• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
    
    23
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    гэту сядзібу, і гэту вёску, і я прасочваю іх мінуўшчыну, не думаючы пра нейчае там дамінальнае на іх права.
       Так што зычлівы чытач, які захоча выправіцца з намі ў цяперашнюю вандроўку па маіх былых ваколіцах, няхай прабяжыць вокам па геаграфічнай карце — ад вусця да вы-токаў Нёмана ў Мінскай губерні — і спыніцца непадалёк ад гэтых вытокаў у пункце паміж 45° і 46° паўночнай шыраты і паміж 54° і 55° усходняй даўгаты — з паўночнага боку Нё-мана ўпадае тут у яго рака Сула. На малых картах яна пазна-чана толькі паўколам, на большых — напісана і яе назва. Амаль у гэтым жа самым месцы перасякае Нёман, ідучы з усходу і поўначы, старая мяжа паміж рускай славяншчынай і Літвой. На карце ўсё гэта — у адным месцы, але на зямлі ад Сулы да таго перасячэння мяжы праз Нёман — добрая пало-ва мілі; тут якраз і мая сядзіба Залуча са сваім сціплым на-быткам. Аднак мая тэрыторыя не абмяжоўваецца гэтым шчуплым кавалкам зямлі, а, цягнучыся аж за згаданую мяжу славяншчыны, уключае ў сябе вёску названую Жукаў Ба-рок, дзе ўпадае ў Нёман невялікі ручай Ячонка. На паўночны захад, там, дзе вусце Сулы і Залуча, была яшчэ ўласна Літва, праз крок на паўднёвы ўсход, дзе сёння вёска Жукаў Барок, былі ўжо руска-славянскія ўладанні дрыгавічоў крывічоў і г. д. Тут за якія дзве тысячы крокаў ад майго дамка я стаю на высо-кай гары, адкуль адкрываецца такі шырокі кругагляд, ад-куль не раз азіраў я бясконцы свет, такі прывабны здалёку не раз пасылаў малітву Небу, стаю на гары тварам да сонца, што заходзіць недзе за Нёманам за лес Бярштаны, і крычу: «Направа адсюль ляжала літоўская зямля, край Пяркуна і сар-дэчнай Мільды, налева пачыналася зямля славянская, зямля сыноў Славы, прыхільнікаў Святавіда; потым з гэтага левага боку адбілася тут хрысціянская песня і рэха касцельнага зво-ну, а з правага — хрыпаваты гук літоўскага рогу; тут, дзе стаю, спакойны складальнік вершаў — была мяжа двух рыцарскіх народаў у кожнага з якіх — свая будучыня, народаў, такіх 24
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    розных сваімі норавамі, верай, звычаямі». Я мог бы, паказва-ючы направа і налева, усклікнуць услед за паэтам:
               Вунь у адным баку блішчаць святыняў шчыты, Гамоніць з небам лес — багоў прыстанак, Ну, а у другім — стаіць на ўзгорку ўбіты Крыж...
       Але ў сапраўднасці не было ў гэтай дзікай ваколіцы ні па-ганскіх святынь, ні хрысціянскіх крыжоў, толькі лясы на літоўскім і лясы на славянскім баках; літоўскія трохі цямней-шыя, бо сасновыя, славянскія дзе-нідзе перамешаны з веся-лейшымі бярозамі і ляшчынай; тут дае сябе знаць невялікая розніца ва ўраддівасці зямлі. Спакойныя салаўі маглі туг сва-бодна лятаць за мяжу на братнюю размову, бацян мог воль-на жыраваць на наднёманскай лугавіне за кардонам, нічога не баючыся... А людзі... дзесьці ў гэтым месцы перасякала Нё-ман палітычная мяжа дзвюх моцных краін і плямён.
       Але жалезнае плячо літоўскіх князёўяшчэ ўХІІІ стагоддзі знесла, як Самсон браму філістымлян, мяжу сваёй дзяржа-вы недзе далёка ва ўладанні мінскіх і полацкіх князёў. Рын-гольд, літоўскі князь, бацька Міндоўга, у 1235 годзе, гэта значыць шэсцьсот семнаццаць гадоў назад, атрымаўшы перамогу пад Магільнай (4 мілі ад Залучы) над кіеўскім князем Святаславам, Дзмітрыем Друцкім і Лявонам Уладзі-мірскім, заняў тутэйшыя славянскія ваколіцы, зліў іх з Літвой, знёсшы гэтую мяжу. 3 таго часу тут ужо была Літва; Міндоўг, Віцень, Гедымін, Альгерд і яго дзеці былі заўсёды ўладарамі гэтых ваколіц; але панаванне Евангелля і крыжа шырылася тут гэтаксама хутка, як панаванне літоўскага мяча і тапара; з крыжам і Евангеллем літоўскія людзі пры-малі чужую для сябе мову і звычаі народаў ад якіх узялі веру. А з прычыны таго, што рэлігійная прапаганда вялася не мячом, а хлебам і соллю, пры дапамозе суседскай пры-язнасці і шчырай любові, то поўная асіміляцыя тутэйшых
    
    25
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    літоўцаў прайшла так дасканала, што не толькі тут, але на-ват у ваколіцах Наваградка, даўняй сталіцы Рынгольдаў і Міндоўгаў, дарэмна б было шукаць сярод люду чаго-не-будзь літоўскага - звычаяў, грамадскіх парадкаў, мовы ці абрадаў. Калі што і нагадвае старое паганства, то, без сум-нення, носіць хутчэй характэрныя рысы славян, чым літоў-цаў. Але пакінем гэтакага роду даследаванні.
       Мілда, літоўская багіня кахання, учыніла свой апошні цуд, кінуўшы князя Літвы Ягайлу да ног гожай хрысціянкі -польскай каралевы. Калі з віленскай вежы Крывэ-Крывэйтаў загучаў голас кафедральнага звона, калі Польшча з Літвой пачалі ісці адной палітычнай дарогай долі і нядолі, старая мяжа Літвы, што ў тугэйшых ваколіцах пераразала раку Нё-ман, хоць і страціла сваё палітычнае значэнне, не перастава-ла, аднак, існаваць, бо ў польскія часы стала мяжой Наваград-скага і Мінскага ваяводстваў у нашы ж часы аддзяляла Гро-дзенскую губерню ад Мінскай, а цяпер падзяляе Мінскі і На-ваградскі паветы. Як відаць з геаграфічных карт, уся гэтая межавая лінія, якая існавала з найдаўнейшых часоў па сён-няшні дзень засталася без асаблівых мадыфікацый і змен.
       Шкада, што гэтая мясціна, нават назва якой невядома, нічым не вызначылася ў гісторыі: яна не была полем якой-небудзь гістарычнай бітвы, тут няма ніякага замчышча, няма нават мястэчка, якое б карысталася Магдэбургскім правам і пра якое можна б было расказаць, што калісьці ў сівых вяках мела права мяча. Тут нават шляхецкае права бізуна над аколічнымі вёскамі дасталася маім папярэдні-кам, тутэйшым арандатарам, вельмі позна, бо хоць назва Залуча вядома ўжо з XVI стагоддзя, аднак я сумняваюся, каб у тую эпоху сядзіба была сталіцай памешчыцкіх ула-данняў. Можа, у ягелонскія часы які далёкі перасяленец раскарчаваў тут колькі загонаў поля, пабудаваў хату і даў назву мясціне, можа, потым жыў тут які стралок, бортнік ці наднёманскі рыбак, можа, якая цікавая народная быліца 26
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    ны». Другі сын Васіль, прыехаўшы з Польшчы, з захапленнем рас-казвае сваім аднавяскоўцам і бацьку:
    
                       — Што за мова у палякаў, Што за песні, проша нана! Напяваюць кракавяка, А мы так пяём пагана... Дам параду я, браты, вам — Кіньма спеў стары, жабрачы, — Кракавяка лепш заскачам, Павяду я рэй імкліва!
    
       Выслухаўшы сыноў Васіля і Рыгора, бацька сказаў ім, што дурань той: «Хто ганьбуе грунт бацькоўскі, // За чужой сягае зоркай...»
       I толькі трэці сын, які прывёз з Украіны на развод жменю пша-ніцы, заслужыў бацькава блаславенне на пасаду войта.
       Адчуваючы сябе беларусам, У. Сыракомля не мог не пісаць — хоць для сябе - і на мове свайго народа. «Спяваў для сябе я пра родныя далі.. .>> На жаль, да нас дайшла толькі мізэрная частка беларускай спадчыны вясковага лірніка — вершы «Добрыя весці» і «Ужо птушкі пяюцьусюды...’>.Алена самай справе беларускіх вершаўбылознач-на больш. <■ Калі да нас дайшло так мала беларускіх вершаў Кандрато-віча, — слушна заўважае даследчык яго творчасці Ф. Беляк, — то вінаваты тут у пэўнай меры ваенныя падзеі, але бясспрэчна, што многія з іх распаўсюджваліся ў рукапісах. Як вядома, і польскія тво-ры, напрыклад «Вызваленне сялян», «Авідзій на Палессі», «Сахар-мароз», былі таксама ў рукапісах. А з беларускім пісьменствам было яшчэ горш, нават не было дазволена друкаваць пераклад «Пана Тадэ-вуша». Заканспіраваныя беларускія тэксты Кандратовіча жылі, але ва ўмовах тайнай прэсы, што нам сёння перашкаджае па-сапраўдна-му ацаніць гэтую надзвычай няпоўную творчасць паэта>. Беларускімі вершамі Сыракомля заклікаў народ сілай дабівацца сваіх правоў. Нездарма абодва беларускія вершы былі напісаны ў часы найболь-шага ўздыму народнага руху: «Добрыя весці» — у 1848 годзе, «Ужо птушкі пяюць усюды...» — у 1861 годзе, напярэдадні студзеньскага паўстання. Верш «Добрыя весці», за распаўсюджванне якога ў час паўстання 1863 года ссылалі ў Сібір, паказвае нам «іншае аблічча паэта, больш рэвалюцыйнае» (Ф. Беляк).
    
    
    7
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
       У Сыракомлі было нямала беларускіх твораў больш «памяркоў-нага» характару. Якраз іх ён хацеў выдаць разам з беларускімі вер-шамі Вінцэся Каратынскага асобным зборнікам, бо аб выданні вершаў, накіраваных супраць «цароў-паганцаў» («Добрыя весці» і «Ужо птушкі пяюць усюды...»), не магло быць і гаворкі. Паводле сведчання Адама Кіркора, многія з тых беларускіх вершаў Сыра-комлі сталі народнымі песнямі і іх «спяваюць усюды». Спрабаваў Сыракомля пісаць і лібрэта беларускай оперы для кампазітара Ла-патынскага, але на шляхуда ажыццяўлення задумы стаялі неадоль-ныя перашкоды.
       Перайсці пісьменнікам на беларускую мовуўХІХ стагоддзі было яшчэ немагчыма. За стварэнне беларускага друкутрэба было зма-гацца.
       Уладзіслаў Сыракомля імкнуўся паказаць тагачаснаму грамад-ству, яго адукаваным колам самабытнасць і прыродную прыгажосць беларускай мовы. Свае погляды на мову роднага народа паэт вы-клаўувялікім артыкуле «Кароткае даследаванне мовы і характару паэзіі русінаўу Мінскай правінцыі>>, а таксама ў чатырох артыку-лах пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Насуперак фанабэрыс-тай шляхце, якая называла беларускую мову «хамскай», Сыракомля пісаў: «Прыгожае гэта адгалінаванне славянскай мовы - крывіцкі дыялект — і старое! Бо гэта мова нашага Літоўскага Статута і спра-ваводства на працягу двух вякоў, XVI і XVII, і распаўсюджаная! Бо смела можна сказаць, што размаўлялі на ёй тры чвэрці даўняй Л ітвы, люд, шляхта і паны; пазбавіўшыся свайго пісьмовага значэння, гэ-тая мова сёння асталася толькі спадчынай адных сялянскіх хат...» Паэт выказвае шкадаванне, што «багатая калісьці, яго (беларускага народа. — К. Ц.) мова знаходзіцца цяпер у застоі, яна перастала ўзбагачацца, а тыя, што хацелі зрабіць яе пісьмовай і тым самым заахвоціць народ да кнігі, вымушаны змагацца з многімі цяжкас-цямі».
       Цяжка пераацаніць значэнне гэтых публіцыстычных выступ-ленняўУладзіслава Сыракомлі для развіцця беларускай літара-туры. Яе парасткі патрабавалі тады асаблівай увагі і падтрымкі, бо ўзышлі на вельмі неспрыяльнай глебе — у атмасферы варо-жасці пануючых класаў да беларускага народа і яго культуры. Гэтую ўвагу і падтрымку маладая беларуская літаратура і атрыма-
    
    8
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах