• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
       Анекдоты, якія малююць яго як гуляку паказваюць, быц-цам ён з дзяцінства быў невукам, ды такім, што яго ледзьве можна было навучыць чытанню, быццам дзеля гэтага стра-лялі ў намаляваныя на шчыце літары. Такі своеасаблівы ме-тад навучання трэба лічыць толькі дасціпнай мастацкай вы-думкай. Цяжка ўявіць, што сын такога строгага бацькі, такой разумнай, захопленай літаратураю маці не атрымаў адпавед-най свайму званню адукацыі, тым больш што ў дзяцінстве быў пад пільным вокам езуітаў з іх педантычнай дысцыплі-най. Можа, для яго як для князя гэтай кніжнай навукі было малавата, але як для магната, дык нават і залішне. Характэр-ныя для таго часу рыцарскія вучэнні, банкеты, што часта на-ладжваліся пры двары князя Гетмана, вывешаныя на сцяне партрэты славутых продкаў — усё гэта прычынілася да выха-вання той прамой, бесцырымоннай, таварыскай і разам з тым папулярнай асобы, узнёслай любові князя да краю, якая праз усё жыццё была яго харакгэрнай рысай.
       Яму не трэба было дабівацца высокіх званняў бо яны самі прыходзілі ў радзівілаўскі дом. У1739 годзе Кароль Філіп Па-лятын Рэну зрабіў яго кавалерам ордэна святога Губерта, у 1750-м бачым ужо маладога Кароля ротмістрам петыгорскім і суддзёй пінскім трыбунала літоўскага, а пазней ён ужо ста-новіцца вялікім мечнікам літоўскім і чакае далейшых пасад.
       Смерць мацеры і пасталенне маглі б паўплываць на ня-стрыманасць у гулянках Кароля Радзівіла, але ўсё ж цяжка яшчэ прывесці факты, якія сведчылі б пра яго свавольства ў той час. Першай авантурай Радзівіла быў перапынены напад на трыбунал у Мінску пасля нашумелага пакарання
    
    129
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    смерцю Валадковіча. Але гэты выпадак у сапраўднасці нагадвае, як гэта падаў аўтар «Зборшчыка ахвяраванняў», не столькі гайдамацкае свавольства, колькі выяўляе парыў ма-ладога сэрца. Толькі пасля смерці бацькіў 1762 годзе распа-чынаецца перыяд пагулянак маладога літоўскага магната.
       Ды і як жа мог ён устрымацца ад гэтага шалу: у яго ж было безліч спакус і ўсе — даступныя. Мал ады чал авек, якому было якіх трыццаць з лішнім гадоў стаў пасля бацькі віленскім ваяводам, а значыць, і найпершым у Літве сенатарам. Быў ён князем у Алыцы, Нясвіжы, Біржанах, Дубінках, Слуцку і Капылі, графам у Шыдлоўцы, Міры, Белай і Крожах, магна-там у Невелі, Себежы, Заблудаве, Койданаве і Копысі, апеку-ном некалькіх старостваў меў адзін мільён трыста тысяч талераў гадавога прыбытку. Натоўпы паслужлівай шляхец-кай кліентуры акружалі багатага саноўніка, пад камандаван-нем якога было каля шасці тысяч чалавек уланскага войска і некалькі абарончых крэпасцей. Грошы, муры і верныя пле-чы забяспечвалі распуснаму князю беспакаранасць ва ўсіх яго ўчынках. Што ж за дзіва, што ў краі неабмежаваных сва-бод у час разлажэння ўсіх абарончых сіл ён вытварыў столькі амаральных учынкаў? Узброеная радзівілаўская плойма на-падала на шляхецкія сядзібы, вытварала бясчынствы і раз-бой. На рэгіянальных сейміках у Вільні, Мінску і Лідзе князь не раз правакаваў, a то і непасрэдна ўчыняў крывавыя сцэ-ны. У акгах тагачасных гарадоў не цяжка адшукаць маніфе-сты паноў Карэйвы, Ляговіча ці нават сваякоў і яго сяброў — Струтынскага, Пішчалы, Багушэвіча, Янкоўскага, пакрыў-джаных ці замардаваных паплечнікамі Радзівіла.
       Але гэтыя ганебныя факты ў жыцці Радзівіла апраўдва-ліся ў нейкай ступені яго грамадскім становішчам. Разбоі часта дыктаваліся палітычнымі меркаваннямі, што не ха-целі прызнаваць яго непрыяцелі, замоўчваючы іх прычы-ну. Пасля смерці Аўгуста III Кароль Радзівіл як прыхільнік саксонцаў падтрымліваў курляндскага князя на трон Kapa-130
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    ля, выступаючы разам з Клеменсам Браніцкім і Патоцкімі. На баку Станіслава Аўгуста сталі непрыязныя да Радзівілаў роды Масальскіх і Чартарыйскіх. Яшчэ пры жыцці Аўгуста III Кароль Радзівіл зрываў іх намеры, калі як віленскі ваявода і маршалак трыбунала правяраў паўнамоцтвы дэпутатаў на гэты трыбунал. Падчас бескаралеўства запомніўся ўсім яго авантурны напад на Вільню з мэтай дапячы Масальскім за тое, што яны схілялі дэпутатаў сеймікаў супроць яго. Уварваўшыся ў горад на чале двухсоценнага атрада, ён узяў у асаду палац біскупа Ігнацыя Масальскага. Нагадваючы яму пра лёс біскупаў, якія паплаціліся смерцю за свой удзел у палітыцы, ён заявіў: «Калі захочацца што-небудзь па-добнае зрабіць яшчэ раз, ведай, што ў мяне ў запасе ёсць сто тысяч чырвоных злотых для таго, каб дабіцца ў Рыме апраўдання».
       Пасля адыходу Радзівіла Масальскі загадаў біць у набат, забарыкадаваўся ў кафедральным саборы і ўтварыў узброе-ны саюз супроць Радзівіла пад назвай Літоўская канфедэра-цыя. Але Радзівіл сваім смелым выступленнем заваяваў пры-хільнасць у літоўскай шляхты і перавагу на сейміках, што была падарвана непрыяцелем. Сваім дэкрэтам ад 7 мая 1764 rofla канфедэрацыя паклікала яго на свой суд. Калі ж Радзівіл не з’явіўся, ён быў аб’яўлены выгнаннікам з краю, а гетма-нам літоўскім загадвалася абяззброіць і ліквідаваць радзіві-лаўскае войска. У час жаніцьбы з Марыяй Любамірскай Радзівіл, вяртаючыся з вясельнага піру спустошыў горад Флемінгаў Цераспаль і разбіў пасланае супроць яго войска. У маніфесце 25 ліпеня 1764 года, пададзеным у брэсцкі гродскі суд, ён імкнуўся апраўдаць гэты ўчынак. [...]
       Гэтым апошнім учынкам Радзівіл у вачах варожай яму Літоўскай канфедэрацыі перайшоў усе межы свайго сва-вольства. 16 верасня 1764 года канфедэрацыя прынятым у Гродні сваім дэкрэтам абвінаваціла яго ў дзяржаўным зла-чынстве, аб’явіла ворагам айчыны і пазбавіла звання вілен-
    
    131
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    скага ваяводы. Было загадана абяззброіць яго крэпасці ў Нясвіжы, Слуцку і Белай, перадаўшы зброю і гарматы ў ар-сенал Рэчы Паспалітай, а маёнткі - у распараджэнне ўра-давай адміністрацыі, а самога вырашана было адправіць у Слуцкі замак як вязня з выплатай яму па дзесяць тысяч польскіх злотых у год, пазбавіўшы яго нават права апекі над малалетнім братам Геранімам Радзівілам, [...]
       За такія злачынствы, учыненыя ў выніку свавольства, ніколі ў Польшчы, калі не лічыць справу Збароўскіх, так сурова не каралі магнатаў. He цяжка тут убачыць палітыч-ную прадузятасць абодвух бакоў.
       Прыгнечаны такім выракам, Радзівіл ехаў у Варшаву на сейм. Але калі там перамаглі яго ворагі, калі кароль прускі, якому ён пісаў, просячы дапамогі, толькі і зрабіў, што параіў яму быць спакойным і стрыманым, ён усю надзею ўсклаў цяпер на ўласную моц і на плечы сваёй вернай шляхты. Ён быў якраз у Белай, калі да яго дайшла вестка аб асадзе Няс-віжа Літоўскай канфедэрацыяй. 3 усімі сваімі сіламі рушьгў на дапамогу. У ваколіцах Слоніма ён уступіў у святую бітву з расійскім войскам¹, пасля чаго паспяшаўся да Нясвіжа. Ка-мендант замка Юзаф Сабескі ўжо здаў яго ворагам. Радзівіл кінуўся на поўдзень, каб схавацца ў сваёй родавай Алыцы. Але абараняцца там было немагчыма, хоць і хапала зброі: Алыцкі замак быў у стане поўнага занядбання — абваліліся муры, заплылі равы. He рашаючыся замыкацца ў такім зам-ку, баючыся сутычак з моцнымі сіламі, Радзівіл пакінуў сваю пяхоту і на чале пяцісот коннікаў падаўся да турэцкай гра-ніцы. Пад неаслабным націскам ворага ён вымушаны быў
    
        ¹У бітве пад Слонімам разам з Каролем Радзівілам білася яго мала-дая сястра Тэафілія. Сярод удзельнікаў бою вызначыўся мужнасцю бед-ны малады чалавек Ігнацы Мараўскі. Ён так зачараваў сваёй адвагай рыцарскую дзяўчыну, што праз восем дзён пасля бітвы багатая князёўна аддала сваю руку беднаму шляхціцу.
    
    132
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    кінуцца ў вірлівыя хвалі Днястра, пераплыў раку і, карыста-ючыся звычаем гасціннасці, які свята выконваўся ў туркаў папрасіў сховішча ў султана.
       А дома ўсе яго набыткі і частка зямельных уладанняў сталі здабычай ворагаў. Вакантнае віленскае ваяводства кароль аддаў Агінскаму. Радзівілаўскія ж маёнткі былі па-дзелены паміж непрыяцелямі, а прыяцелі паўцякалі хто куды. Крэпасці былі заняты, срэбра перададзена ў манетны двор. He страціўшы ў нядолі гераічнага духу, Радзівіл не думаў прыніжацца, прасіць у трона прабачэння і вырашыў не ступаць на бацькоўскую зямлю да таго часу пакуль яму не будуць вернуты ўсе высокія званні і пасады і аплочаны ўсе страты.
       I гэтай хвіліны ён такі дачакаўся. 3 гісторыі вядомы па-дзеі, якія прычыніліся да ўтварэння так званай Радамскай канфедэрацыі. Каб прыдаць ёй вагу, трэба было звязаць з ёй найбольш папулярнае ў краі імя. Так яе маршалкам быў абвешчаны Кароль Радзівіл. Ён, прыехаўшы з Турцыі, пра-бываўякразу Саксоніі,уДрэздэне, калі да ягодайшла гана-ровая прапанова. Прапанову прыняў але, вяртаючыся на радзіму, не мог забыць пра тое, што яго выгналі, таму ён абагнуў тэрыторыю Польшчы і скіраваў да Гданьска, ад-куль пад эскортам казакоў ступіў на сваю зямлю. 3 чэрвеня 1767 года, калі ён уваходзіўу Вільню, духавенства, шляхта, магістрат і натоўпы людзей выйшлі яго сустракаць. У яго гонар званілі званы касцёлаў і салютавалі гарматы. Вяр-нуўшы ўсе свае пасады і званні, стаўшы маршалкам кан-федэрацыі, Радзівіл выправіўся праз Беласток да Радамлі, дзе, сабраўшыся, яго ўжо чакалі шматлікія землякі.
       Радамская канфедэрацыя потым перанеслася ў Варша-ву. Горды сваёй перамогай Радзівіл акрамя маршалкоўства канфедэрацыі стаў яшчэ маршалкам сейма, які не толькі вярнуў яму гонар, званне віленскага ваяводы, страчаныя ўладанні, права на захоўванне ў сваім архіве папер, што
    
    133
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    тычыліся Літвы, але яшчэ дабіўся выплаты сямі асобных сум у агульнай колькасці сем мільёнаў польскіх злотых, якія былі продкамі выдаткаваны на абарону краю, на за-межныя дыпламатычныя місіі ці на грамадскія патрэбы. Для параўнання з тымі грознымі рашэннямі, якія некалькі гадоў назад абрынуліся на яго, прывяду выпіскі з новай па-становы сейма:«Самы верны доказ душэўнай велічы і пры-гажосці — самааддана, ахвяруючы жыццём, субстанцыяй, служыць айчыне, чыніць людзям дабро, вялікімі дзеямі да-ваць прыклад нашчадкам і не шукаць за гэта ўзнагароды і нават ганаровай славы. Якраз да такіх вялікіх людзей трэ-ба аднесці высокаадукаванага князя, маршалка Генераль-най кароннай канфедэрацыі і маршалка сейма Кароля Ра-дзівіла, вартага самай шчырай і вечнай хвалы і адусёй Рэчы Паспалітай заслужанай удзячнасці... Усе яго прэтэнзіі, як уласныя, так і грамадскія, павінны быць задаволены цяпе-рашнім сеймам. Ніякіх іншых узнагарод, якія Рэч Паспа-літая ахвотна гатова ахвяраваць, ён не просіць і тым самым у братніх сэрцах грамадзян мацней, чым у велічных ману-ментах, закладае лепшыя да сябе пачуцці, што даражэй за ўсё. Пра гэту веліч і сціпласць, а значыць, пра сапраўдную любоў да айчыны, пра высакародную і слаўную акцыю паведаючы праз вякі нашчадкам для памяці і добрага пры-кладу, запісвае Рэч Паспалітая ў канстытуцыі яму, адукава-наму князю, і славутаму дзеямі і маральнымі вартасцямі роду яго заслужаную падзяку».