• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
    
        ¹ Вергілій.
    
    61
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    спадабаецца — з удзячнасцю прымі яго, калі не — пабудуй новы»¹.
       Мураваная грэка-расійская царква, пры якой быў даўней кляштар базыльянаў, мураваныя крамы пасярод рынку драў-ляная аптэка, а таксама паштовая станцыя, гэты нерв, які мяне гадоў восем звязваў з далёкім светам, — вось найбольш важныя цяпер пункты мястэчка, што складаецца з трох ці чатырох сотняў драўляных дамкоў — жыдоўскіх, хрысці-янскіх і татарскіх. Жыды, як звычайна, — найбольш рухавая і найбольш пгумная частка местачкоўцаў якая да таго ж час-цей за ўсіх трапляе на вока. Некалькі гадоў назад тутэйшыя крамы былі поўныя добрых баваўняных ды шаўковых выра-баў палатна, футраў і ўсякай драбязы. У гэтых адносінах Мір меў шырокую вядомасць. Калі пра паненку што збіралася хутка выходзіць замуж, казалі: «Паехала ўжо ў Мір>>, то гэта азначала, што яна пачынае рыхтаваць сабе пасаг,
       У часы майго маленства сэнс той фразы наватудосыць далёкіх адсюль мясцінах быў добра знаёмы. Сёння гандаль тут амаль поўнасцю заняпаў але ў жыдоў засталося ў звы-чаі гурмой абступаць усіх, хто праязджае па вуліцы ці спы-няецца каля карчмы, і наперабой расхвальваць сваю якую-небудзь прызначаную на продаж драбязу. Кожная больш-менш прыстойная павозка прыцягвае да сябе цэлую хма-ругаманлівага і сварлівагажыдоўства. Некалькі самых знач-ных таварных складоў месцяцца не ў крамах, а па дамах заможных жыдоў, але і іх эмісары ходзяць па вуліцах, за-
    
        ¹ Яшчэ адзін афарызм з мінулага стагоддзя, знойдзены ў мірскай плябаніі, гэта лацінскі надпіс на дзвярах верхняга, цяпер нежылога паверха:
        ♦Ostiam cur claudis, dum vocem pauperis audires,
        Fac quod Christus amat, dum pauper in ostium clamat».
        Гэта значыць:
        «Нашто дзверы замыкаеш, пачуўшы голас убогага;
        Рабі тое, што Хрыстос робіць, калі жабракудзверы стукае>.
    
    62
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    вабліваючы да сябе любога прыезджага,— чаго толькі ні вярзуць яму, каб зганьбіць тавары сваіх канкурэнтаў. Па-цяшацца з усяго гэтага ці абурацца — тут ужо будзе зале-жаць ад настрою прыезджага.
       Тутэйшыя мяшчане ніколі не былі абдораны магдэ-бургскімі правамі, яны карысталіся толькі прывілеяй Міка-лая Крыштофа Радзівіла (1579), што ж да пытанняў, звяза-ных з маёмасцю і ўзаемным наймам, з перадачай і пераза-пісваннем выдзеленай памешчыкам зямлі, то яны выра-шаюцца са згоды гэтага памешчыка. Апрача земляробства мяшчане займаюцца ганчарствам, ткацтвам, шавецкім ра-мяством, але ўсё гэта робіцца звычайна на вельмі нізкім узроўні. Наогул і побыт мяшчан-хрысціян вельмі кепскі, прычына чаго, як і ўсюды,— адсутнасць асветы, суседства жыдоў. У гэтым месцы можна б было пагаварыць пра аба-вязкі памешчыка, духавенства, пра добрыя прыклады вяр-хоў... але ж я не пішу кнігу пра абавязкі, а занатоўваю толькі тое, што ёсць, не маючы намеру павучаць, як павінна быць.
       Жыве ў Міры некалькі дзесяткаў татарскіх сем’яў. Татары маюць тут свайго Молну і малую, прыцененую дрэвамі мя-чэць. Хто і калі іх тут пасяліў яны не помняць. Можа, Вітаўт, а можа, яны засталіся тут пасля клецкага разгрому — не хачу фантазіраваць.
       У мяне ў руках не было на гэты конт ніякіх пісьмовых дакументаў, а вусныя роспыты таксама нічога мне не далі¹. Татары займаюцца вырабам шкур, агародніцтвам, якое вя-дуць адмыслова, і фурманствам. Увогуле гэта працавіты і
    
       ¹ Нататка, што далі нам з Галоўнага кіраўніцтва маёнткамі князя Людвіка Вітгенштэйна, запэўнівае, што ў Актах адміністрацыйных няма
    
    і следу якой-небудзь прывілеі мірскім татарам, што «ў нешматлікіх просьбах пра атрыманне дрэва для гарбарні (зрэшты, яны больш нічо-га не прасілі і ніколі ні на што не скардзіліся) не спасылаюцца ні на якія прывілеі, а толькі на старыя звычаі». Даўнейшыя інвентары таксама не згадваюць аб прывілеях служылых татар.
    
    63
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    цвярозы люд, хаця, дзякуючы рэстрыкцыям (а дзе іх няма?), што дазваляюць піць гарэлку замест забароненага віна, якое, зрэшты, беднаму люду няма за што купляць, правілы цвяро-засці тут не без выключэння. Здаралася яшчэ ў іх абліччах напаткаць тып чыста азіяцкі, але на многіх тварах, асабліва жаночых, відаць ужо ўпльгў паўночнага сонца, што сцерла іх родавыя рысы, наблізіўшы да мясцовага тыпу.
       Можна б было сказаць колькі слоў і пра цыганоў, якія жылі тут некалі і мелі нават свайго «караля», што ў добрыя для цыган часы ўчыняў парады на вуліцах Міра, ехаўу акружэнні коннага цыганскага эскорту, узброенага канчукамі, — але сёння няма тут нават і следу гэтага племені. Уплыў цыган-ства застаўся толькі ў традыцыях, дух яго чуецца яшчэ хіба на конскіх кірмашах, якіх і цяпер бывае шэсць на год. Кірма-шы, цыганы, гандаль футрамі і іншымі замежнымі тава-рамі — усё тое, што надавала калісьці гораду асаблівы ха-рактар, цяпер канчаткова знікае. Старое мінулася, а новае жыццё з адпаведнымі часу ўмовамі яшчэ не пачалося.
       Такая доля ўсіх нашых шматлікіх гарадоў і мястэчак.
    
    
        IV
    
    ♦ Куды паехаць далей? ♦
    ♦ Тракт да Нясвіжа. ♦ Нашы дарогі і корчмы ♦
    ♦ Мары і рэчаіснасць ♦
    ♦ Прыклад добрай гаспадаркі. ♦ Маёнткі, вёскі, лясы ♦
    ♦ Уезд у Нясвіж ♦
    
    
                        Пра жыцця ўсе праявы расказ пачынаю — Што падумаеш ты, я зусім не зважаю.
    Ян Каханоўскі
      3 ахвотай падарожнічаць, з блакнотам для запісу ўра-жанняў стаю я на рынку ў Міры, нібы той дзед-жабрак на
    
    64
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    ростанях: мэта не акрэслена, свет шырокі — да якой жа вёскі ці горада пусціцца падарожніку? Пытанне гэтае цяж-кае ў любой жыццёвай сітуацыі. Тут жа яго таксама ня-лёгка вырашыць: прыемныя сустрэчы чакаюцца ў адным месцы, але ці не страціш што-небудзь яшчэ больш пры-емнае ў іншым? Калі б мы паехалі прама, па вуліцы Жуха-віцкай, я паказаў бы вам узгорак, на якім на схіле мінула-га стагоддзя адбылася нейкая бітва. Далей напаткалі б мы гожую Паланечку - уладанне князя Канстанціна Радзі-віла, дзе ўбачылі б цудоўны сад, прыгожы і цікавы ў многіх адносінах палац і, сустрэўшыся з гаспадаром, упэўніліся б у радзівілаўскай знакамітасці і гасціннасці. Пасля б мы агледзелі ў мястэчку Ішкальдзь стары, вельмі стары, бо, несумненна, перароблены з язычніцкай святыні, пара-фіяльны касцёл, які ў XVI стагоддзі бьгў арыянскім сабо-рам. Словам, была б у нас цікавая і прыемная вандроўка. Але зноў жа як адмовіцца ад наведання вядомага выдат-нымі помнікамі Наваградка, сталіцы Міндоўга, месца на-раджэння аднаго з выдатнейшых нашых паэтаў! Як ад-мовіцца ад наведання Любчы, дзе ў глыбокай старажыт-насці быў сабор, дзе ў язычніцкай Літве часоў Міндоўга высока ўзнёс біскупскую годнасць Віт Дамінікан, пра яко-га мы не шмат ведаем, Любчы, дзе друкарні Пятра Бляста Кміты і Яна Лянге выдалі ў XVI—XVII стагоддзях столькі важных для вывучэння гісторыі Рэфармацыі ў Літве, такіх сягоння рэдкіх твораў дзе яшчэ засталіся руіны радзіві-лаўскага замка, Любчы, якая, урэшце, у нашы дні сваю старую славу падтрымлівае хіба што вытворчасцю бруд-наватага колерам, але, праўда, вельмі адметнага і славу-тага любчанскага лаку, калі верыць крамнікам, што раз-носяць яго па маёнтках? йтулькі важных прычын, вядо-ма, не маглі б не схіліць нас скіраваць да Наваградка, калі б не Нясвіж, да якога адсюль нейкіх усяго чатыры мілі, Нясвіж, славуты не менш за Любчу ў гісторыі Рэфарма-
    
    
    3 Зак 172b
    
    65
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    цыі і літоўскага друкарства, Нясвіж, які быў сталіцай вя-домага князя Кароля Радзівіла, дзе яшчэ стаіць яго замак і захоўваецца яго архіў, а таксама многа легендаў пра яго і нават ягоны прах, Нясвіж, да якога вядзе выдатная дарога і куды трапіць можна да змяркання.
       Але косць кінута: едзем у Нясвіж. Дарога туды бітая, пра-мая і, як даводзяць матэматыкі (а за справядлівасць сваіх слоўхай самі адказваюць), павінна быць самая кароткая.
       Яшчэ раз пад’язджаем мы да замка, каля якога разыхо-дзяцца два тракты — адзін, той, што злева, каля старажыт-нага саду, вядзе на мястэчка Свержань, другі, правы, — на Нясвіж. Кіруемся направа. Пераязджаем мосцік і, з ахво-тай кінуўшы позірк на Мірскі замак і скамандаваўпіы: «Едзь-ма, фурман», пачынаем, паводле старасвецкага звычаю, наша падарожжа звыклым псалмам падарожнікаў: «Хто ад-дасць сябе ў апеку Пану свайму!»
       Зямля гарбаціцца невысокімі пясчанымі ўзгоркамі. Па баках тракту — бярозы, а за дарогай высяцца сасновыя гайкі і кусцяцца досыць буйныя хмызнякі — прыкмета някеп-скай зямлі. Збажына — сярэдняй ураджайнасці, краявід — не шырокі, нічым асаблівым не вылучаецца, дарога крыху пясчаная, але ў цэлым — выдатная. Нічога незвычайнага тут не ўбачыш.
       Для эфекту можна б было, як звычайна робяць пада-рожнікі, распісаць які-небудзь дарожны выпадак альбо ўяркіх фарбах размаляваць краявіды — чытач, можа, па-верыў бы гэтаму, але калі адкрыецца падман, ці ж не со-рамна будзе і ці павераць табе пасля такога? Кажуць, праўда — як тая аліва ў вадзе: заўсёды наверх выплыве. Напрыклад, у гэтых самых мясцінах, па якіх мы едзем, мы можам праз дзвесце гадоў абвінаваціць у хлусні ша-ноўнага Сымона Старавольскага, які напісаў нямала ра-зумных і праўдзівых кніг, які так мудра і прыгожа адка-заўшведскаму каралю, калі (ці памятаеце, чытачы?) той 66
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    самаўпэўнены швед, робячы абход трунаў польскіх ка-ралёў прарочыў, што Ян Казімір не вернецца болей у Польшчу. Дык вось ксёндз Сымон Старавольскі, чалавек у цэлым паважны, перасаліў праўду, апавядаючы ў ад-ным цікавым творы пра Мікалая Крыштофа Радзівіла і тутэйшую ваколіцу. Расхвальваючы перад каралём Ра-дзівіла, ён даводзіў, што Радзівіл пабудаваўу Міры мура-ваную ратушу а навакольныя вёскі акружыў садамі і ста-вамі, напракладваў прамых дарог, абсадзіўшы іх з абод-вух бакоў пладовымі дрэвамі, у цэнтры Літвы стварыў сапраўдную Аўзонскую даліну. Адна няпраўда шаноўна-га гісторыка — перад нашымі вачамі, а тры іншыя ня-праўды адчуваем інстынктыўна. Пра мураваную рату-шу ў Міры ніхто, колькі жыве, не чуў. Зрэшты, дзеля чаго была патрэбна ратуша там, дзе жыхары не мелі магдэ-бургскіх правоў? Што ж да фруктовых дрэў, прамых да-рог і ставаў, то даволі паглядзець на мясцовасць, каб за-сумнявацца ў гэтым. Тутэйшыя дарогі, як і ўсе людскія дарогі, зусім не прамыя, яны ўюцца самым фантастыч-ным чынам, мінаючы то ўзгорак, то балота, то пясок, то проста камяні ў полі — бо лепей аб’ехаць камень, чым адкінуць яго з дарогі, тым болей што гэта ўжо работа для ўсіх, а хто ж яе ўзнагародзіць? Выкапаных ставаў не відаць і следу — зрэшты, яны маглі і засыпацца. Фрукто-вых дрэў не толькі на дарогах, але і на вёсках вельмі мала. Хоць дрэва мае ўласцівасць адраджацца ў новыя часы, мы не сустракалі ні разу якой-небудзь прапраўнучкі ста-рой яблыні ці ігрушы, пасаджанай па загаду Радзівіла. Тутэйшая зямля занадта неўрадлівая для гэтага, а Міка-лай Крыштоф, які тады скупліваў і акругляў свае ўладанні пад Мірам, не меў яшчэ часу заняцца іх гаспадарчым упарадкаваннем. Добраўпарадкаваць дарогі і масты — вялікая раскоша, і да яе нашы продкі не дайшлі, як і мы сёння, іх нашчадкі. Славуты польскі паэт Ян Каханоўскі,