• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
       Доўга можна б было пералічаць грамадскія, гаспадар-чыя, сямейныя і рэлігійныя новаўвядзенні Крыштофа Ра-дзівіла; гэтае клапатлівае, поўнае боязі Бога і хрысціян-скай міласэрнасці, спагадлівае сэрца дачакалася жаданага плёну сваёй працы. Разгледзім іншыя важнейшыя яго но-ваўвядзенні ў Нясвіжы. Ён заснаваў пры езуіцкім касцёле брацтва міласэрнасці, прызначыў пад назвай Montis pietatis¹
    
       ¹ He маючы пад рукой фундацыі Montis pietatis у Нясвіжы, але жа-даючы даць чытачам уяўленне пра падобнага роду ўстановы міласэр-пасці пашых продкаў, прывяду тут апісанне ўтворанага ў 1690 годзе ў Алыцы ахвярнага фонду Лльбрыхта Стапіслава Радзівіла і яго жопкі Кацярыны зЛюбамірскіх: «Жадаючы даць з нашых прыбыткаўдапамо-гу і пасаг убогім паненкам, якім сорам не дазваляе ісці жабраваць і беднасць якіх прычыняе ім мпога ліха... ахвяруем і запісваем... сорак тысяч злотых польскіх, з якіх кожны год на дзень нараджэння святога Яна Хрысціцеля будзем аддаваць для іх на рукі пробашча чатыры ты-сячы злотых на правізію. Выбраць дванаццаць паненак — шэсць шля-хецкага і шэсць простага саслоўя, даць па 500 злотых першым і па 100 злотых друтім. Для іх пасагу даць ксяндзу-пробашчу ЮОзлотых, капіту-ле — 200 злотых, а астатнія 100 злотых — на абед паннам. йты абед наладзіць адразу пасля ўручэння пасагу... Каб здзяйснялася ўсё гэта найлепшым чынам... павінны адбыцца выбары паненак, якім будзе прызначаны пасаг. На цырымоніі выбараў будуць прысутнічаць: про-башч з васьмю прэлатамі і дзесяты пан, уладар Алыкі альбо яго на-
    
    102
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    сродкі на пажыццёвае забеспячэнне бедных паненак, у 1590 годзе разам са сваёй жонкай Яўфіміяй з Вішнявецкіх заснаваў кляштар бенедыкцінак, аддаўшы яму набыты ад слуцкіх князёў Алелькавічаў маёнтак Гавезну (гэта бьгў пер-шы ў Літве жаночы кляштар). У 1598 годзе ён заснаваў і ўсім забяспечьгў кляштар бернардынцаў і, нарэшце, пера-даўуладанні Навасёлкі і Амулынцы ў фонд нясвіжскага пля-бана, якім павінен быць свецкі святар, прызначаны ад імя езуітаў — ад іх ён павінен атрымліваць свой дар і ў іх кас-цёле адпраўляць парафіяльныя абрады, таму што іншага парафіяльнага касцёла не было. Гэты плябан, як бачым, быў стаўленікам езуітаў, бо езуіты стаялі ў той час, можна ска-заць, на чале духавенства. Мікалай Крыштоф да такой сту-пені любіў езуітаў і верыў іх вучэнню і збаўчыя для хрыс-ціянства намеры, што, як сведчыць тагачасны пісьменнік Каспар Вількоўскі, прыдворны медык Радзівіла, у кнізе «Desidorosus, альбо Сцежка да ласкі Божай» (Кракаў 1589),
    
    меснік. У дзень уручэння пасагу яны сыдуцца ў ратушы і адтуль пад вянкамі, з якімі звычайна бяруць шлюб, пойдуць у касцёл на імшу. I там перад вялікім алтаром - шляхцянкі з правага боку, а з левага дзяўчаты простага саслоўя - з запаленымі свечкамі на працягу ўсёй імшы будуць стаяць на каленях і, папярэдне паспавядаўшыся, пры-муць прычасце, а яшчэ прамовяць літанію пра святую Панну, пасля чаго ксёндз-пробашч з капітулай і пан ці яго намеснік сядуць на табу-рэткі і сам пробашч перадасць у апячатаных пакетах пасаг. Пасля маёй смерці гэтая цырымонія павінна быць праведзена перад паха-вальнай працэсіяй, пасля якой панны адразу пойдуць у капліцу свя-той Аргентыны, дзе я буду ляжаць, і там услед за святаром прамовяць літанію пра Найсвяцейшую Матку за памерлых, потым гэты ж ксёндз, а за ім кожная панна пакропіць труны свянцонай вадой і скажа: «Дай ім, Божа, вечны спачынак». Адтуль зноў пойдуць у ратушу і, спажыўшы там абед, разыдуцца, куды захочуць. 3 атрыманым пасагам яны мо-гуць выходзіць замуж, ісці ў манастыр ці жыць паненкамі».
        Хіба ж патрабуе каментарыяў гэтая святая фундацыя ці гэты мілы абрад? Звяртаю толькі ўвагу чытачоў на тое, што і дочкі простага люду мелі права карыстацца такім забеспячэннем.
    
    103
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    «імкнуўся, каб дом пры нясвіжскім калегіуме быў забяспе-чаны прыбыткамі для пэўнай колькасці маладых людзей, якія вучыліся б набожнасці, каб потым былі добрыя і год-ныя плябаны ў яго шматлікіх уладаннях». Гэтае імкненне, хоць яно і не здзейснілася, паказвае на вялікую перавагу езуітаў ва ўплыве на грамадскую думку краю, такую, што нават свецкая семінарыя пачынала ім верыць. Дык ці ж дзіўна, што езуіцтва так хутка рабіла поспехі?
       Мікалай Крыштоф Радзівіл стварыў тутэйшую краіну, якая яшчэ нядаўна была лясной пустэчай. На колькі міль наўкол скупіўшы зямлю і маёнткі ў дробнай шляхты, пачаў па-сапраўднаму там гаспадарыць, удыхнуў новае жыццё ў горад, змяніўшы ўвесь яго выгляд. Сам жа гаспадар, які, па-водле сведчання Вількоўскага, у першы год пасля свайго пераходу ў лона каталіцызму ледзьве змог восем асоб да-лучыць да свайго прычасця на Вялікдзень. Паміраючы, ён бачыў, задаволены, як да некалькіх збудаваных ім каталіцкіх святыняў збіраліся на малітву тысячы людзей. Памёр Міка-лай Крыштоф Радзівіл у 1616 годзе. Калі ён паміраў, пры ім былі для суцяшэння тры езуіты, вядомыя ў гісторыі нашага пісьменства: Ян Аляндус, яго біёграф і перакладчык «гута-рак з самім сабой» (soliloquium) святога Аўгустына пад на-звай «Трызны» (каля 1633 года ён быўтутэйшым рэктарам), Марцін Смігельскі, вядомы палкімі і пераможнымі палемі-камі з іншаверцамі, і Міхал Орціс Іспанец (двойчы быў рэктарам, памёр у 1637 годзе), вядомы як вучоны муж і надзвычай набожны чалавек. Мікалай Крыштоф спачывае ў грабніцы, якую сам сабе падрыхтаваў. Над ёю змешчаны яго барэльеф і надпіс на латыні: «Advena ego sum, et peregrinus apud te sicut omnes patres mei».- «Я прыхадзень i вандроўнік да сябе, як і ўсе бацькі мае». Сярод мноства пахвал, якія яму пры жыцці і пасля смерці, па-польску і па-латыні, вершамі і прозай пісалі езуіты, хочацца прывесці тут гэтае во прыгожае чатырохрадкоўе:
    
    104
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
                Templa Deo, turres patriae, Collegia Musis Aedes afflictis mundi fugisquae, dedit, Gloria militiae lux pacis, cognitor orbis. Si deni tales, vicimus Italiam.
    
    (Узнёс святыні Богу, крэпасці айчыне, калегію навукам, прыстанак гаротным і ўцекачам ад свету; быў славаю ў баі, святлом у радзе, адведаў і пазнаў зямлю. Калі б мы мелі двух такіх мужоў без цяжкасці перагналі б Італію.)
       Пасля смерці Мікалая Крыштофа Радзівіла гаспадаром усіх княскіх уладанняў стаў як спадчыннік і кіраўнік нясвіж-скага маярату яго сын Ян Юры Радзівіл, троцкі кашталян, што быўвядомы, паводле сведчання Нясецкага¹, распуснымі звычкамі, якія ледзьве прыглушыў толькі перад смерцю. 3 яго часоў варта згадкі толькі тое, што ў верасні 1617 года Уладзіслаў IV, яшчэ каралевічам, падчас паходу на Маскву наведаў Нясвіж і бьгў у гасцях у Радзівіла. У калегіуме яго віталі пахвальнай прамовай езуіты, каралевіч даверыў іх малітвам поспех сваёй экспедыцыі². У горадзе на сустрэчу з маладым рыцарам выйшлі з харугвамі цэхі, на замкавым вале яго віталі стрэламі, а калі на банкеце прагучаў тост у гонар яго каралеўскай мосці, такі бьгў гром з гармат, што толькі дзе-нідзе ў горадзе вокны засталіся цэлыя. Кашталян троцкі, з вялікай помпай прыняўшы каралевіча і яго прыдворных, падараваўяму для вайны дзве вялікія гарматы³.
       Пасля смерці Яна Юрыя Радзівіла (1625), які ад сваёй жонкі Элеаноры Язлавецкай з Астрога не меў патомства, яго малодшы брат, таксама бяздзетны, Альбрэхт Уладзі-слаў староста рыжскі і кашталян віленскі, завалодаў Нясві-жам з маяратам, дзе гаспадарыў да 1636 года. У час яго гас-падарання быў асабліва памятны 1625 год, калі лютаваў па
    
       ¹ Выданне лейпцыгскае. Т. VIII. С. 73-
    
       ² Маскевіч ва ўспамінах.
    
        ³ Растоўскі.
    
    105
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ________________
    
    ўсёй Літве і Польшчы мор, які ў кастрычніку гэтага ж года дайшоў і да Нясвіжа. Калі пачалі паміраць людзі на Валыні, езуіцкае кіраўніцтва прыслала ў Нясвіж сваіх маладых вуч-няў тэалогіі, і колькасць асоб у тутэйшым калегіуме ўзрас-ла да 73.3 набліжэннем эпідэміі езуіты, пакінуўшы ў гора-дзе толькі Яна Алянда з некалькімі яго вучнямі для адпяван-ня і пахавання памерлых, разбегліся па палескіх вёсках. Пяцьдзесят свецкіх асоб і некалькі езуітаў палі ахвярамі бедства, якое спынілася ў апошнія дні лістапада. Езуіты, прыпісаўшы гэта апецы святога Пасхазюша, мошчы якога былі ў калегіуме, адправілі ў яго гонар пахвальную імшу, a ўдзячныя Небу мяшчане збудавалі ў прадмесці Новы горад невялікую уніяцкую капліцу.
       Уладзіслаў IV, стаўшы каралём, пацвердзіў даўнія прыві-леі для Нясвіжа, вызваліў горад ад мыты і пошлін на 12 гадоў і перанёс на 24 лютага кірмаш¹.3 помнікаў, што засталіся ў Нясвіжы з часоў Альбрэхта Уладзіслава, трэба назваць уніяц-кую царкву святога Юрыя, пабудаваную перад бернар-дынскім касцёлам. У 1635 годзе пан прадстаўляў у ёй ксян-дза Базыля Меляшкевіча. Калі уніяцтва зблізілася з каталіцкім касцёлам, а езуіты са сваім парафіяльным святаром і яшчэ бернардынцы маглі задаволіць духоўныя патрэбы ваколіц горада, гэтая царква, якая многія гады не дзейнічала, так за-няпала, што нельга ўжо адшукаць нават месца, дзе яна ста-яла. 3 часоў кіравання Аляксандра Людвіка Радзівіла, сына Мікалая Крыштофа (ад 1636 па 1654), варты ўвагі некалькі выпадкаў, якія датычацца Нясвіжа.
       У1640 годзе Таварыства Ісуса спраўляла стогадовы юбі-лей свайго зацвярджэння. Па ўсіх калегіях наладжваліся ўрачыстасці, да якіх падахвоціў віленскі біскуп Война, рас-пачаўшы ў Вільні васьмідзённае ўрачыстае святкаванне. У
    
        ¹ Прывілея гэта надрукавана ў «Зборы старажытных грамат і актаў Мінскай губерні» (Собраніе древннхь грамоть м актов'ь. Мннскь, 1848). 106
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    Нясвіжы Аляксандр Людвік Радзівіл разам з езуітамі наладзіў велічнае відовішча. Ад касцёла бенедыкцінак аж да муроў калегіума пацягнуліся працэсіі, былі выстаўлены трыум-фальныя аркі, гербы таварыства, гербы Радзівіла і партрэт іх стваральніка Мікалая Крыштофа. Школьная моладзь выспеўвала пад музыку трыумфальныя гімны. У памяць пра гэты дзень Радзівіл паклаў у касцёле натуральнай велічыні сэрца, адлітае з золата. У той жа год пасланыя ад езуіцкага генерала інспектары Фабрыцьгус Банхус і Бенедыктдэ Сак-са падзялілі езуітаў у Польшчы на дзве правінцыі — Поль-скую і Літоўскую. Для раздзеленага згуртавання неабход-на было арганізаваць вышэйшае навучанне езуіцкай мо-ладзі, і таму магістр Анджэй Эрэнт адкрыў філасофскія кур-сы на дваццаць слухачоў.