• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
       Два новыя касцельныя ахвяраванні прыдалі гораду болей руху, палепшылі яго выгляд. Першае з іх учыніў у 1672 го-дзе для дамініканцаў смаленскі войскі Базыль Баканоўскі, падтрыманы князем. Спачатку ён пабудаваў Араторыум, a
    
       ¹ Di.: Volumina Legum. 1661,1670,1674.
    
       ² Нямцэвіч. Нататкі пра даўнюю Полыпчу.
    
    112
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    неўзабаве ўзнёс і асвяціў мураваны касцёл святога Яна Хрысціцеля. Другое ахвяраванне было ад самога князя абацтву бенедыкцінцаў якое знаходзілася за горадам і яко-му ён запісваў у 1673 годзе са сваіх прыбыткаў трыццаць тысяч польскіх злотых на касцёл Святога Крыжа. Аднак за-кончыў гэтае духоўнае збудаванне ўжо сын фундатара Кароль Станіслаў Радзівіл, а ў 1690 годзе яго зацвердзіў сейм.
       Міхал Корыбут Вішнеўскі прывілеяй 1669 года ізноў вы-зваліў нясвіжскіх мяшчан ад мыт і пошлін назаўсёды, а ад галоўнай пошліны — на пятнаццаць гадоў; у 1670 годзе сейм сваёй пастановай падоўжыў яе да дваццаці гадоў у сувязі з ваеннымі спусташэннямі і пераходамі айчынных войск, улічваючы абарончыя ўмацаванні, якія Радзівіл канчаткова прывёўу парадак «для большай бяспекі і славы дзяржавы»¹. У наступныя гады ўладару Нясвіжа падканцдеру Міхалу Казі-міру яшчэ лягчэй было дабівацца для свайго горада дабра-чынных прывілеяў бо яго звязвалі з тронам сваяцкія адно-сіны: ён быў мужам роднай сястры Яна Сабескага - Кацяры-ны. У выніку Ян III, уступіўшы на трон, не толькі пацвердзіў Нясвіжу ўсе папярэднія прывілеі і надалей вызваліў яго ад краёвых пошлін і мыт, але ў дадатак асобнай прывілеяй як узнагароду за мужнасць пры адпоры непрыяцеля ад горада Нясвіжа, які не раз быў у варожай асадзе, устанавіў для па-ляпшэння жыцця гарадскіх грамадзян чатырохнядзельны кірмаш, што павінен быў пачынацца 25 жніўня².
       Міхал Казімір Радзівіл, жыццё якога праходзіла то ў кло-патах пра дабрабыт айчыны, то на полі бітвы, то ў навуко-вых занятках, дзе меў поспех, у апошнія гады жыцця навед-ваў з дыпламатычнай місіяй замежныя краіны. У1681 годзе ён быў пасланы да імператара Леапольда - выказаць яд імя польскага караля суседскую прыязнасць, а таксама да папы
    
       ¹ Volumina Legum. Т. V. S. 11.
    
       ² Аўтэнтычная прывілея — у гарадскім архіве.
    
    5 Зак. 1726
    
    113
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    Інакенція XI, каб пасведчыць яму каралеўскую пакору. 3 го-нарам справіўшыся з абедзвюма місіямі і дабіўшыся далу-чэння да ліку святых Яна Кантэма ў Балонні, фатальным для яго бацькі і дзядзькі месцы, закончыў ён сваё жыццё¹.
       Пасля яго смерці маёнткамі гадоў дванаццаць валодала жонка Кацярына Радзівіл з Сабескіх, а яе каранаваны брат Ян III быў заўсёдным апекуном радзівілаўскай фартуны. I сапраўды — можна ўбачыць не адзін прыклад клопату та-гачаснага трона пра дабрабыт горада Нясвіжа. На сейме 1681 года кароль зацвердзіў прадстаўлены Кацярынай Радзівіл статут купецкага цэха, а ў наступным годзе пера-нёс пачатак чатырохнядзельнага кірмаіпу з 25 жніўня на Уводную нядзелю², нарэшце, 21 лютага 1688 года ўладаль-ніца Нясвіжа выдала (відаць, з ведама караля, бо гэта было ў сямейным гняздзе Сабескіх — Жолква) загад магістрату, каб гарадскія жыды не дапускаліся ні ў якія кіраўнічыя ўста-новы, а ў кірмашовыя дні не чынілі ніякіх пабораў, якія б стрымлівалі гандаль, а тым самым перашкаджалі развіццю і ўзбагачэнню горада.
       Гэта былі, трэба сказаць, часы заняпаду горада і мяшчан-ска-купецкага саслоўя. Яшчэ нядаўна мяшчане выдатней-шых гарадоў па сушы і вадзе вялі шырокі гандаль з замеж-нымі краінамі і на сваіх землях, довадам чаго з’яўляюцца шматлікія прывілеі, якія вызвалялі розных мяшчан ад пошлін і мыт на ўвоз замежных тавараў ад аплаты ў сваёй краіне за грэблі і масты, за купецкі транспарт. Чытаючы ў акгах кан-цылярыі Слуцкага замка тастаменты розных мяшчан, якія станавіліся купцамі, дзівішся з іх заможнасці і багацця. Але
    
         ¹ Нясецкі расказвае, што ў адзін такі прыезд ён бачыў гравюру на блясе (Бабровіч. Т. VIII. С. 178). Прыгожы малюнак з гэтай гравюры ёсць у *Альбоме» Вільчынскага.
    
         ² Прывілея, датаваная 26 сакавіка 1682 года, была падпісана ў Ява-рове.
    
    114
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    разам з аплаканымі часамі Яна Казіміра канчаецца шчаслі-вае жыццё нашых гарадоў. Падпальванне дамоў і крамаў рабаванні, напады на дарогах на купецкі транспарт давялі мяшчан-купцоў да беднасці, а гэта хутка скарысталі заўсёды спрытныя і моцныя сваёй салідарнасцю жыды. Пазычаючы збяднелым мяшчанам невялікія сумы на значныя працэн-ты, яны здолелі такім спосабам завалодаць іхнімі багатымі калісьці крамамі і дамамі на рынках і галоўных гарадскіх вуліцах, дзе пры заснаванні гарадоў ізраільскаму племені не было дазволена сяліцца. Паслужлівы гандаль гарэлкай да-вяршыў карціну¹. Са свайго боку шляхта і багацейшае духа-венства, да каго збяднелы мешчанін ішоў пазычаць грошы, здолелі прысвоіць зямельныя ўгоддзі, гарадскія пляцы і па-будовы, таму ў гарадах знаходзім мы вызваленыя ад розных абмежаванняў і гарадскіх павіннасцяў духоўныя і шляхец-кія сядзібы і камяніцы, якія ўсім сваім цяжарам пачалі пры-ціскаць непрывілеяваных і маральна прыгнечаных бедных мяшчан. Вось дарога, якой нашы гарады, прыйшоўшы да заняпаду набылі свой сённяшні незайздросны выгляд. Вер-немся ж да Нясвіжа.
       Падканцлер літоўскі Кароль Станіслаў Радзівіл, стаўшы ў 1692 годзе кіраўніком канцылярыі сваіх уладанняў добра бачыў заняпад горада і ведаў прычыну, Прывілея, дадзеная Нясвіжу 4 чэрвеня гэтага ж года, была чаканай узнагародай гораду за яго зычлівасць да гаспадара і нясвіжскай крэпасці, дзе (як сцвярджае прывілея) «грамадзяне атрымалі не адзін
    
        ¹ Каб дабіцца свайго, жыды заўсёды падшуквалі сабе прыхільнікаў, скарыстоўвалі любыя хітрыкі. Так, у 1729 годзе ў Слуцку яны выпрасілі сабе ў Аўгуста II мараторны ліст, згодна з якім аплата жыдамі і ўсім слуцкім кагалам сваіх даўгоў розным асобам адтэрміноўвалася на тры гады, на працягу якіх крэдыторы павінны забіраць толькі пяць працэн-таў. Дзе ж тут справядлівасць? Жыд меў права турбаваць свайго даўжні-ка, а ад крэдытораў засланяўся каралеўскай паперай. Якжа тут не магло заняпасці гарадское саслоўе хрысціян?
    
    115
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    голас крывавай Белоны, але захавалі веру». Убачыўшы, як абязлюдзеў горад у выніку войнаў, гаспадар дазволіў застац-ца ў ім і сялянам з вёсак, якія аселі ў горадзе, прытым яны былі прыроўнены ў правах да мяшчан. Аднак пазней пры-маць сялян у горад забаранялася. Прывілеяй касаваліся ду-хоўныя і шляхецкія правы, лік якіх у горадзе памножьгўся, пры гэтым дазвалялася перадаваць іх мяшчанам, забіраць, нарэшце, аддадзеныя ў доўг дамы і пляцы¹.
       Але ўсе гэтыя ахоўныя меры не змаглі даць свайго вы-ніку таму што ў хуткім часе палітычны гарызонт зацягнула хмарамі, і літоўскія гарады ізноў зведалі забойствы, рабункі і пажары. Пачатак XVIII стагоддзя памятны ў нашай гісто-рыі крывавымі спрэчкамі паміж Аўгустам II і Станіславам Ляшчынскім, якія далі падставу двум найлепшым ваенным геніям таго часу Пятру Вялікаму і Карлу XII умяшацца ў справы Польшчы і пачаць паміж сабой барацьбу за пальму славы і палітычныя набыткі. Шведы быццам бы для пад-трымкі Ляшчынскага рабавалі Польшчу. У пачатку 1706 года ваенныя дзеянні перанесліся з Польшчы ў Літву, дзе ў Гродні Аўгуст II са жменькай палякаў, з войскам саксонцаў і з расійскімі падмацаваннямі сабраў свае сілы. Карл XII, скіра-ваўшы ўсю ўвагу на гэты галоўны ваенны цэнтр, выслаў у глыб Літвы конныя атрады, каб заняць крэпасці і знішчыць маёнткі прыхільнікаў Аўтуста. А якраз да самых шчырых саксонскіх прыхільнікаў належаў Кароль Станіслаў Радзі-віл, які колькі гадоў карыстаўся вялікай пячаткай літоў-скай і быў абавязаны трону за шматлікія староствы і іншыя дабрачыннасці Аўгуста II. He маючы магчымасці схіліць на свой бок такога праціўніка, як Радзівіл, Карл XII выра-шыў хаця б паралізаваць яго. Нясвіж з усімі наваколь-нымі радзівілаўскімі ўладаннямі павінен быў стаць ах-вярай яго нянавісці, а знешняй нагодай для рабаўніцтва
    
    
       ¹ Арыгінал захоўваецца ў гарадскім архіве.
    116
    
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    ваколіц паслужылі сорак тысяч казакоў пад кіраўніцтвам Мазепы, якіх разам з расіянамі Пётр Вялікі размясціў у Мінску, Слуцку, Нясвіжы і ў іншых гарадах. Вось што рас-казвае сучасны шведскі гісторык пра першы напад шведаў на Нясвіж: «Кароль адчуваў што трэба выслаць на другі бок Нёмана свае войскі пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Траўт-ветэра, маёра Аксэля Спэнса і ротмістра Дрэфеншольда. Спачатку накіраваліся яны да горада Міра, дзе знаходзіла-ся тысяча казакоў. Супроць іх былі пасланы шведамі пры-даныя ім валахі, якія да такой ступені асмеліліся, што, на-паўшы на абоз непрыяцеля, захапілі дзесяць палонных... 3 Міра Траўтветэр накіраваўся да Нясвіжа, горада, які нале-жаў вялікаму канцлеру літоўскаму Радзівілу. Акружаны ва-лам і ровам Нясвіж меў прыгожы і моцны замак, які стаяў за межамі горада. Гаспадар замка не прыняў у яго сцены казакоў. У горадзе іх было дзве тысячы чалавек, камандаваў імі Міхаловіч, адзін з вышэйшых военачальнікаў Мазепы. Прыбыўіпы вельмі рана (14 сакавіка) пад муры горада і выстраіўшы тры батальёны сваіх драгунаў Траўтветэр уда-рыў адначасова на браму і гарадскія валы. Казакі, што са-браліся на рынкудля абароны, адказалі агнём. Але шведы з ходу захапілі браму, напалі з палашамі на непрыяцеля так хутка, што казакі разбегліся па бліжэйшых дамах, а іх вое-начальнік і 300 чалавек палі на полі бою. Пяцьсот казакоў зачынілася ў мурах езуіцкага калегіума, якога Траўтветэр без гармат вялікага калібру не змог узяць. У замак не пусцілі ніводнага з казакоў адтуль не стралялі па шведах, хоць яны на вачах военачальніка ўшчэнт разбілі каля рова казацкі атрад. Тых, што паўцякалі ў дамы, Траўтветэр загадаў не забіваць. Але казакі, не жадаючы карыстацца ласкай шве-даў безупынна вялі з вокнаў і дзвярэй агонь, Таму воена-чальнік вымушаны быў выкарыстаць апошні сродак: даць загад падпаліць горад. У пажары загінула 500, a то і ўсе 600 казакоў Каля 180, уцякаючы з агню, добраахвотна здаліся
    
    117
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ ________________________________ ворагу. Чатыры гарматы, чатыры штандары, дзве пары літаўраў і дамашнія рэчы, якія не згарэлі ў агні пажараў, сталі здабычай пераможцаў. Траўтветэр адаслаў палонных і 50 чалавек параненых, сярод якіх былі афіцэры і салдаты, а сам рушыў на Ляхавічы»¹.