра мае ваколіцы. Нібы стары пілігрым, які, не маючы нічым іншым заплаціць свайму гаспадару за мілас-ціну ці за гасцінную страху начлегу расказвае свету пра свайго дабрачынца і ўслаўляе яго імя сярод добрых людзей. Хітры дзед ведае, што такім спосабам закранеўлюдзей самалюб-ства і схіліць іхда яшчэ больш шчодрай падаянкі. Але што да мяне, то, не выпрошваючы, якжабрак, міласціны спачуван-ня, без ніякага тайнага разліку выплачваю доўг ваколіцы, у якой жыў.
       Але ведаючы, што мае асабістыя ўспаміны не ўсім будуць цікавыя, тым не менш не жадаючы цалкам іх адкідваць, у гэтай вандроўцы буду больш трымацца паважнасці і сухасці. Будзем даследаваць тут гісторыю, народныя звычаі, усё, што просіцца на пяро, а паколькі выбралі мы вельмі невялікую прастору для вандроўкі, хачу паказаць, што кожны закутак краю, хоць бы на першы погляд і не ўяўляе ён нічога над-звычайнага, можа быць прадметам даследаванняў а дасле-даванні такога роду не могуць быць для нас бескарыснымі, бо не ўсе мы добра ведаем сваю зямлю; што кожны, пільней прыгледзеўшыся да сваёй роднай ваколіцы і гэтакжа апісаў-шы яе, мог бы дадаць нейкія звесткі да скарбніцы гісторыі.
       Гэта была другая і важная мэта маёй працы.
       Для спробы падаю на суд грамадскасці яе першую частку. Некалькі сядзіб, мястэчак, ваколіц — вось і ўсё кола нашай вандроўкі. Калі чытач прыхільна яе прыме, гэта будзе штурш-ком для далейшага падарожжа па маіх былых ваколіцах.
    
        Д. 10 сакавіка 1853 г., Вільня.
    
    СЯДЗІБА ЗАЛУЧА
    
    
    ♦ Дзе яе піукаць на карце? ♦
    ♦ Мяжа славяншчыны і Літвы. ♦ Лясы ♦
    ♦  Перадача маёнтка з ваколіцамі Яну Храптовічу ♦
    ♦  Лёс уладанняў пасля яго. ♦ Позірк на ваколіцу Залучы ♦ ♦ Жукаў Барок ♦
    
    ♦ Успаміны Адама Плуга ♦
    
                           Шчаслівы я, што доля даравала Дабротаў .мерку мне. Хай іх імала, Мне досыць, Божа. I за гэта дзякуй — He трэба ўзнагароды больш ніякай. Мая ты ніва! Скіба глебы плённай! Ты з каласоў вянок за пот штодзённы На галаву мне ўсклала...
    В. Кахоўскі. Лірыкі
    
       Адзінокая, са старым дамком, ані адным дрэвам не прыце-неная наднёманская сядзіба, што бачыла маю раннюю ма-ладосць, не багатая на падзеі, але поўная ўсякіх пачуццяў ура-жанняў, памятак з малых і сталых гадоў майго жыцця; сядзіба, сама назва якой звязана са столькімі маімі ўспамінамі, якая прыняла мяне дзіцем, песціла, калі стаў хлопцам, а потым выхавала з мяне, мусіць, аж занадта сур’ёзнага чалавека,- ад цябе пачынаю я сваю вандроўку, табе належыць першая ста-ронка ў гэтай кніжцы! Хлеб з тваіх пясчаных палёў карміў маё цела, твае панурыя лясы, квяцістыя лугі, ні з чым не зраўня-ныя салоўкі выхавалі ў маёй душы замілаванне да красы на-шай прыроды, тваёй самотнай глушы ўдзячны я за тое, што палюбіў песні і кнігі, у якіх бачу ўсю сваю будучыню. У падзя-ку за ўсё гэта я пашукаю ў зніклых вяках сляды тваёй мінуў-шчыны — не гістарычных падзей, бо нам з табой не суджана было адыграць нейкай важнай ролі ў свеце.
       Вось я разгортваю геаграфічную карту і, сочачы за бе-гам Нёмана, шукаю месца, дзе ты ляжыш...
       Сакрат граміў некалі Алківіяда за тое, што ён выхваляўся сваім шчуплым кавалкам зямлі, якога і на карце Грэцыі нельга адшукаць. Я ж багацейшы за Алківіяда, бо на карце Літвы без цяжкасці знаходжу месца, дзе ляжыць мая былая сядзіба. Праўду кажучы, не маё гэта ўладанне, але тое ніяк не кранае маё самалюбства. Мяне мала абыходзіць, што нехта іншы называе сябе ўладаром часткі зямлі, пра якую ідзе гаворка; хоць улюбёнец не мае аладыяльнага права над сваёй лю-бай, але тым не меней валодае ёю — яна належыць яму па праву любові. Такое права дазваляе і мне называць маімі і