Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
Памер: 205с.
Мінск 2002
Пазнаёміўшы крыху з маёй ранейшай сядзібай, запра-шаю цябе, чытач, у далейшуто вандроўку па тутэйшых ва-коліцах. Будзем пільнавацца пры гэтым большых дарог. Пераправіўшыся ў Жукавым Барку праз Нёман, мы трапля-
32
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
ем на яго заходнім беразе ў нізіну, прывабную для вока, але вельмі небяспечную для вандроўніка, які змушаны пера-сякаць тут сухія і мокрыя канавы і ручаіны, кружыць удоўж і ўпоперак па гразкім балоце. Удосталь пакружыўшыся тут, мы ўрэшце выязджаем на шырокую пясчаную дарогу, якая вядзе на паўднёвы захад, да Міра.
3 гэтай нізіны цікаўнае вока, скіроўваючыся і назад, і ўпе-рад, убачыць усю розніцу ў краявідзе краіны па двух баках Нёмана: там, за ракой, адкуль мы рухаемся, сінеюць хваё-выя лясы, ярчэй зелянеюць наднёманскія астраўкі дрэў і гэты «ракітавы вянок»¹, што аздабляе чало Нёмана. Адтуль, ад вады і з лясоў далятаюць да нас спевы птаства, бо мы едзем раніцай; а перад намі — голая пясчаная раўніна, высо-кія пясчаныя ўзгоркі, бедная расліннасць. Уся безабаронная краіна, аддадзеная ва ўладу віхур і спякоты, выклікае ўра-жанне нейкай паныласці. Направа ад нас цягнецца ў дале-чыні ўзбярэжжа Нёмана, налева — пачынаюцца высокія ўзгоркі (на адным з іх — даўні шведскі акоп), якія служаць як бы пераходам да больш урадлівых ваколіц, здольных карміць многія вялікія вёскі і засценкі. Дарога, якая вядзе нас да Міра, адкрывае перад нашымі вачамі стэп, на якім відаць толькі крыжы, дахі далёкіх людскіх хат і дзе-нідзе адзінокія купкі дрэў. йта адзіныя дэмаркацыйныя пункгы, якія паказваюць дарогу таму, хто яе ведае і без іх; той жа, хто яе не ведае, пэўна, заблудзіцца сярод гэтых пясчаных палёў і ўзгоркаў, на гэтай сетцы дарог і дарожак, што вядуць немаведама куды.
Едзем адкрытымі далямі, прыпякае сонца, над намі бумкаюць авадні з нявінным намерам напіцца крыві па-дарожнікаў. Ці мала на дарозе жыцця мы сустракаем такіх во сатэлітаў?
Што азначаюць гэтыя крыжы, якіх так многа сустрака-ецца па дарозе? На бясплоднай ніве выцягваюць яны пле-
’ Выраз Кляновіча ў адносінах да Віслы.
2 Зак.1726
33
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
чы да неба, як бы ўзносячы малітву, каб быў пасланы ад-туль ратаю лепшы ўраджай. Можа, гэта памятка якога-не-будзь даўняга трагічнага выпадку? Але дарэмна пытацца пра гэта ў навакольнага люду: пастаўлены ў нейкай далё-кай даўніне крыж паступова гніў, вось-вось меўся ўпасці ці ўпаў, і новае пакаленне аднавіла яго і моліцца перад ім, просячы лепшае долі, а доля яго — тая самая.
Крыж, пясчаны маляўнічы ўзгорак, за ўзгоркам — ізноў крыж і вось ручай, абапал якога зялёная паша, а налева ўцёк ад гасцінца засценак Віскачы, каб схаваць ад вока пада-рожніка сваю беднасць.
Бо вядома ж, што засценкі, альбо шляхецкія сядзібы, якія былі калісьці характэрнаю прыкметаю шляхецкай Рэчы Паспалітай, якія некалі бурлілі палітычным жыццём сваёй краіны, болей нават шумна, чым сённяшнія клубы на Захадзе, і якія былі гняздом і рассаднікам гэтай дзей-най расы шляхціцаў, што зброяй, пяром, моцнай да кнігі і келіха галавой здзіўляла свет, цяпер, скажам мы, страцілі не толькі грамадскае, але і ўсякае значэнне і ніякай не вытвараюць прадукцыі, нічога не даюць краю, акрамя не-вялікіх чыншаў, акрамя аканомаў для суседніх маёнткаў, акрамя (як тут) коней на кірмашы, гадаваных шляхтай, вернай рыцарскім звычаям продкаў. Са сціплымі патрэ-бамі і сродкамі засцянковы шляхціц, абрабляючы сваю шчуплую ніву, не клапоціцца пра асвету, пра лепшы по-быт, пра павышэнне прадукцыйнасці гаспадаркі. Ён яшчэ ганарыцца сваімі прывілеямі і гатоў паўтараць, што «ён роўны ваяводзе», але не здагадваецца, што ў былыя часы ён і праўда быў роўны ваяводзе і ў сіле, і ў розуме, што ваявода лічыўся з ім; не здагадваецца яшчэ засцянковая шляхта, што калісьці была каўчэгам законаў свабоды, якія так клапатліва выпрацоўваліся на сеймах, з’ездах і ў вус-ных ці пісьмовых палітычных даследаваннях альбо ў кры-вавых бітвах з ворагамі і братамі, што права яе продкаў 34
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
не прызнавала ні пана, ні мужыка, ні мешчаніна, а толькі шляхціца, што яно не літавала нават караля — толькі шлях-ту, толькі шляхта была ўсім і ўсё было для яе. Сумна гля-дзець на былых нашчадкаўтых магутных, свабодных, аве-яных славаю шляхціцаў-рыцараў, сумна бачыць іх цяпе-рашні інтэлектуальны ўзровень і прызнаваць маральны заняпад дробнай шляхты, якая пасля былога ўзвышэння трапіла ў поўную залежнасць ад магнатаў — сваіх братоў паводле канстытуцыі, але ў сапраўднасці сваіх паноў. Як Ісаў з Бібліі, які за міску сачавіцы прадаў хітраму брату права старшынства, шляхта за кухаль мёду, за паўвалокі зямлі прадавала панам і рыцарскае плячо, і грамадзян-скае права голасу, і не адзін раз сваё грамадзянскае сум-ленне. Спадзеючыся на панскую ласку, прыкутая да ўбогіх засцянковых сядзіб, выцесненая з рысталішча вялікіх гра-мадзянскіх заслуг і адапхнутая ад стала, калі рэспубліка дзяліла хлеб для заслужаных, шляхта пачала карміцца сей-мікавым варывам і, абражаная ў сваёй чалавечай годнасці, дайшла да таго, што ў яе пачало расці пачуццё ганарлі-васці за сваё шляхецкае званне, яна стала толькі хваліцца абвешчанай роўнасцю ў шляхецкім саслоўі, якой у са-праўднасці ўжо не было.
Сваю палітычную ролю, а з ёй і маральнасць шляхта пачала страчваць ужо з другой паловы XVII стагоддзя, дык ці ж дзіва, што сёння, калі ў яе аднялі права голасу, якім Бог ведае як карысталася, калі перайшла выключна на земля-робчую працу, не вельмі ўдзячную як тут, так і ў іншых краях, яна ледзь-ледзь забяспечвае свае самыя сціплыя пат-рэбы. Добра раскрыў невысокі інтэлектуальны ўзровень засцянковай шляхты ўсімі паважаны і мілы майму сэрцу паэт A. С.
...Ведае шляхта, адкуль яна родам, Ды раз не дае грошаў прадзедаў слава, 1х цнотам вучыцца якая выгода?!
35
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
Глядзіць усё ж шляхта ў мінулага сховы І знае, што продкі галілі галовы, Насілі здаўна кунтушы ды чамары.. Што йшчэ? Білі туркаў, татараў.
Але цяпер перажыла век свайго актыўнага жыцця і забы-ла найбольш важную частку ўласнай гісторыі. Што ж ёй за-стаецца рабіць? Яшчэ болей драбнець ці адрадзіцца ў но-вай форме, знайшоўшы карысную працу, выбраўшы адну з многіх патрэбных грамадству прафесій, якія прапануе ўрад кожнаму, хто жадае працаваць? Земляробства, літаратура, гандаль, дзяржаўная служба — колькі ж тут трэба працаўні-коў, колькі ж працавітым рукам будзе і хлеба, і пашаны, і славы! Сціплыя, невялікія, ідылічныя засценкі, якія не даюць колькі патрэбна хлеба і не могуць забяспечыць усіх рабо-тай, няхай бы засталіся толькі як гняздо, дзе вырастаюць маладыя пакаленні, і як прытулак ддя старых пасля працоў-нага жыцця, як захавальнікі сямейнай дабрачыннасці. Але маладым трэба ў свет! Абавязкова ў свет! Як было ў часы, калі шляхта жыла актыўным жыццём. Такая наша братэрская па-рада шляхце з засценкаў. I я буду маліцца, каб ёй на свеце заўсёды свяціла шчасце.
Няхай даруюць мне чытачы за такое адступленне пра нашу засцянковую шляхту. Едучы па пясчаных і аднастай-ных раўнінах, чалавек — хоча ён ці не хоча — мусіць пра што-небудзь думаць, а апісваючы падарожжа, і думкі свае павінен паведаць чытачу. Хто-небудзь можа пісаць усю кнігу з саміх уражанняў падарожжа — чаму ж мы не можам дум-кам сваім прысвяціць колькі старонак? Ці гэта для нас пер-шыня? Ці адзін раз паэтычныя летуценні, салодкія і горкія, якія нам прыплывалі ў галаву і ў сэрца якраз у гэтых мясці-нах, мы перадавалі нашым чытачам? Але пойдзем далей! Мінуўшы цяжкі для пераезду масток пад засценкам Віскачы, «наталіўшы, як кажа Трэмбіцкі, смагу ў мілым раўчуку», ру-хаемся па пясчанай раўніне пакручастаю дарогай далей. 36
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Мінаючы злева і справа ледзь бачныя здалёку два ці тры за-сценкі, дзе праводзяць сваё незайздроснае жыццё нашчадкі шляхты, што служыла некалі Радзівілам, падарожнік з пры-емнасцю адчуе, якяго галаву акрывае лес гожых хвой, елак і ляшчын, а перад прытупленымі аднастайнасцю вачыма паў-стае новая карціна. Неўзабаве з лесу адкрываецца від на за-рослую цяністымі вербамі грэблю, направа відаць гожая лугавіна пасярод лесу, налева — возера, а за ім маляўнічы ўзгорак, зарослы ядлоўцам,— там шляхецкая хата, млын на возеры і яшчэ дзве іншыя хаты. Гэта асада Міранка, якая сва-ёй назвай нагадвае, што мы ўжо недалёка ад Міра.
I праўда, выехаўшы з лесу, мінуўшы колькі гліністых уз-горкаў любуючыся весялейшымі краявідамі, бачым, як вы-плываюць з туману касцельныя і царкоўныя вежы мястэчка Мір, дах жыдоўскай школы і велічны сваімі руінамі замак Іллінічаў у вянку старых ліп і вязаў прылеглага да яго саду.
Ill
MIP
♦ Першыя ўражанні па ўездзе. ♦ Мірскі замак ♦
♦ Адступленне ад прадмета і колькі слоў аб архітэктуры ♦
♦ Першае гістарычнае ўпамінанне пра Мір у XIV стагоддзі ♦
♦ Перадача Міра Сеньку Гедыгалдовічу. ♦ Татарскія напады ♦
♦ Іллінічы. ♦ Апошні з Іллінічаў. ♦ Мір у руках Радзівілаў ♦
♦ Парафіяльны касцёл ♦
♦ Літаратурная спрэчка мірскага арганіста з панам Марцінам, бернардынскім фурманам, пра мірскія званы ♦
♦ Надпіс на плябаніі ♦
♦ Сённяшні выгляд і становішча мястэчка ♦
Вось дамкоў убогіх статак — Дзе канец, там і пачатак, Боў мястэчку тым на грудзе Нават дзвесце хат не будзе. Пэўна, холаднаў тых хатах, Бо ад дыму тут падатак. Два тут кляштары, храм Божы, Дзве карчмы на раздарожжы, Як іўсюды, як звычайна...
Я. Ясінскі. Спрэчкі
3 боку Жукавага Барка ўязджаеш у Мір, як у вёску: усе больш арыстакратычныя будынкі недзе пахаваліся, перад намі ж — вуліца мяшчанскіх дамоў і хлявоў што нагадва-юць вёску. Толькі карчма пры самым уездзе — гэтая пастка для сялян, што прыязджаюць у горад, і купкі бруднага і ля-нівага жыдоўства напамінаюць нам, што мы ў мястэчку. Вяз-нучы ў гразі, якой Мір славіцца сярод іншых тутэйшых га-радоў потым патрэсваючыся па выкладзеным нячастымі ка-мянямі бруку які, мусіць, помніць яшчэ паганскія часы — такі мае варварскі выгляд, прыязджаем на рынак, рухаемся каля ранейшай базыльянскай, а цяпер грэчаскай царквы і паміж крам, змураваных у два рады, паглядных знадворку але пустых усярэдзіне, уцякаючы ад чарады крыклівых жы-доў абодвух полаў якія расхвальваюць свае рэдкія тавары, сунімаемся нарэшце перад старасвецкім мураваным кас-цёлам з мураванай таксама званіцай, толькі ўжо новай, у нейкім няпэўным архітэкгурным стылі.