• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
       Было гэта ў сакавіку 1706 года. У спаленым Нясвіжы быў яшчэ абарончы замак на чале з радзівілаўскім камендан-там Баліманам. Карл XII загадаў захапіць гэты замак. Але шведам не ўдалося яго ўзяць, таму праз два месяцы кароль сам накіраваўся да Нясвіжа. Ізноў звернемся да аповеду гі-сторыка пра штурм крэпасці: «З-пад Ляхавіч кароль (Карл XII) накіраваўся да Клецка, а праз тры дні з войскам, што біла-ся пад Ляхавічамі, пайшоў на Нясвіж. Нясвіжская крэ-пасць уяўляла сабой правільны чатырохкутнік з умацава-нымі і глыбокімі мураванымі акопамі. Гарнізон складаўся з 200 чалавек, з якіх толькі 90 было сапраўдных салдат, мя-шчан і сялян. Падгіалкоўнік Траўтветэр і генерал-ад’ютант Расенштэрн былі пасланы да каменданта крэпасці Баліма-на з прапановай праз гадзіну здаць крэпасць, таму што ён не можа спадзявацца, каб яго пана (Кароля Станіслава Ра-дзівіла) і ўсіх прыхільнікаў спаткаў іншы лёс, чым той, які яны заслужылі як бунтаўнікі супроць караля і Рэчы Паспа-літай. Гэтыя словы мелі вынік: крэпасць здалі шведам, Быў спалены ўвесь ваенны рыштунак, у тым ліку сцягі, ручная зброя і шчыты, затоплена 21 гармата²; камендант, афіцэ-ры і ўвесь гарнізон былі адпушчаны на волю. Выгнаўшы
    
         ¹ Гл.: Nordberg G. Leben Carl des Zwolften. 1745. T. I. S. 656-657.
    
        ² Паводле «Histoire militaire de Charles XII» Адлерфельда шведы ўба-чылі Нясвіжскі замак з чатырма вежамі, акуратнымі валамі. 3 21 гарма-ты, пра якія тут кажа Нордберг, 17 было бронзавых і 4 жалезныя. Па-колькі замак, як напісана ў інвентары 1658 г., падзяляўся на крэпасць і замкавую камяніцу, дык шведы, разбураючы крэпасць, мусілі зруйна-ваць прывулічныя муры, на месцы якіх пазней быў пабудаваны павіль-ён, што зусім не стасаваўся з рэштай пабудовы, дзе сёння месціцца архіў.
    
     118
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    жыдоў і сялян, якія хаваліся ў замку, і дазволіўшы ім узяць з сабой сваю маёмасць, шведы разбурылі крэпасць. Пад Ka-Hep горад, за выключэннем касцёлаў і кляштараў быў ад-дадзены агню і ператвораны ў попел.
       Акрамя таго, кароль пасылаў атрады розных партызан, якія ўшыр і ўдоўж спусташалі ваколіцы. Было разрабавана каля ста вёсак і мястэчак, не ўцалела ні адна з вёсак, што належалі Вішнявецкім, Радзівілам і іх прыхільнікам. Гэтакім спосабам кароль хацеў аслабіць іх сілы, каб яны не змаглі выступіць супроць шведаў і караля Станіслава»¹.
       Карл XII імчаўся на кані чвалам, з незразумелай паспеш-насцю займаючы і спусташаючы тутэйшыя ваколіцы. 10 мая прыйшоў, убачыў і заняў Нясвіж, а праз два наступныя дні тое ж самае зрабіў і са Слуцкам. 13 мая з князем Вюртэн-бергскім і генералам Меерфельдам ляцеў ужо конна праз лясы, яры і балоты Палесся, а 14-га быў ужо ў Пінску, у тым nec plus ultra сваіх паходаў як сам назваў гэты горад, гле-дзячы з вежы езуіцкага касцёла на раўніну навакольных ear-Hay Але не паставіў тут яшчэ сваіх пераможных слупоў, як Геркулес, бо паспяшаўся далей - на Валынь, на Украіну, дзе аж пад Палтавай пачуў фатальнае nec plus ultra.
       He хутка пасля столькіх спусташэнняў адраджаўся Нясвіж з руін і папялішчаў. Сярод руін і папялішчаў прымаў Кароль Станіслаў Радзівіл з усёю радзівілаўскай гасціннас-цю і пыхаю Аўгуста II, які наведаўяго. Радзівіл так і не дача-каўся аднаўлення горада аж да сваёй смерці, якая наступі-ла ў Белай у 1719 годзе².
       Колькі гадоў пасля яго смерці кіравала ўладаннямі яго жонка Ганна Радзівіл з Сангушкаў, як гэта відаць з многіх эканамічныхдагавораў. Каля 1720 года кіраўніцтва ўладан-нямі канчаткова перайшло да старэйшага сына Кароля Ста-
    
                'NordbergG. Т. I. S. 661-662.
    
       ² А не ў 1711, як у Нясецкага.
    
    119
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    ніслава — Міхала Казіміра, кіраўніка нясвіжскага маярату, больш вядомага пад імем князя Гетмана альбо князя Рыбанькі — названага так паводле ягонай прыгаворкі. Бяз-людную пустэчу атрымаў ён у Нясвіжы, калі сваёй паста-новай ад 26 ліпеня 1724 года, пацвярджаючы даўнейшыя прывілеі сваіх папярэднікаў, дазволіў карыстацца гарадскімі правамі ўсім тым, хто хацеў тут пасяліцца, з гарантыяй поўнай свабоды для ўласнага ўзвышэння.
       У іншай яго прывілеі для горада ад 1731 года ёсць ціка-вы параграф пра вайсковыя вучэнні альбо, хутчэй, пра гульні. Вта стральба па шчыце, якая праводзілася пад кіраў-ніцтвам самога князя кожны год на трэці дзень Сёмухі і ў якой павінны былі ўдзельнічаць усе без выключэння мя-шчане Нясвіжа. Галоўнейшыя ўмовы гэтай стральбы: хто найлепей пападзе ў шчыт, той будзе названы каралём і з трыумфам узнагароджаны аксамітным пасам з сярэбра-нымі пласцінкамі, будзе праведзены ў ратушу і запісаны ў спецыяльны пратакол. «Кароль>> вызваляўся на цэлы год ад гарадскіх работ і службы і мог выгнаць без аплаты адзін вар гарэлкі і два піва; разам з тым ён абавязаны быў тры-маць ключы ад памяшкання, пабудаванага за валамі і кляш-тарам бенедыкцінак, вартаваць яго, рамантаваць, калі трэ-ба, і пакінуць там зробленую за свой кошт сярэбраную таблічку вагой у адзін лот з выбітымі на ёй імем і датай выбрання. Гэтыя вучэнні нагадваюць кракаўскую гульню ў пеўніка, яны не былі, як там, нашай традыцыяй, нашай школай, дзе гарадскі люд можа вучыцца ваяваць. Аднача-сова ў тутэйшай езуіцкай школе, відаць, паводле распара-джэння ўладара, было ўведзена нешта падобнае на вай-сковую муштру. Але гэта было толькі гульнёй, толькі пад-ставай для наладжвання потым шчодрага банкета.
       Такія вось урачыстасці, гульні, банкеты, пахвальныя прамовы і набажэнствы былі характэрнай асаблівасцю саксонскіх часоў у Польшчы. Гэта былі такія ж спакойныя 120
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    часы, як сон здарожанага вандроўніка над кратэрам вулка-на. Сніліся прыгожыя рэчы!
       Апрача набажэнстваў і рознага роду ўрачыстасцяў няма чаго больш сказаць пра часы Міхала Казіміра Гетмана. Былі адноўлены касцёлы. На ўзгорку за чвэрць мілі ад горада пры езуіцкім касцёле святога Міхала ўзнёсся другі езуіцкі кляштар для паслушнікаў і амаль цалкам быў перабудава-ны сам касцёл, якіў 1738 годзе асвяціўвіленскі біскуп Міхал Зяньковіч. У 1746 годзе князь Гетман наладзіў нечувана раскошнае пахаванне сваёй маці Ганны з Сангушкаў, на якім было некалькі біскупаў некалькі сот духоўнікаў і езуітаў што прыехалі амаль з усёй літоўскай правінцыі. У 1750 го-дзе там, дзе радзівілаўскія грабніцы, быў збудаваны ал-тар, які асвячалі з гэтакай жа помпаю. Пахаванне ў 1753 го-дзе Францішкі Уршулі Радзівіл з Вішнявецкіх, першай жонкі князя Гетмана, і асвячэнне ў 1758 годзе капліцы ў зам-ку з унясеннем туды знойдзенай пад Венай іконы Бага-родзіцы сталіся для Радзівіла, які любіў набажэнства і ўра-чыстасці, падставай для запрашэння шматлікіх гасцей — свецкіх сенатараў біскупаў духавенства і шляхты, гасцей, якіх замкавыя, кляштарныя і гарадскія муры ледзьве змаглі змясціць. А колькі было тут віна, колькі прагучала ўрачыс-тых прамоў вершаваных панегірыкаў, колькі пахвал атры-малі хітрыя езуіты!
       Але ў той час, калі мужчынскія галовы, ачмураныя езуіц-твам, нічога лепшага не маглі ўжо прыдумаць для прагрэсу, жанчыны, надзеленыя мацнейшым пачуццём прыгожага, пачалі скіроўваць грамадства да большай інтэлекгуальнасці. I смела можна сказаць, што калі б тады польскія жанчыны былі больш адукаваныя і свабоднейшыя, хто ведае, ці не прыйшло б да нас так званае адраджэнне навук у Польшчы значна раней і ў формах меней згубных для веры, звычаяў і побыту. Яшчэ да Станіслава Аўгуста, да Канарскага Альжбе-та Дружбацкая настроіла родную песню на сапраўдную
    
    121
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    ноту, выказаўшы ў лёгкіх вершыках слова праўды пра тага-часную літаратуру, да чаго не дадумаўся ў 17 5 2 годзе ніводзін з мужчын, апрача Канарскага, якому нямала прычынілі кло-пату недругі. Вось гэтае месца ў Дружбацкай:
    
                  Я чула шмат прамоў панегірычных, Вітанняў найузнёслейшых публічных, Дзе што ні слова — то пыхлівасць оды, Абагаўленне, пахвальбы куродым. Узнёсласць і ў лісты ўжо, бачым з вамі, Скрозь сыплецца, бы збажына, карцамі. Калі каму захочацца — як бачыш Лашт пыхі з меркі вырасце, няйначай, Усе мы ведаем з Пісьма Святога, Што узвялічваць варта толькі Бога. Ці ж трэба нам, каб зноў мы ажыўлялі Язычніцкіх бажкоў, што пазнікалі’ Венера, Марс... Тут помніць мы павінны, Што кожны ідал — ёсць кавалак гліны.
    
       Папярэдніцай Дружбацкай у пісьменніцкай прафесіі была Францішка Уршуля Радзівіл з Вішнявецкіх. Яна была аўтаркай драматычных твораў, што ставіліся ў нясвіжскім тэатры і выйшлі з друку ў 1754 годзе пад назвай «Камедыі і трагедыі, вельмі арыгінальныя, дасціпныя, напісаныя ў выдатнай вершаванай форме жонкай віленскага ваяводы Радзівіла...»і г. д. Надрукаваў іх Якуб Побуг Фрычынскі. Яны ілюстраваны былі гравюрамі, вельмі кепска выкананымі на блясе Міхалам Жукоўскім у Львове.
       Гэта ў большасці камедыі, пераробленыя з Мальера і іншых французскіх драматургаў. Хоць тут нічым асаблі-вым не праявіўся талент аўтаркі, творы гэтыя цікавыя для нас як факт у гісторыі нашай культуры. У Нясвіжы яшчэ да Дружбацкай пісалі вершам п’есы для сцэны і працаваў вы-датны княскі тэатр, у якім ставіліся спектаклі задоўга да таго, як у 1765 годзе ў так званым «адроджаным тэатры>> ў 122
    
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    Варшаве ўпершыню быў паказаны спектакль па п’есе Бя-ляўскага «Назолы», на якім прысутнічаў Станіслаў Аўгуст¹.
       Зрэшты, гэтая набожная і адукаваная па сваім часе пані рабіла дзейсны ўпльгў на мужа ўяго намаганнях для развіцця горада. Падчас прабывання ў Нясвіжскім замку яна шмат ра-біла і для пашырэння адукацыі сярод насельніцтва. Пад яе кіраўніцтвам распачаўся ў тутэйшых мясцінах пэўны куль-турны рух: яна многа зрабіла для памнажэння багаццяў сціплай дагэтуль замкавай бібліятэкі, кніжны фонд яе вырас з часам да дваццаці з лішнім тысяч тамоў. Яна падгаварыла мужа, каб ён знайшоў і загадаў аднавіць забытую замкавую друкарню, якую Аўтуст III прывілеяй ад 27 жніўня 1750 года санкцыянаваў і якая выдала дзве кнігі і некалькі брашур. У яе часы, мабыць, заахвочаны княскай апекай, вызначыўся як гравёр нясвіжскі жыд Гірш Лябовіч, які бьгў вядомы сваімі рэдкімі гравюрамі на блясе, сярод якіх — «Кніга партрэтаў Радзівілаў» з замкавага збору, гравюра «Castri doloris», дзе па-казаны інтэр’ер езуіцкага касцёла ў Нясвіжы. Гэта гравюра аз-дабляла кнігу надмагільных казаняў якія прагучалі пры паха-ванні мацеры князя Ганны Радзівіл з Сангушкаў (Вільня, 1750, in folio). Духавенства пачало выдаваць розныя аскетычныя творы, узровень якіх хоць і не бьгў вышэйшы за іншыя тага-часныя творы, але яны паказвалі, што ў кляшторных мурах ужо адчувалася патрэба ў культуры, у кнігадрукаванні.