Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
Памер: 205с.
Мінск 2002
¹ Арыгінальнай задумы ў п’есах не відаць, верш, аднак, бывае не кепскі. Вось некаторыя з іх: трагедыя «Суддзя без розуму» — пра адзін эпізод гісторыі пакутніцтва першых хрысціян, камедыі «Празорлівыя не праходзяць міма», «Каханне нараджаецца з вачэй», «Гульня фарту-ны», «Несумленнасць у пастцы», «Суддзя, якому адмовілі ў розуме», «Ідэ-альнае каханне майстрыхі», «Суцяшэнне пасля турбот». Здаецца, яны перароблены з невядомых сёння французскіх п’ес ці апавяданняў'. Два іншыя творы — «Трагедыя» і «Камедыя» — пераклады з Мальера: «Каме-дыя'> — гэта вядомы мальераўскі «Доктар па прымусу», перакладзены дакладна і сапраўды па-майстэрску. [...]
123
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
Перш за ўсё патрэбна назваць палемічныя творы езуіта Яна Пашакоўскага, які жыў у Слуцку, Белай і Нясвіжы, дзе быў рэктарам,— «Кальвінісцкая гісторыя пра пачатак, росквіт і заняпад гэтай секты ў Францыі...» (1747), «Гісто-рыя пачатку адлучэння англіканскага касцёла» (1748), «Кальвінісцкая гісторыя — частка трэцяя, дзе расказваец-ца пра гэтую ерась і спосабы яе пашырэння ў Бельгіі альбо ў Нідэрландах» (1749) і г. д. Вта кампіляцыя з Сандэра, Рых-тана і Страда. Яшчэ ён пераклаў з французскай мовы «Вяс-ковыя казкі» Юзафа Лямберта (1755), выдаў«Споведзь, аль-бо Вызнанне веры, складзеную з агульнага дазволу ўсіх кальвінісцкіх збораў і падлеглую раздрабленню, калі гэта не разыходзіцца са словам Божым і вучэннем старадаўня-га касцёла» (1742). Апрача таго, з 1737 года ён выдаў на працягу некалькіх гадоў на польскай і лацінскай мовах «Палітычныя календары», «Езуіцкія календары», большыя і меншыя, з каталогамі правінцый, калегій і асоб Societatis Jesus, неабходных для гісторыі польскіх езуітаў¹. Ксёндз Міхал Пашкевіч, нясвіжскі бернардынец, выдаўзборніксваіх велікапосных казаняў пад пацешнай назвай «Балесная слава, альбо Слаўныя болі (бо каралеўскія) найслаўнейша-га караля Баляслава, Хрыста, прамоўленыя за пяць посных пятніц з нясвіжскага амбону» (1744), а таксама іншыя ка-зані пад назвай «Festum ессе, альбо Фэст святога Бенедык-та», прамоўленыя ў касцёле нясвіжскіх бенедыкцінцаў². Яшчэ адзін нясвіжскі бернардынец Ювеналіс Харкевіч вы-даў кнігу «Праваднік у нябесную айчыну які трымае ў сабе статут трэцяга закону айца святога Францішка»(1758)³. Да тутэйшай аскетычнай літаратуры трэба аднесці казань «Вяр-
¹ Di.: Jocher. Obraz bibliograficzno-historyczny literatury i nauk w Polsce. №3089,4552,7897,9319-
² Тамсама. № 4648,4993-
³ Тамсама. № 9268.
124
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
шыня, альбо Усе дабрадзействы Маткі Боскай, паказаная калісьці свету ксяндзом Пятром Дунгоўскім у свержаньскім абразе, а цяпер паданая ў друк з дадаткам да другой часткі>> (у Нясвіжы ў княскай друкарні, 1757)¹. Нарэшце, для выву-чэння развіцця асветы ў Літве можа паслужыць школьная брашура нясвіжскіх езуітаў «De incitamentis ad literarum studia>> («Што падштурхоўвае пісаць навуковыя працы»)², якая чыталася ў гадавіну адкрыцця школьнага навучання ў 1750 годзе. Гэтая кніжачка — адна з рэдкіх памятак княскай радзівілаўскай гімназіі (ducalis Radziviliani Gymnasii). У ёй ёсць звесткі пра княскую публічную бібліятэку ў Нясвіжы.
Нясвіжская друкарня выдала ў той час некалькі кніг, ся-род якіх — «Даніна ўдзячнасці святому Казіміру аплачаная ксяндзом Янам Корсакам рознымі пахваламі» (1751), «Кур-цый Руф пра жыццё і дзейнасць Аляксандра В. п. Кс.» Анд-рэя Варгоцкага (17бЗ)³.
У гэтых і іншых тагачасных помніках пісьменства тутэй-шага краю, мабыць, няма адзнак высокага інтэлекгуальнага жыцця, але ж відаць, прынамсі, моцная патрэба гэтага жыцця.
Мы ўпаміналі пра асвячэнне прыведзенай у парадак князем Гетманам капліцы ў замку ддя таго, каб змясціць там абраз Прасвятой Багародзіцы, знойдзены пад Венай. Цяпер пададзім тут расказ пра гэты абраз так, як ён запіса-ны на мармуровай пліце, што захоўваецца ў замку. Калі Вена была па боскай волі пры пасрэдніцтве Яна III вызва-лена ў 1683 годзе ад доўгай і цяжкай аблогі туркаў кашта-лян кракаўскі Станіслаў Ябланоўскі, аб’язджаючы горад, прыкмеціў пад руінамі муроў сувой палатна, растаптаны конскімі капытамі. Загадаўшы яго прынесці, ёнубачыў, што гэта быў абраз Багародзіцы, і прачытаў напісаныя на ім
¹ Jocher. Obraz bibliograficzno-historyczny literatury i nauk w Polsce. № 9038.
²Тамсама. № 1686.
³ Гл.: Bandkie. Hist. Drukarn. T. II. S. 18—19.
125
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
словы (angelorum manibus). На адным баку значылася: Vinces Joannes (пераможаш, Яне), а на другім — Eris victor Joannes (будзеш пераможцам, Яне). Здзіўлены гэтымі пра-рочымі выразамі, Ябланоўскі аднёс абраз каралю, які зага-даў строга назіраць за ім. Аднак, нягледзячы на ўсе нама-ганні, цяжка было зразумець, хто быў уладальнікам абра-за, якім чынам апынуўся ён пад руінамі і да якога Яна адно-сілася прароцтва. Расказвалі, праўда, што гэты абраз бьгў некалі прывезены з Італіі Янам Капістранам, праслаўленым перамогай над туркамі ў Венгрыі. Кароль, уражаны абра-зам з надпісам, дзе было яго імя, адразу памясціў яго ў сва-ёй абознай капліцы, а тое прароцтва падбадзёрвала ў бітве з мусульманамі. Пасля смерці караля 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянове каралева Марыя Казіміра забрала абраз з сабою ў Рым. Пазней абраз дастаўся каралевічу Якубу, а потым стаў уласнасцю Міхала Казіміра Радзівіла, які і памясціў яго ў капліцы Нясвіжскага замка. Біскуп жмудскі Антоні Тышкевіч у таварыстве двух іншых біскупаў пры вялікім зборы сенатараў і грамадскасці 18 чэрвеня 1758 года ас-вяціў гэтую капліцу пад назвай Прасвятая Панна Марыя.
Дапоўнім нашу хроніку Нясвіжа звесткай пра збудаванне ў 1758 годзе невялічкага летняга палаца пад назвай «Суця-шэнне» ў звярынцы Альба, што знаходзіўся на паўднёвай ус-краіне горада, там, дзе яшчэ ў часы Мікалая Крыштофа быў іншы гмах, які называўся «Пустэльніцтва». Ён бьгў вымурава-ны ў дзве лініі. Як відаць з дакладнага яго апісання ў старых інвентарах, гэта было месца, куды набожныя ўцякалі для роз-думу і духоўнага самаўдасканальвання. Па сваёй структуры гэта было нешта сярэдняе паміж капліцай і домам. На адным франтоне была статуя святога Мікалая, а на другім — святога Крыштофа, усярэдзіне пакоі пафарбаваны цёмнымі фарбамі, аздоблены чорнымі мармуровымі камінамі, над кожным з іх была нейкая эмблема: то крыж, то келіх, to Agnus Dei, то мёр-твая галава, то што-небудзь іншае. Цяпер «Пустэльніцтва»
126
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
згніло, ад яго не засталося і знаку. Маленькі палац «Суцяшэн-не» — увесь у руінах. Невядома, ці можна дапытацца ў якога дзеда ў Альбе, дзе знаходзіліся парахавы млын і ліцейны за-вод, пра якія ўпамінаецца ў інвентарах. Цяжка знайсці і сля-ды італьянскага саду, аранжарэі, выспы паміж каналамі, якія зліваліся, так званай Каралеўскай дарогі (ёю праязджаўу свой час Станіслаў Аўгуст) і звярынца. Нават старыя радзівілаўскія бярозы і ліпы кожны дзень спускае бязбожная сякера, не ча-каючы, пакуль зваліць іх старасць.
Князь Міхал Казімір Радзівіл Гетман памёр у 1762 годзе. Пасля яго Нясвіж з маяратам перайшоў да Кароля Стані-слава II, Кароля Пане Каханку, пры панаванні якога пачы-наецца асобная эпоха ў гісторыі Нясвіжа.
§ 3. ЯШЧЭ ВАЕННАЕ СПУСТАШЭННЕ.
РОСКВІТ. ЗАНЯПАД (1763-1844)
♦ Кароль Радзівіл. ♦ Кароткі нарыс яго жыцця ♦
♦ Свавольствы маладосці. ♦ Багацці ♦
♦ Палітычныя выступленні і пакаранні ♦
♦ Радамская і Барская канфедэрацыі. ♦ Спусташэнне Нясвіжа ♦ ♦ Вяртанне Кароля Радзівіла дадому ♦
♦ Святкаванне ў памяць перамогі пад Венай ♦
♦ Прабыванне Станіслава Аўгуста ў Нясвіжы ♦
♦ Смерць князя Кароля. ♦ Слова пра князя Дамініка Радзівіла ♦ ♦ Сціслая хроніка новых падзей ♦
Намерыўшыся апісаць гэтую эпоху і на яе фоне адмет-ную постаць Кароля Радзівіла, адразу прадбачу, што мы не адолеем прадмета нашага расказу. Трэба мець немалую адва-гу маляваць яго ў побыце паводле тых узораў якія падалі ўжо
127
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
граф Ржэвускі ў «Сапліцы...» і «Лістападзе» і Ігнацы Ходзька ў сваім «Зборшчыку ахвяраванняў» і «Сядзібах на Антокалі». Намаляваны пяром гэтых майстроў слова, Радзівіл як бы ажы-вае перад намі. Калі часам у пісьменніка не стае фактычных дэталяў з біяграфіі героя, то праўда мастацтва, адзнакі часу мясцовыя рэаліі дапамагаюць яшчэ больш замацаваць у на-шай памяці яго вобраз. Шырокі гістарычны фон, мноства паданняў і анекдотаў пра Кароля, сам кантраст дзвюх эпох пры іх змене: езуіцка-шляхецкай патрыятычнай, пабожнай, актыўнай у баі і ў бяседзе са сваім галоўным героем Радзіві-лам — яна ўжо завяршалася — і французскай XVIII стагоддзя, легкадумнай, бязбожнай — яна была на цэлую галаву вышэй за першую ў асвеце і на цэлае сэрца ніжэй за яе з пункту гле-джання ўзнёсласці пачуццяў Галоўнымі дзейнымі асобамі гэ-тай эпохі былі Чартарыйскія і Станіслаў Аўгуст. Сутыкненне абедзвюх эпох — гэта выдатная тэма для мастацкага твора, але, каб напісаць яго, патрэбна рука майстра. Кароля Радзіві-ла мы бачылі толькі ў труне сямейнага склепа. He давяраючы чужым харакгарыстыкам вялікіх гістарычных асоб, не хочац-ца абапірацца на мноства анекдотаў і паданняў пра яго, бо гэтыя анекдоты і паданні, як і песні, любяць пералятаць з эпохі ў эпоху, чапляючыся ад адной асобы да другой. Добра было б толькі на аснове строга гістарычных звестак скласці сухі жыццяпіс Кароля Радзівіла, але перашкаджае гэтаму адсут-насць крыніц, далікатнасць матэрыялу. Эпоха Радзівіла, Па-тоцкіх, Браніцкіх, Пулаўскіх найлепш распрацавана ў нашай гісторыі, але яна занадта яшчэ блізкая, так што вывучаць яе ў асобных момантах не заўсёды будзе зручна. Таму, апісваючы жыццё Кароля Радзівіла і ў сувязі з ім гісторыю Нясвіжа, абмя-жуемся толькі некалькімі вядомымі альбо мною знойдзенымі звесткамі.
Нарадзіўся ён каля 1730 года. Бацька яго — вядомы на-божнасцю і строгасцю ў норавах Міхал Казімір, віленскі ваявода, гетман Вялікага княства Літоўскага. Маці - Фран-128
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
цішка Уршуля з Вішнявецкіх, жанчына высокай маралі і адукацыі. Быў ён трэці па ліку сын у сям’і. Паколькі два яго браты — Мікалай Крыштоф і Януш Тадэвуш — рана памерлі, была надзея, што ён возьме ў спадчыну агромністыя ра-дзівілаўскія ўладанні, якія к таму часу намнога пашырылі-ся па нясвіжскай лініі гэтых князёў.