• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
    
    67
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    дарэчы, сучаснік Мікалая Крыштофа, так пакеплівае з гэ-тай нямчызны (сатыр):
    
               Аб прусах казаць вам не трэба, бо самі
               Штогод плывяце вы да Гданьска плытамі І бачыце бляск стройных замкаў, паселішч, Як струны — дарогі, мастоў гожых веліч. Без грошай такое зрабіць немагчыма: Там гаспадары скрозь былі — вось прычына. А сёння што сталася?
    
       Але, загаварыўшыся пра дарогі, не збочыць бы дзе на якую іншую дарогу, тым больш што едзем мы па роўным і гладкім гасцінцы — такім яго зрабіла не людская праца, a сама прырода: так сабе, выпадкова кінула паміж Мірам і Нясвіжам сухі і не вельмі ўзгорысты грунт, а людзі гэтакжа выпадкова праклалі тут дарогу, абсадзілі яе бярозай і асі-най, якія цяпер унь як разрасліся. Так выпадкова атрымала-ся добрая дарога.
       Праз мілю паказалася вёска Семакова, якая, нібы вялікі воз, ад’ехала аддарогіўполе. Галаваяе — карчма — свеціць падарожнамудвума прагнымі вокамі пабітых шыбаўі зіяе, як пашчай, адчыненымі варотамі свайго гумна, а тулава і хвост вёскі віюцца па ўзгорках далей аж да лесу. Вёска гэтая, якая знешне нічым асаблівым не вылучаецца ад іншых нашых вёсак, вядомая тым, што ў ёй жыве аж не-калькі выдатных сталяроў вырабы якіх маглі б аздобіць самы раскошны і вытанчаны салон. Гэтыя сталяры — ся-ляне, трохі вальнейшыя ад іншых, бо вызвалены ад пан-шчыны як вартаўнікі далёкіх занёманскіх лясоў. Чаму ж, папытаецеся вы, надумалі сяляне навучыцца такому не-папулярнаму рамяству ў гэтай бязлеснай ваколіцы, далё-кай ад горада, які мог бы купляць тыя вырабы? Адказ тут вельмі просты: так захацелася памешчыку, які падабраў некалі вясковых мужыкоў, паслаў іх у горад, дзе ім далі ў 68
    
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    рукі па гэблі і загадалі — самім на славу, а двару на ка-рысць — вывучыцца гэтаму рамяству.
       Далей паабапал дарогі пайшоў прыгожы яловы лес, у якім адну за адной убачылі мы аж тры карчмы з маляўніча заквітнелымі саламянымі стрэхамі і напалову развале-нымі сценамі. Ох, і гожы ж гэта прадмет у нашым пейза-жы! Але чаму ж аздабляем мы нашы найцудоўныя краяві-ды толькі такім спосабам? Ці ж не больш прыгожа на фоне цёмна-зялёнага лесу выглядалі б касцельная вежа, фран-тон сельскай школы, домік лесніка альбо сапраўдны заез-ны дом з усімі выгодамі для падарожнікаў з кухняй, дзе чуецца пах дымку, з гасцінным святлом вокан, з аздаб-леннем, якое само запрашала б падарожнага адпачыць. A як бы выдатна ўпрыгожыўся б наш краявід, калі б пры кас-цельчыку стаяў сівы ксёндз-плябан з малітоўнай кнігай, прыхінуўшыся да якога-небудзь надмагільнага помніка, а перад гэтым помнікам укленчыла б заплаканая жанчы-на (ці дзіцё) - святар суцяшае яе, паказвае на неба, і на яе твары відаць нябеснае суцяшэнне. Альбо каб мы ўба-чылі з дарогі школьны падворак, са званком, са сваволь-нымі вясковымі хлапчукамі, з таўставатым настаўнікам, чало якога сведчыць аб вялікіх ведах, някепскай думцы пра сябе і добрым сэрцы, так што нават у тым выпадку, калі б ён павесіў сабе каля пояса класічны боцькаўскі бізун, то і гэты аксесуар улады не змог бы знізіць добра-га ўражання ад пачцівага сельскага ментара. Якраз такія карцінкі хацелася б бачыць у нашых мастакоў-пейзажы-стаў але што ж рабіць, калі няма з чаго іх маляваць. Дзе знайсці ў нас сельскую школу адметнай архітэктуры аль-бо добры заезны двор, дзе ўзяць такіх настаўнікаў сельскіх ксяндзоў з кніжкай, што нясе слова суцяшэння для абяз-доленых? Дзе знайсці хоць бы адзін прыклад добрага гас-падара заезнага двара? Усё гэта кніжныя ідэалы, якіх не відаць у жыцці. Заезны двор і жыды, вясковы хлопец, што
    
    69
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    пасе скаціну, парафіяльны святар і прэферансавы столік — вось найбольш тыповыя кампазіцыі; разваленая карч-ма, каля якой тоўпяцца шумныя п’янаватыя вяскоўцы і звоняць зубамі няўдалыя іх клячы, што слухаюць рыто-рыкі,— вось яшчэ вельмі характэрная мясцовая карціна. Дзіўна, што не натхніць яна ні пэндзля мастака, ні пяра якога-небудзь літоўскага Вальтэра Скота. Бо гэта ж праў-да, што прыгожае мастацтва ў нас таксама на вельмі нізкім узроўні.
       Па выездзе з лесу перад вачамі адкрываюцца прыгожыя разлогі палёў, штораз больш ураджайных. Направа, нена-многа вузейшая, чым паштовы гасцінец, бярозавая алея вядзе да мураванага маёнтка, што велічна выглядвае з зя-лёнага вянка саду. Побач з памешчыцкім дваром відаць акуратна збудаваная вёска, кожная хата ў ёй абсаджана таполямі, высяцца там і сям ветракі, што змяняюць вадзя-ныя млыны, бо тут няма ніякай ракі. Нібы дываны, квітне-юць добра дагледжаныя палі канюшыны. Пры дарозе доб-ры заезны двор. Усюды тут адчуваецца заможная і гаспа-дарлівая рука — а гэта сведчыць аб большым прагрэсе краю. Тут — Гарадзея, уладанне палкоўніка Брахоцкага, сапраўд-ны аазіс у гэтым баку. Шкада толькі, што гэты двор і гэтая акуратная вёска адбегліся ад дарогі і іх нелыа добра раз-гледзець: можа, тыя, хто іх убачыў бы, шмат чаму навучы-ліся б. Мы, зазірнуўшы ў людскія вочы, і з аднаго позірку селяніна дазналіся б пра многае: напрыклад, колькі пры-бытку ад гарэлкі прыносяць гэтыя ўладанні, ці нельга б было знайсці тут тып сельскага настаўніка для мясцовай карціны і г. д. Толькі здалёку кінуўшы вокам на прыгожыя ўладанні, мы шлём да неба просьбу каб у тутэйшым краі паболей з’явілася такіх ваколіц.
       I чаму ж не спадзявацца на гэта? Урадлівая навакольная зямля дае гарантыю заможнага жыцця. Люд моцны, вы-глядае пачціва, тут мае дзе, як кажуць, прыкласці рукі гра-70
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    мадзянін, які добра адчувае, што абавязаны людзям, духу часу і добра зразумеламу ўласнаму інтарэсу.
       Перад намі праходзяць яшчэ дзве іншыя вёскі, што но-сяць тую ж назву — Гарадзея (можа, гэта варыянт назвы Гарадзішча - такія назвы, як даводзіўдобрай памяці Зары-ян Хадакоўскі, можна знайсці на кожнай квадратнай мілі), потым вёска Ужанка — колішняе ўладанне нясвіжскіх езуі-таў. Вёскі, як усюды, нізкія, кепска пабудаваныя, маёнткі бя-леюць дзе мураванай стайняй, дзе такой жа гарэльняй, дзе, як ва Ужанцы, ладным, відным здалёку касцельчыкам, і — кожны навакольны маёнтачак прыслаў на паштовую да-рогу сваю карчму бо гэта ж кожнаму з іх належыць частка кантрыбуцыі з траякоў селяніна, што вяртаецца з торгу — так робіцца.
       За Ужанкай колькі вёрст цягнецца прыгожы ліставы лес — дубы, асіны, бярозы, кляны, дзе-нідзе пракідаецца ў ім і хвоя. У лесе відаць ямы і печы для выпальвання вапны, якую на-вакольны люд здабывае з лона зямлі. Густы цень, халадна-ваты ветрык, водар лесу добра бадзёраць падарожніка, ас-вяжаюць грудзі — марыць бы тут, слухаць птушыныя песні, збіраць духмяны ятрышнік, салодкія суніцы і кахаць. А гэты ж лес, хоць ён і блізка каля вёсак і горада, не адзін раз, па-водле паданняў быў хованкай для разбойнікаў, бьгў арэ-най забойстваў бязвінных людзей. I меў жа сэрца злачы-нец сярод гэтай прыгожай прыроды ўзяць забойчы нож! Ён гэты цудоўны куток цаніў толькі як добрую хованку: лясны гушчар даваў яму мажлівасць беспакарана ўчыняць свае злачынствы.
       Мінуўшы лес, мы сустракаем справа мураваны вакзал Рудаўку, таксама даўнейшае ўладанне езуітаў, пры дарозе, як звычайна, бачым карчму а на ўзгорку — мураваны слуп. Слуп гэты пасля першага падзелу Польшчы адзначаў, відаць, месца, дзе клінам збягаліся межы Расіі, Прусіі і Аў-стрыі, потым паказваў мяжу Гродзенскай і Мінскай губер-
    
    71
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    няў цяпер нібыта размяжоўвае Слуцкі і Наваградскі паве-ты, але на ім ужо няма аніякага надпісу — стаіць на ўзгорку без патрэбы.
       3 узгорка відаць ужо былы Нясвіж з ваколіцамі. Сам го-рад, час ад часу пабліскваючы ўгары вострымі вежамі фар-нага і дамініканскага касцёлаў, хаваецца ў даліне. Над ім узвышаецца пабудаваны на ўзгорку на другім баку горада пусты сёння езуіцкі касцёл святога Міхала, направа сінее лес і дрэвы звярынца Альба, налева адкрываецца вачам ве-лічны замак, дзе-нідзе позірк схоплівае сляды старых га-радскіх валоў. Пачынае мацней стукаць сэрца: гэта мы ўжо ўязджаем у дарагое даўнімі ўспамінамі месца. Вунь драў-лянае прадмесце, якое завецца Казімер, нас акружае вянок корчмаў, потым праязджаем каля касцёла бернардынцаў мост праз нейкую лужыну ці пачатак ракі Ушы — і вось мы ўжо ў горадзе.
    
    
        V
    
    НЯСВІЖ
    
    
    I
    
    ♦   Цяперашні стан. ♦ Замак: карцінная галерэя, архіў, скарбніца, гарматы (з апісаннем некаторых), капліца ♦ ♦ Слова пра шматгадовы кірмаш ♦ ♦ Фарны касцёл і грабніцы Радзівілаўу ім ♦
    ♦  Касцёлы: бернардынцаў, дамініканцаў, бенедыкцінак ♦ ♦ Іншыя муры горада. ♦ Ваколіцы. ♦ Звярынец Альба ♦ ♦ Абацтва айцоў бенедыкцінцаў у лесе за горадам ♦
    ♦ Касцёл святога Міхала ♦
    
    
                             Схаваецца Дум, нібы кедр у Ліване, — Ібыццам бы зноў ён ніколі неўстане.
    Вэсп. Кахоўскі. Лірыкі
    
       Славуты ў мінулым гэты невялікі горад сёння мала чым можа зацікавіць падарожніка. Некалькі касцёлаў, руіны іншых муроў крамы, гаўптвахта, а воддаль напалову жылы радзівілаўскі замак з рэшткай старых помнікаў - вось усё, што на хвіліну забавіць госця горада, але потым пачынае наводзіць на яго нейкую невыказную сумоту, жаданне да-ведацца пра ўсё, што адбывалася тут у далёкія гады. Вобра-зы князёў Сіроткі і Пане Каханку ўстаюць перад вачыма, выклікаюць розныя пытанні, якія цяпер застануцца, відаць, без адказу. Тут усё, створанае імі,— у разваленым выглядзе, там яны самі парахнеюць у свінцовых трунах пад скля-пеннямі фарнай святыні. Мы бачым, што мінуўшчына з асаблівасцямі свайго побыту адышла, адляцела, як гіста-рычны сон, будучыня дзесьці за заслонай наканавання, a цяперашняя хвіля не мае ніякай прывабнасці. Люба бывае ўспомніць часам мінулае; гордасць старых часоў - здзяй-сненне чацвёртай Божай запаведзі: любоў да бацькоў; a паколькі вспыт мінулага служыць ці, прынамсі, павінен служыць у нейкай ступені навукай для будучыні, то і гісто-рыя малога мястэчка мае сваю цікавасць і павучальнасць.
       Пакуль пачну пра яе расказваць, патрэбна паглядзець, што засталося тут ад старых часоў. А перш за ўсё задаволім нашу цікавасць аглядам замка, бо там найбольш старых помнікаў і ад таго, што рабілася ў замку, залежаў лёс гора-да, бо калі там не знойдзем адгадкі на многія пытанні міну-лага, то ўжо нідзе не знойдзем.