• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
       Каля 1430 года ў Нясвіжскім удзельным княстве пана-ваў Федзька, сын Корыбута Альгердавіча, пра якога мы ве-даем, што ён заснаваў горад Вінніцу на Падоллі, які быў далучаны ў 1395 годзе Вітаўтам да Літвы. Федзька ўзамен страчаных там уладанняў змог атрымаць ад дзядзькі Ня-свіжз ваколіцамі. Сынам Фёдара быўДашка, сынам Дашкі -Васілій, князь Нясвіжскі,- яны, як сведчыць Папроцкі, і былі пачынальнікамі княскіх родаў: Збараскіх, Вішня-вецкіх, Порыцкіх і Варанецкіх, але Нясвіж ад іх адышоў, перайшоўшы ва ўласнасць Кароны. У канцы XV стагод-дзя польскі кароль Аляксандр аддаў яго магутнаму ў Літве роду Кішкаў пра што сведчыць зберажоная ў архіве лацінская прывілея, дзе гаворыцца, што яна дадзеная ў 1492 годзе ў суботу ў Троках перад днём святога Марціна Пятру Іванавічу Кішку з Цеханоўца на валоданне вотчы-намі: Нясвіж, Крутыбрэг, Чучэвічы, Папорце. Гэты ж Пётр Іванавіч Кішка ў наступным годзе ад таго ж караля Аляк-сандра атрымаў пацверджанне на ўладанне Алыкі, а так-сама Лахвы з маёмасцю, якія ён займеў ад Казіміра Яге-лончыка.
       Нясвіж заставаўся ў руках дома Кішкаў каля сарака га-доў аж да 1533 года, калі Ганна Кішчанка, выйшаўшы за-муж за Яна Мікалаевіча Радзівіла, кашталяна троцкага і
    
    91
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    маршалка літоўскага, празванага Барадачом, прынесла ў пасаг Радзівілам Нясвіж, Алыку і палову Лахвы.
       Радзівілы яшчэ з язычніцкіх часоў былі вядомыя як слаў-ныя літоўскія мужы. Яны, праўда, не паходзілі ад Ліздзейкі, галоўнага жраца Літвы, і не ад яго ўзялі сваё прозвішча, па-водле падання, быццам бы адзін з іх радзіў Гедыміну засна-ваць Вільню. йтую легенду стварылі пазней езуіцкія пане-гірысты, не карыстаючыся аўтэнтычнымі крыніцамі, з якіх відаць, што Радзівілы паходзілі ад нейкага Войшміда, а сваё прозвішча як чыстай крыві ліцвіны ўзялі, без сумнення, з літоўскай, а не польскай мовы. йта быў на Літве славуты род. Першы з вядомых у гісторыі нашчадкаў Войшміда -Радзівіл, які пры святым хрышчэнні атрымаў імя Міколы, падпісаў у 1401 годзе унію Літвы з Польшчай. Памёр ён у 1460 годзе. Яго сын Мікалай (II), віленскі ваявода і канцлер літоўскі, ад свае жонкі Соф’і Монвід меў чатырох сыноў: Мікалая, які, згодна з прывілеяй імператара Максімільяна ад 1518 года, пісаўся князем Ганёндзы і Мэдэлі (тытул гэты ў другім пакаленні знік), Альберта, які быўу 1508 - 1519 га-дах віленскім біскупам і атрымаў прыгожае імя бацькі ўбо-гіх¹, Юрыя, праслаўленага геройскімі ўчынкамі пры Жыгі-монце I, гетмана літоўскага, родапачынальніка пазнейшай біржанскай лініі і вядомага нам ужо Яна Барадача.
       У самым пачатку XVI стагоддзя мы бачым магугнасць Ра-дзівілаў. Ужо не кажучы пра вялікія ўладанні і пра тытулы, відаць, што не абы-якія пасады ў Літве мелі гэтыя чатыры сыны Мікалая II Радзівіла. Мікалай бьгў віленскі ваявода і кан-цдер, Альберт — біскуп, Юры — віленскі кашталян, маршалак. Больш высокіх сенатарскіх пасад не было ў Літве. Радзівілы
    
       ¹ М. Балінскі беспадстаўна называе яго князем Алыкі і Нясвіжа, бо тыя ўладанні праз чатырнаццаць гадоў пасля яго смерці адышлі да Ра-дзівілаў, а праз дваццаць восем атрымалі тытул княства (Гісторыя гора-даВільні.Т. І.С. 224).
    
    92
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    былі ўсім, палова Літвы апынулася ў іх руках, на другую — яны аказвалі свой пераважны ўплыў як найвышэйшыя чыны Літвы, не вельмі моцна яшчэ з’яднанай з Польшчай.
      У такім вось доме, у Нясвіжскім замку, драўляным яшчэ, але вядомым сваім багаццем і славаю, нарадзіўся Мікалай Радзівіл, празваны Чорным, славуты вучонасцю, вялікім дыпламатычным талентам, заможнасцю, уплывам на двор, сваяцтвам з каралём Жыгімонтам Аўгустам, У 1547 годзе як пасланец караля ад імператара Карла V Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў тытул Алыцкага і Нясвіжскага князя — для сябе і сваіх нашчадкаў. Гэты замежны тытул не дадаваў яму дома ніякіх правоў але надаваў магнату большай вагі і ве-лічы ў вачах шляхты. Там, дзе няма сапраўдных фактаў, гісторык не мае права выносіць нейкай з’яве свой прысуд, але ён можа выстаўляць уласныя меркаванні, гіпотэзы, не прэтэндуючы на канчатковую ісціну.
      Да такіх неадкінутых гісторыяй гіпотэз можна аднесці намеры Мікалая Чорнага ў яго стаўленні да Літвы. Зямля Альгердаў пры Ягайле і яго наступніках не хутка ўваходзіла ў лона сваёй старой сястры Польшчы, з якой потым ішла адной палітычнай дарогай долі і нядолі. Пры Ягайле, род-ныя і стрыечныя браты якога змагаліся за Карону яна прыпі-свала свае няўдачы палякам. Няўдачлівы Казімір Ягелончык тысячу разоў сварыў два толькі што пабратаныя плямёны, абвастраючы адносіны паміж імі; пры Жыгімонце I, пару-шаючы унію, пра якую марылі патрыёты свайго краю, Літва вечна перамаўлялася з Польшчай словамі, паводде досціпу чарналескага паэта: «Толькі вайна са скандалам». Жыгімонт Аўгуст, якому надакучылі сеймавыя буры з нагоды жаніць-бы з Барбарай Гаштольдавай, гразіўся, што кіне Польшчу і перабярэцца ў Вільню панаваць над сваімі вернымі ліцві-намі. Замест абмежаваных каралеўскіх правоў у Крака-ве і гучных шляхецкіх з’ездаў і сеймаў, якія зрываліся ма-гутнымі магнатамі, у Вільні Ягелоны мелі права на спадчы-
    
    93
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    ну, усеагульную пашану і неабмежаваную паслухмянасць. Пра падзел дзвюх краін, як відаць, не раз марылі стомленыя барацьбой з народам манархі Ягелоны. Норавы і звычаі Літвы не дазвалялі хутка зрасціся ёй з блізкай сваім пахо-джаннем краінай, таму і літоўскія магнаты адкрыта і патаем-на ўздыхалі па падзеле. Але, не зважаючы на тыя непрыем-насці, якія прыносіла унія, Жыгімонт Аўгуст быў дастаткова мудры, каб бачыць палітычныя перавагі еднасці, дастаткова шляхетны, каб нечым ахвяраваць асабіста. Так што, паўзды-хаўшы па свабодзе літоўскіх лясоў, на практыцы шмат рабіў для з’яднання дзвюх краін, для іх умацавання. Таму ліцвіны, якія хацелі аддзяліцца ад Кароны, не маглі спадзявацца, што іх князь і адначасова польскі кароль стане на чале іх. Другім пасля караля па моцы, багацці і асабістых вартасцях быў Мікалай Чорны. У спрэчках караля з народам наконт жонкі Радзівілы выпрабавалі сваю моц, не дзіва, што ў ганарыстай галаве Мікалая Чорнага магла нарадзіцца думка пра неза-лежнасць Літоўскай дароны ад Польшчы. Ён прыкладаў усе сілы, каб сарваць унію, а паколькі меў немалую моц, упльгў на караля і найвышэйшы ў Літве чын віленскага ваяводы, дык у яго былі ўсе падставы спадзявацца, што яго мара пра незалежнасць рана ці позна, а здзейсніцца. Народу, якому паўтара стагоддзя свяціла ўжо сонца вышэйшай цывіліза-цыі, цяжка было загадаць, каб ён ізноў вярнуўся ў лясы, за-паліў агонь Зніча і чалом біў Перуну. Радзівіл не думаў пакі-даць у Літве каталіцызм, хоць якраз у імя рымскай веры аб’-ядналіся дзве краіны, якія мерыўся падзяліць. Бо каталіцызм быў верай палякаў а ён не хацеў каб Літва мела з імі што-небудзь агульнае. Ён пачаў прыглядацца да іншавер’я, што распаўсюджвалася ў гэты час у Еўропе, і каля 1554 года сам прыняў вучэнне Кальвіна і паволі пачаў пашыраць яго ўсякімі магчымымі сродкамі па Літве, сродкамі, якіх у яго руках было аж занадта многа. Іншыя літоўскія магнаты, не здагадваючыся пра намер Радзівіла, імкнучыся патрапляць 94
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    духучасовай моды, працаваліўяго кірунку, прымалі пратэс-тантызм, садзейнічалі яго пашырэнню ў сваіх уладаннях. Радзівіл заснаваў у Вільні ў сваім доме насупраць касцёла святога Яна другі на Лукішках Гельвецкі збор, прывёў туды двух старанных празелітаў пратэстанцтва Вандрыхоўскага і Чаховіча; у Брэсце, не шкадуючы выдаткаў згуртаваў ма-гутныя разумовыя сілы з пратэстантаў, каб яны працавалі над рэдагаваннем перакладу Бібліі; пабудаваў збор у Клецку на чале якога паставіў Тамаша Сакалоўскага (Фалконюша), узнёс зборы ў Койданаве, Свержні, Дзераўной і іншых сваіх уладаннях, а ў Нясвіжы, які быў у яго часы, можна сказаць, другой сталіцай Літвы, акружыўсябе духавенствам новай веры, якое ўзначаліў Ваўжынец Крышкоўскі з Вялікай Польшчы, заўзяты палемік, аўтар гутаркі чатырох братоў Вальдэнскіх, перакладчык гутарак філосафа святога Юстына з жыдом Трыфанам і памочнік Буднага ў перакладзе вядомай Нясвіж-скай Бібліі. Гэтак жа, як і Радзівіл, Крышкоўскі зрабіў магут-ны ўплыў на ўсіх бліжэйшых грамадзян, асабліва на братоў Войцеха і Марціна Кавячынскіх, вяльможных слуг і верных выканаўцаў волі Радзівіла. Пад уплывам Крышкоўскага Ка-вячынскія заснавалі ў Нясвіжы друкарню, запрасіўшы ўзна-чаліць яе вядомага ў друкарскай справе ў Польшчы Даніэля Лянчыцкага. У гэтай друкарні апрача менш значных рэлігій-на-палемічных твораў выйшаў перадрук з Брэсцкай Бібліі — «Новы запавет, дакладна перакладзены з грэчаскай мовы на польскую» (надрукавана ў Нясвіжы ў 1563 годзе друкаром Даніэлем).
       Тым часам палітычная сітуацыя змянілася, і пра ўтварэн-не асобнай Літоўскай дзяржавы ўжо нельга было думаць, бо ў 1565 годзе Мікалай Радзівіл Чорны памёр, а маладыя яго сыны Мікалай Крыштоф, Юры, Альберт і Станіслаў былі за-няты адны вучобай, другія — грамадскай працай. Кавячын-скія ж сталі ўсеўладнымі кіраўнікамі Нясвіжа і радзівілаўскіх уладанняў, а грамадская ўзбуджанасць, выкліканая рэлігій-
    
    95
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    нымі спрэчкамі, прайшла не вельмі хутка. Адзін раз парваў-шы з вучэннем, тэолагі не маглі ўжо затрымацца ў межах чыстага кальвінізму. Навука Соцына адкрывала новую арэ-ну для тэалагічнай думкі, і Нясвіж, дзякуючы намаганням Кавячынскіх, Ланчыцаніна, Крышкоўскага, Фалконюша, Буд-нага, Паўлі, стаў шырокавядомым ачагом арыянства ў Літве. He гуляла друкарня Лянчыцкага: тут быў перш за ўсё паўтор-на адцрукаваны брэсцкі «Новы запавет» (1586), выдадзены «Катэхізіс» Буднага і двойчы выйшла Нясвіжская Біблія, над перакладам якой некалькі гадоў працавалі Кавячынскія, Крышкоўскі і Будны і якая носіць імя Буднага як галоўнага перакладчыка. Нясвіжская Біблія як надзвычай важны помнік рэлігійнай барацьбы, польскай мовы і нават друкавання ў мінулым заслугоўвае шырокага даследавання, якое, аднак, тут будзе не да месца. Вернемся да гісторыі Нясвіжа.
       Надзелены тытулам княства, Нясвіж, гэтае гняздо магут-нага роду, прыстанак арыянства ў Літве, быў драўляным го-радам, падзеленым на дзве часткі — на стары і новы горад. Жыхарамі яго былі хлебаробы-хрысціяне, княскія слугі і жыды, якія вялі шырокі гандаль з Руссю. Непадалёку ад гора-да высіўся драўляны замак (можа, частка сцен была ў ім і мураваная), што быў пабудаваны, згодна з прывілеяй Жыгі-монта Аўгуста, дадзенай у 1551 годзе ў Вільні Мікалаю Чор-наму і аднесенай у галоўны архіў прывілеяў, якія служылі княству літоўскаму (знойдзеныя тут літоўскія паперы мо-гуць пацвердзіць меркаванне пра надзеі Мікалая Чорнага незалежна панаваць над Літвой). Горад карыстаўся ўжо не-каторымі гандлёвымі прывілеямі, нададзенымі яму каралём, але ён не быў яшчэ вызвалены ад земскіх законаў і звычаяў У горадзе ўзнёсся парафіяльны касцёл Святога Духа, які стаў потым Гельвецкім зборам, і старажытная грэчаская царква Нараджэння Найсвяцейшай Панны («Рождества Пречнс-тое»). Было гэта яшчэ невялікае сціплае мястэчка, якое хут-ка вырасце і праславіцца.