Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
Памер: 205с.
Мінск 2002
звязана з гэтай мясцінай — хто ведае? Вецер развеяў ту-тэйшыя дзеі, хвоі прыглушылі сваім шумам голас народ-най традыцыі, песні.
Тут жа заўсёды былі лясы і лясы; хвоі і елкі ішлі па Літве ўздоўж па Нёмане ад самых яго вытокаў і, можа, да вусця, a ўпершыню — адзін Бог ведае, як далёка. Рэшткі гэтых ля-соў славяцца яшчэ і сёння, нягледзячы на тое, што кожны год іх бязлітасна знішчаюць тыя, хто гандлюе дрэвам з за-межнымі краінамі, нягледзячы на нябачную сякеру селя-ніна, які што ні дзень агаляе ваколіцу ад яе скарбаў, патрэб-ных яму ў штодзённым жыцці, і (што страшней за гандаль лесам і сялянскае спусташэнне) нягледзячы на так званую лясную ахову, для якой, як кажа мясцовая прымаўка — на сосне пшаніца росне.
Пасярод гэтых лясоў нешматлікае тут насельніцтва раз-рабляла для сябе палянкі, будавала вёскі і мястэчкі, якія, як і ўвесь край, належалі, згодна са спадчынным правам, Вялі-каму княству Літоўскаму, бо ў Літве Гаспадар быўуладаром краю і ўладальнікам маёнткаў і зямлі з усімі яе багаццямі і прыбыткамі, а яго падданыя былі падцанымі ў вузкім зна-чэнні слова: адно — як падданыя яму палітычна, а друтое — як памешчыцкая ўласнасць. Гэтак як нашы сённяшнія ся-ляне. I была поўная роўнасць саслоўяў перад правам кія. Пасля пад уплывам іншых уяўленняўуладары пачалі за зас-лугі даваць рыцарству з уладанняў галоўнага дамініёна свае вотчыны, гэта значыць наменклатуру месца, часам усяго некалькі хатак, з правам высечкі лясоў і заснавання асад у межах некалькіх міль ці дзесяткаў міль. Такім чынам па-чалі з’яўляцца ўладальнікі зямлі, наданай уладарамі краю, пакуль, як вядома, Жыгімонт Аўгуст не адрокся ад правоў над Літвою як землеўласнік, а застаўся толькі ўладаром у палітычным значэнні гэтага слова.
Месца, дзе сёння Залуча і навакольныя вёскі, было толькі малой часткай нязмернага абшару лясоў, дзе-нідзе рас-
27
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
карчаваных на палянкі, якія належалі маёнтку (curia) Свер-жань. Як і ўся Літва да пачатку XVI стагоддзя, гэтае месца было родавым уладаннем вялікага князя. Толькі Жыгімонт I, ацаніўшы маральныя вартасці, заслугі, вернасць і мужнасць Яна Літавора Храптовіча, вялікага маршала і драгічынскага старосты, яго змаганне ў абарону манархіі і айчыны, пера-даўямуў вечнае карыстанне Свержань і вёскі, якія належалі Свержню, з усім тым, што ў іх маецца сёння і што будзе тут у будучым, з людзьмі, якія жылі на гэтых землях і якія могуць тут асесці пасля з усёй без выключэння маёмасцю і выго-дамі, скрупулёзна падлічанымі ў лацінскай пергаментнай прывілеі, падпісанай самім каралём. Калі ад нядбалага за-хоўвання гэтая прывілея так была пашкоджана часам і мол-лю, што нават год яе выдання нельга было прачытаць, Жы-гімонт Аўгуст падчас Гродзенскага сейма ў 1550 годзе на просьбу зацікаўленага боку загадаў выдаць з яго выпіску пад яго ўласным подпісам і вялікай літоўскай пячаткай.
йтыя падараваныя ўладанні цягнуліся некалькі міль па абодва бакі Нёмана. Яшчэ ў той час мы не сустракаем на-зваў вёсак і сядзіб. Відаць, іх было тут не шмат, а можа, мы проста не знайшлі тутэйшых назваўу паперах з эпохі, пра якую ідзе гаворка¹.
Ян Храптовіч спадчынныя ўладанні Свержня аддаў у па-саг дзвюм сваім дочкам, адна з якіх — Ганна — выйшла за-муж за Грыгорыя Остыка, троцкага кашталяна, а другая — Зофія — за Мікалая Ужалеўскага. Куток зямлі, дзе цяпер За-луча і прылеглыя вёскі, дастаўся Грыгорыю Остыку.
¹ Звесткі пра наднёманскія фальваркі, якія перайшлі потым да Ра-дзівілаў, узяты з папер Нясвіжскага архіва: некаторыя - непасрэдна, a некаторыя - з выступленняў юрыстау пры разглядзе справы пра апеку князя Антонія Радзівіла, познаньскага валадара, над князёўнай Стафа-ніяй Радзівіл у рамках гаворкі пра аддзяленне нясвіжскага маярату ад спадчынных уладанняў. 3 тых выступленняў найбольш прыдалася «Рэп-ліка з боку князёўны» п. П. Юзафа Карчэўскага 1824 года.
28
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Остык нядоўга быўуладальнікам гэтых зямель, а хугчэй — гэтых лясоў бо ў выніку сямейнай дамоўленасці ўступіўула-данні свайму швагру Ужалеўскаму. 3 апісання гэтай перада-чы, ажыццёўленай у 1536 годзе, вельмі выразна відаць межы тых уладанняў, дзе сённяшняя Залуча,— рускі дакумент акрэслівае абшар ад ракі Ячонкі да Сулы, <А Сула ў Нёман упа-дае, а Ячная таксама ў Нёман упадае, і цягнуцца землі па рацэ Нёман...» — значыць, гэта быў абшар ад вусця ракі Ячонкі і да вусця Сулы. Якраз у гэтым абшары ляжыць мая вёска. У апісанні не згадваюцца іншыя паселішчы, акрамя вёскі Агалезь, якая мела дзевяць асобных «службаў», сялянскіх хат, колькасць якіх вырасла сёння да пяцідзесяці.
У гісторыі малой вёскі тры стагоддзі можна акрэсліць некалькімі фразамі: ад Ужалеўскіх гэты куток перайшоў да Служкаў гаспадароў стоўбцаўскіх уладанняў, ад Служкаў у 1575 годзе — да Мікалая Крыштофа Радзівіла; у 1681 годзе Залуча ўжо значыцца як фальварак; пры Яне Казіміры (па-водле падання) гэтыя ваколіцы спустошылі шведы, пакі-нуўшы пасля сябе як памяць пару капцоў у лесе і жменю мядзяных шэлегаў з адбіткам Яна Казіміра і падобных ім з ініцыяламі Г. А. (Іўстава Адольфа), кінутых калісьці ў Нё-ман,— грошы гэтыя вясной у час паводкі асядаюць на пяс-чаных берагах; Кароль Станіслаў Радзівіл, літоўскі канц-лер, каля 1720 года заснаваў у Жукавым Барку уніяцкую царкву тут жа сама сабой узнікла і карчма — вось і ўсё гіста-рычнае мінулае вёсачкі. У вёсцы люд убогі, робіць ён на нё-манскіх віцінах альбо на сваім і панскім полі; у маёнтку — арандатар ці аканом; на пясчаных нівах — часцей за ўсё неўраджай; часам ранні разліў Нёмана, мор, спякотнае лета, марозная зіма, дажджы, спрыяльныя ці не спрыяльныя для гаспадаркі,— вось усе факты мясцовай гісторыі, якія тры-маюцца ў памяці мясцовага люду. Помняцца яны, пакуль жыве старое пакаленне; маладое ў сваёй долі і нядолі цал-кам забываецца пра ўсё гэта. Генерацыя за генерацыяй
29
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
працавала на памешчыцкай ніве, скардзілася на долю ў вясковай карчме, у нядзелю малілася ў сваёй царкве, у па-нядзелак вазіла з бліжэйшых лясоў у Мір дрэва на продаж і такім чынам аплачвала падаткі і чынш, пасля ішла на веч-ны спачын на пясчаны царкоўны цвінтар, уступаючы мес-ца новаму пакаленню.
Выехаўшы з двара, мінуўшы грэблю ў нізіне, узбіраемся на высокую гару з якой, як далоні, відаць налева разлеглыя пустыя палі, направа - зялёныя лугі, сярод якіх дзе-нідзе высяцца расахатыя дубы, далей — зарослыя вербалозам нё-манскія затокі, а яшчэ далей — срэбная стужка самога Нёма-на, за ім - лясы, раскіданыя ўдалечыні хаткі, пясчаныя ўзгоркі, шырокія разлогі палёў — ваколіца, прыгожаядля вока таго, хто тут прыжьгўся, але пустая для чужака, які не звяза-ны з гэтымі мясцінамі ніякімі ўспамінамі, таму не можа зра-зумець спеваў тутэйшых салаўёў, шуму тутэйшага ветру.
Пясчаным насыпам уязджаем у вёску Жукаў Барок. Пра-цавіты люд праз стагоддзі ўрабіў гэтыя бязлюдныя пяскі: зба-жына навокал кусціцца буйней, чым ва ўсёй ваколіцы. Людзі тут сярэдняга росту лагоднага, славянскага выразу твару, у чорных, з дамашняй воўны сярмягах, заклапочана снуюць па сваіх шнурах. Мы вітаем іх згодна са звычаем: «Бог у по-мач!» і ад усёй душы зычым поспеху ў мазольнай працы.
Вёска балоцістая, бо ў нізіне, і хоць малая (у ёй можна налічыць ледзьве дзесяць хат), але дзякуючы свайму гожа-му месцу на беразе Нёмана славіцца кузняй, млыном, цар-квою, плябаніяй, лясніцтвам, прасторнай новай карчмою і паромам на Нёмане. Яна часам нагадвае мястэчка, зрэш-ты, у мінулым і папраўдзе была нечым да яго падобнай, пра што яна любіць успомніць.
He смейцеся, паблажлівыя чытачы, з такой арыстакра-тычнай прэтэнзіі нашай вёскі — я пакажу вам памятку, якой і праўда наша вёска можа ганарыцца. Ці бачыце з гэтай грэблі побач з царквой у садзе малую, цяпер запушчаную 30
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
сядзібу? Гэта — тутэйшае лясніцтва. У гэтым дамку, у гэтым садзе правёў свае дзіцячыя гады малады, прызнаны грамад-ствам пісьменнік, аўтар «Споведзі», «Дзетазабойцы», «Зара-зы» і іншых твораў Антоні Пяткевіч, вядомы пад іменем Адама Плуга. Таварыш яго дзіцячых гадоў я добра помню маладога паэта ў акружэнні прыстойнай шляхецкай сям’і, у абдымках братоў і добрай маці; помню тыя небагатыя пакоі, той садоку квецені і тыя добрыя сэрцы жыхароўдам-ка, гледзячы на якіх, чалавек з замілаваннем думаў пра сціплую прастату продкаў. У мяне сціскаецца сэрца, калі чытаю ў прысвечаным мне вершы Плуга¹ ўспамін пра тыя прыгожыя хвілі нашага ранку і адначасна горкі і праўдзівы зварот да рэчаіснасці:
Вунь яна, сядзіба продкаў, — 3 садам тым, з гняздом бусліным, 3 шустрых ластавак чародкай, 3 буркатаннем галубіным. Родны кут. Стаю, застылы.
Во наш дом бацькоўскі мілы. Пацямнелі, збляклі сцены. Дзе ты, час наш летуценны? Жураўлінымі ключамі Адляцеў ад нас імкліва. Дом акенкамі-вачамі
На мяне глядзіць тужліва.
3 палыном глухім ля клеці Сумна шэпчацца унь вецер. І сабака ў будцы вые...
А ці помніш, як, бывала, Дружа, ўсё тут шчасцем грала? Пойдзем к хаце... Ах, мой браце, Людзі іншыя, чужыя Там цяпер гаспадарамі;
¹ Di.: Athenaeum. 1849- Т. III. С. 235-
31
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
Могуць дзверы ў нашай хаце Зачыніць яны прад намі. Дзе ж цябе я прывітаю? Хай кутка, мой друг, не маю, Дзе б цябе я хоць часамі 3 распасцёртымі рукамі Мог сустрэць каля парогу І абняць, мой любы дружа, Ды я маю, дзякуй Богу, Сэрца, што кахае дужа. Ты у ім, калі ні зойдзеш, Дом наш даўні, ў сэрцы, знойдзеш.
I праўда, малады паэце: яшчэ ў нашых сэрцах знойдзем сябе. Ад берагоў Днястра, ад берагоў Віліі, куды параскідала нас доля, мы, поўныя ўспамінаў, сэрцам вяртаемся на пяс-чаны бераг Нёмана, каб там падумаць і заплакаць і ў сяб-роўскім абдымку падбадзёрыцца, набраць новых сіл у бяс-концай жыццёвай дарозе.
II
♦ Дарога да Міра ♦
♦ Колькі слоў пра засцянковую шляхту ♦
Мінаючы вёскі, дубровы, мястэчкі, Табе раскажу я пра рэкі і рэчкі, Дзе шлях іх, куды з іх якая ўпадае, Якую з іх Вісла глытае.
Кляновіч. Плытнік