• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
    
    55
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    намнога багацейшага за сябе, і хутка памірае, распыліўшы такім чынам усю сваю зямную маёмасць.
       Неўзабаве пасля смерці Іллініча, а памёр ён у Брэсце ў 15б9 годзе, Мікалай Крыштоф Радзівіл афіцыйна быў за-пісаны дзедзічам памесцяў Мір і Белая. Перадаваў гэтыя памесці наваградскі возны Грыгоры Тарасовіч, а прымаў ад імя Мікалая Крыштофа стары радзівілаўскі слуга і стары арыянін Альберт Кавячынскі, вядомая ў гісторыі Рэфарма-цыі ў Польшчы постаць як мецэнат Сымона Буднага, вы-даўца славутай Нясвіжскай Бібліі, паслядоўніка гельвецка-га веравызнання пры жыцці Мікалая Чорнага, але потым гарачага прыхільніка і распаўсюджвальніка ў Літве навукі Сацына. Ці доўга жыў яшчэ Кавячынскі, ці быў распарад-чыкам радзівілаўскіх уладанняў і тады, калі малады яго пан вярнуўся ў лона каталіцкага касцёла, невядома.
       3 таго часу Мір увайшоўу сютад уладанняў Радзівілаў няс-віжскай лініі. Калі апісвалі маярат, які Мікалай Крыштоф Радзівіл з братамі далучыў да сваіх уладанняў, Мір быў у ліку маёнткаў, што кіраваліся статугамі гэтага маярату які ў 1589 годзе зацвердзіў сейм. На працягу вякоў Мір з замкам і графствам належаў наступным нясвіжскім ардынатам:
       у 1549 — 1616 гг. — Мікалаю Крыштофу Радзівілу;
       у 1616 - 1654 гг. - Аляксандру Людвіку прыдворнаму маршалку;
       у 1654 — 1680 гг. — Міхалу Казіміру падканцлеру літоў-скаму;
       у 1680 — 1719 гг. — Каролю Станіславу канцлеру літоў-скаму;
       у 1719 — 17б2 гг. — Міхалу Казіміру віленскаму ваяводу і гетману літоўскаму;
       у 1762 — 1790 гг. — Каролю Станіславу, віленскаму вая-воду, які быў шырока вядомы пад імем Пане Каханку;
       у 1790 - 1813 гг. - Дамініку, камергеру двара рускага імператара.
    56
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
       Пасля Мір належаў дачцэ Дамініка князёўне Стафаніі, a сёння ў выніку сямейных пагадненняў па лініі нясвіжскіх уладальнікаў маярату - мужу Стафаніі, князю Людвіку Саі-ну Вітгенштэйну Берлебургу.
       Вось уся гісторыя Міра. Хоць ён і вельмі блізка ад галоў-най рэзідэнцыі гаспадароў уладанняў але яны ніколі тут не жылі. Замак, што яшчэ ў 1792 годзе, як нам вядома, быў жылы, не маючы сродкаў абароны, не мог аказаць супра-ціўлення ані шведам у 1655 годзе, якіх прывёў сюды сваяк тагачаснага ўладальніка Міхала Казіміра здрадны сын Ба-гуслаў Радзівіл, літоўскі канюшы, ані расіянам у час паў-стання Касцюшкі. Праўда, ён быў сведкам перамог, але ні-якай яго заслугі ў гэтым не было.
       I ўсё жтакі шкада, што з гэтымі руінамі не звязана нівод-нага гістарычнага ўспаміну шкада, што яго імя не пра-славілі які-небудзь рыцар або якая-небудзь выдатная з’ява ці славутая бітва. Малы, але жвавы ручай, што непрыкмет-на віецца за рэшткамі вала, паведаў бы нам пра тыя ціка-выя дзеі, а бард ці натхнёны паданнем вандроўнік уночы падслухалі бы яго сказ і расказалі бы пра ўсё ў песнях:
    
    
                        Убачыў бы ў гэтых руінах Чыесьці і цені, і лікі, Пачуў бы там рыцараў клікі Пад поўнач у крыках савіных.
    
                        Папраўдзе ж задумнаму воку He бачацца ў замку тым здані. Абдзёртая вежа здалёку Самотна і холадна гляне.
    
                        Аб ёй не раскажуць старыя, Мінуўшчыны след час развеяў. Мо хіба што сэрцам здалее Дамроіць хто дзеі былыя..
    
    
    57
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
       Пакінем старыя разваліны і пойдзем паглядзець касцёл няпэўнага архітэктурнага стылю і мураваную трохпавяр-ховую плябанію, якая калі не прыгажосцю, то, ва ўсякім разе, даўнасцю сваёй пабудовы заслугоўвае ўвагі.
       йты прасторны касцёл, што доўгі час быў занядбаны, але цяпер у лепшым стане, быў пабудаваны на сродкі Міка-лая Крыштофа Радзівіла. Ён у 1594 годзе заклаў першы ка-мень у падмурак касцёла, а праз гадоў дзесяць, у 1604 го-дзе, калі касцельныя муры былі гатовыя, выдзеліў багатыя сродкі і для плябаніі. У1605 годзе тагачасны адміністратар віленскага сабора, а пазней яго біскуп асвяціў ужо закон-чаную святыню. У ёй, наколькі вядома, нават і не веяла ста-ражытнасцю, а рамонт інтэр’ера зусім сцёр некалькі ха-рактэрных адзнак мінуўшчыны. Усе карціны — новыя ці падноўленыя; ранейшых шкадаваць не трэба, бо яны былі вельмі кепскія, за выключэннем карціны бакавога алтара святога Яна Непамуцэна, сапраўды выдатнай, амаль не кра-нутай пазней пэндзлем. Да прадметаў, якія напамінаюць пра даўнейшы густ, трэба аднесці статую Хрыста ў вялікім алтары, абраз найсвятой Панны Марыі з пазалочаным ме-талічным месяцам, срэбныя шаты на абразах гэтай жа Ба-гародзіцы, святога Яна Непамуцэна і святога Антонія, а так-сама калоны алтароў драўляныя рамы з перавітым разьбя-ным лісцем і гэтакага ж стылю купель. Невядома, ці добра асвяжылі гэтыя старыя помнікі разьбы, пафарбаваўшы іх у белы і блакітны колеры, Мы хоць і любім усё старажытнае, запыленае, аддаючы перавагу нейкай звычайнай фарбе каменя, але павінны ўхваліць старанні сённяшняга пляба-на, дзякуючы якому інтэр’ер касцёла ў Міры стаў прываб-ным, чыстым, гэтым яшчэ больш настройвае душу на ма-літву. Да характэрных упрыгожанняў мірскага касцёла, якія мне давялося бачыць на працягу многіх гадоў, адносіліся вывешаныя каля алтара святога Антонія прынашэнні, пе-ралітыя цяпер на алтарныя крыжы,— гэта былі ў вялікай 58
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    колькасці малыя сярэбраныя конікі. У Міры, мястэчку, дзе на год бывае шэсць конскіх кірмашоў, дзе амаль уся нава-кольная шляхта жыве на звязаных з імі спекуляцыях, дзе некалі была цыганская сталіца, а сёння ў час кірмашоў са-праўднае зборышча прыбылых здалёку жыдоў— можа, ні адзін шляхціц, п’ючы дзе-небудзь у карчме разам з панам-сябрам' барыш², нават не здагадваецца, што спрытны зло-дзей ужо недзе далёка скача на ягоным каняку, які быў зда-ецца, незаўважна пастаўлены на дварэ. Дазнаўшыся пра страту ён ішоў маліцца да святога Антонія, патрона згуб-леных рэчаў, а потым, знайшоўшы страчанае, са сляза-мі на вачах падвешваў каля ног таго патрона срэбнае simulacrum свайго гнядога ці каштанкі. А якія добрыя думкі выклікае від гэтых прынашэнняў! Што тут слёз, што тут скаргаў! Бо гэтая ж каштанка — можа, уся маёмасць, прад-метусіх турбот, мрояў і надзей беднага засцянковага шлях-ціца. Якія туг сямейныя сцэны, колькі ўрачыстых клятваў віноўніка, што болей на гарэлку ён і не гляне, а колькі ра-дасці, калі неяк зусім неспадзявана знойдзецца страчанае, радасці чыстай і прававернай, бо тут уцеха пасля роспачы прыпісвалася толькі Богу і святому патрону, сіле веры і па-корлівай малітвы.
       Званіца, якая служыць адначасова брамай да касцёла, была змуравана ў першыя гады гэтага стагоддзя ў вольным гатычным стылі. У яе невялікай вежы месціцца галоўны звон, названы Каролем, а ў аркадах тры іншыя, хоць і мен-шыя, але з гарманічным гукам званы.
       Хто ж не ведае «Мемуараў манаха», якія займаюць цэн-тральнае месца ў выданых «Літоўскіх карцінах» Ігнацыя Ходзькі? Хто не запомніўу іх рэляцыі бернардынскага фур-
    
       ¹ Сябар (ням. Kundmann) - чалавек, з якім ідзе гандаль.
    
       ² Барыш - замочка торгу, у іншых месцах гэтую неабходную кірма-шовую цырымонію называюць «магарыч» ці «літкуп >.
    
    59
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    мана Марціна пра мірскія званы, рэляцыі, якая дала Анто-нію Залескаму штуршок да стварэння прыгожай замалёўкі ў «Віленскім альбоме» пра тое, як пачцівы манах...
    
                       .........быў якраз пад Мірам, Ступаў дарогай бітаю, са жвірам, Яго гняды, а побач на кабылцы сівай Патрэсваўся Марцін і пугай жыва Паказваў на мястэчка — Лаўрыновіч слухаў Пра мірскі звон і бернардынку нюхаў'.
    
       Але ніяк не зменшыцца вартасць «Мемуараў манаха», калі, апіраючыся на дакладныя мясцовыя даследаванні, асмелімся аспрэчыць эрудыцыю пана Марціна і скажам, што мірскі звон, празваны Каролем, адліты быў задоўга да нараджэння князя Кароля Пане Каханку, і калі ён вярнуўся з-за мяжы (1768), не магло быць гаворкі пра мірскі звон як толькі што адліты. Што ў часе вяртання Радзівіла дадому мірскі «Кароль» ужо 52 гады склікаў на іміпу прававерных насуперак сцверджанню пачцівага бернардынскага фур-мана Марціна ў «Мемуарах...», тут можна даверыцца не менш аўтарытэтнаму сведчанню. Мірскі арганіст на наіпу вялікую просьбу ласкава згадзіўся ўслужыць нам і дабрац-ца па лесвіцы аж да званіцы і, чытаючы па складах вылітыя на вялікім звоне літары, запісаў іх ддя нас у тым жа парадку: «Corolus Stanislaus Radziwill. D. G. Dux in Olyka, Nieswiez, Birze, Dubinski, Sluck, Kopyl et Kleck S. R. J. Princeps. Comes in Szydlowiec, Mir, Kroze et Biala, supremus Cancellarius M. D. L. Braclaviensis, Premislensis. Czluchoviensis, Came-necensis, Krzyszoviensis, Nizynensis, Ostrensis perpetuus gubernator. Anno domini 1710. Die 14 Julii». Ніжэй: «Fudit me Ambrosius Joannes Patt», a яшчэ ніжэй: «S. Michael, S. Carolus,
    
    
       ¹ Гэта ўрывак з паэтычнага ліста да мяне пана Міхала Канткоўскага, аўгара гутарак Амбражэвіча.
    60
    
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    Stanislaus» — імёны святых, якія былі наданы, паводле звы-чаю касцёла, звону.
       Выходзіць, што фундатарам мірскага «Кароля» быў у сапраўднасці Кароль Радзівіл, толькі не Пане Каханку, а яго дзед Кароль Станіслаў падканцлер літоўскі (памёр у 1711-м). Другі, меншы, звон таго ж самага фундатара Кароля пазна-чаны той жа датай і імем майстра Пата. Але за год перад гэтым убогі шляхціц пан Мацей Самуэлёвіч са сваёй жон-кай даў добры прыклад князю падканцлеру, заказаўшы ў таго ж Пата іншы звон для мірскага касцёла. Тое, што Пане Каханку не ўзбагачаў тую званіцу ніякімі скарбамі, цал-кам пацвярджае сваімі довадамі мірскі арганіст, абвяргаю-чы расказы пана Марціна. Хто ведае, калі б не лясы, што цягнуцца паўз дарогу з Міра да Нясвіжа, калі б не нізкае падвешванне «Кароля», можа, гучнае яго рэха дасягала б і муроў радзівілаўскай сталіцы.
       Ва ўсякім разе, мы за дзве мілі чулі не раз, як мірскі звон склікаў вернікаў на імшу альбо вячэрню.
       Прасторная, мураваная, на тры паверхі плябанія, якая цяпер менш як напалову жылая, была заснавана на пачат-ку XVII стагоддзя на сродкі першага ў Міры плябана Каспа-ра Лянгшэвіча, відаць, з немалой дапамогай князя Мікалая Крыштофа Радзівіла — над брамай на вуліцы на каменнай пліце выбіта назва заснавальніка і год узвядзення пабудо-вы (які мы не занатавалі). Вось гэты надпіс на лацінскай мове: «Sic vos non vobis. Annuante Principe ac Domino meo Nicol. Christop Radzivill, hanc mihi condo domum, tibi successor bone donum, si bona sume bonam si mala conda novam. Casper Langszewicz curatus in Mir». I вось яго пера-клад: «йта вы не для сябе (працуеце)¹.3 дазволу князя і май-го пана Мікалая Крыштофа Радзівіла гэты дом я будую для сябе, але і табе, добры наступнік, завяшчаю гэты дар: калі